Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Культурна-асветніцкая дзейнасць у Куцеінскай лаўры






 

Мастацкая культура Аршанскай зямлі мае такія адметныя набыткі, што ёй магла б пазайздросцшъ любая іншая тэрыторыя. Ад знакамітага Друцкага евангелля да сусветна вядомага пісьменніка, паэта, драматурга, эсэіста Уладзіміра Караткевіча, ад літаратурнай творчасці аршанскага старасты Філона Кміты-Чарнабыльскага да стварэння Гарадскіх Друкарань Я.Падземскага і X М.Іасялейіча, ац выдавецкай дзейнасці С. Собаля і І.Труцэйіча у знакамітай Куцеінскай друкарні да Аршанскага гербоўнікаў Дз.І.Даўгялы. На Аршанскай зямлі нарадзіліся вядомыя беларускія літаратары XX ст.: празаік Мікола Садковіч, паэт-сатырык Уладэімір Корбан, празаік Аляксандр Міронаў, празаік і драматург Юрый Багушэніч, паэт і перакладчык Яуген Васілёнак, драматург Аляксей Дударау, паэт, празаік і перакладчык Янка Сіпакоў і інш. З Оршай звязаны рукапісны «Збор вершаў польскіх і рускіх», вядомы як «Аршанскі зборнік» (знойдзены у 1971 г. Адамам Мальдзісам у бібліятзцьі князёу Чарта-рьійскіх у Польшчы).

Аднак, вернемся да тэмы.

Найбольш значныя падзеі ў гісторыі Куцеінскай лаўры адносяцца да сярэдзіны 17 ст. Яшчэ не поўнасцю дабудаваны манастыр стаў ужо тады вядомы сваёй дзейнасцю далека за межамі Аршаншчыны. Пры тагачаснай лаўры працавала майстэрня па перапісцы кніг і вырабу пераплётаў для іх. Так склалася, што ў манастырскае брацтва, якое налічвала каля дзвюх соцень чалавек, уваходзіла шмат таленавітых майстроў: рэзчыкі па дрэву, чаканшчыкі, гравёры, мастакі. Сам Ігумен Куцеінскай лаўры - Іоіль Труцэвіч быў высокаадукаваным чалавекам і добра разумеў патрэбу ў асветніцкай дзейнасці. Як мяркуецца, менавіта яго намаганнямі ўдалося пераканаць Багдана Стэткевіча-Завірскага ў неабходнасці адкрыцця пры манастыры друкарні, - бо недахоп кніг быў у той час адной з галоўных праблем у навучанні, у захаванні нацыянальнай мовы і культуры.

Наведаўшы ў 1630 г. Кіеў, Багдад Стэткевіч-Завірскі бліжэй пазнаёміўся з друкарскай справай. Ён жа запрасіў Спірыдона Собаля, які за некалькі год да таго ўжо выдаў некаторыя свае кнігі і меў пэўны вопыт у галійе кнігадрукавання, дапамагчы стварыць і наладзіць работу друкарні пры Куцеінскай лаўры. Запрашэнне было прынята. 3 Кіева прывёз Собаль у Куцейна і частку друкарскага абсталявання: два шрыфты разам з некалькімі дзесяткамі вялікіх і малых ініцыялаў, дзве рамкі для тытульных лістоў, трынаццаць дошак-заставак, адна з якіх некалі належала славутаму друкару Івану Фёдараву, тры дошкі-канцоўкі. Манахамі і майстрамі Аршаншчыны хутка было выраблена астатняе неабходнае абсталяванне друкарні... [51, c. 94]

Першай выдадзенай у Куцейна кнігай стала " Брашно духовное", яе тыраж выйшаў у тым жа, 1630 г. У Куцеінскім манастыры Спірыдону Собалю, які галоўнай мэтай свайго жыцця лічыў пашырэнне пісьменнасці ў народзе,. прадставілася магчымасць здзейсніць сваю даўнюю мару, — стварыць кнігу, якая б служыла справе прапаганды роднай мовы і была б асгюўным падручнікам для пачынаючых вучыцца. Такой кнігай стаў славуты куцеінскі " Буквар" (поўная назва " Букварь сиречь, начало учения детям, начинающим чтению извыкати", першыя экземпляры якога выйшлі ў 1631 г.).

Некалькі слоў пра апошняга. Год яго нараджэння не установлены, але мяркуюць, што нарадзіўся С. Собаль не ранен 90-х гадоў XVI ст. ў сям'і магілёўскага купца Багдана Собаля (захаваўся дакумент, у якім бацька будучага друкара значыцца як актыўны член магілёўскага праваслаўнага брацтва яшчэ ў 1597 г.), які быў чалавекам аўтарытэтным і ўплывовым. Ёсць сведчанні аб тым, што Б. Собаль быў адным э кіраўнікоў антыуніяц-кага паўстання ў Магілеве ў 1618 г. (у 1619 г. паводле прыгавора Варшаўскага суда быў павешаны) [51, с. 100].

Матэрыяльнае становішча сям'і пагоршылася. С.Собаль становіцца спачатку настаўнікам, а потым рэктарам Магілёўскай брацкай школы, з 1624 г. — настаўнікам Кіеўскай брацкай школы і Кіева-Магілянскай акадэміі. Усё сваё творчае жыццё С.Собаль прысвяціў асветніцтву і кнігавыдавецкай дзейнасці. Але спачатку рэалізаваць свае планы на радзіме не атрымалася — пасля Магілёўскага і Віцебскага антыуніяцкіх паўстанняў рзлігійны ўціск праваслаўных дасягае свайго апагею: праваслаўныя цэрквы і манастыры зачыняюцца, іх маёмасць перадаецца уніятам, вынішчаюшда праваслаўныя кнігі. Напрыклад, езупы, якія прыбылі ў Оршу ў 1608 г., забралі ў жыхароў кнігі, «якія мелі процікаталіцкі змест». Таму першую сваю друкарню С.Собаль адкрыў у 1628 г. ў Кіеве, дзе выдаў некалькі кніг маральна-навучальнага і рэлігійнага зместу: «Лімантар, сірэч кветнік» (2 выданні), «Мінея агульная», «Актоіх» (2 выданні), «Алостал» (2 выданні). Аб задумах друкара, яго грунтоўных планах сведчыць набор кніг, якія ён выдаў у Кіеве. Налрыклад, «ЛІмантар» (помнік візантыйскай літаратуры VII ст.) дагэтуль быў вядомы толькі ў рукапісах. Па сутнасці, гэга было першае друкаванае выданне «Лімантара» на ўсходнеславянскіх землях. Дарэчы, С. Собаль сам зрабіў яго пераклад, пры гэтым выкарыстаў найбольш ранняе выданне, якое было надрукавана ў Парыжы на грэчаскай і латінскай мовах. Калі свецкімі асобамі кіеўскае выданне «Лімантара» было ўспрынята з вяліхай шкавасцю, то духоўнікі з-за наяўнасці ў кнізе свецкіх гісторый выказвалі незадаволеннасць (відаць, таму перавыданне собалеўскага «Лімантара» адбылося амаль праз 160 гадоў, толькі ў 1787 г.) [51, с. 102]

Магчыма, выдавецкая дзейнасць С.Собаля ў Кіеве прынесла б і больш значныя набыткі, але яна была прыпынена ў 1630 г. — пасля запрашэння яго ў Куцеінскую друкарню. Дзякуючы падтрымцы праваслаўнага магілёўскага і аршанскага мяшчанства і, у першую чаргу, такіх багатых людзей, як Багдан Статкевіч (Сцяцкевіч), Ганна Статкевіч (Агінская) і інш., у Куцейне для друкарскай працы былі створаны ўсе неабходныя ўмовы. Патрэбна адзначыць і тое, што і С.Собаль з Кіева прыехаў не з пустымі рукамі. Ён прывёз з сабой два віды шрыфтоў, трынаццаць дошак-эаставак (сярод іх адна асаблівая, якой ён вельмі даражыў — раней яна належала знакамітаму Івану Фёдараву), некалькі дзесяткаў ініцыялаў, тры-чатыры канцоўкі, рамкі тытульных лістоў і дошкі для ілюстрацый «Іван Дамаскій», «Апостал Лука», «Хрыстос з херувімамі» і інш. Здавалася б, усе спрыяла таму, каб ажыццявіць галоўную мэту жыцця — выдаць свой «Буквар», як калісьці Іван Фёдараў выааў «Азбуку».

Але першапачаткова сітуацыя складвалася не на карысцъ С.Собаля — ва ўмовах жорсткага польска-каталіцкага утеку патрэбна было сканцэнтраваць усе намаганні друкарні па выпуску неабходных для таго часу праваслаўных богаслужэбных кніг. Іх чакалі у праваслаўных брацтвах, школах і манастырах, чакала гарадское мяшчанскае асяроддэе. Такую задачу ставіў перад друкарамі Куцейны і галоўны яе фундатар Багдан Статкевіч. I вось у пачатку лета 1630 г. ўбачыла свет выкананае кірыліцай першае выданне — «Псалтыр» («Брашна духоўнас»). Другая кніга “Малітвы паўсядзённыя” («Малітваслоў») была выдадзена ў пачатку 1631 г. У гэтых выданнях С.Собаль выкарыстаў створаныя ў Куцейне гравюры «Апостал Лука», «Герб Багдана Статкевіча» і інш. Разам з міфалагічнымі і біблейскімі сюжэтамі С.Собаль упершыню ў гісторыі беларускага кірыліцкага кнігадрукавання актыўна выкарыстоўваў малюнкі птушак, звяроў, выяў чалавека. У гэтым жа годзе нарэшце здзейснілася задума С.Собаля — быў надрукаваны «Буквар», створаны ім жа самім (дарэчы, Собаль упершыню ўжыў назву «буквар», а яго дапаможнік па навучанні першапачатховай грамаце называўся «азбука»). Кніга стала па сутнасці своеасаблівым вынікам творчай дзейнасці аршанскага асветніка.

Аднак, аб самой кнізе. Назва «БУКВАР» была надрукавана буйнымі літарамі, ніжэй дадзена тлумачэнне: «Сиречъ начало учения детем начинающим чтению извыкати”. У цэнтры І ўнізе старонкі друкаваліся выхадныя даныя: «В Куцейне изобразился в типографии Спиридона Соболя Року 1631». Тытульны ліст абрамляу арнамент. Матэрыял «Буквара» можна ўмоўна падзяліць на дзве часткі: асноўныя граматычныя паняцці, якія давалі магчымасць авалодадь практыкай пісьма і беглага чытання, і маральна-навучальныя тэксты царкоўнага характару. У кнізе таксама былі змешчаны матэрыялы па вершаскладанні, я кое было вельмі палулярным у брацкіх школах Беларусі. Асаблівасцю «Буквара» было тое, што ён і пачынаўся, і заканчваўся малітвай (дзеці ўсе ж павінны былі расці веруючымі!). Навучальная частка дапаможніка мела назву «Буква или письмена». Яна пачыналася з алфавіта, у якім спачатку ішлі вялікія літары, а потым меншыя. Потым алфавіт даваўся ў адваротным парадку. Наступны раздзел складалі двухлітарныя склады (ба, ва, га, да, бе, ве, ге, де...), потым — трохлітарныя (вра, гра, дра...). Пры гэтым у кнігах падобнага тыпу ўпершыню змешчаны «трохлітарныя склады як самастойныя словы, якія маюць пэўны сэнс (рай, май і інш.). Матэрыял размешчаны так, што спачатку даюцца больш лёгкія заданні, якія пазней ад раздзела да раздзела ўскладняюцца. Пасля складоў ішлі словы на асобныя літары (Г — господь, Д — дух, I — Іісус, К — крещение). Назавём і такія адметнасці, як уключэнне ў кнігу «Парадігмата пяті славенскія граматікі склоненій», «Десятисловия с дополнениями», «Таблицы чисел», а таксама афармленне тытульнага ліста ажурным літым арнаментам і выразнасць кампазіцыі выявы Маці Божай з Хрыстом на каленях. Пра значнасць і неабходнасць «Буквара», яго ролі ў распаўсюджванні пісьменства сярод «люду посполитого» сведчыць і той факт, што кніга была перавыдадзена С. Соболем у Магілёўскай друкарні (1636), а потым і Магілёўскім брацтвам (1648 і 1649).

«Буквар» С.Собаля стаў адметнай з'явай ва ўсходнеславянскім кнігадрукаванні. Гэта быў і сродак для распаўсюджвання асветніцкіх ідэй, і сваеасаблівая зброя ў барацьбс беларусаў за захаванне сваей роднай мовы і нацыянальнай культуры, і важны сродак у духоўным развіцці славян. Часта адзначаюць (мяркуем, што рацыя ў гэтым ёсць), што калі б С. Собаль выдаў толькі адзін «Буквар», то яго прозвішча ўсё роўна было б залатымі літарамі ўпісана ў гісторыю беларускай мастацкай культуры [63, c. 52].

Амаль праз год, у 1632 г., С. Собаль выдае ў куцеінскай друкарні яшчэ адну і цяпер ужо апошнюю на Аршаншчыне кнігу — «Часаслоў». Як і першая, яна нясе на сабе адметную аўтарскую пячатку — прадмову (змяшчала кароткае тлумачэнне тэкста, а таксама падзяку ў адрас тых людзей, хто дапамагау выданню «Часаслова»), застаўкі, ініцыялы, арнаментальнае афармленне. Па сутнасці, у «Часаслове» С.Собаля былі закладзены асновы куцеінекай школы гравюры, якая потым знойдзе свае развіішё ў выданнях кіраўніка друкарні, прадаўжальніка справы С.Собаля І.Труцэвіча [51, с. 103].

Аб'яднаўшы вакол сябе адукаваных манахаў, узаемна ўзбагаціўшыся вопытам у друкарскай справе і вызначыўшы далейшы напрамак дзейнасці тутэйшых асветнікаў, Спірыдон Собаль пакінуў Куцейна.

З 1632 г. ігумен Іоіль Труцэвіч узначаліў манастьірскую друкарню. Каля дваццаці выданняў тыражом у сотні экземпляраў сталі вынікам амаль чвэрцьвекавой гісторыі яе дзейнасці [62, с. 52].

Часта разважаюць над прычынамі ад'езду С.Собаля з Оршы (тут маюць, на наш погляд, рацыю аршанскія аутары І.Яршоў і В.Сіднякова). Гэта важное, але не галоўнае для нашага даследавання пытанне. Галоўнае ў тым, што справа С.Собаля трапіла да разумнага и творчага чалавека, які працягваў ствараць унікальныя старонкі аршанскага друкарства. І.Труцэвіч выкарыстоўваў для гэтага і свецкія сувязі, і свае арганізацыйныя і творчыя магчымасці. Праўда, для выхаду першай кнігі пасля ад'езду з Куиейна С.Собаля спатрэбілася амаль 5 гадоў. Толькі ў 1637 г. будуць надрукаваны кніга для чытання і папаўнення адукацыі «Гисторыя пра Варлаама і Іасафа» і кніга С.Косава «Дидаскалиа», альбо «Наука... о се дм и еакраментах, албо ли тайнах» (на царкоўна-славянскай мове). Дарэчы, у прадмовс да «Гісторыі...» выдаўцы абвінавачвалі «учителя римского костела» П.Скаргу ў скажэнні дагматаў веры. Друкаванне кнігі ў славянскім перакладзе «простым языком русским», па словах «куцеінскіх», было зроблена, каб праваслаўны чытач «абысь власне и прав диве собе маючи тоеж житие святых..., на противном уданю не полегал». (Гэта уникальная вучэбная кніга ў адзіным экземпляры захоўваецца ў Музеі ўкраінскага мастацтва ў Львове.) А потым з рознымі часовымі інтэрваламі (у перыядда 1653 г.) было выдадзена яшчэ 15 кніг, у тым ліку такія значныя і неабходныя для асвстнштва, як двухмоўны “Лексіконъ” славенороскій имёнъ тлькованіе» (1653) Пампы Бярынды (вядомы дзсяч усходнеславянскай мастацкай культуры), «Брашна духоўнае» (1639), «Трэфалагіён» (1647), «Дыоптра» (1651), «Новы запавет» (1652) і інш.

Большасць кніг, якия выдадзены ў Куцейне над кіраўнштвам С.Собаля і І.Труцэвіча, мели памер у чацвёртую долю ліста-фармата пражскіх кніг Ф.Скарыны. Для афармлення часцей за ўсе выкарыстоўваўся чырвоны колер. На тытулах шырока ўжываўся літы наборны арнамент. Шрыфт для многіх выданняў (напрыклад, «Дидаскалиа»..., «Брашна духоўнае» і інш.) адліты паводле ўзораў, створаных С.Собалем.

Вось некалькі прыкладаў, якія даюць уяўлецне аб створаных у Куцейне шэдэўрах беларускага кнігадрукавання. Якасны друк вылучае выдадзены ў 1653 г. ў Куцейне «Лексіконь...» П.Бярынды, які карыстаўся асаблівай папулярнасцю ва ўсходнеславянскіх чытачоў. Тэкст тут надрукаваны ў два слупкі, у чацвёртую долю ліста, ён акаймаваны двайнымі лінейнымі рамкамі. Тытул аднакаляровы, аздоблены рамкай з наборнага арнаменту. Такі ж арнамент сустракаецца і ў канцоўках асобных раздзелаў. Як лічаць мастацтвазнаўцы, і малюнак, і кампазіцыйная пабудова блізкія да выданняў Еўінскай друкарні. Усяго ў кнізе змешчана каля 7000 слоўнікавых артыкулаў.

У 1637 г. ў Куцейне ўбачыў свет распаўсюджаны ў сярэдневяковай Еўропе раман усходняга паходжання «Гисторыя пра Варлаама і Іасафа». Пераклад кнігі з грэчаскай на беларускую мову зрабіў у Куцейне Іасафат Палаўко — намеснік кіраўніка Богаяўленскага брацтва ў Магілёве (яно, дарэчы, уваходзіла ў склад Куцеінскай лаўры). На тытуле «Гісторыі», як сведчаць аўтары «Гисторыі беларускага мастацтва», «штрыхаваная рамка з выявай святых, тэкст на старонках акаймаваны наборнымі рамкамі. У якасці заставак і канцовак на асобных старонках ужыты літы наборны арнамент». Асаблівую цікавасць у кнізе выклікае ілюстрацыя з выявай Варлаама і Іасафа (дарэчы, гэта першая свецкая сюжэтная ілюстрацыя ў беларускім кірылаўскім кнігадрукаванні).

«...Раскошны палац Іасафа. Індыйскі царэвіч сядзіць на троне пад балдахінам. Побач стол, на якім ляжыць скіпетр. Перад Іасафам — Варлаам, які трымае «камень веры». Добра перададзена абстаноўка палаца: калона на заднім плане за Варлаамам, фігурка ідала за тронам. Перспектыўна намалявана падлога палаца, падзеленая на прамавугольнікі. Пераканальна вырашаны вобразы герояў рамана — канкрэтна-індывідуальныя, пазбаўленыя схематызму, гравюра выдатна скампанавана. Штрыхоўка сакавітая, смелая». Савецкі даследчык старажытнарускай кніжнай гравюры А.А.Сідараў зрабіў вывад, што маскоўскае выданне «Гісторыі Варлаама і Іасафа» Сімяона Полацкага (1681) пры афармленні медзярытаў актыўна выкарыстоўвала ўзоры куцеінскіх дрэварытаў.

Даследаваннямі ўстаноўлена, што куцеінскаму графіку, аўтару гравюры «Варлаам і Іасаф», належыць яшчэ шэраг ілюстрацый. Гэта выявы цара Давіда ў «Брашне духоўным», Іаана Дамаскіна ў «Асмагласніку» і чатырох евангелістаў у «Новым запавеце з псалтыром». «Манументальныя па кампазіцыі, напоўненыя ўнутранай сілай, трапяткім жыццём, гэтыя творы выпраменьваюць жыццесцвярджальную энергію. Стылістыка дрэварытаў сутучна беларускаму народнаму лубку з яго экспрэсіўным, упэўнена пакладзеным штрыхам» (А.А.Сідараў) [63, c. 54].

Адметнай з'явай беларускага графічнага мастацтва XVII ст. сталі арыгінальныя цыклы ілюстрацый на евангельскія тэмы ў выдадзеным у Куцейне «Брашне духоўным» і «Трэфалагіёне». У «Брашне...» кампазшыйным майстэрствам вылучаецца тытульны ліст з паяснымі выявамі евангелістаў, Маці Божай, Іаана Прадцечы, мініяцюрнай гравюрай «Богаяўленне». Велічны ею б раз цара-воіна створаны ў гравюры -Пар Давід».

Своеасаблівым шэдэўрам Куцейны (і наогул беларускай кнігі XVII ст.) стаў «Трэфалагіён», ксілаграфіі якога «Богаяўленне», «Увядзенне Маці Божай», «Вадохрышча», «Праабражэнне», «Успенне Маці Божай» рукой невядомага мастака (магчыма, адным з вучняў С.Собаля) налоўнены шматфігурнымі сцэнамі і носяць жанравы характар. Асабліва ярка праступае жанравасць у гравюры «Раство Христа». Традыцыйна евангельскі сюжэт вырашаны з такой ступенню жыццёвасці (трактоўка фігур, адзення, выразаў твараў), што выклікае здзіўленне. Па сіле рэалізацыі гэта гравюра можа быць пастаўлена ў адэін рад з такім творам, як абраз «Нараджэнне Маці Божай» Пятра Яўсеевіча з Галынца.

Апрача ілюстрацый, у «Трэфалагіёне» змешчана 10 гравюр з вобразамі святых: «Міхаіл Архангел», «Іаан Златавуст», «Мікалай Мірлікійскі», «Грыгорый Багаслоў», «Юрый Пераможац», «Іаан Прадцеча» і інш. Па манеры гравіроўкі, характеры тыпажу можна сцвярджаць, што ўсе гравюры створаны адной рукой. Аднак кожны вобраз непаўторны, індывідуальны. Ілюстрацыі «Трэфалагіёна», як лічьгць беларускі мастацтвазнаўца В.Ф.Шматаў, вылучаюцца выразнай, сакавітай штрыхоўкай, у якой ярка выяўляецца спецыфіка вобразнай гравюры.

Адметнасці куцеінскага кнігадрукавання зрабілі іх кнігі вядомымі не толькі на Аршаншчыне, але і ў Маскве, Кіевс, Вільні, Варшаве, Кракаве і іншых мясцінах.

У вылавецкай дзейнасці І.Труцэвіч не проста ішоў дарогай С.Собаля — ён пастаянна імкнуўся ўдасканальваць друкарскую справу, рабіць кнігі больш зразумелымі для простых людзей. Свелчанне таму —другое выданне «Новага запавета па Псалтыру» (1652), выдадзенае з новым афармленнем. Калі на адных экзэмплярах быў змешчаны герб праваслаўнага епіскапа Іосіфа Канановіча-Гарбайкага і прадмова, яму прысвечаная, то на другіх — герб фундатара манастыра і друкарні Багдана Статкевіча. Яму прысвячалася і прадмова да выдання. У выніку адзін тираж складаўся як бы з двух розных выданняў. Перад кожным Евангеліем змяшчауся яго кароткі змест, а на палях кнігі даваліся тлумачэнні асобных незразумелых слоў або цэлых выразаў.

Аб грамадзянскай пазіцыі I. Труцэвіча, яго адданасці справе асветы «люда посполитого» сведчыць, напрыклад, прадмова да кнігі «Трэфалагіён», выдадзенай у 1647 г. Яна пачыналася словамі: «Сколько плача и рыданий слышно в наше время». Далей ішлі рэалістычныя разважанні аб нцыянальным і рэлігійным прыгнёце на нашай зямлі, неабходнасці процістаяння яму. Завяршалася прадмова гуманиста і патрыёта такімі словамі: «Не для прибыли, а для общей нужды и полезности напечатали и издали мы, грешные, эту книжицу в топографии монастыря Кутсинского».

Мяркуем, што не апошнюю ролю ў вызначэнні пазіцыі куцеінскага асветніка адыграла яго знаёмства з Афанасіем Філіповічам, які не толькі быў манахам у куцеінскім манастыры, але і ўпэўнена і настойліва садзейнічаў І.Труцэвічу ў яго мэтах і дзеяннях, накіраваных на ўз'яднанне беларусаў з рускім народам. Не маглі застацца без увагі Іаіля Труцэвіча і імкненні да падзвіжніцкай дзейнасці ў будучым педагога-асветніка, пісьменніка і царкоўнага дзеяча (а ў тыя гады манаха) Ігнація Іяўлевіча, які ў 50-я гады XVII ст. жыў у Куцеінскім манастыры. Магчыма, у Куцейне і была створана I. Іяўлевічам яго вядомая рэкламацыя на прыезд у Магілёў у 1650 г. віцебскага, аршанскага, мсціслаўскага і магілёўскага епіскала Іосіфа Канановіча-Гарбацкага [47, c. 82].

Удасканальвалася мастацкае афармленне кніг, кніжныя гравюры (дрэварыт), стылістычна блізкія да традыцый беларускага народнага мастацтва (лубка), былі добра ўспрыняты чытачамі і зразумелыя ім. Выданні мелі дэкаратыўныя тытульныя лісты, на якіх часта змяшчаліся выявы знакамітых людзей, яны багата ўпрыгожваліся застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі з выявамі птушак, звяроў, чалавечых фігур, а таксама ілюстрацыямі, гербамі, ужываўся літы наборны арнамент. Дамінуюць застаўкі. Яны адкрываюць тэкст, азначаюць яго пачатак, вылучаюць раздзелы і адначасова ўпрыгожваюць кнігу.

Сэнсавую і дэкаратыўную ролю ў тэксце адыгрывалі і ініцыялы. Яны ўжыты замест абзацаў, разбіваюць манатоннасць тэксту, дапамагаюць зрокаваму ўспрыняццю эместу. Вядомы савецкі даследчык гісторыі славянскай кнігі А.А.Сідараў лічыў (на прыкладзе «Трэфалагіёна», выдадзенага ў Куцейне ў 1647 г.), што функцыянальна арнаментальныя гравюры беларускіх выданняў можна аб'яднаць у чатыры групы: арнаментыка-акаймоўка; арнаментыка-раздзяленне (застаўкі, канцоўкі і т.д.); арнаментыка-суправаджэнне (фігурныя франтыспісы); арнаментыка-дэкарацыя. Характерным для Куцеінскай школы гравюры было выкарыстанне ў малюнках элементаў народнага жыцця, мясцовай флоры і фауны.

В.Ф.Шматаў лічыць, што «чалавечнасць вобразаў, душэўная шчырасць і цеплыня, нейкая своеасаблівая «куцеінская» непасрэднасць якасці, якія былі ўласцівы бсларускай ілюстрацыі на ранейшых этапах эвалюцыі, трывала замацаваліся ў Куцейне» [59, c. 44]. Ён перакананы, што традыцыі Куцеінскіх мастакоў-гравёраў знайшлі свой працяг у Магілёўскай школе гравюры (канца XVII—XVIII стст.). Дарэчы, куцеінскія манастырскія майстры працавалі і ў галіне нотадрукавання.

Сапраўдным аплотам праваслаўя, асяроддзем культуры і дабрачэсця ў краі з'яўляліся падначаленыя ігумену Іоілю Труцэвічу Куцеінскія Богаяўленскі і Успенскі манастыры. Вядомы беларускі гісторык і археограф I. I. Грыгаровіч у кнізе " Беларуская іерархія", напісанайу 1824 г., паведамляе пра Куцеінскі Успенскі манастыр: " Ён быў, так бы мовіць, калыскай некаторым беларускім дзявочым абіцелям, пры заснаванні якіх для захавання падабенства ў правілах інацкага агульнажыцця, пераводзіліся з яго не толькі манахіні, але і начальніцы".

Станаўленне Куцеінскай лаўры праходзіла ў цяжкі для праваслаўя час. Орша тады знаходзілася над уладай польскага караля і паборнікі рымска-каталіцкага веравызнання варожа адносіліся да праваслаўных. Асабліва вялікія выпрабаванні выпалі на іх долю з начаткам у 1654 г. руска-польскай вайны. Варожасць улад да Куцеінскіх манастыроў значна ўзмацнілася тым, што ігумен Іоіль Труцэвіч і яго паплечнікі пад уплывам ганенняў на йраваслаўе ўсё болыл і больш актыўна распаўсюджвалі думку пра тое, што Заходняй Русі належыць быць у падданстве маскоўскага цара, а не польскага караля. Спрыяла пашырэнню гэтай думкі і прыгаданая вышэй асветніцкая дзейнасць лаўры.

У тым жа, 1654 г., " на стану под Смоленском" намеснік ігумена Дзеанісій атрымаў ад цара Аляксея Міхайлавіча ахоўную грамату, паводле якой рускія войскі " монастырских деревень крестьян и жен и детей... не разоряли и не разгоняли и в полон не имали и чтоб им волно было жити на прежних своих местех, Наместнику с братьею в нынешнее воинское время позволити ездити из Кутеенского монастыря:., в иные наши города и места" [52, c. 105].

Ліхалецці вайны спынілі работу куцеінскіх друкароў. У 1655 г. друкарскае абсталяванне, каштоўны разны іканастас Богаяўленскай царквы па загаду цара ігумен Іоіль Труцэвіч і некалькі манахаў павезлі ў заснаваны ў той час. патрыярхам Ніканам (мяркуецца, што Іоілем Труцэвічам) Іверскі манастыр пад Ноўгарадам. Падчас пераезду ігумен Іоіль " недостиже желаемого места скончася на пути в Болдине". Пахавалі яго, згодна з завяшчаннем, у Іверскім манастыры. Абсталяванне ж колішняй куцеінскай друкарні ў 1675 г. было перавезена ў Маскву і перададзена ў распараджэнне Сімяона Полацкага.

Тут варта адзначыць тое, што менавіта тэрміновы ад'езд з Куцейна ігумена лаўры і манахаў, вайна, немагчымасць забраць з сабой усе манастырскія каштоўнасці і маёмасць спрыялі ўзнікненню паданняў (і, дарэчы, не такіх ужо беспадстаўных) аб скарбах, якія схаваны недзе ў падзямеллях.

Засталіся ў манастыры і некалькі скрыняў свінцовых літар для друкарскага стана, — невядома, ці не змаглі куцеінскія друкары перавезці на новае месца гэты цяжкі груз, альбо пакінулі шрыфт з надзеяй у будучым аднавіць тут кнігавьгдавецкую дзейнасць.

З ад'ездам друкарні з Куцейна манастыр страціў сваё былое вялікае значэнне культурна-асветніцкага цэнтра, а вайна і недахоп сродкаў на існаванне паступова прыводзілі яго да ўсё большага заняпаду.

Цар Аляксей Міхайлавіч, наведаўшы Куцейна ў 1656 г., даў высокую ацэнку таленту тутэйшых майстроў. Па яго загаду славутыя рэзчыкі па дрэву Арсеній і Герасім, гравёр Паісій былі ўзяты (магчыма, прымусова) у Маскву, дзе разам з іншымі беларускімі майстрамі працавалі ў Аружэйнай палаце Крамля, аздаблялі Каломенскі палац цара і цэрквы ў Ізмайлаве. Сваю дзейнасць прадоўжылі ў Маскве і колішнія куцеінскія друкары, сярод якіх быў вядомы майстар па вырабу матрыц для адліўкі шрыфта - Калістрат.

Адзельна трыба скзаць пра лёс бібліятэкі Куцеінскага манастыра.

Сведчанні пра пачаткі беларускіх бібліятэк дайшлі да нас у розных старых юрыдычных актах, хроніках, творах мемуарнай і навуковай літаратуры, і сярод іх сведчанне пра бібліятэку Богаяўленскага манастыра ў Куцейне, якая згадваецца з 1665 г. [24, с. 39]

Аснову куцеінскай бібліятэкі складалі кнігі, друкаваныя ў яго манастыры з 1630 па 1654 год. За час існавання ў Куцейне друкарні тут пабачыла свет каля 20 выданняў царкоўнай і свецкай літаратуры. Славу друкарні прынёс " Буквар" (1631).

Куцеінскія выданні былі якасныя і дасканалыя, вызначаліся прыгожымі гравюрамі, застаўкамі і загалоўнымі літарамі. Знаёмства з выданнямі кніг пераконвае, што С. Собаль клапаціўся пра асвету народа, дбаў аб духоўным разумовым развіцці люду.

Таму нацыянальныя бібліятэкі Оксфарда, Кембрыджа, Капенгагена, Варшавы і інш. лічаць кнігі аршанскіх друкароў найболын каштоўнымі ў калекцыях кірыліцкіх старадрукаў. Наогул, сярэдневяковая кніжнасць - фенамен беларускай культуры.

Куцеінскі Богаяўленскі манастыр валодаў найболын значнай бібліятэкай пасля Супральскага манастыра (цяпер Полынча). Сотні тамоў налічвала куцеінская манастырская бібліятэка, сярод якіх было шмат кніг з друкарняў Кіева, Масквы, Чарнігава, Еўні, Буйнічаў. Верагодна, у бібліятэцы Куцеінскага манастыра захоўваўся выдатны помнік старажытнабеларускага пісьменства XIII ст. - Аршанскае Евангелле (дакладных звестак пра гэта няма).

Мела бібліятэка і рукапісныя скарбы. Аб гэтым сведчаць чэцці-мінеі, прывезеныя ў 1866 г. А.В. Рачынскім з бібліятэкі Богаяўленскага манастыра ў Віленскую публічную бібліятэку.

Чэцці-мінеі (зборнікі жыццяў святых, складзеныя па месяцах адпаведнасці з днямі шанавання царквою памяці кожнага святога), напісаны на беларускай мове ў 1669 г. прыгожым скорапісам.

Гісторыю гэтага рукапісу ў многім раскрываюць надпісы, зробленыя на розных старонках. На 41 старонцы знізу стаіць памета наступнага зместу: " Сия книга монастыра Кутеинского, списанна за игумена Иова Молочки, року 1669".

На адвароце апошняга аркуша і на пераплетных дошчачках у некалькіх мясцінах адзначана: " азъ многогрешный Пайсей". 3 першага аркуша на старонках запіс: " Сию книгу глаголемую житие святыхъ отец на монастырь Кутеенский панъ Иванъ Кособуцкий мещанин Шкловскій". На старонцы 56 змешчана жыціе прападобнай Еўфрасінні Полацкай [58, с. 3].

Які ж лес спаткаў манастырскія бібліятэкі, помнікі беларускага пісьменства Х- XVIII стст.?

Некаторыя беларускія кніжкі трапілі па-за межы Беларусі гандлёвай дарогай. С. Собаль іх вазіў у Маскву ў 1637 г. прадаваць. Да і шмат якія з кніг, вырабленых у Куцеінскім манастыры, прадаваліся ў Маскоўскай дзяржаве. Есць сведкі, што " продавались книги не только в больших городах, но и в маленьких местечках, таких как Несвиж, Куцейна» [58, с. 3].

Пасля перавозу друкарні Куцеінскага манастыра ў Іверскі на маскоўскіх землях апынуліся не толькі кнігі куцеінскай бібліятэкі, але і кнігапісцы надалей займаліся перапіскай і перакладамі кніг з беларускай і польскай моў на рускую.

Праз год у 1665 г. там было ўжо 1206 кніг, выдадзеных у Воршы. У Расіі засталася невялікая, але каштоўная бібліятэка I. Труцэвіча (былога ігумена Куцеінскага манастыра 1623-1654 гг.). Кнігі пераважна куцеінскага друку.

Большасць манастырскіх бібліятэк загінула ад пажараў, зруйнаванняў і рабаванняў у войнах [24, с. 41].

Руска-польская (1654-1667 гг.) і Паўночная (1700-1721 гг. войны нанеслі вялізныя страты Аршаншчыне, — вядома ж, не спрыялі гэтыя падзеі і адраджэнню Куцеінскай лаўры. У канцы 18 ст. мужчынскі манастыр быў пераведзены ў разрад заштатных.

У 1812 г. шмат давялося пацярпець куцеінцам ад напалеонаўскага нашэсця. Рабаўнікі з " Вялікай арміі" не вельмі лічыліся зманастырскімі святынямі, — бязлітасна здзіралі сярэбраныя аклады з ікон, вырывалі каштоўныя ўпрыгожванні з царкоўных кніг, бессаромна забіралі дарагія культавыя рэчы з храмаў, разбурылі прастол у Богаяўленскай царкве. Поўнасцю разрабаванай засталася і гаспадарка лаўры. Толькі невялікую частку манастырскіх каштоўнасцей знайшлі пазней закапанымі ў зямлі. Шмат часу і намаганняў спатрэбілася, каб хоць часткова адрадзіць старажытную абіцель. 3 19 ст. мужчынскі манастыр стаў вядомы ў Оршы як Загарадны і быў прыпісаны ў 1842 г. да Пакроўскага (раней уніяцкага базыльянскага) манастыра.

Нібы працягам пакут Куцеінскай лаўры стаў пажар драўлянай Богаяўленскай царквы. Праіснаваўшы роўна 250 год, у чэрвені 1885 г. падчас моцнай навальніцы гэта саборная царква згарэла ад удару маланкі.

Дарэчы, з даўніх часоў, як ва ўсёй Літве, так і ў Беларусі, ратаваць чалавека або пабудову, у якія трапіла маланка, лічылася грахом, супраціўленнем волі Бога. Магчыма, згодна з такім уяўленнем аднесліся да пажару і насельнікі манастыра, бо, як вядома, мала што засталося ў напамін аб гэтым велічным храме. Сярод жа вынесеных з агню рэчаў быў і " плат с изображением Божией Матери с предвечным Младенцем сидящей на престоле, окруженной Ангелами".Прыгаданая манастырская святыня ў тым жа годзе ўпрыгожыла небагаты іканастас Святадухаўскай царквы...

Але шматлікія страты не спынілі зусім жыццё ў старажытным Куцейнё. Працягам асветніцкай місіі лаўры, пачатак якой наклала існаваўшая тут з 1648 г. брацкая школа, стала далейшая паспяховая дзейнасць аднакласнага вучылішча, заснаванага ў 1874 г., дзе адукаваныя манахі вучылі дзяцей бедиага насельніцтва Оршы і навакольных вёсак. Хворыя доўга яшчэ карысталіся паслугамі працаваўшай пры манастыры аптэкі. Праводзіліся рэканструкцыі і аднаўленш' асобных манастырскіх будынкаў. Так, у 1890 г. было завершала ўзвядзенне велічнай мураванай вежы-званіцы з шатровым дахам (разбурана ў гады апошняй вайны) зам ест спарахнелай драўлянай над брамай з паўночнага боку. У пачатку ХХ ст., з прыездам з Кіева новапг ігумена Валянціна " с необходимым числом братии", рабіліся спробы актывізаваць дзейнасць Куцеінскай абіцелі, — манастыр стаў " общежительным, с уставом Киевскаго Свято-Троицкаго (Ионина) монастыря". Новымі насельнікамі Куцейна " заведено образцовое лесное и полевое хозяйство, огородничество, пчеловодство, садоводство и обучение ремеслам: столярному, малярному, портняжному и сапожничесгву". У 1905 г. быў узведзены другі драўляны корпус брацкіх келій з памяшканнямі для свяшчэннаслужыцеляў, а ў 1911 г. над брацкай трапезнай пабудавалі другі паверх, дзе размясціліся келлі паслушнікаў - людзей, што жылі ў манастыры і рыхтаваліся да пастрыгу ў манахі. Манастырскае брацтва ў той час налічвала 60 чалавек.

Кастрычнік 1917 г. прынёс карэнныя перамены ў край. Рэвалюцыя, будаўніцтва новага жыцця, тагачасныя праблемы і клопаты захапілі аршанцаў. Былая Куцеінская лаўра з таго часу канчаткова страціла свае значэнне, а " ваяры-атэісты" паспяхова давершылі яе поўны заняпад. Толькі манастырскія будынкі яшчэ доўга выкарыстоўваліся для гаспадарчых патрэб горада і ў якасці жылля. У 30-х гадах на тэрыторыі Богаяўленскай абіцелі месцілася вайсковая частка [63, c. 64].

У розных выданнях чытаем:

" У 1921 г. у Аршанскім Куцеінскім манастыры ў вільгаці гнілі старадрукі Куцеінскай друкарні XVII ст. [21, с. 198].

У дакуменце «Вывады па абследванню работы Віцебскага абласного Аршанскага краязнаўчага музея 14/IV - 18/ IV 1939 г." адзначаецца: " Старадаўняя бібліятэка звалена ў вугал".

Лёс манастырскай бібліятэкі, яе кніг хвалюе аршанцаў. Пошукамі кніг, надрукаваных у Куцейне і былых у яго бібліятэцы, займаўся ў 60-я гады вядомы журналіст газеты " Ленінскі прызыў" Высоцкі Л.К. Захавалась перапіска Высоцкага Л.К. з Анушкіным А.І., аўтарам кнігі " На заре книгопечатания в Литве". У тым ліку артикул з " Недели" № 25 за 1962 г., дзе паведамляецца аб знаходцы на вышках будынка Сімферопальскага педагагічнага інстытута некалькіх тысяч кніг, сярод якіх быў " Октоих", надрукаваны ў Куцейне. Аб гэтым паведамлялася ў 1964 г. у газеце " Віцебскі рабочы" № 53. " Гэты твор, - піша Каралёў Г.А., - відаць, трапіў у бібліятэку навучальнай установи з прыватных збораў, з кнігасховішчаў манастыроў ці архіепіскапаў" [24, с. 41].

Не лепшы лёс напаткаў і жаночы Куцеінскі Успенскі манастыр. У 30-х гадах ХХ ст. на яго тэрыторыі ў знявечаных пануючым атэізмам пабудовах знаходзіліся вайсковыя склады. А ў часы вайны, паводле ўспамінаў старажылаў, тут існаваў канцэнтрацыйны лагер, дзе пакутвалі спачатку савецкія ваеннапалонныя, а пазней і цывільныя жыхары Аршаншчыны...

I ўсё ж далёкае мінулае манастыроў, таямніцы падземнай царквы і пячор, расказы старажылаў і даўнія інтрыгуючыя паданні вабілі ў Куцейна і аматараў-краязнаўцаў, і навукоўцаў. Матэрыялы даследаванняў тутэйшых помнікаў даўніны, што зрэдку сустракаліся ў друку, узнімалі новыя і новыя хвалі цікавасці да іх старажытных муроў. Вывучэнне архіваў дало дакладную колькасць выдадзеных у Куцейна кніг, — іх вядома 27 выданняў, а найвялікшы тыраж складаў 520 экземпляраў. Адшукаліся замалёўкі і фотаздымкі культавых пабудоў, апісанне храмаў, асобных рэчаў і манастырскай гаспадаркі.

Гістарычныя матэрыялы адкрылі мноства цікавых старонак у грамадска-палітычным жыцці і культурна-асветніцкай дзейнасці Куцеінскай лаўры. Асэнсаванне іх значнасці ў. агульнай гісторыі Беларусі ўсё часцей выклікала ў аршанцаў думку аб неабходнасці захавання гэтага помніка, выкарыстанні яго для прапаганды ведаў пра мінулае краю. Прыкметна ўзросшая цікавасць да такіх пытанняў у апошнія гады зрабіла праблему зберажэгшя помніка асабліва актуальнай.

Періныя крокі ў яе вырашэнні былі адзначаны ў 1987 г., калі ў Куцейна працавала экспедыцыя беларускіх археолагаў з мэтай даследавання будынкаў Богаяўленскага манастыра і падрыхтоўкі праекта яго рэстаўрацыі. Імкліва растучы побач мікрараён Задняпроўя і адноўлены Куцеінскі манастыр прадстаўляюць цудоўную магчымасць атрымаць цікавае спалучэйне сучаснага жыцця Оршы з далёкай мінуўшчынай тутэйшых мясцін.

Дарэчы, трэба пагадаць, што новы мікрараён знаходзіцца на тэрыторыі колішняга жаночага Успенскага манастыра (калі дакладнеіі, Успенскі манастыр існаваў намесцы цяперашняй сярэдняй школы № 20 і на поўнач ад яе, дзе сёння стаіць дзевяціпавярховы жылы дом) і ўжо з самага пачатку будаўніцтва тут выяўлялася мноства цікавых знаходак. Траплялася шмат ганчарнай керамікі, кафля з раслінным і геральдычным арнаментамі, асобныя рэчы з раскапаных пры земляных работах старажытных манастырскіх могілак. Пры закладцы новага дзевяціпавярховага жылога дома летам 1987 г. будаўнікі наткнуліся на вялізныя надземный памяшканні са скляпеннямі, якія некалі існавалі пад мураванай саборнай царквой Успенскага манастыра. Сведкі паведамлялі, што нібы і тут была знойдзена невялікая частка падземнага ходу, які злучаў Успенскі манастыр з Богаяўленскім. Паміж колішнімі манастырамі на правым беразе ракі Куцеінкі (цяпер яна амаль зусім перасохла) яшчэ збераглася складзеная з буйных валуноў на вапнавай рошчыне частка былой плаціны тагачаснага вадзянога млына. Тут жа існаваў і мост цераз Куцеінку, — невялікі адрэзак даўняй дарогі, што вяла да яго, дагэтуль прыкметны на схіле правага берага ракі.

На жаль, мноства магчымых знаходак на тэрыторыі Успенскага манастыра беззваротна загінула над каўшамі будаўнічых машын. Тыя ж, што выяўлены і захаваліся, прадстаўлсны цяпер у экспазіцыі Музея гісторыі і культуры горада Оршы. Дапаўняюць экспазіцыю знаходкі, выяўленыя падчас даследаванпяў тэрыторыі Куцеінскага Богаяўленскага манастыра ў 1987-1993 гг., — шкляны і гліпяны посуд, шмат кафлі, упрыгожванні. Унікальнай знаходкай з'яўляецца невялікі авальны медальён (яго памеры 23x35 мм). Складаецца ён з дзвюх драўляных іконак, выкананых аб'ёмна-ажурнай мастацкай разьбоіі, у вітым металічным абрамленні. Магчыма, нехта са славутых куцеінскіх рэзчыкаў па дрэву уклаў свой талент у яго стварэнне. Пры ачыстцы ад смецця скляпенняў перакрыцця вежы-званіцы Святадухаўскай царкііы быў знойдзены і невялікі нож з адмысловай касцяной рукаяццю. I рукаяць нажа, і яго амаль поўнасцю спарахнелыя скураныя ножны аздоблены прыгожымі сярэбранымі абручыкамі [63, c. 64].

Адметным у існаванні занядбанай Куцеінскай лаўры стаў 1990 г., калі ў Оршы зарэгістравалася другая праваслаўная абшчына. Ёй і быў перададзены знявечаны часам і ўвасобленай у жыццё атэістычнай дагматыкай комплекс манастырскіх пабудоў. Немалымі, алерашучымі намаганнямі веруючых першым было адрамантавана памяшканне колішняй манастырскап трапезнай, — праз кароткі час у створанай там Богаяўленскай царкве ўжо спраўляліся службы. Падзею і натхненне на адраджэнне духоўнасці, на захаванне гістарычнай спадчыны ўсялялі ў аршанцаў рэстаўрацыйныя работы на Святадухаўскай царкве. Поўнае аднаўленне гэтага храма завяршылася ў 1995 г. Свяшчэнны Сінод Беларускага Экзархата адобрыў ідэю стварэння ў Куцеінскім манастыры рэлігійна-культурнага цэнтра з друкарняй.

Але і працэс адраджэння не быў лёгкі. Новая бяда напаткала, абіцель у 1997 г., — у лістападаўскую ноч згарэў другі драўляны паверх і дах жылога манастырскага будынка, загінулі людзі. На гэты раз каштоўнасці новай Богаяўленскай царквы паспелі выратаваць з агню...







© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.