Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 6. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі






Асноўныя паняцці:

лексіка абмежаванага выкарыстання; спецыяльная лексіка; тэрміналогія; прафесіяналізм; наменклатура; прымета дэфінітыўнасці тэрмінаў; прымета сістэмнасці тэрміна; тэрміналогія ў складзе літаратурнай лексікі; сувязь нацыянальнай тэрміналогіі з адпаведнай мовай; тэрміналагічная лексіка старабеларускай мовы XIV - першай паловы XVII стагоддзяў; сістэма тэрміналагічных сродкаў старабеларусскай мовы; фарміраванне грамадска-палітычнай і юрыдычнай старажытнай беларускай лексікі; фарміраванне гандлёвай старажытнай беларускай лексікі; вайсковая тэрміналогія старажытнай беларускай мовы; паланізацыя беларускага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага; экстралінгвістычныя фактары развіцця лексікі беларускай мовы; суб’ектыўныя абмежаванні для развіцця беларускай тэрміналогіі; асноўныя функцыі мовы і маўлення; моўная сітуацыя; базавы, асновапаложны элемент культуры; мова; кансалідуючая роль мовы ў грамадстве; сродак камунікацыі.

 

Паводле сферы выкарыстання лексіка беларускай мовы падзяляеццы на агульнаўжывальную і абмежаванага выкарыстання. У склад лексікі абмежаванага выкарыстання звычайна ўключаюць дыялектныя, спецыяльныя і жаргонныя словы. У сваю чаргу спецыяльная лексіка падзяляецца на тэрміналогію, прафесіяналізмы і наменклатуру. Слова тэрміналогія выкарыстоўваецца ў двух асноўных значэннях:

1. Сістэма тэрмінаў пэўнай галіны навукі, тэхнікі або мастацтва, якая адлюстроўвае адпаведную сістэму паняццяў. Напрыклад, тэрміналогія эканомікі, мовазнаўчая, юрыдычная тэрміналогія. У больш шырокім сэнсе слова тэрміналогія ўжываюць для абазначэння агульнай сукупнасці тэрмінаў гэтых галін дзейнасці.

2. Раздзел мовазнаўства, які займаецца вывучэннем тэрмінаў (Антанюк, 1987; 1990, 1995).

Пад прафесіяналізмамі з вычайна разумеюць словы і выразы, уласцівыя мове прадстаўнікоў якой-небудзь прафесіі, сферы дзейнасці. Прафесіяналізмы і тэрміны складаюць паняцце «спецыяльная лексіка». Але тэрміны адрозніваюцца ад прафе-сіяналізмаў сістэматызаванасцю, унармаванасцю, кадыфікава-насцю. Прафесіяналізмы ж часта з’яўляюцца паўафіцыйнымі словамі, выкарыстоўваюцца вузкім колам спецыялістаў, пераважна ў гутарковым стылі і характарызуюцца эмацыяналь-насцю, напр., у асяроддзі камп’ютэршчыкаў: вінда (віндаўс), клава (клавіятура), жалеза (камп’ютэр), знесці вінду (удаліць віндаўс). Прымета эмацыянальнасці прынцыпова адрознівае прафесіяналізмы ад тэрмінаў, якім уласціва неэмацыянальнасць, дакладнасць, адназначнасць, наяўнасць строга вызначанай дэфініцыі (азначэння) і інш.

Паняцце «наменклатура» некаторыя даследчыкі размяжоўваюць з паняццем тэрміналогія, падкрэсліваючы абстрактнасць паняццяў і катэгорый тэрміналогіі і канкрэтнасць прадметаў, якія абазначаюцца наменклатурнымі знакамі (Л.А.Антанюк), напр., геграфічныя тэрміны рака, гара і геграфічная наменклатура – назвы канкрэтных гор, рэк. Некаторыя даследчыкі ўключаюць наменклатуру ў склад тэрміналогіі, падкрэсліваючы агульныя прыкметы тэрмінаў і наменклатуры.

Прынцыповае значэнне для даследавання тэрміналогіі і яе месца ў сучаснай беларускай мове, утварэння, упарадкавання і складу нацыянальнай тэрміналогіі, узаемадзеяння паміж агульнаўжывальнай лексікай і тэрміналогіяй мае вырашэнне пытання аб сутнасці паняцця «тэрмін». Спробы вызначэння сутнасці гэтага паняцця маюць глыбокую навуковую традыцыю. Сярод мноства існуючых ад старажытнагрэчаскай навукі часоў Платона азначэнняў тэрміна асноўнае месца займаюць тыя, якія адзначаюць яго суаднесенасць са строгай дэфініцыяй і кваліфікуюць тэрмін як знак спецыяльнага паняцця.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.