Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Палітычная дзейнасць вялікага князя літоўскага Міндоўга






Шлях Міндоўга да аб’яднання пад сваей уладай літоўскіх зямель быў жорсткім і крывавым. Частка князеў-праціўнікаў была ім выгнана: хто ўцякаў да крыжакоў, прымаў хрысціянства і нападаў на літоўскія і жамойцкія землі, хто ў беларускія землі, займаючы княскія пасады, а хто і ў Вялікую Русь (як гэта пазней зрабіў нальшчанскі князь Даўмонт). Частку князеў Міндоўг падпарадкаваў сабе, а частку знішчыў. Па сведчанні Іпацьеўскага летапісу, Міндоўг, “пачаў княжыць адзін ва ўсей зямлі Літоўскай”. Нагадаю, што тагачасная Літва займала адносна невялікую тэрыторыю паўдневай часткі цяперашняга беларуска-літоўскага памежжа.

У 1238 годзе з летапісаў і хронік знікае імя Даўспрунка, старэйшага брата Міндоўга, і ен намагаецца ўзяць вышэйшую ўладу пасля брата. Аднак гэтаму супраціўляліся сыны Даўспрунка – Таўцівіл і Эдзівіл, якіх падтрымліваў іх дзядзька па матчынай лініі жамойцкі князь Выкінт. У Жамойціі адбывалася таксама стварэнне дзяржавы, якая пашырала свае ўплывы на Аўкшайцію (усходнюю частку цяперашняй Літвы). Аўтарытэт Выкінта асабліва ўзрос пасля бліскучай перамогі жамойцкага войска над крыжакамі-мечаносцамі 22 верасня 1236 года ў бітве пад Шаўляй. У гэтай бітве загінуў магістр Ордэна мечаносцаў Фолькевін і шмат рыцараў. У 1237 годзе Тэўтонскі ордэн у Прусіі і Ордэн мечаносцаў (Лівонскі ордэн) у Лівоніі аб’ядналіся.

На поўдзень ад “Літвы Міндоўга” знаходзілася моцнае на той час Навагародскае княства са сваім князем Ізяславам. Яна аб’ядноўвала таксама Слонімскую, Ваўкавыскую і Гарадзенскую землі. Міндоўг быў саюзнікам гэтай дзяржавы. Аб гэтым сведчыць сумесны паход дружын Ізяслава і Міндоўга на Мазовію ў 1236 годзе. Адначасова ен з’яўляўся саюзнікам галіцка-валынскага князя Данілы Раманавіча. Ужо ў гэты час былі ўмовы для аб’яднання Галіцка-Валынскай Русі з Чорнай Руссю. Аднак незалежнасць Наваградскага княства ў канцы 30-х – пачатку 40-х гадоў ХІІІ стагоддзя ўдалося адстаяць. Гэтаму таксама садзейнічалі знешнія абставіны. На землі Русі, перш за ўсе Уладзіміра-Суздальскай, а потым на Кіеў, Чарнігаў, Галіцка-Валынскае княства напалі мангола-татары, якія падпарадкавалі іх сабе. Гэта аслабіла націск Галіцка-Валынскага княства на землі Чорнай Русі. Навагародскае княства ў гэты час было забяспечана і з паўночнага ўсходу: на Полацкае княства пачаўся націск з боку Лівонскага ордэна. Такім чынам, на пэўны час Наваградак здолеў адстаяць сваю самастойнасць.

Больш таго, у Галіцка-Валынскім княстве ішла феадальная вайна паміж Данілам Раманавічам і венгерскім каралевічам Андрэем, жанатым з дачкой ранейшага галіцкага князя Мсціслава. У гэтай вайне ўдзельнічалі і войскі Міндоўга на баку Данілы Раманавіча. Рашаючая бітва за галіцка-валынскую спадчыну адбылася 17 жніўня 1245 года пад Яраславам (на рацэ Сан), якую выйграў Даніла Раманавіч. У гэтай бітве ўдзельнічалі і воіны Міндоўга.

А ў літоўскіх землях Міндоўг паступова набіраў сілу. Выкінт не здолеў утварыць дзяржаву ў Жамойціі і вамушаны быў прызнаць вярхоўную ўладу Міндоўга. Да 1246 года Міндоўг перамог князеў Булевічаў. У летпісе было запісана, што загінулі “Вішымунт, яго забіў Міндоўг і жонку яго ўзяў і братоў яго забіў Эдзівіла і Спрудзейку”. Нальшчанская зямля (цяпер паўночная частка беларуска-літоўскага памежжа), дзе князем быў Даўмонт, швагер Мідоўга, ужо ў 1238 годзе прызнавала над сабой уладу Міндоўга. Так, у 1238 годзе па закліку галіцка-валынскага князя Даніла Міндоўг накіраваў Даўмонта на польскія землі. Вярхоўнай уладзе Міндоўга падпарадкаваліся князі Рушковічы і князі Дзяволтвы (вобласці на захад ад Нальшчанскай зямлі) Бікшы і Лічейка. Такім чынам, улада Міндоўга пашыралася на значную частку літоўскіх зямель.

Каб умацаваць сваю ўладу, Міндоўг заключыў саюз з куршамі (балцкім племенем, што знаходзілася на тэрыторыі цяперашняй заходняй Латвіі), якія вялі барацьбу супраць Лівонскага ордэна. У 1244 годзе ен прыйшоў на дапамогу куршам са сваім, паводле Рыфмаванай хронікі, 30-тысячным войскам. Была ўзята ў аблогу крэпасць крыжакоў Амботэн. Аблога цягнулася пяць тыдняў, але беспаспяхова. З Гольдынгена на дапамогу крэпасці прыйшоў атрад ордэнскага войска з 500 воінаў. Калі Міндоўг пачаў штурм крэпасці, крыжакі нечакана з лесу напалі на войска Міндоўга. І з крэпаці была зроблена вылазка. У войску Міндоўга пачалася паніка, яго воіны кінуліся наўцекі. На полі бою палегла 1 500 воінаў Міндоўга. Крыжакі рушылі ўслед за Міндоўгам, якому ўдалося дабрацца да свайго горада (Руты ці Варуты), дзе ен здолеў абараніцца ад ворага.

Паражэнне Міндоўга выкарысталі апазіцыйна настроеныя да яго літоўскія князі баяры. Супраць Міндоўга паўсталі пляменнікі Таўцівіл і Эдзівіл і іх дзядзька па матчынай лініі, жамойцкі князь Выкінт. Яны звярнуліся з просьбай аб дапамозе ў барацьбе супраць Міндоўга да Польшчы, Галіцка-Валынскага княства і Лівонскага ордэна, абяцаючы прыняць хрысціянства.

Менавіта ў гэты час выгнаны з Літвы Міндоўг заключыў саюз з баярствам Наваградскага княства і стаў князем наваградскім, прыбыўшы у сталіцу княства разам са сваей дружынай. У гістарычнай літаратуры замацавалася думка, што ен гвалтоўна захапіў Новагародскае княства. Аднак, на самой справе. у міжусобнай барацьбе, якую распачалі супраць Міндоўга яго праціўнікі, ен пацярпеў паражэнне і быў вымушаны ўцякаць у Новагародак. Там ен дзесьці ў канцы 1246 – пачатку 1247 г. Прымае «веру христианскую от Востока со многими своими бояры», што сведчыць аб тым, што Міндоўг не заваяваў Новагародак, а быў абраны князем (як у 1266г. Нальшчанскі перабежчык Даўмонт уцек у Пскоў, прыняў там хрысціянскую веру і быў абраны князем). Калі б Міндоўг быў заваеўнікам, яму не трэба было б прымаць праваслаўе. Значыць Міндоўг з’явіўся ў Наваградку не як заваеўнік, а як перабежчык, які ўцек з Літвы разам з усім сваім родам і акружэннем.Пачатак княжання Міндоўга ў Наваградку датуецца канцом 1246 ці пачаткам 1247 года.

У гэты час Новагародская зямля вызвалілася з-пад залежнасці ад галіцка-валынскіх князеў у першую чаргу таму, што іх зямля была спустошана мангола-татарскім нашэсцем. Суседняя Літва з прычыны ўнутраных і знешніх абставін таксама значна аслабела. Перад Міндоўгам была пастаўлена задача пашырэння тэрыторыі Новагародскага княства з кошт Літвы. У такой сітуацыі Міндоўг для новагародцаў быў добрай знаходкай: пакрыўджаны сваімі суайчыннікамі, ен быў зацікаўлены ен быў зацікаўлены ў помсце сваей былой радзіме.

Міндоўг прыступае да выканання заданняя новагародцаў – заваявання Літвы. Пачалося ўмацаванне сваей улады. Міндоўгу ўдалося ў 1248-1249 гадах выцесніць сваякоў з Літвы. Яго пляменнікі занялі Полацк, дзе пачаў княжыць Таўцівіл. У 1248 годзе Міндоўг на чале беларускіх і літоўскіх дружын зрабіў паход на Літву, захапіўшы іх вотчыны (у летапісе “заняў Літву”). Спроба Міндоўга арганізаваць забойства сваіх блізкіх сваякоў не ўдалася. Урэшце Таўцівіл уцек у Галіцка-Валынскае княства, а пазней паехаў у Рыгу, дзе быў ахрышчаны па каталіцкаму абраду і ўтрымліваўся як магчымы прэтэндэнт на пасаду вялікага князя. Аднак, трэба адзначыць, што існуе і другое меркаванне, нібыта Міндоўг прапанаваў сваім родным, буйнейшым феадалам Таўцівілу, Эдзівілу, Вікінту, ісці «на Русь воевать ко Смоленску» з наказам «Што хто прыемлеть, собе держить». Калі яны адправіліся ў паход, той прыбраў сабе іх землі і маемасць.

Пасля падзей 1248 года, г.зн. выгнання пляменнікаў з Літвы і захопу іх уладаннняў, Міндоўгу прыйшлося займацца пытаннямі знешняй палітыкі. Дагэтуль мірныя адносіны з Галіцка-Валынскім княствам змяніліся перыядам канфрантацыі з ім. У 1249 годзе Даніла і Васілька Раманавічы стварылі варожую ў дачыненні да Міндоўга кааліцыю. У яе склад увайшлі амаль усе суседнія землі, за выключэннем Полацка – Яцвязь (зямля яцвягаў), Жамойція, Лівонскі ордэн, нават войскі полаўцаў. Толькі польскі князь Баляслаў Сарамлівы адмовіўся ад удзелу ў кааліцыі. Такім чынам, ад самага пачатку існавання нашай Беларуска-Літоўскай дзяржавы са сталіцай у Наваградку ей прыйшлося праводзіць актыўную знешнюю палітыку па некалькіх напрамках. Са стварэннем новай дзяржавы ва Усходняй Еўропе склалася новая геапалітычная сітуацыя. Гэтай дзяржаве адразу прыйшлося весці войны, уступаць у перамовы. Міндоўг намагаўся выкарыстоўваць розныя абставіны, каб захаваць сваю ўладу і самастойнасць Беларуска-Літоўскай дзяржавы.

У 1249 – 1250 гадах адбыўся паход Данілы і Васілька Раманавічаў са свамі саюзнікамі на Наваградскае княства. “І многае ваяванне было між імі”. Руйнаваліся гарады, гарэлі селы, забівалі і бралі ў палон жыхароў. Разам з галіцка-валынскім князямі выступілі лівонскія рыцары, яцвягі, паўдневая Жамойція. У летапісе было сказана: “узяўшы гарады многія, вярнуліся дадому”. Наваградак ворагам узяць не ўдалося, аднак зямля Наваградская была спустошана.

У 1250 годзе адбыўся новы паход саюзнікаў. Пляменнік Міндоўга Таўцівіл выступіў з Валыні на чале галіцка-валынскага войска. Лівонскае войска на чале з ландмайстрам Андрэем фон Сцірляндам ішло з поўначы праз Нальшаны. Менавіта пасля такога паходу Таўуівіл і паехаў у Рыгу, дзе быў ахрышчаны. [2]

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.