Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Кантрольныя пытанні да лекцыі №7






1. Якія кнігі XI стагоддзя былі знойдзены на тэрыторыі Беларусі?

2. Якую кнігу ў 1517 годзе вядомы беларускі асветнік Францыск Скарына з Полацка надрукаваў у Празе?

3. Дзе на тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася кнігадрукаванне ў другой палавіне XVI–XVIII стагоддзяў?

4. У якіх сферах жыцця выкарыстоўвалася старажытная беларуская мова ў Вялікім княстве Літоўскім?

5. Чаму даследчыкі лічаць XIII стагоддзе пачатковым этапам фарміравання старажытнай беларускай мовы і беларускай народнасці?


 

Лекцыя 8. Асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі ў XIY – першай палове XYII стст. Развіццё беларускай тэрміналогіі ў другой палове XYII–першай палове XIX стст. Развіццё лексікі новай беларускай літаратурнай мовы ў XIX – пачатку XXстст.

Асноўныя паняцці:

найбольш развітыя галіны тэрміналогіі ў XIV–XVII стст.; фармаванне грамадска-палітычная тэрміналогіі; буйнейшы помнік старабеларускага пісьменства; юрыдычная тэрміналогія; гандлёвая старабеларуская тэрміналогія; сельскагаспадарчая тэрміналогія; прамысловая тэрміналогія; ваенная тэрміналогія; мовазнаўчая тэрміналогія; першая друкаваная граматыка; развіццё беларускай тэрміналагічнай лексікі.

 

Да ліку фактараў, якія садзейнічалі фарміраванню як беларускай мовы наогул, так і тэрміналагічнай лексікі ў XIV XVII стст., можна аднесці, па-першае, тое, што з другой палавіны XIV ст. пісьмовая беларуская мова стала дзяржаўнай мовай Вялі-кага княства Літоўскага. Гэта спрыяла развіццю поўнафункцыя-нальнасці старабеларускай мовы, фарміраванню яе асноўных стыляў, у тым ліку навуковага.

Па-другое, як ужо адзначалася, у першай палавіне XV ст, у Беларусі ўзнікла, а к сярэдзіне XVI ст. атрымала шырокае распаў-сюджанне кнігадрукаванне, якое ў значнай ступені садзейнічала выпрацоўцы лексічных норм, расшырэнню слоўніка, замацаванню намінацый новых навуковых паняццяў у моўнай практыцы.

Найбольш развітымі (з пункту погляду натуральнага фарміравання) галінамі тэрміналогіі ў XIV XVII стст. былі тыя, якія абслугоўвалі асноўныя напрамкі гаспадарчага, навуковага і грамадскага жыцця беларускага народа. Гэта грамадска-палітычная, юрыдычная, гандлёвая, сельскагаспадарчая, промыславая, ваенная тэрміналогія, а таксама тэрміналогія мовазнаўства, астраноміі, матэматыкі і інш.

Грамадска-палітычная, юрыдычная тэрміналогія. Фарма-ванне гэтай тэрміналогіі было найбольш раннім і інтэнсіўным у параўнанні з іншымі галінамі старабеларускай тэрміналогіі дзя-куючы функцыянаванню мовы ў якасці дзяржаўнай. Захавалася мноства помнікаў дзелавога пісьменства старабеларускай мовы, напісаных у канцы XIV першай палавіне XVII ст. Гэта дакумен-ты, складзеныя пры канцылярыі вялікага літоўскага князя і ў мясцовых дзяржаўных установах Вільні, Гродна, Магілёва, Брэста, Полацка, Мсціслава, Навагрудка і інш., некаторыя дакументы напісаны пры двары польскага караля і адрасаваны ў Літву, асоб-ныя дакументы складзены на Украіне, у якіх пісцы, імкнучыся прытрымлівацца афіцыйнага беларускага пісьма, ахвяравалі нека-торымі фанетычнымі, граматычнымі і лексічнымі з'явамі жывой украінскай мовы.

Буйнейшым помнікам старабеларускага пісьменства з'яўляецца «Літоўская метрыка», якая ўключае разнастайныя дагаворы, акты, граматы, запісы, прывілеі, Статуты канцылярыі Вялікага княства Літоўскага. Значную ролю ў станаўленні гра-мадска-палітычнай тэрміналогіі адыгралі творы старабеларускай палітычнай сатыры і палемікі (прадмовы і пасляслоўі Францыска Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, «Прамова Мялешкі», «Пісьмо да Абуховіча»).

Асноўную частку грамадска-палітычных тэрмінаў у пера-лічаных помніках складаюць агульныя для ўсходнеславянскіх моў тэрміны, якія ўзніклі ў працэсе шматвяковага гаспадарчага і культурнага ўзаемадзеяння ўсходнеславянскіх плямён і народ-насцей на тэрыторыі Старажытнай Русі: копа, мыто (пошліна), оброкъ, окупъ, переметъ, послухъ, право, ремесленикъ, рубель, челядинъ і г.д. Многія з гэтых тэрмінаў зараз з'яўляюцца гіста-рызмамі, другая частка пасля пэўных фанетычных і граматычных змен увайшла ў сучасную беларускую тэрміналогію.

Значнае месца займаюць тэрміны, узятыя з народнай мовы. Яны ўтвораны шляхам тэрміналагізацыі агульнаўжывальных слоў або з дапамогай словаўтваральных сродкаў старабеларускай мовы: сведка (ст.-рус. послухъ), забойца (ст.-рус. головникъ), ста-ток, статки (ст.-рус. добытокъ, имение) і г.д. Частка гэтых тэр-мінаў замацавалася ў беларускай грамадска-палітычнай тэрміна-логіі: держава, звычай, здрадца, листъ, пильноватъ, позыче-нье, помста, пригонъ, пригонныя люди, сварка, умова, шыбеница і г.д.

Нярэдка ў дзелавых дакументах і творах палітычнай сатыры сустракаюцца варыянты тэрмінаў старажытнарускага і мясцовага, больш позняга паходжання. Некаторыя тэрміны, якія ўвайшлі ў гэтыя творы з жывой беларускай мовы, не замацаваліся пасля ў старабеларускай і сучаснай тэрміналогіі ў выніку працэсаў сты-лістычнай дыферэнцыяцыі, актыўнага выкарыстання некаторых запазычаных слоў, якія першапачаткова ўжываліся толькі ў пэў-ных рэгіёнах, а пазней распаўсюдзіліся на шырокай тэрыторыі: бонда (частка, выдзелены пай), клетка (лаўка, крама), камора (таможня) і г.д.

Каля 10% ад усёй колькасці юрыдычных і справаводчых тэрмінаў старабеларускай мовы складаюць запазычанні з польскай і іншых заходнееўрапейскіх моў, а таксама з лацінскай (часта праз польскую): авантюра, акт, апеляция, вага, грунт (аснова, падстава), декретъ, конституция, коштъ, мандатъ, пляцъ, рахунокъ, скарбникъ, скарбовый, скарга і інш. (Лозовский, 1966; Гилевич, 1971).

Пранікненне гэтых тэрмінаў у старабеларускую пісьмовую мову было выклікана неабходнасцю наймення новых для таго часу з'яў і паняццяў грамадскага жыцця, і таму асноўная частка запа-зычаных тэрмінаў захавалася ў сучаснай беларускай тэрміналогіі (Булыка). Аднак узрастальнае ўздзеянне польска-лацінскай пісьменнасці на беларускую ў XVI XVII стст. нярэдка прыводзіла да пранікнення неапраўданых паланізмаў і лацінізмаў у стара-беларускую пісьмовую мову наогул і ў грамадска-палітычную тэр-міналогію ў прыватнасці: посэльство (даручэнне), кроль (кароль), пенязи (грошы), члонки (члены), звытяжство (перамога), варунокъ (умова) і г.д.

Часам сустракаюцца ў грамадска-палітычнай і юрыдычнай тэрміналогіі і царкоўнаславянскія элементы: вражда, милосердие, стражъ, благочестие і г.д. Некаторыя грамадска-палітычныя тэр-міны царкоўнаславянскага паходжання (брение, воставати, гнушатися, десница, нищий, просвещати, смирити, страна, упре-дити і інш.) выкарыстоўваюцца ў пісьмовых помніках канца XIV пачатку XVIII ст. як варыянты побач з існуючымі ў стара-беларускай мове тэрмінамі з каранёвымі марфемамі нецаркоўна-славянскага паходжання, што дае падставу даследчыкам сцвярд-жаць, што частка лексікі царкоўнаславянскай мовы лічылася піс-цамі таго часу блізкай і зразумелай чытачу (Жураўскі, 1968, 282). Гэта ў сваю чаргу сведчыць аб магчымасці ўплыву царкоўна-славянскай мовы на фарміраванне грамадска-палітычнай тэрміналогіі.

Гандлёвая тэрміналогія. Актыўны працэс фарміравання гандлёвай старабеларускай тэрміналогіі пачаўся ў XVст., разам з бурным развіццём гарадоў з іх рамеснай і гандлёвай дзейнасцю (Даунене, 1971). На тэрыторыі Беларусі ў Вялікім княстве Літоўскім у гэты час узнікалі буйныя лакальныя рынкі, цэнтрамі якіх былі Мінск, Брэст, Віцебск. У таварна-грашовыя адносіны ўцягвалася таксама і вёска. Узрослыя ўнутраныя гандлёвыя сувязі садзейнічалі дастаткова цесным кантактам насельніцтва, што спрыяла фарміраванню адзінай лексікі, у тым ліку адзінай гандлёвай тэрміналогіі.

Спрыяльны ўплыў на расшырэнне гандлёвай тэрміналогіі аказваў таксама знешні гандаль гарадоў Вялікага княства Лі-тоўскага з растучымі гарадамі Рускай дзяржавы, а пасля разгро-му Тэўтонскага ордэна з Захадам, праз Прыбалтыку, прычым афіцыйнае афармленне гандлёвых сувязей ажыццяўлялася на старабеларускай мове.

Гандлёвая тэрміналогія старабеларускай мовы як ядро вель-мі шырокага і разнастайнага па складу пласта старабеларускай гандлёвай лексікі ўключае тэрміналагічныя назвы арганізацыі гандлёвага працэсу, працэсаў і дзеянняў куплі-продажу, спосабаў куплі-продажу, асоб, занятых у гандлі, таварных якасцей прадме-таў куплі-продажу, месц гандлю і гандлёвых збудаванняў, гандлёвых пошлін.

Асноўную частку гандлёвай тэрміналогіі складае спрадвечная лексіка, каля 40% якой адносіцца да агульнаўсходнеславянскага перыяду: вага, важити, весецъ, грошъ, золотникъ, купецъ, купити, купля, локоть, мена, мерка, мехъ, мостовое, мыто, перекупъ, номерное, прибытокъ, продавати, торговля, торговое, цена, чоповое і інш.

Каля 60% спрадвечнай гандлёвай тэрміналогіі складаюць тэрміны, утвораныя спосабам тэрміналагізацыі старабеларускіх слоў, іншымі спосабамі тэрмінаўтварэння і стварэння неалагізмаў на старабеларускай моўнай аснове ў перыяд раздзельнага існавання ўсходнеславянскіх моў. Значная частка гэтых тэрмінаў з прычыны гістарычных умоў з'яўляецца агульнай з украінскай, польскай, чэшскай гандлёвай тэрміналогіяй XV XVII стст.: гандель, глякъ, жалезнік, клетка, крама, коштъ, купованне, речи, рынок, стадола, танный, уздоймом, уторговати і г.д.

Некаторыя тэрміны, якія ўзніклі ў XV XVII стст., з'яў-ляюцца састаўнымі, пераважна двухслоўнымі, у якіх адно слова тэрмін агульнаўсходнеславянскага перыяду, другое надае гэтаму тэрміну новае, больш канкрэтнае значэнне: вага Полацкая, вес Мстиславский, мера Берестейская і г.д.

Значную частку старабеларускай гандлёвай тэрміналогіі скла-даюць запазычанні. Многія з іх увайшлі ў старабеларускую тэр-міналогію з рускай мовы або праз яе пасрэдніцтва: алтын, аршин, деньга, копейка, половинка, з польскай або праз яе пасрэдніцтва: барыл, дукат, кварта, кесяк, левик, монета і інш. Некаторыя тэр-міны былі запазычаны з літоўскай мовы: кентвиртайня, воск (вага-вая адзінка), пундель; з нямецкай: кипа, лаштъ, тузинъ, центноръ і інш.

Даволі часта ў гандлёвай тэрміналогіі XV XVII стст. сустракаюцца сінанімічныя рады або пары, якія складаюцца са слоў агульнаўсходнеславянскага перыяду, старабеларускіх і запазычаных: торгъ купецтво гандель; товаръ речи рухлядь; купля торгъ крамъ; агуломъ уздаймомъ і інш.

Сельскагаспадарчая тэрміналогія. У цэлым тэрміналогія, якая выкарыстоўвалася ў старабеларускай мове для намінацыі зямельных уладанняў; прылад апрацоўкі зямлі, разнастайных працэсаў сяўбы і ўборкі ўраджаю; асоб, занятых у сельскай гаспадарцы і г.д., з'яўляецца агульнай для ўсходнеславянскіх моў: борона, жито, косити, истрава, копа, молотити, овесъ, аранье, сеянье, снопъ, ярица і інш. (Шадурский, 1967).

Колькасць уласна беларускіх інавацый (ботвинье, збожье, зерне, насенье, стайня) тут значна меншая ў параўнанні з гра-мадска-палітычнай і гандлёвай тэрміналогіяй. Запазычанні стара-беларускага перыяду ў сельскагаспадарчай тэрміналогіі адзін-кавыя.

У параўнанні з іншымі галінамі сельскагаспадарчая тэрміналогія характарызуецца асабліва вялікай ступенню варыятыўнасці і сінанімічнасці. У значнай меры гэта можна растлумачыць тым, што ў сінанімічных радах гэтай тэрміналогіі знайшлі адлюстраванне працэсы ўзаемапранікнення (у выніку практычнага выкарыстання) элементаў лексікі старажытнарускай, жывой беларускай, польскай моў і разнастайных мясцовых гаворак, напрыклад: служба, потяглъ, потугъ, подымье для абазначэння цяглавага сялянскага землеўладання; дворище, подворье, избище, селище, садиба для абазначэння месца размяшчэння ся-лянскай хаты з гаспадарчымі прыбудовамі. Сустракаюцца пары, якія складаюцца з тэрміна ўсходнеславянскага паходжання і паланізма: именье маёнтокъ.

Промыславая тэрміналогія. Тэматычна тэта тэрміналогія пчалярства (бортніцтва), рыбалоўства, палявання, солеварэння, вытворчасці будаўнічых, бытавых і транспартных матэрыялаў (гонты, клёпак для бочак, палазоў, дуг, дзёгцю, смалы) і г.д. (Купреенко, 1968). Аснову прамысловай тэрміналогіі складаюць тэрміны старажытнарускага паходжання, якія служаць для абазна-чэння розных працэсаў, матэрыялаў, прылад, прадуктаў працы і асоб, звязаных з пералічанымі промысламі беларускага народа: бобровище, воскъ, долото, дубрава, ловъ (звериный, пташный, рыбный), лубъ, лукъ, лыко, охотникъ, сеть, стрелецъ, стругъ і г.д.

Значную частку промыславай тэрміналогіі складаюць уласна беларускія тэрміны: копылъ, кубелъ, лезиво, лесничий, обрубъ, оступъ, пчельница, свепетъ і г.д. Некаторыя з іх вядомы ў польскай мове: затока, лезиво, пушча, рубеж і г.д.

Нешматлікія запазычанні з нямецкай, французскай, шведскай і іншых моў праніклі ў старабеларускую мову праз польскую, літоўскую і рускую мовы-пасрэдніцы: барсук, бровар, горностай, карпъ, плотка, сагайдакъ, шатеръ і інш.

Ваенная тэрміналогія. Знаходзячыся ў геаграфічным цэнт-ры Еўропы, насельніцтва Беларусі прымала ўдзел у важнейшых ваенных падзеях XIV XVIII стст. Таму цалкам заканамерна, што ў старабеларускай мове сфарміравалася шырокая тэматычная група лексікі, якая адлюстроўвала даволі высокі ўзровень развіцця ваеннай справы таго часу. Ядром гэтай тэматычнай групы з'яў-ляецца ваенная тэрміналогія, прадстаўленая пераважна намі-нацыямі зброі, войска, удзельнікаў узброенай барацьбы.

Да ліку найбольш старажытных адносяцца тэрміны, якія ўзніклі ў агульнаславянскую эпоху. З семантычнага боку яны вылучаюцца агульным характарам абазначаемых паняццяў і рэалій (войско, оружие), з боку моўнага афармлення элементам стараславянскай мовы: древо, дружина, сторожа.

Найбольш значную ў колькасных адносінах частку ваеннай тэрміналогіі старабеларускай мовы складаюць тэрміны перыяду ўсходнеславянскага моўнага адзінства, большасць якіх утворана з дапамогай усіх асноўных спосабаў тэрмінаўтварэння (семантычнага, марфалагічнага, сінтаксічнага): конный, начинье, рукавицы; воевникъ, наручъ, щитоноша; зброя стрельчая, люди ратные, рукавицы панцеровые.

Другую ў колькасных адносінах частку тэрмінаў перыяду ўсходнеславянскага моўнага адзінства складаюць ваенныя найменні іншамоўнага паходжання, якія ўвайшлі ў старабеларускую мову ў XIV XVIII стст., «яны складаюць каля 50% разгледжаных аднакампанентных намінацый (алябарда, гвардия, гетманъ, гусаръ, дракгония, жолнеръ, капалинъ, капитанъ, мождчеръ, оркганки, пуклеръ, райтаръ, рота, сагайдакъ і інш.)» (Пометько, 1985, 8).

Мовазнаўчая тэрміналогія. Развіццё мовазнаўчай думкі ў Беларусі і выхад першых граматык былі звязаны не толькі з патрэбамі вывучэння царкоўнаславянскай і старабеларускай моў, але і з грамадска-палітычнымі працэсамі таго часу. На тэрыторыі Беларусі, як цэнтры ўсходнеславянскай культуры, у XVI
XVII стст. у процідзеянне езуіцкім калегіям, якія культывавалі лацінскую і польскую мовы, шырока распаўсюдзіліся праваслаўныя, так званыя, брацкія вучылішчы і школы. Для гэтых вучылішч і школ патрабаваліся дапаможнікі. З мэтай вывучэння беларускай мовы былі апублікаваны першыя граматыкі і іншая лінгвістычная літаратура.

Першай друкаванай граматыкай ва ўласным сэнсе гэтага слова была надрукаваная ў Вільні ў 1586г. у друкарні братоў Мамонічаў «Кграматыка словенська езыка...», затым у 1596 г. «Граматика словенска» Лаўрэнція Зізанія. У 1619 г. у Еўі (пад Вільняй) выйшла «Грамматика...» Мялеція Сматрыцкага, якая пасля перавыдавалася ў Маскве. Кожная наступная граматыка, якая выдавалася ў гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі, усё глыбей адлюстроўвала народную беларускую мову.

Мовазнаўчая тэрміналогія граматык і іншых філалагічных выданняў служыць для намінацыі фанетычных і марфалагічных асаблівасцей мовы, многіх граматычных катэгорый. У значнай колькасці створаная ў той час лінгвістычная тэрміналогія захавалася ва ўсходнеславянскіх мовах да нашага часу. Некаторая частка выкарыстаных у першых граматыках мовазнаўчых тэрмінаў мае лексічнае і марфалагічнае афармленне, уласцівае беларускай мове: певный (пэўны), родный (родны).

Раннімі элементамі слоўнікавай работы і работы па ўнармаванню і уніфікацыі тэрміналогіі ў старабеларускі перыяд трэба прызнаць выяўленне на палях рукапісных і друкаваных тэкстаў тэрміналагічных розначытанняў (замудение закоснение, пребывающая преходящая, поздобляетъ познаетъ і інш.), сінанімічныя замены цяжка зразумелых для чытача тэрмінаў у царкоўнаславянскіх тэкстах уласна беларускімі тэрмінамі тыпу вчинокъ, невдяченъ, прикладъ, клопотъ, каментыраваныя тлумачэнні на беларускай мове асобных беларускіх слоў і выразаў (Суднік, 1953).

Важным этапам развіцця беларускай тэрміналагічнай лексікі з'яўляецца ўведзены Францыскам Скарынай у шырокую практыку кніжнікаў спосаб тлумачэння слоў з дапамогай глос на «боцех» выдадзеных кніг. Сярод скарынінскіх і іншых глос значнае месца займаюць намінацыі жывёльнага і расліннага свету: горлица сивоворонка, онагры лоси, скумни львенята; пажитъ былие, рамнумъ осот; прыродна-геаграфічныя тэрміны: хляби продухи, холмы узгорки; царкоўна-культавыя: кивотъ скриня, стакти ладан; грамадска-палітычныя: анфипатъ намесникъ, конвокация зьездъ, послание листъ; назвы адзінак вымярэння: талантъ центнеръ, сиклевъ лотовъ і інш.

Тлумачэнне «цёмных» слоў-тэрмінаў з дапамогай глос садзейнічала станаўленню аднастайнага моўнага і сэнсавага ўжывання тэрмінаў, расшырэнню старабеларускай тэрміналагічнай лексікі і выконвала ў рамках пэўных тэкстаў асноўныя функцыі слоўнікаў, у тым ліку і тэрміналагічных.

У XVII ст. у сувязі з выкарыстаннем беларускай мовы, як мовы афіцыйнай пісьменнасці і ў якасці сродка знешніх зносін, распаўсюджваецца тлумачэнне беларускіх тэрмінаў з дапамогай рускіх глос: выличать вычитать, грашовые денежные, поданья подати, час время і інш.

Побач з расшырэннем тлумачэння слоў з дапамогай глос у канцы XVI ст. з'яўляюцца так званыя «прыточнікі», або гласарыі, якія прыкладаліся да царкоўных кніг. Яны таксама змяшчаюць некаторую колькасць тэрмінаў. Вялікае значэнне для развіцця беларускай тэрміналогіі маюць створаны ў 1596г. Лаўрэнціем Зізаніем першы славяна-беларускі слоўнік і «Лексіконь словеноросский...» Памвы Бярынды (1627). Значная частка змешчаных у іх тэрмінаў захавалася да нашага часу і складае ўстойлівае ядро беларускай тэрміналогіі: байка, будаванье, бытие, вапно, выхованье, грошы, жниво, зброя, истина, мова, небязпечность, особа, оборонца, паша, потреба, пытанье, сведомость, скарбъ, скарга, утискъ, якость і інш.

Работа па фарміраванню і уніфікацыі тэрміналогіі як самастойны від тэрміналагічнай дзейнасці ў старабеларускай мове не вялася (ва ўсякім разе, такое заключэнне можна зрабіць па тых помніках старабеларускай мовы, якія захаваліся), хоць сінанімічныя замены тэрмінаў, глосы, «прыточнікі» і слоўнікі таго часу, безумоўна, выконвалі таксама і функцыі ўнармавання і уніфікацыі тэрміналогіі.

К канцу XVI ст. у сувязі з тым, што Беларусь у выніку Люблінскай уніі аказалася ў складзе Рэчы Паспалітай, пачы-наецца актыўны працэс паланізацыі беларускага і ўкраінскага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага, у прыватнасці, адбы-ваецца адкрытая паланізацыя школы. Беларуская мова паступова страчвае сваю поўнафункцы-янальнасць, выцясняецца польскай і лацінскай з афіцыйнай сферы. У XVII XVIII стст. на старабе-ларускай мове былі выдадзены толькі адзінкавыя навуковыя кнігі (гістарычныя хронікі, астранамічныя зборнікі), хоць, як паказвае аналіз, навуковая тэрміналогія гэтых помнікаў даволі багатая і разнастайная, што сведчыць аб дастаткова высокім узроўні раз-віцця навукі і асветы на беларускіх землях.

Нягледзячы на даўнія лексікаграфічныя традыцыі беларускіх пісцоў і на наяўнасць развітой тэрміналогіі ў дру-каваных выданнях, у XVII XVIII стст. не было выдадзена спецы-яльных тэрміналагічных слоўнікаў па асобных галінах ведаў. Праўда, нельга не адзначыць, што хоць сучасныя беларускія лексікографы выканалі грунтоўную і паслядоўную працу па адшуканню і даследаванню лексікаграфічных крыніц, няма ўпэўненасці ў тым, што зараз выяўлены ўсе помнікі беларус-кай лексікаграфіі. Па-першае, кнігасховішчы на тэрыторыі Бела-русі знішчаліся ў шматлікіх спусташальных войнах мінулых стагоддзяў, а таксама спецыяльна прысланым з Ватыкана ордэнам езуітаў з мэтай паланізацыі беларусаў. Па-другое, некаторыя старабеларускія лексікаграфічныя помнікі маглі загінуць нявыяўленымі ў час апошніх войн падобна да таго, як загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны каштоўны рукапіс шаснаццацітомнага «Беларуска-руска-польскага слоўніка» Я.Ціхінскага.

Ажыццёўленае ў канцы XVIIIст. пасля доўгага панаван-ня польскіх феадалаў уз'яднанне Беларусі з Расіяй не садзейнічала развіццю беларускай мовы і асабліва афіцыйна-дзелавога стылю, паколькі беларуская мова была забаронена ў афіцыйна-дзелавой сферы, не выкарыстоўвалася ў грамадскім жыцці.

Пасля доўгага перапынку ў развіцці беларускай тэр-міналогіі, абумоўленага названымі вышэй гістарычнымі ўмо-вамі фарміравання беларускай нацыі, у пачатку XX ст. Адбы-лося некаторае ажыўленне тэрміналагічнай работы. Пасля вы-дання царскім урадам так званага закона аб свабодзе друку пачалі актыўную работу шматлікія легальныя беларускія вы-данні таго часу, і ў прыватнасці выданні навуковага і навукова-папулярнага зместу, якія ставілі мэту «тлумачыць усе з'явы прыроды, галоўныя законы фізікі і хіміі, жыцця зямлі... знаё-міць з геаграфіяй і гісторыяй роднага краю» (Лучынка, 1914, 4, 36), змяшчалі шмат тэрмінаў. Многія з іх былі распрацаваны самімі аўтарамі выданняў. Навукова-папулярныя публікацыі насілі ў пэўным сэнсе нарматыўны характар, садзейнічалі ўкараненню навуковай тэрміналогіі ў моўную практыку і змяш-чалі, такім чынам, некаторыя элементы работы па ўпарад-каванню беларускай тэрміналогіі.

Аўтары навукова-папулярных публікацый пачатку XX ст. выкарыстоўвалі магчымасці беларускай мовы. Шырока ўжы-валіся словы ўласна беларускага паходжання: адліга, высадкі, гародніна, гук, зык, маладзік, маланка, навальніца, надвор'е, паво-дка, пазыка, праменні, працаўнік, пухліна, сухоты, хвароба; лек-семы ўсходнеславянскага паходжання: бялок, высыпка, засуха, лячэбнік, кушчэнне, малакроўе, прадажа, пошліна; агульнаславянскія словы: абарот, вага, волава, воспа, гаспадар, дзяржава, жэрэла, карысць, почка, суд, торг, урад, ядро.

Значная частка тэрмінаў, змешчаных у часопісах пачатку XXст., замацавалася ў тэрміналагічнай практыцы і ўвайшла ў сучасную беларускую тэрміналогію адпаведных галін навукі, хоць многае і было адкінута з часам, паколькі на старонках гэтых часопісаў нярэдка ўжывалася вузкарэгіянальная лексіка, узнікалі варыянтныя рады (адліга атлега; заліва лівень улева; маланьня маланка; суш суша; шал шаленства і інш.)» (Красней, 1980, IV, 3, 21 22). Беларуская тэрміналогія пачатку
XX ст. у параўнанні з папярэднім перыядам у пэўнай меры ўзбагацілася лексічна.

Нягледзячы на некаторае расшырэнне сферы функцыянавання беларускай мовы, яна ўсё яшчэ не адпавядала тым задачам, якія ўзнікалі ў працэсе далейшага развіцця грамадска-палітычнага жыцця, нацыянальнай культуры і літаратуры беларускага народа. «Абмежаваная галоўным чынам стылямі мастацкай літаратуры, часткова публіцыстыкі, беларуская літаратурная мова пачатку XX ст. не валодала многімі з тых шматлікіх і разнастайных выразных сродкаў, якія неабходны для перадачы розных па характару і зместу думак, звязаных з развіццём грамадска-палітычных адносін, навукі, тэхнікі, культуры. Ды і тыя стылі, у якіх развівалася беларуская літаратурнай мова ў пачатку XXст., былі недастаткова распрацаваныя і глыбокія» (Шакун, 1963, 262).






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.