Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Буйніцкі Святадухаўскі манастыр у в. Буйнічы Аршанскага павета Магілеўская губерніі






 

Мала якому беларускаму гораду так пашанцавала са сваімі летапісцамі, як Магілёву. На сённяшні дзень вядомыя чатыры асноўныя гістарычныя крыніцы, якія данеслі да нас звесткі пра Магілёўшчыну ў XVI-XIX стст.: Баркулабаўская хроніка, Магілёўская хроніка, “Запіскі ігумена Арэста” і Хроніка Магілёўскага Спаскага манастыра. Усе гэтыя хронікі, распавядаючы пра мінулае Магілёўшчыны, адначасова з’яўляюцца вельмі каштоўнымі крыніцамі для вывучэння культурнай спадчыны і культурнага жыцця рэгіёну.

Вёска Буйнічы вядома з 15 стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім як цэнтр буйнога ўладання, што належала князям Фёдару і Льву Талочкавічам-Буйніцкім.

У 17—18 стагоддзях Буйнічы — прыватнаўласніцкае мястэчка ў Аршанскім павеце, якое належала Саламярэцкім, Сцяцкевічам, князю А. Г. Палубінскаму, Сапегам.

Дзякуючы дапамозе братэрстваў, што арганізуюць для гэтага праваслаўнае насельніцтва, па Дняпры у вёске Бйнічы блізу Магілёва быў адкрыты жаночы Буйніцкі Святадухаўскі манастыр.

У 1633 г. заснаваны Буйніцкі Святадухаўскі манастыр.

Буйніцкі Святадухаўскі стаўрапігійны мужчынскі (з 1835 г. жаночы) манастыр знаходзіўся ў паўднёва-заходнім прыгарадзе Магілёва, на правым беразе Дняпра. Ён быў заснаваны ў 1633 г. на падараванні Статкевіча. Будаваўся пры актыўным удзеле ігумена Куцеінскага манастыра Яіля Труцэвіча і па задуме стваральнікаў павінен быў стаць свайго роду другім аддзяленнем знакамітага аршанскага манастыра. Па статуце Ерусалімскаму і іншых святых прыстанкаў манахі абавязваліся «адпраўляць службу Богу за ктытараў і нашчадзь іх Бога маліць, як і ў выпадку жаданні, школу і друкарню пры ім дрэвам і каменем пашыраць і кожная маёмасць манастырскае дадаваць». Манастыр у 1798 г. быў прыпісаны да магілёўскага братэрскага Богаяўленскаму [20, c. 8].

Спачатку была пабудавана драўляная саборная Святадухаўская царква. У канцы ХVII стагоддзя была збудавана другая, драўляная царква ў імя Прачыстыя Богамаці. Магчыма, гэта быў цёплы храм з трапезнай.

У 1652 г. на змену драўлянай Святадухаўскай пачалі будаваць вялікую каменную царкву. Храм меў пры пасада – галоўны ў гонар Святога Духу, лімітавыя Іяана Папярэднікі і Прачыстыя Багародзіцы. Каменныя сабор Святога Духу будаваўся ў два этапу: у канцы XVII у. Узнялі сцены, а ў другой палове XVII у. Перакрылі яго каменнымі зборамі. Прыдзелы існавалі ўжо ў XVIII. Пры Рыгору Каніскім алтар Успенскага прыдзела напамінаў спаленую шведамі ў 1780 г. драўляную царкву Прачыстай таго ж манастыра. Храм абнаўляўся ў 1810 г. на сродкі Яшына. У выніку рамонтных прац 1862 г. царква была атынкавана, у 1897-1898 гг. быў вызалачаны іканастас, распісаны сцены храма, уладкавана каларыферны апал. У мастацкіх працах пад кіраўніцтвам майстроў бралі ўдзел манашкі.

Ядро манастырскага комплексу складаў абнесены драўлянай агароджай невялікі па памерах прастакутны двор. У яго цэнтральнай частцы змяшчалася галоўная царква Святога Духу і, якая змяніла Ўспенскую, царква Мікалая Цудадзея, якая ўпершыню згадваецца ў 1718 г. Познае да Мікалаеўскага храма прыбудавалі драўляны флігель з шасцю комнатами и трапезнай.

У 1630-ыя гады ў мястэчку працавала друкарня С.Собаля, дзе быў надрукаваны " Псалтыр" (1635 г.). Гэта — звычайны “Псалтыр” без даданняў, на тытульным лісце памянёна імя Статкевіча, але толькі як уладальніка «месца нова-закладзенага» Буйніч. Пра яго дапамогу пры друкаванні Псалтыры не сказана; мабыць, Статкевіч не апраўдаў надзеяў Собаля, можа, ён быў супраць навін, якія Собаль уводзіў у свае выданні. Няможна вытлумачыць такое дачыненне Статкевіча матэрыяльнымі прычынамі. Ёсць досыць указанняў на тое, што пасля вайны Статкевіч быў цалкам заможным чалавекам і працягваў аказваць дапамогу праваслаўным цэрквам: у 1636 годзе ён скончыў пабудову каменнай царквы Богаз'яўлення ў Магілёве, якая была закладзена ў 1619 годзе іншым магнатам, Якавам Агінскім; у 1637 годзе Статкевіч з жонкай запісалі братэрству Магілёўскаму пляц (пляцоўка зямлі) у горадзе; існуюць асобнікі кіеўскага Евангелля навучальнага 1637 года з гербам і прысвячэннем Багдану Статкевічу — мусібыць, ён меў магчымасць аказваць заступніцтва нават кіеўскай Лаўрскай друкарні. Пераехаўшы ў Магілёў, Собаль пачаў працу над Чытанкай, што выйшла ў 1636 годзе [54, c. 213].

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.