Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускай мовы






Нягледзячы на тое, што фанема служыць мінімальнай моўнай адзінкай, якая з сінтагматычнага пункту гледжання не падзяляецца на часткі, яна не мае адназначнай інтэрпрэтацыі з боку спецыялістаў, якія належаць не толькі да розных навуковых школ, але і да адной школы. Напрыклад гук ы ў беларускай мове вылучаецца ў якасці самастойнай адзінкі фактычна ва ўсіх фанетычных апісаннях і класіфікацыях, але ён не мае фаналагічнага статуса, не выконвае сэнсаадрознівальнай функцыі, таму характарыстыка яго ўпоравень з іншымі мінімальнымі адзінкамі мовы з’яўляецца супярэчлівай: такой фаналагічнай адзінкі нібы і не існуе ў беларускай мове, але ёй знаходзіцца месца ў большасці адпаведных класіфікацый беларускіх фанем.

Хаця фаналогія як навука аб драбнейшых адцягненых адзінках мовы ўзнікла толькі ў 20 стагоддзі, інтуітыўна патрэба ў гэтых адзінках адчувалася вельмі даўно, па крайняй меры, з часоў стварэння першых алфавітных сістэм, калі адзін гук адлюстроўваўся адным графічным знакам, што характарызуецца як геніяльнае адкрыццё (гл.: СОССЮР 1977, 75–76), а алфавітнае адлюстраванне членападзельнасці мовы зазначаецца нават як яе сутнасць (гл.: ГУМБОЛЬДТ 1985, 410). Вынаходнікі літарнага пісьма для розных моў (у тым ліку Кірыл і Мефодый для славянскай пісьменнасці, якая ва ўдасканаленым выглядзе выкарыстоўваецца ў сучаснай беларускай мове) кіраваліся ў сваёй творчай дзейнасці не столькі на характар вымаўлення гукаў, на іх акустычныя якасці, колькі на функцыі гукаў. Менавіта таму фактычна безліч гукаў маўлення, класы якіх і аб’ядноўваюцца ў сучасным мовазнаўстве ў фанемы
(гл.: ГЛИСОН 1959, 225), пры іх пісьмовым адлюстраванні зводзілася ўсяго да некалькіх дзесяткаў літар, з дапамогай якіх фіксаваўся не фанетычны, а пераважна фаналагічны прынцып пісьма. Звядзенне мноства рэальных гукаў нашага маўлення да абмежаванай колькасці фаналагічных адзінак і літар адбываецца, магчыма, і таму, што ў гэтых адзінках фіксуюцца толькі тыя прыкметы, якія служаць фаналагічна істотнымі, г.зн. адыгрываюць сэнсаадроз-нівальную ролю, з’яўляюцца дыферэнцыяльнымі ў мове, нясуць функцыянальную нагрузку (гл.: РЕФОРМАТСКИЙ 1970, 9–10). Іменна падсвядомая фаналагічная арыентацыя стваральнікаў алфавітаў прыводзіць да таго, што спецыялістамі так і не створаны строгія арфаграфічныя сістэмы, якія б цалкам адпавядалі гукавым сістэмам той ці іншай мовы. Больш таго, некаторыя алфавіты, напрыклад лацінскі для англійскай мовы, маюць істотныя несупадзенні з гукамі пэўнай мовы.

Кірыліцкі алфавіт сучаснай беларускай літаратурнай мовы больш паслядоўна адлюстроўвае яе фанетычную сістэму
(гл.: КАМАРОЎСКІ 1972, 21), але, зразумела, далёка не адэкватна адпавядае ёй (параўн.: ПАДЛУЖНЫ 1969, 137), бо мае, па-першае, літары, якім няма гукавых адпаведнікаў, напрыклад ь (параўн.: ГВОЗДЕВ 1963, 36); па-другое, адной літарай перадаюцца або спалучэнні двух гукаў (параўн.: я, е, ё, ю), або якасна розныя гукі ці фанемы (цвёрдыя і мяккія, звонкія і глухія і інш.). Асобныя гукі беларускай мовы перадаюцца спалучэннямі літар, у прыватнасці дыграфамі дз, дж, а таксама спалучэннем з мяккім знакам (параўн.: гусь, радасць, пісьмо і інш.); спалучэннем літар перадаецца і вымаўленне падоўжаных зычных (параўн.: збожжа, вяселле, насенне і інш.).

Для перадачы пяці галосных фанем беларускай мовы, якія выконваюць сэнсаадрознівальную ролю, выкарыстоўваецца
10 літар: а, е, ё, і, о, у, э, ы, ю, я. З іх так званыя ётавыя е, ё, і, ю, я ў пачатку слова, а пасля галосных, ў, апострафа ў сярэдзіне і ў канцы слова выражаюць спалучэнне гукаў (й + адпаведны галосны э, о, і, у, а). З дапамогай дадзеных літар перадаецца і мяккасць зычных (параўн.: люк – лук, нёс – нос, спяц ь -- спаць, сіта – сыта, без – бэз і г.д.). 14 беларускіх літар б, в, г, дз, з, к, л, м, н, п, с, ф, х, ц перадаюць на пісьме і цвёрдыя зычныя
(у прыватнасці, пасля галосных, што абазначаюцца літарамі а, о, ы, у, э), і мяккія (абазначаюцца спалучэннем з ётавымі ці з мяккім знакам). Літары д, дж, ж, р, т, ў, ч, ш абазначаюць на пісьме адпаведныя цвёрдыя зычныя гукі. Правапіс галосных і зычных гукаў беларускай літаратурнай мовы падпарадкоўваецца кадыфікаваным правілам (гл.: КАМАРОЎСКІ 1965).

У складзе сённяшняга беларускага алфавіта налічваецца
34 літары,
кожная з якіх мае чатыры варыянты свайго графічнага адлюстравання, або чатыры графемы: рукапісная, друкаваная, малая, вялікая.

 

А, а, а, А; б, Б. б, Б; в, В. в, В; г, Г, г, Г; д, Д, д, Д; дж, Дж, дж, Дж; дз, Дз, дз, Дз; е, Е, е, Е; ё, Ё, ё, Ё; ж, Ж, ж, Ж; з, З, з, З; і, І, і, І; к, К, к, К; л, Л, л, Л; м, М, м, М; н, Н, н, Н; о, О, о, О; п, П, п, П; р, Р, р. Р; с, С, с, С; т, Т, т, Т; у, У, у, У; ў, Ў, ў, Ў; ф, Ф, ф, Ф; х, Х, х, Х; ц, Ц, ц, Ц; ч, Ч, ч, Ч; ш, Ш, ш, Ш; ы, Ы, ы, Ы; ь, Ь, ь, Ь; э, Э, э, Э; ю, Ю, ю, Ю; я, Я, я, Я.

 

Паслядоўнасць размяшчэння літар у алфавіце з’яўляецца штучнай, умоўнай, але яе трэба ведаць гэтаксама добра, як табліцу множання, бо ў прыведзеным алфавітным парадку будуюцца разнастайныя слоўнікі (тлумачальныя, энцыклапедычныя, арфаграфічныя і г.д.), картатэкі і каталогі ў бібліятэках, шматлікія даведнікі, адрасныя і тэлефонныя кнігі і да т.п.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.