Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі. Вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі БССР (1921 – 1928).






Лекцыя № 11. Аднаўленне народнай гаспадаркі пасля грамадзянскай вайны. НЭП і індустрыялізацыя.

 

Ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі. Вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі БССР (1921 – 1928).

Індустрыялізацыя ў СССР і БССР.

 

 

Ад палітыкі “ваеннага камунізму” да новай эканамічнай палітыкі. Вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі БССР (1921 – 1928).

Першая сусветная і грамадзянская вайна паставілі Савецкую Расію на мяжу эканамічнай і сацыяльнай катастрофы.

Яе масштабы: Каля 1 млн. чалавек страціла Чырвоная Армія, не меней 1 млн. – Белая Армія; + эміграцыя з Расіі склала каля 2 млн. чалавек + у гады сусветнай вайны загінула 5 – 7 млн. чалавек. Усяго за перыяд 1914 – 1920 гг. людскія страты Расіі дасягнулі каля 20 млн. чалавек. Адбылася люмпенізацыя рабочага класа + колькасць беспрытульных дзяцей, страціўшых бацькоў – некалькі млн. асоб + разрул злачыннасці + культурнае адзічанне і азвярэнне у прамым сэнсе слова.

У Беларусі прамысловасць за 7 гадоў вайны скарацілася ў 5 разоў, колькасць рабочых – у 2 разы; вытворчасць сельскай гаспадаркі – у 2 разы. На 70 % зменьшылася даўжыня чыгункі, на 90 % – аб’ем рачных перавозак.

Сацыяльна-эканамічны крызіс дапаўняўся палітычным. Палітыка “ваеннага камунізму” не адпавядала умовам мірнага жыцця, цяжкае эканамічнае становішча прывяло да забастовак рабочых, а харчразверстка – да шматлікіх паўстанняў сялян (самае буйное з іх – Тамбоўскае, т. зв. “Антонаўскі мяцеж” – бальшавікі на чале з М. Тухачэўскім жорстка падавілі, патравіўшы сялян атрутнымі газамі).

Кульмінацыей абурэння дзеяннямі Леніна і яго паплечнікаў стала паўстанне маракоў Кранштадта у лютым-сакавіку 1921 г. Яно было накірована супраць бальшавікоў і харчразверсткі і праходзіла пад лозунгам: “Уся улада Саветам, а не партыям! ”

Такім чынам, прычынамі эканамічнага і палітычнага крызісу 1920 –1921 гг. сталі: 1) гаспадарчая разруха і маральнае дэградацыя грамадства; 2) надзвычайные метады кіравання ў мірны час.

У Савецкай Беларусі становішча ускладнялася тым, што з тэрыторыі Польшчы – банды (Булак-Балаховіча, Савінкава), з якімі прыходзілася бароцца часткам асобага прызначэння.

Тэрміновы перагляд метадаў кіраўніцтва грамадствам стаў неабходным. Выхадам з крызісу павінна была стаць новая эканамічная палітыка (нэп), распрацаваная У. Леніным і прынятая Х з’ездам РКП(б) у сакавіку 1921 г.

Сутнасць нэпа: 1) пераход ад харчразвёрсткі да харчпадатку (на 30–50 % ніжэй за харчналог). Спачатку ен складаў 20 % ад атрыманага селянінам чыстага прадукта, потым – 10 %, з 1924 г. – 5 %. Існавалі льготы для чырвонаармейцаў і інвалідаў. Селянін атрымаў гарантыю землеўладання і свабоду выбару апрацоўкі зямлі (сялянскія арцель, абшчына, адрубы і хутары – аднолькава законны). Сяляне набылі права самастойна распараджацца сваёй прадукцыяй, якаязаставалася пасля выплаты налога. – зацікаўленнасць у развіцці уласнай гаспадаркі.

2) Пераход прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік і самафінансаванне. Стратныя прадпрыемствы зачыняліся (галоўныя заводы – кансерваваліся, другарадные – у арэнду кааператывам ці прыватнікам). Узнікла канкурэнцыя паміж прадпрыемствамі розных форм вытворчасці.

3) Развіцце дзяржаўнага, кааператыўнага і прыватнага гандлю Прамы тавараабмен (бартар) спыняўся – пераход да таварна-грашовых адносін. Гэтаму спрыяла грашовая рэформа 1922 – 1924 гг. У час яе двойчы адбылася дэнамінацыя, а папяровыя савецкія грашовыя білеты (т. зв. “саўзнакі”) былі абменены на грошы новага узору. Яны атрымалі назву “чырвонцы” і свабодна абменьваліся на золата (1 чырвонец раўняўся 10 дарэвалюцыйным залатым рублям, або 7, 74 г чыстага золата) Такім чынам, 1 “цверды” чырвонец замяніў 50 млрд. саўзнакаў узору 1922 г.

З дазволам прыватнага гандлю уся Беларусь ператварылася у вялікі базар; крыху пазней узніклі патэнты (ліцэнзіі), магазіны, прагрэсіўныя падаткі і падатковая служба. У 1921 г. адноўлены Дзяржбанк, створаны спецыялізаваныя банкі (акцыянерныя, камерцыйныя і інш.) + ашчадные касы + гарантавалася тайна ўкладаў.

Крэдытныя паслугі на Беларусі у 1926 г. ажыццяўлялі: Дзяржбанк + 9 абласных філіялаў + Прамбанк, Бел. Камунальны банк і г.д.

Асаблівасцю нэпу ў Беларусі было тое, што ў выніку існаваўшай тут у дарэвалюцыйныя часы яўрэйскай “мяжы аседласці” нэпманамі з’яўляліся пераважна яўрэі. Гэта узмацоўвала, з аднаго боку, шавіністычную ідэалогію яўрэйскай буржуазіі – сіянізм, а з другога боку, зняважлівыя і нават варожыя адносіны да яўрэяў – з боку часткі беларусаў (антысемітызм).

4) Карэнная прерабудова сацыяльнай сферы, адмова ад ваенна-камуністычных прынцыпаў размеркавання – адмена абавязковай працоўнай павіннасці (Працоўных армій Троцкага), абмежаванняў пры прыеме на працу, ураўняльнай аплаты працы. Галоўнае месца сталі займаць матэрыяльныя стымулы. Камплектаванне прадпрыемстваў рабочай сілай рабілася праз біржы працы, а заработная плата вызначалася ў залежнасці ад зробленай работы. Аднаўлялася плата за транспарт, камунальныя і іншыя паслугі.

Вынікі аднаўлення народнай гаспадаркі і нэпа:

У прамысловасці Б. Дарэвалюцыйны аб’ем вытворчасці быў адноўлены у 1926 –1927 гг., пры гэтым тэмпы развіцця прамысловасці рэспублікі былі намнога вышэйшымі, чым у РСФСР. Хутчэй за іншыя галіны дасягнулі даваеннага ўзроўню дрэваапрацоўчая, металаапрацоўчая і гарбарная прамысловасці. Аднак не трэба забываць, што да рэвалюцыі Б. – прамыслова адсталы рэгіен Расійскай імперыі.

Ужо ў 1921/22 гаспадарчым годзе ўведзены ў строй мінскія заводы “Метал”, “Вулкан”, запалкавая фабрыка “Бярэзіна” ў Барысаве і інш. У 1922 г. у Беларусі ўжо дзейнічала 277 прамысловых прадпрыемстваў. У 1925 г. у Б. дзейнічала 40 электрастанцый (у 1913 г. іх было толькі 5), за гады аднаўлення было пабудавана 106 новых заводаў. Большасць з іх належала дзяржаве; арэндных прадпрыемстваў было вельмі мала, а прыватнікі галоўным чынам – дробныя цэхі: швейныя, слясарныя, дрэваапрацоўчыя, пякарні, лаўкі і інш.

Хуткаму аднаўленню прамысловасці садзейнічала не толькі нэп, але і творчая ініцыятыва рабочых, укараненне прагрэсіўных метадаў працы. Узнік рух рацыяналізатараў і вынаходнікаў. Важную ролю у паляпшэнні быту і забеспячэнні рабочых таварамі – рабочыя кааператывы, У мае 1922 г.: “Саюз рабочай кааперацыі” – 50 000 чал. –сталовыя, магазіны, майстэрні.

Для развіцця працоўнага энтузіязму адначасова з матэрыяльнай зацікаўленасцю пашыралася маральнае заахвочванне. у 1921 г. было уведзена ганаровае званне “Герой Працы”.

Вынікі нэпа у сельскай гаспадарцы:

Пад’ем вытворчасці, развіцце кааперацыі, павялічэнне тавараабарота паміж горадам і вескай. На Б. – “хутарызацыя”, праходзіла пад лозунгам:

“ Багацей, савецкі селянін”. Хутарызацыя тлумачылася неабходнасцю ліквідаваць цераспалосіцу і далёказямелле; перасяліць сялян з весак на хутары і дробныя паселкі (быццам бы хутар –спрадвечны уклад беларускага жыцця). Хутарызацыя праводзілася паслядоўнікамі П.А. Сталыпіна: наркомам земляробства ЬССР Дз. Прышчэпавым, яго намеснікам Я. Лабаноўскім + прафесар І. Кіслякоў. Іх памылка: на х. Патрэбны былі вялікія грошы. А іх не было ні ў селяніна, ні у дзяржавы. За час сталыпінскай аграрнай рэформы на хутары – 12, 5% сялян, за час землеўпарадкавання 1920-х гг. – яшчэ столькі ж. = 25 %. Яны выраблялі больш за трэць усей сельгаспрадукцыі (дакладных лічб няма).

Вынікі нэпа у сацыяльнай сферы:

Па меры аднаўлення прамысловасці і сельскай гаспадаркі павышаўся матэрыяльны дабрабыт працоўных Беларусі. У канцы 1921 г. у рэспубліцы была адменена картачная сістэма забеспячэння. Паляпшаліся жыллёвыя ўмовы працоўных. У Мінску у 1921 г. забяспечаны жыллём 4650 чалавек. Рабочыя і служачыя пачалі атрымліваць чарговыя адпачынкі. Былі забаронены звышурочныя і начныя работы без папярэдняга дазволу на тое аддзела аховы працы.

Да канца аднаўленчага перыяду павялічылася колькасць устаноў аховы здароўя, палепшылася медыцынскае абслугоўванне насельніцтва. У студзені 1926 г. у рэспубліцы налічвалася 216 урачэбных участкаў, 163 фельчарскіх і акушэрскіх пункты, 148 бальніц. Вырасла нараджальнасць і зменшылася смяротнасць. Пашыралася сетка агульнаадукацыйных і прафесійных школ, з’явіліся вышэйшыя навучальныя установы. 30 кастрычніка 1921 г. – адчынены БДУ.

 

Новая эканамічная палітыка не азначала адмовы бальшавікоў ад прынцыпаў сацыялізму і камунізму, нэп быў часовым адступленнем у эканамічнай сферы з тым, каб, выкарыстаўшы капітал буржуазіі і вопыт прыватных асоб, стварыць умовы для будаўніцтва сацыялізму. Гэта быў тактычны манеўр, а не змена стратэгічнага курсу бальшавікоў.

Аднаўленне прамысловасці Беларусі адбывалася пры дапамозе іншых савецкіх рэспублік. Асаблівае значэнне мелі эканамічныя сувязі з РСФСР. Беларусь атрымлівала абсталяванне, станкі, электраматоры, металічныя вырабы, з Украіны – сыравіну, метал, паліва, кокс і інш. Ажыццяўленню новай эканамічнай палітыкі садзейнічала ўмацаванне і пашырэнне сувязей паміж савецкімі рэспублікамі. 16 студзеня 1921 г. быў заключаны дагавор аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж РСФСР і БССР., а 14–18 снежня 1922 г. IV Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў рашэнне аб неабходнасці ўтварэння Саюза ССР і далучэння БССР да яго.

I з’езд Саветаў СССР адкрыўся ў Маскве 30 снежня 1922 г. Ён вырашыў утварыць Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Дагавор аб утварэнні СССР заключылі фармальна незалежныя савецкія рэспублікі: БССР, РСФСР, УССР і ЗСФСР. СССР утвараўся як добраахвотнае аб’яднанне раўнапраўных рэспублік, як адзіная саюзная дзяржава.

Ужо у сакавіку 1924 г. Прэзідыум ЦВК СССР прыняў пастанову: перадаць БССР 16 паветаў і воласцей Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў; у 1926 г. – Гомельскі і Рэчыцкі паветы. – тэрыторыя БССР склала 126 000 км2, насельніцтва – 5 млн. чалавек.

 

Правядзенне нэпа дазволіла у кароткі тэрмін аднавіць прамысловасць, стабілізаваць эканоміку, узняць матэрыяльны узровень працоўных. Аднак поспехі першых гадоў нэпа прынеслі і вялікія эканамічныя праблемы. Яны былі выкліканы крызісам збыту, які ўзнік у выніку вялікай розніцы паміж коштам прамысловых і сельскагаспадарчых тавараў. У 1923 г. цэны на прамысловыя тавары ў Беларусі выраслі ў параўнанні з сельскагаспадарчымі больш чым у 5 разоў. Такімі мерамі дзяржава разлічвала атрымаць за кошт сялянства неабходныя сродкі для аднаўлення буйной прамысловасці.

Разыходжанне ў цэнах прывяло да таго, што селянін за прададзеную прадукцыю мог набыць прамтавараў у параўнанні з даваенным часам у 7 разоў менш. З прычыны такой дарагавізны сяляне амаль перасталі купляць вырабы фабрычна-заводскай вытворчасці.

Акрамя таго, нэп спрыяў росту карупцыі, сацыяльнаму расслаенню грамадства. У былых чырвонаармейцаў усё часцей узнікала пытанне: для чаго яны пралівалі кроў ў Грамадзянскай вайне?

Пераломным для прыватнага сектара стаў 1926/27 гаспадарчы год. 8 верасня 1926 г. СНК СССР пастанавіў “максімальна ўзмацніць абкладанне прыватнага капіталу”, (падаткі адразу узляцелі з 25 да 45 – 75 % ад прыбытку). У сувязі з гэтым рашэннем рэзка скарачалася крэдытаванне прыватніка, скасоўваліся арэндныя дагаворы. Гэта фактычна азначала адмаўленне ад нэпа і пачаіак адзяржаўлення дробнай вытворчасці і гандлю.

У канцы 1927 г. доля прыватніка ў валавой прамысловай прадукцыі з у БССР зменшылася з 49, 2 да 28, 6 %. У тых умовах, умовах таварнага голаду, адсутнасці адладжанага тавараразмеркавання, вострай нястачы фінансавых сродкаў, выцясненне прыватніка было адной з сур’езных памылак савецкага кіраўніцтва.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.