Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Мiнск 2008






Cicтэма адкрытага навучання

 

Л. А. Антанюк

Б. А. Плотнікаў

 

Беларуская мова:

прафесійная лексіка

 

Курс лекцый

 

5-е выданне, стэрыятыпнае

 

 

Мiнск 2008


УДК 808.26(075.8)

 
ББК 81.2Бел.

А72

Серыя заснавана ў 2001 годзе

Рэкамендавана да выдання Камісіяй па прыёмцы і атэстацыі электронных версій вучэбных і вучэбна-метадычных матэрыялаў Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

Друкуецца па рашэнню рэдакцыйна-выдавецкага савета Акадэмii кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь.

 

 

  ã Антанюк Л. А., Плотнiкаў Б. А., 2004
ISBN 978-985-457-850-7 ã Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2008

 


ЗМЕСТ

УСТУП.. 6

ТЭМА 1. БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў СІСТЭМЕ
СЛАВЯНСКІХ МОЎ.. 10

Лекцыя 1. Прадмет, метады и задачы курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)».
Вывучэнне курса ў сістэме Адкрытая адукацыя. 10

Агульныя звесткі пра славянскія мовы.. 10

Асаблівасці ўтварэння і развіцця беларускай літаратурнай мовы 13

ТЭМА 2. ФАНЕТЫЧНЫЯ, АРФАЭПІЧНЫЯ, ГРАМАТЫЧНЫЯ, СТЫЛІСТЫЧНЫЯ І ІНШЫЯ АСАБЛІВАСЦІ СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ... 23

Лекцыя 2. Асаблівасці фанетычнай сістэмы
сучаснай беларускай мовы. Беларуская графіка. Нормы сучаснага беларускага вымаўлення. 23

Аб’ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны.. 23

Фаналогія і арфаграфія. Графіка беларускай мовы.. 26

Паняцце транскрыпцыі 29

Паняцце арфаэпіі. Вымаўленне галосных. 31

Вымаўленне зычных. 33

Кантрольныя пытанні да лекцыі №2. 36

Лекцыя 3. Марфалагічныя асаблівасці беларускай мовы. Назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе. Службовыя часціны мовы.. 37

Назоўнік і яго лексіка-граматычныя разрады.. 38

Катэгорыя роду. 43

Катэгорыя ліку. 48

Катэгорыя склону. 51

Прыметнік. 60

Лічэбнік. 63

Займеннік. 67

Дзеяслоў. 72

Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трыванні 72

Катэгорыі стану, пераходнасці, зваротнасці дзеяслова. 75

Катэгорыя ладу. 78

Катэгорыя часу. 79

Катэгорыі асобы, ліку і роду дзеяслова. 80

Спражэнне дзеясловаў. 82

Дзеепрыметнік. 83

Інфінітыў і дзеепрыслоўе. 85

Прыслоўе. 86

Службовыя часціны мовы.. 88

Часціцы і мадальныя словы.. 93

Выклічнікі і гукапераймальныя словы.. 95

Кантрольныя пытанні да лекцыі №3. 96

Лекцыя 4. Стылістыка. Культура маўлення кіраўніка. 97

Стылістычнае чляненне мовы.. 97

Культура маўлення і яе асноўныя кампаненты.. 106

Дакладнасць, лагічнасць і дарэчнасць маўлення. 111

Чысціня, выразнасць і багацце маўлення. 113

Кантрольныя пытанні да лекцыі №4. 116

Лекцыя 5. Дзелавыя зносіны кіраўніка. 117

Пісьмовыя дакументы ў сферы дзелавых зносін. 117

Віды аргументацыі ў дзелавых зносінах. 121

Кантрольныя пытанні да лекцыі №5. 130

ТЭМА 3. СПЕЦЫЯЛЬНАЯ ЛЕКСІКА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ (ТЭРМІНАЛОГІЯ) 131

Лекцыя 6. Паняцце аб спецыяльнай лексіцы і тэрміналогіі. Праблемы развіцця і функцыянавання сучаснай беларускай тэрміналогіі 131

Кантрольныя пытанні да лекцыі №6. 148

Лекцыя 7. Гістарычныя вытокі фарміравання беларускай тэрміналогіі 149

Кантрольныя пытанні да лекцыі №7. 156

Лекцыя 8. Асноўныя сацыялінгвістычныя фактары развіцця беларускай тэрміналогіі ў XIY – першай палове XYII стст. Развіццё беларускай тэрміналогіі
ў другой палове XYII–першай палове XIX стст. Развіццё лексікі новай беларускай літаратурнай
мовы ў XIX – пачатку XXстст. 157

Кантрольныя пытанні да лекцыі №8. 169

Лекцыя 9. Асаблівасці развіцця беларускай тэрміналогіі ў савецкі перыяд. Сучасны стан развіцця. 170

Лекцыя 10. Характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі паводле паходжання. 192

Лекцыя 11. Граматычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі 203

Кантрольныя пытанні да лекцый №9–11. 219

Лекцыя 12. Семантычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі 220

Кантрольныя пытанні да лекцыі №12. 229

Лекцыя 13. Задачы ўпарадкавання сучаснай беларускай тэрміналогіі 230

Кантрольныя пытанні да лекцыі №13. 240

Лекцыя 14. Інтэрнацыяналізацыя і міжнародная уніфікацыя сучаснай тэрміналогіі 241

Кантрольныя пытанні да лекцыі №14. 255

ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ 256

ЛІТАРАТУРА.. 262


УСТУП

Мэта гуманітарнай, у прыватнасці, беларускамоўнай адукацыі студэнтаў па спецыяльнасці – не толькі паглыбіць іх веды ў фанетычных, арфаэпічных, арфаграфічных, лексічных, словаўтваральных, марфалагічных і сінтаксічных асаблівасцях і нормах сучаснай беларускай мовы як важнейшага элемента нацыянальнай культуры беларускага народа, але і пазнаёміць іх з асаблівасцямі развіцця і выкарыстання спецыяльнай лексікі, з пытаннямі культуры беларускай мовы ў афіцыйна-справавой сферы.

Сучасная канцэпцыя падрыхтоўкі спецыялістаў заснавана на сусветнай гуманістычнай тэндэнцыі захавання і развіцця нацыянальна-культурнай самабытнасці народаў, важнейшым элементам якой выступае нацыянальная мова.

У курсе лекцый пастаўлены дзве асноўныя мэты:

1. Актывізаваць і паглыбіць веды аб лексічнай і граматычнай сістэмах мовы, атрыманыя раней;

2. Даць глыбокія веды аб граматычных, семантычных і іншых асаблівастях, праблемах развіцця і функцыянавання беларускай спецыяльнай лексікі, у прыватнасці – тэрміналогіі. Акрамя таго, курс скіроўвае будучых спецыялістаў на пашырэнне іх ведаў па пытаннях беларускага, славянскага і тэарэтычнага мовазнаўства, сацыялінгвістыкі з дапамогай багатага спіса лінгвістычнай літаратуры, пададзенага ў канцы курса.

Курс лекцый дапаможа спецыялістам больш дакладна і ўсвядомлена ўжываць багатыя і разнастайныя сродкі мовы і ў прыватнасці – спецыяльную лексіку ў прафесійнай дзейнасці. Улічваючы тое, што з вусным ці пісьмовым маўленнем звязана ўся дзейнасць, такая задача з’яўляецца вельмі актуальнай для эфектыўнай прафесійнай працы сучаснага кіраўніка.

Змест курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)» арыентуе на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы і асэнсаванне асаблівасцей беларускай мовы ў сістэме іншых славянскіх моў, на ўсведамленне беларускай мовы як базавай каштоўнасці беларускай нацыянальнай культуры і нацыянальнай самасвядомасці народа. Вывучэнне дысцыпліны накіравана на пашырэнне кругагляду, станаўленне асобы і фарміраванне светапогляду, што звязана з эфектыўнасцю будучай прафесійнай дзейнасці спецыялістаў.

Вучэбны курс «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)» складаецца з двух раздзелаў.

Першы раздзел уключае тэмы, якія раскрываюць сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў.

Другі раздзел прысвечаны пытанням спецыяльнай лексікі, у прыватнасці, тэрміналогіі беларускай мовы ў аспектах яе гістарычнага развіцця, генетычных, семантычных, слова-ўтваральных і іншых асаблівасцяў і накіраваны на практычнае валоданне беларускай мовай у спецыяльнай сферы.

Уводная лекцыя змяшчае звесткі аб славянскіх мовах, аб узнікненні і развіцці беларускай літаратурнай мовы.

Курс прызначаны для студэнтаў, якія ўжо маюць пэўныя веды аб беларускай мове згодна з праграмай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.

Аўтары курса: Л.А.Антанюк – «Уступ» і раздзел 2 «Спецыяльная лексіка беларускай мовы (тэрміналогія)»; Б.А.Плотнікаў – уводная лекцыя «Беларуская мова ў сістэме славянскіх моў» і раздзел 1 «Фанетычныя, арфаэпічныя, граматычныя, стылістычныя і іншыя асаблівасці сучаснай беларускай мовы».






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.