Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Хрышчэнне і каранацыя Міндоўга






Міндоўгу трэба было нейкім чынам выйсці з крытычнага становішча, захаваць самастойнасць Беларуска-Літоўскай дзяржавы і разбурыць кааліцыю варожых сіл. Ен пачаў перамовы з Лівонскім ордэнам. Паколькі крыжакі ваявалі з язычнікамі з мэтай іх хрышчэння, то Міндоўг прыняў умовы ландмайстра Андрэя фон Сцірлянда прыняць хрысціянства і паслаць пасольства да папы рымскага. Андрэй фон Сцірлянд сказаў Міндоўгу: “Не выратуешся і не пераможаш ворага, калі не пашлеш да папы і не прымеш хрысціянства”. Міндоўг абяцаў Сцірлянду, што прыме хрысціянства, і прасіў, как ен хадатайнічаў перад папай, как князя і княгіню (яго з жонкай) адразу пасля хрышчэння каранавалі як хрысціянскага караля і каралеву. Андрэй фон Сцірлянд абяцаў яму гэта. Такім чынам, Лівонскі ордэн станавіўся пасрэднікам у адносінах паміж рымскім папай і Міндоўгам. Тым самым з ворга ен ператвараўся ў саюзніка Міндоўга. Варожая кааліцыя развальвалася.

У Рым разам з ордэнскімі пасламі адправіўся і баярын Міндоўга Парнус. Папа рымскі Інакенці ІV узяў пад сваю пратэкцыю Міндоўга з жонкай і малодшымі сынамі Руклем і Рэпеклем.

У Мілан, дзе ў той час знаходзіўся папа рымскі, разам з ордэнскімі пасламі было накіравана пасольства з лістамі ад Міндоўга з просьбай прыняць яго пад апеку папы. Папа рымскі Інакенці ІV прыслаў Міндоўгу булу, у якой гаварылася: “каралеўства літоўскае і ўсе землі, якія здабыў ад няверных або ў будучым мог здабыць на права і ўласнасць святога Пятра і яго з жонкай, сынамі і ўсім дваром пад пратэкцыю і апеку Апостальскай сталіцы вырашылі ўзяць”. Папа накіраваў таксама булу да рыжскага арцыбіскупа і біскупаў эзэльскага, дарпэцкага, как яны дапамаглі “каралю літоўскаму, які жадае павярнуць язычнікаў да веры”. Папа назваў Міндоўга “сынам святога Рымскага касцела”. Упершыню папа назваў Міндоўга каралем, прызнаўшы такім чынам літоўскую дзяржаву на беларускай зямлі каралеўствам.

На пачатку 1251 года пасля папярэдніх перамоў у Наваградак прыбыла місія, упаўнаважаная папай рымскім Інакенціем ІV для перавядзення абраду хрышчэння Міндоўга, яго жонкі Марты (вядома яе хрысціянскае імя), двух малодшых сыноў і тых дружыннікаў-літоўцаў, якія былі язычнікамі. Папская була паведамляе аб вялікай колькасці ахрышчаных. Міндоўг, яго блізкія, літоўская дружына прынялі хрышчэнне паводле заходняга (рымскага) абраду. Па даручэнні папы рымскага абрад хрышчэння ў Наваградку праводзіў Хрысціян, прэсвітэр Лівонскага ордэна.

Пераход у каталіцтва Міндоўга, яго двара і той часткі войска, якая складалася з літоўцаў-язычнікаў, рэзка змяніў знешепалітычную сітуацыю новай дзяржавы. Адзін з моцных ворагаў ператварыўся ў саюзніка. Варожая кааліцыя распалася. Новая Беларуска-Літоўская дзяржава ліквідвала небяспеку сваей незалежнасці.

У тым жа 1251 годзе разгарнуліся ваенныя дзеянні ў самой Літве. Міндоўг са сваім войскам, вытрымаўшы аблогу ў крэпасці Варута, зрабіў паход у Жамойцію, дзе ў бітве ля крэпасці Твірэмет загінуў яго вораг, князь Выкінт. Падчас гэтага паходу ў адной з сутычак палавецкі воін параніў Міндоўга, і вялікі князь мусіў вярнуцца дадому.

Беларуска-літоўскае войска Міндоўга, якому ў гэтай вайне дапамагалі лівонскія рыцары, адбіла наступ варожай кааліцыі. З яе выйшлі яцвягі і жамойты, прыхільнікі пляменніка Міндоўга Таўцівіла. Іх князеў і баяр Міндоўг адкупіў серабром.

Становішча Міндоўга ў Літве ўмацавалася. Палепшылася і становішча Беларуска-Літоўскай дзяржавы ў барацьбе з тагачасным галоўным праціўнік– Галіцка-Валынскім княствам, якое працягвала вайну супраць Міндоўга, бо па-ранейшаму намагалася далучыць Навагародскую зямлю да сваей дзяржавы.

Звычайна гісторыкі падкрэсліваюць тактычную перамогу Міндоўга пры заключэнні пагаднення з крыжакамі. Аднак трэба прызнаць, што і крыжакі мелі карысць ад саюза з Міндоўгам. Міндоўг саступаў на карысць крыжакоў частку земляў жамойтаў і селонаў (дарэчы, якія яму не належалі). А гэта давала прававую магчымасць крыжакам заваеўваць землі балцкіх пляменаў. Акрамя таго, Міндоўг абавязваўся не дапамагаць, як было раней, жамойтам і куршам.

Сучасныя беларускія гісторыкі зусім не згадваюць словы летапісца з Галіцка-Валынскага летапісу (паводле Іпацьеўскага летапісу) пра ўяўнае і вымушаннае прыняцце хрысціянства Міндоўгам. Дарэчы, такое ўяўнае прыняцце хрысціянства рабілі і прускія князі, каб на пэўны перыяд выратаваць свае землі ад пагромаў насельніцтва, якія ўчынялі крыжакі Тэўтонскага ордэна. Летапісец гаворыць пра Міндоўга: “Хрышчэнне яго было ліслівае, таму што патаемна ен спыняў прыносіць ахвяры былым сваім багам, спальваў мерцвякоў; а калі ен выязджае на паляванне і заяц перабяжыць дарогу, то ні за што не пойдзе ў лес, не асмеліцца і галінку зламаць там”. Польскі гісторык, знаўца гісторыі Вялікага княства Літоўскага, Генрых Лаўмяньскі адзначыў, што язычніцкі літоўскі князь спалучаў у сабе і пэўныя функцыі жраца, бо прыносіць ахвяры багам мог толькі чалавек, які ведаў жрэцкія таямніцы.

Нягледзячы на распад кааліцыі, Галіцка-Валынская дзяржава працягвала вайну з Наваградскім вялікім княствам, па-ранейшаму намагаючыся далучыць да сябе яго тэрыторыю.Гэты ваенны канфлікт цягнуўся з 1248 да 1254 года. Як заўседы бывала ў той час, ваенныя дзеянні на некаторы перыяд перапыняліся з-за розных прычын: пасля жорсткай бітвы са значнымі стратамі трэба было сабраць новыя сілы, або наступала зіма, калі ваяваць не так зручна, як улетку, і інш.

У 1251-1252 гадах галіцка-валынскія князі зноў хадзілі на Наваградак. Па дарозе яны прымусілі пінскіх князеў далучыцца да свайго войска. Паблізу ад мяжы паміж Пінскам і Наваградскім княствам яны сутыкнуліся з перадавым атрадам войска Міндоўга, і таямніца іх налету была выкрыта. На рацэ Шчары Даніла Раманавіч правеў вайсковую раду. Нягледзячы на нежаданне сваіх воінаў, ен угаварыў іх працягваць паход, які скончыўся рабаваннем Наваградскай зямлі: “паланілі ўсю зямлю Навагародскую”. У 1252 годзе войска князя Васількі Раманавіча і яго пляменніка Данілы Раманавіча захапіла Гародню. Хутка пасля гэтага войска Данілы Раманавіча напала на літоўскую зямлю. У сваю чаргу сын Міндоўга Войшалк напаў на ваколіцы Турыйска на Валыні.

У 1252 годзе Міндоўг прапанаваў князю Данілу мір, аднак гэта прапанова была адвергнута. У канцы года войска Данілы Раманавіча зноў пайшло на Наваградак. Зноў некалькі дзен варожыя войскі рабавалі Навагародскую зямлю і адышлі назад. Такім чынам, Галіцка-Валынская дзяржава, нават і без былых саюзнікаў, вяла наступальную вайну. Міндоўгу прыходзілася адбівацца ад непрыяцеля.

Наступствам хрышчэння Міндоўга была падрыхтоўка да яго каранацыі. Яшчэ падчас пасольства баяр Міндоўга да папы яны прасілі ў Інакенція ІV дазволу на каранацыю князя навагародскага каралеўскай каронаю і атрымалі згоду. Прадстаўніком Апостальскай сталіцы, якому Інакенцій ІV даручыў каранаваць Міндоўга, стаў хелмінскі біскуп Генрых. Каранацыя адбывалася не адразу, бо Міндоўг працягваў весці вайну супраць Галіцка-Валынскай дзяржавы. Зручны для каранацыі момант надарыўся пазней, улетку 1253 года.

Урэшце ў Наваградак прыбыла ўрачыстая місія, упаўнаважаная рымскай курыяй каранаваць Міндоўга каралеўскай каронай. Узначальваў яе хельмінскі біскуп Генрых. Суправаджалі місію лівонскія рыцары на чале з ландмайстрам (магістрам). Менавіта ландмайстар Андрэй фон Сцірлянд перад прыездам у Наваградак загадаў у Рызе зрабіць дзве ўпрыгожаныя каштоўнымі камянямі кароны – адну для Міндоўга, другую – для яго жонкі Марты.

Урачыстая каранацыя адбылася 6 ліпеня 1253 года і праводзілася па правілах, што існавалі ў еўропе ўжо некалькі стагоддзяў. Міндоўг і яго жонка былі належным чынам апрануты (каранацыйныя сандалі, белае адзенне). Караля памазалі адмысловым араматычным алеем (мірам). Міндоўгу быў уручаны каралеўскі пярсценак. Біскуп Генрых каранаваў Міндоўга і Марту каралеўскімі каронамі і перадаў дабраславенне папы Інакенція ІV. Каранацыя Міндоўга мела міжнароднае значэнне і была адзначана ў тагачасных летапісах і хроніках. У Іпацьеўскім летапісе есць кароткі запіс: “ В лето 6760”. “У той жа год вялікі князь літоўскі Міндоўг каранаваны быў на каралеўства літоўскае ў Наваградку, з благаславеннем Папы Інакенція, праз Генрыха, біскупа хелмінскага, у Прусах кардынала папскага”.

Как захаваць пераемнасць дынастыі, Міндоўг вырашыў дадаткова каранаваць аднаго са сваіх сыноў і звярнуўся да папы з такой просьбай. Паколькі старэйшы сын Міндоўга ад першай жонкі – Войшалк – раней ахрысціўся паводле ўсходняга (праваслаўнага абраду) і стаў манахам, хутчэй за ўсе Міндоўг прасіў аб зацвярджэнні каралевічам і каранацыі яго малодшага сына Руклі (ад Марты). У адказ на просьбу Міндоўга ўжо наступны папа рымскі Аляксандр ІV (які займаў папскі пасад з 1254 да 1261 года) выказаў сваю згоду на каранацыю каралевіча ў буле ад 6 сакавіка 1255 года (праўда, у буле няма імені каралевіча). Адначасова папа ў асобым лісце ад імя Апостальскай сталіцы зацвярджаў за Міндоўгам усе яго уладанні. Звестак аб каранацыі каралевіча няма.

Каб не падпарадкавацца рыжскаму арцыбіскупу, Міндоўг яшчэ раней прасіў папу рымскага ўтварыць асобную дыяцэзію (біскупства) для свайго каралеўства. Ужо 17 ліпеня 1251 года папа Інакенцій ІV даручыў хелмінскаму біскупу знайсці кандыдатуру на пасаду біскупа Літвы. З-за вайны з Галіцка-Валынскім княствам гэта справа зацягнулася.

Па просьбе караля Міндоўга першым біскупам у Наваградку з 1252 года стаў Хрысціян, які раней ахрысціў Міндоўга. Новая дыяцэзія перайшла ў непасрэдную юрысдыкцыю Апостальскай сталіцы. Праз некалькі гадоў біскупства было павышана да рангу арцыбіскупства (ужо пры папе Аляксандры ІV).

На землях Чорнай Русі, дзе было шмат праваслаўнага насельніцтва, пачало пашырацца хрысціянства. Сын Міндоўга Войшалк пабудаваў недалека ад Наваградка Лаўрышаўскі праваслаўны манастыр. У гэты час на захадзе беларучкіх зямель у Гародні, Ваўкавыску і Слоніме былі пабудаваны крэпасці і храмы.

І каранацыя Міндоўга, і стварэнне асобнай дыяцэзіі для дзяржавы з падпарадкаваннем рымскай курыі ўмацавалі становішча Беларуска-Літоўскага каралеўства. Яны з’явіліся актамі дзяржаўнага значэння, прызнанымі Апостальскай сталіцай і еўрапейскімі дзяржавамі. Нават далейшыя палітычныя падзеі не змянялі стасункаў гэтых крін з новай дзяржавай. Яна была прызнана ў Еўропе, і хоць пераемнікі Міндоўга не насілі каралеўскага тытулу, аднак у гісторыі гэты дзяржаўны акт застаўся як сцвярджэнне існаванння самастойнай беларускай дзяржавы са сталіцай у Наваградку.

Вайна з Галіцка-Валынскім княствам працягвалася і пасля каранацыі Міндоўга, хаця ў Данілы Раманавіча былі і іншыя клопаты: пераадоленне цяжкіх наступстваў мангола-татарскага нашэсця, барацьба за аўстрыйскую спадчыну. Как умацаваць свае становішча і стварыць кааліцыю супраць мангола-татар, Даніла Раманавіч у снежні 1253 года (па іншых звестках – у 1254г.) у Драгічыне быў каранаваны па даручэнні рымскага папы Інакенція ІV каронай караля галіцкага і ўладзімірскага (на Валыні). Ваенныя дзеянні працягваліся і ў 1254 годзе, калі галіцкі кароль Даніла арганізаваў яшчэ адзін паход “на Літву, на Наваградак”.

Пасля гэтага паходу Даніла заключыў з Міндоўгам мір. Цяжкая вайна 1248 – 1254 гадоў скончылася. Трэба прызнаць, што дзяржава Міндоўга ў выніку заключэння міру трапіла ў залежнасць ад Галіцка-Валынскага каралеўства. Па ўмовах міру, які заключыў ад імя Міндоўга і ад імя Войшалка, сын Данілы Раманавіча Шварн, або Шварна (Славамір) ажаніўся з дачкою Міндоўга. Сын караля Данілы Раман атрымаў у валоданне “Наваградак ад Міндоўга і ад сябе (гэта значыць ад Войшалка), Выслонем і Валкавысек, і ўсе гарады”. Такім чынам, беларуская частка дзяржавы Міндоўга была перададзена галіцкаму князю Раману Данілавічу, які, дарэчы, быў зяцем ваўкавыскага князя Глеба. У Міндоўга заставалася частка яго літоўскіх зямель і верхавенства над Панямоннем, праўда, больш намінальнае. Захоўваліся ў яго прыязныя адносіны з Лівонскім ордэнам і Апостальскай сталіцай. На захадзе з яцвягамі і жамойтамі адносіны былі напружаныя, а часам і варожыя (асабліва з яцвягамі).

Жамойція аддзялілася ад Літвы і неўзабаве там стаў княжыць Транята, сын сястры Міндоўга і яго ворага Выкінта. Але спачатку Транята ставіўся лаяльна да Міндоўга, бо быў прыхільнікам барацьбы з крыжакамі і разлічваў на яго дапамогу. Такое становішча было нетрывалым, і агульная канструкцыя дзяржавы праз некалькі гадоў змянілася. За гэты час Міндоўг выдаў шэраг актаў на карысць Лівонскага ордэна. Так, у ліпені 1253 года ен падараваў Лівонскаму ордэну землі ў Жамойціі, такое ж падараванне ен зрабіў у 1254 годзе літоўскаму біскупу Хрысціяну, у 1255 годзе – Лівонскаму ордэну землі ў Селоніі (паўдневая частка Латвіі на захад ад Дзвіны), у 1259 годзе – Лівонскаму ордэну Дайноўскія землі (на поўнач ад Гародні, па правым беразе Немана), і Скаловіі (у Прусіі). Усе гэтыя падараванні былі за кошт тых тэрыторый, якія фактычна Міндоўгу не падпарадкоўваліся. А гэта выклікала не толькі незадавальненне жыхароў гэтых зямель, але і адкрытае супраціўленне крыжакам і міндоўгу. Таму ен страчваў уладу ў Жамойціі і Літве. [3]

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.