Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Агульныя звесткі пра славянскія мовы






Усе мовы свету, колькасць якіх па розных прычынах вызначаецца спецыялістамі ў межах ад 3000 да 6000, лучацца ў генетычна роднасныя сем’і. Сярод 20 такіх засведчаных сем’яў найбольш вялікай з’яўляецца індаеўрапейская, яе мовы распаўсюджаны на ўсіх кантынентах. Амаль кожны другі жыхар нашай планеты карыстаецца менавіта адной з індаеўрапейскіх моў, да якіх адносіцца і беларуская. У сваю чаргу, усе моўныя сем’і распадаюцца на групы. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую па колькасці сваіх носьбітаў і па тэрыторыі распаўсюджання групу складаюць славянскія мовы. Так, да канца 80-х гадоў 20 стагоддзя колькасць еўрапейцаў, што размаўляюць на германскіх (англійская, нямецкая, дацкая, фламандская і інш.) і раманскіх (французская, іспанская, італьянская, партугальская і інш.) мовах, складала прыблізна па 180 мільёнаў чалавек (гл.: ЧЕКМОНАС 1988, 9), а на славянскіх мовах – звыш 240 мільёнаў чалавек, ва ўсім жа свеце славян налічваецца каля 300 мільёнаў.

Упершыню пісьмовыя звесткі пра славян, мова якіх разам са сваімі носьбітамі ўтварала арганічнае адзінства, сустракаюцца ў старажытнагрэчаскіх, старажытнарымскіх вучоных і пісьмен-нікаў – Герадота, Плінія, Тацыта, Пталамея і інш. яшчэ да нашай эры (звыш 2000 гадоў таму). Да 9 стагоддзя нашай эры гэтае адзінства распалася на тры падгрупы як па геаграфічных, так і ўласна моўных прыкметах: усходняя, заходняя і паўднёвая. Але яшчэ і ў 11 ст. моўныя адрозненні паміж усімі славянскімі плямёнамі з сінхранічнага пункту гледжання не выходзілі за межы міждыялектных адрозненняў, што існуюць унутры любой сучаснай славянскай мовы (ЗАЛИЗНЯК 1995, 5). Далей, ужо ў нашым тысячагоддзі, сярод дадзеных падгруп вылучыліся асобныя славянскія мовы. На сённяшні час усходнеславянскія мовы распадаюцца на беларускую, рускую і ўкраінскую; заходнеславянскія – на польскую, сербалужыцкую (падзя-ляецца на верхне- і ніжнелужыцкую), славацкую, чэшскую; паўднёваславянскія – на балгарскую, македонскую, сербска-харвацкую, славенскую. Да мёртвых славянскіх моў, якія цяпер не выкарыстоўваюцца ў якасці сродку зносін, але ўжываліся раней і вывучаюцца зараз спецыялістамі, адносяца стара-славянская і палабская, першая з іх выкладаецца як абавязковы прадмет навучання ўсіх славістаў, а таксама на філалагічных факультэтах ВНУ многіх краін. Некаторыя вучоныя лічаць асобнымі славянскімі мікрамовамі кашубскую, ляшскую, русінскую і інш. (ДУЛИЧЕНКО 1981). Зазначаюцца спробы стварыць падобную пісьмовую мову, што папярэдне атрымала не зусім удалую назву яцвяжская (яцвягі – балтыйскае племя, якое жыло раней на Палессі, але было асімілявана беларусамі і ўкраінцамі), і на тэрыторыі Беларусі, аднак гэта спроба не завяршылася пакуль паспяхова (гл.: ТОЛСТОЙ 1998, 497–506). Па колькасці асоб, якія карыстаюцца славянскімі мовамі на пачатак 80-х гадоў 20 ст., славяне размяркоўваюцца ў наступнай паслядоўнасці: рускія (159 млн.), украінцы (42, 5 млн.), палякі
(39 млн.), сербы і харваты (17 млн.), чэхі (10 млн.), беларусы
(9, 3 млн.), балгары (8, 9 млн.), славакі (5 млн.), славенцы (2 млн.), македонцы (1, 5 млн.), лужыцкія сербы (0, 1 млн.) (гл.: СУПРУН 1989, 13).

Славяне кожнай моўнай падгрупы могуць зносіцца паміж сабой на сваіх мовах і разумець адзін аднаго, што сведчыць пра бліжэйшае падабенства іх моў, чым, напрыклад, носьбітаў раманскіх моў, бо апошнія маюць паміж сабой больш істотныя адрозненні, гэтаксама як і мовы германскія (гл.: ГЕОРГИЕВ 1979, 19). Калі да пачатку 20 ст. толькі адна славянская нацыя, рускія, якія дамінавалі ў складзе Расіі, мела дзяржаўнасць, то зараз кожная з іх, за выключэннем сербалужыцкай, утварае сваю дзяржаву, а іх мовы маюць пісьменнасць, з’яўляюцца літаратурнымі і прызнаныя адзінымі дзяржаўнымі на сваіх тэрыторыях, за выключэннем Беларусі, дзе дзяржаўнай мовай паводле Канстытуцыі 1996 года абвешчана поруч з беларускай і руская. Дадзенай акалічнасцю абумоўлена і спецыфіка выкарыстання беларускай мовы ў жыцці насельнікаў краіны, якія складаюць каля 80% усіх жыхароў, або пераважную іх большасць. Генетычнае сваяцтва славянскіх моў можна паказаць у выяве перакуленага схематычнага дрэва, ствалом якога служыць знікшая праславянская мова. Сукамі такога дрэва з’яўляюцца тры памянёныя славянскія падгрупы (усходняя, заходняя, паўднёвая), а галінамі – кожная асобная славянская мова (расшыфроўка прынятых скарачэнняў прыведзеных славянскіх моў на схеме).

 

 







© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.