Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Новыя выпрабаванні. Забойства Міндоўга






Новае выпрабаваннне сустрэла Беларуска-Літоўскую дзяржаву ў 1258 годзе. У Галіцка-Валынскую дзяржаву прыйшло вялікае мангола-татарскае войска на чале з палкаводцам Бурундаем. Ен прымусіў Данілу Галіцкага далучыць яго палкі да татарскага войска і ажыццявіў паход на Літву. Былі спустошаны Аўкшайція і нальшанская зямля, а Даніла напаў на Чорную Русь. У адказ сын Міндоўга Войшалк і яго новы саюзнік, ужо полацкі князь Таўцівіл, захапілі Навагадак, дзе Войшалк зноў стаў князем. Князь Раман Данілавіч быў захоплены ў палон і верагодна, забіты па загаду Войшалка. Была адноўлена незалежнасць Літоўскага каралеўства ад Галіцка-Валынскай дзяржавы.

У 1260 годзе адбылося паўстанне ў Жамойціі і ў зямлі куршаў і земгалаў. Гэта быў адказ мясцовых балцкіх плямен на крыжовы паход рыцараў Тэўтонскага і лівонскага ордэнаў на іх землі. 13 ліпеня 1260 года ля возера Дурбе (у Паўднева-Заходняй Латвіі) жамойты і куршы разграмілі рыцарскае войска. Вестка пра паражэнне “жалезнабрухіх” крыжакоў абляцела прускія землі. Як іскра, трапіла яна ў грымучую сумесь незадавальнення скораных народаў. У жніўні 1260 года, праз некалькі тыдняў пасля бітвы пры Дурбе, на землях Прусіі ўжо палыхнула новае магутнае паўстанне. Транята прыбыў да Міндоўга і перадаў яму незадавальненне жамойцкіх феадалаў яго саюзам з крыжакамі, прапанаваў вярнуцца ў язычніцтва, парваць саюз з ордэнам і пачаць супраць яго вайну. Транята таксама абяцаў пасля поўнай перамогі над крыжакамі перадаць міндоўгу усю вярхоўную ўладу ў Жамойціі, Куроніі і Лівоніі. Маючы такую перспектыву, Міндоўг, які патаемна працягваў служыць язычніцкім багам, адрокся ад веры Хрыстовай і адкрыта зноў стаў язычнікам.

Міндоўг спачатку разважаў над такой прапановай. Ведаючы намеры мужа, Марта адгаворвала яго ад змены палітыкі саюза з крыжакамі. Яна нават папярэдзіла аб здрадзе, якая рыхтавалася, рыцара Зіверта, які знаходзіўся на каралеўскім двары і з якім яна сябравала. Больш таго, яна дамаглася, каб Міндоўг свабодна выпусціў Зіверта ў Рыгу і каб адкрыта абвясціў вайну немцам. Марта засталася ктаталічкай і спрабавала схіліць Міндоўга вярнуцца да каталіцтва, але дарэмна. Міндоўг правеў свае войскі на дапамогу жамойтам і куршам. У Куроніі (немцы называлі яе Курляндыяй) яго войскі занялі крыжацкія крэпасці Сіцэліс, Георгенбург, Добен. У адказ крыжакі з мазавецкімі і вялікапльскімі князямі ў студзені 1261 года напалі на літоўскія землі, але былі адбіты.

Становішча Літоўскага каралеўства рэзка змянілася. Адмова Міндоўга ад хрысціянства прывяла да заняпаду каталіцкага касцела ў дзяржаве і ліквідацыі каталіцкай дыяцэзіі. Праваслаўная царква ўтрымалася дзякуючы таму, што Войшалк быў праваслаўным і да таго манахам. Аднак язычніцтва ў краіне зноў набыло моцныя пазіцыі.

Пасля разрыву адносін з Ордэнам у 1262 годзе Міндоўг заключыў саюз з Вялікім Ноўгарадам, а таксама пагадненне аб барацьбе супраць крыжакоў з прусамі і яцвягамі. Літоўскае войска зноў напала на Мазавецкае княства. У бітве 23 чэрвеня 1262 года загінуў мазавецкі князь Земавіт, а яго сын Конрад трапіў у палон. У 1262 годзе Міндоўг разам з Транятам арганізаваў паход на крэпасць Вендэн (у Латвіі).

Здавалася, што ўлада Міндоўга мацнее і хутка здзейсніцца яго план панавання ва ўсей усходняй Прыбалтыцы. Ен веў барацьбу і супраць галіцкіх князеў. Пачаў барацьбу супраць берасцейскага князя васілька Раманавіча, аднак яго войска было поўнасцю разбіта войскам галіцкага караля Данілы Раманавіча. У сваей краіне Міндоўг пачаў праводзіць жорсткую палітыку. У Хроніцы Быхаўца пра гэта гаворыцца: “Княжачы ў зямлі Літоўскай, пачаў ен збіваць братоў сваіх ды сыноўцаў, а некаторых выгнаў з зямлі, і пачаў княжыць ува усей зямлі Літоўскай адзін, і пачаў ганарыцца вельмі, узнесся славаю ды гордасцю вялікаю, не трываючы супраць сябе нікога”.

У 1263 годзе памерла жонка Міндоўга Марта. Ен запрасіў да сябе яе сястру, што была замужам за нальшанскім князем Даўмонтам, каб аплакаць нябожчыцу. Калі ж яна прыехала, то амаль сілай прымусіў выйсці за яго замуж. Гэта, зразумела, варожа настроіла Даўмонта да Міндоўга.

Кіраваннем Міндоўга былі незадаволены жамойцкія князі на чале з Транятам і полацкі князь Таўцівіл. У выніку змовы быў падрыхтаваны план забойства Міндоўга, які ўжо не адпавядаў інтарэсам феадальнай знаці і князеў. У 1263 годзе Міндоўг арганізаваў паход на Днепр супраць бранскага князя Рамана. Падчас паходу Даўмонт са сваімі воінамі дагнаў Міндоўга і забіў яго разам з абодвума малодшымі сынамі Руклем і Рэпеклем. Пачалася феадальная вайна за ўладу. Войшалк выратаваўся і на некаторы час уцек у Пінск. Уладу ў беларуска-Літоўскай дзяржаве захапіў Транята, які, каб пазбавіцца ад прэтэндэнта на вялікакняжацкі трона, забіў полацкага князя Таўцівіла. Аднак у 1264 годзе сам Транята быў забіты змоўшчыкамі, прыхільнікамі Міндоўга і яго сына Войшалка. Арганізатарам забойства быў Войшалк, які і стаў наступным вялікім князем. Пачаўся перыяд аслабленння дзяржавы. Палітычны крызіс працягваўся некалькі гадоў.

Значэнне Міндоўга ў гісторыі Беларусі і Літвы, нягледзячы на многія адмоўныя рысы гэтай гістарычнай постаці, вялікае. Пасля полацкага перыяду беларускай дзяржаўнасці менавіта з Міндоўга пачаўся новы перыяд у гісторыі нашай краіны – стварэнне новай Беларуска-Літоўскай дзяржавы, якая існавала з сярэдзіны ХІІІ да канца ХVІІІ стагоддзя. [3]

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.