Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Куцеінскі манастыр як праваслаўна-асветніцкі цэнтр у Оршы






 

Куцеінскі манастыр, напэўна, самы славуты з помнікаў аршанскай даўніны, находзіцца на паўднёвай ускраіне Оршы за 2 - 3 км ад старажытнага дзядзінца горада ніжэй па Дняпры на левым беразе.

З гэтым кутком Аршаншчыны звязана доўгая і надзвычай цікавая гісторыя, якая пачалася ў 1620 г., калі аршанцы атрымалі ад патрыярха Іерусалімскага Феафана, які ў той час знаходзіўся ў Кіеве, грамату на заснаванне праваслаўнага манастыра.

Як было паказана вышэй, афіцыйны дазвол на будаўніцтва быў выдадзены ў Варшаве на імя падкаморыя Мсціслаўскага Багдана Вільгельмавіча Стэткевіча-Завірскага і яго жонкі князёўны Алены Багданаўны Саламярэцкай, якія далі ўласную зямлю і грошы на стварэнне будучай абіцелі, а таксама прыпісалі для яе карыстання належачую ім вёску Паддубцы. Але асноўныя сродкі на ўзвядзенне новага манастыра сабралі простыя аршанцы і магілёўцы - члены праваслаўных брацтваў, — тагачасных рэлігійна-дабрачынных і культурных аб'яднанняў гарадскога насельніцтва. Дарэчы, у Оршы праваслаўнае брацтва ўзнікла адным з першых на Беларусі - у 1592 г. [62, c. 44]

I вось у 1623 г. пад Оршай у маляўнічым кутку векавога лесу ля вусця невялікай ракі Куцеінкі зазвінелі пілы, застукалі сякеры. Так пачалося будаўніцтва мужчынскага Богаяўленскага манастыра. Выбар менавіта гэтага месца тлумачыўся тым, што тагачасная каталіцкая экспансія рабіла непамерна цяжкім жыццё паборнікаў праваслаўя, — тут жа, у цішы ляснога гушчару на беразе Дняпра непадалёку ад горада, яны знайшлі спакойнае і ўтульнае сховішча для стварэння асяроддзя духоўнага адзінства, ды і жыхары Оршы пры неабходнасці мелі магчымасць сюды легка дабрацца. Матэрыялам для першых пабудоў новай абіцелі стаў той жа лес, яго магутныя стройныя хвоі. Добра паслужыла куцеінцам і багатая вапнякамі зямля Аршаншчыны. Месцы здабычы і выпальвання ванны для патрэб манастырскага будаўніцтва на Куцеінцы яшчэ і сёння прыкметны на правым беразе Дняпра насупраць Богаяўленскага манастыра і прыкладна за кіламетр ад яго ніжэй па рацэ на левым беразе. Вялізныя валуны з рэчышча Дняпра і мноства камянёў меншых памераў, сабраных з наваколляў, ляглі ў падмуркі будучых храмаў.

Варта адзначыць, што вынікі археалагічных даследаванняў тэрыторыі манастыра ў 1987-1988 гг. сведчаць аб існаванні тут невялікага паселішча яшчэ ў 12-13 ст.ст.

Ад назвы тутэйшай празрыстай лясной рачулкі манастыр хутка стаў звацца Куцеінскім і пад такім найменнем з часам набыў шырокую вядомасць. У 1629 г., 29 верасня, маці заснавальніка манастыра Ганна Багданаўна Стэткевіч-Агінская і яе другі сын - Іван Вільгельмавіч Стэткевіч-Завірскі перадалі для патрэб абіцелі слабаду Белькаўшчына, што месцілася ў той час паміж Дняпром і Куцеінкай. Менавіта таму ў некаторых гістарычных дакументах мужчынскі манастыр, акрамя Куцеінскага, зрэдку называюць яшчэ і Белькаўскім [63, c. 45].

Вось, напрыклад, як адзначана стварэнне новага манастыра ў " житиях" патрыярха Нікана: " Слышав Святейший Патриарх, яко близ славнаго града Орши, еже бысть, глава и начало общему житию, во всей Белой России и Литве созданная обитель, или рощи Лавра великая Св. Богоявления Господня, зовомо Кутейно, юже воздвиже боголюбивый иеромонах Иоиль, иже бысть игумен лавры тоя, и не токмо сию едииу, но ины многи своими труды и поты сооружи и иночествующих множество собра и во своей пастве всех имели, и благочестие во всей Белой России утверждали и удержавали, во время гонения от развращенных униатов". Як паведамляюць " жития", будаўніцтва манастыра ўзначаліў іераманах Іоіль Труцэвіч — член магілёўскага праваслаўнага брацтва і яго актыўпы дзеяч. Пазней ён жа стаў ігуменам Куцеінскай лаўры.

Менавіта лаўрай называлася абіцель на Куцеінцы, 6о ў той час гэта быў адзін з буйнейшьіх мужчынсклх манастыроў у Беларусі, меў ён і прыпісныя абіцелі - Лукомскую і Міёрскую, а ігумен Куцеінскі ўзначальваў і кіраваў шмат якімі іншымі беларускімі манастырамі, як мужчынскімі, так і жаночымі.

Адной з першых пабудоў Куцеінскага Богаяўленскага манастыра была саборная чатырохзрубная крыжова-купальная Богаяўленская царква - велічны твор беларускага драўляпага дойлідства. Зрубы храма мелі адііолтзкавую вышышо, размешчаныя папарна па ўзаемаперпен-дыкулярных восях, яны ў плане царквы стваралі сабой роўнабаковы грэчаскі крыж.

Заходні зруб з уваходам - бабінец быў прамавугольным, астатнія - алтарны і бакавыя два прыдзелы мелі форму пяціграннікаў. Вальмавыя перакрыцці кожнага зруба вянчалі купалы на васьмерыковых барабанах, а сяродкрыжжа самога храма завяршылася васьмігранным барабанам з вялізным центральным купалам. За выключэннем алтарнаіі часткі, царкву абкружала невысокая крытая абходная галерэя, у якой мелася тры ўваходы. Амаль на 40 метраў над наваколлем узвышалася Богаяўленская царква.

Нанэўна, толькі ў 1635 г. будаўніцтва саборнай Богаяўленскай царквы было поўнасцю завершана, — тады ж вядомы кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла асвяціў гэты храм з галоўным прастолам Богаяўлення Гасподня і прастоламі ў бакавых прыдзелах у імя Архістраціга Міхаіла і Звеставання Прэсвятой Багародзіцы. А яшчэ на працягу некалькіх год намаганнямі рэзчыкаў па дрэву, якімі ў той час славілася Орша, у царкве быў створаны велічны шасціярусны разны іканастас. Мастакі аздобілі яе драўляныя сцены кіеўскім старажытным жывапісам. Паводле старых апісанняў, налічвалася 38 шматфігурных кампазіцый на біблейскія тэмы. 3 усяго мноства сюжэтаў храмавых роспісаў да цяперашняга часу захавалася адна з рэпрадукцый, — " Мелхісэдэк, цар Салімскі, сустракаючы Аўраама з войскам яго" [63, c. 46].

Адна з захапляючых таямніц Богаяўленскай царквы адкрылася ў пачатку 20 ст. Аказалася, што над яе падмуркам, напэўна, асцерагаючыся ганенняў і рабаванняў, быў створаны яшчэ і падземны храм уваскрасення Праведнага Лазара. Вось вытрымка з часопіса " Наш край" (№ 2-3), 1926 г.), дзе ў артыкуле " Пячорная царква і падземны ход у Варшанскім Кутэінскім манастыры", складзеным з матэрыялаў, прысланых гуртком краязнаўства пры Аршанскім Рабфаку, аўтар Е. Цехановіч паведамляе, што не так даўно (каля 1910-1912 г.) манахамі манастыра была выкрыта рэшта старадаўняй пячорнай падземнай царквы, у я кую вядуць глыбока ўніз вузкія сходы. Спусціўшыся ўніз, пападаеш у крыжа-падобьгую па форме з нізкім каменным скляпеннем пячору. Пячора мае плошчу каля 11 кв. м. Алтарная сцяна пячоры каменная з трыма праходамі, алтар мае плошчу ў 2 кв. м, на месцы прастола быў нізкі драўляны крыж, абкладзены каменнем. Крыжа гэтага цяпер па сваім месцы няма, як няма і вынікаў доследаў, зробленых манахамі ў паказанай пячоры.

Улева ад пячоры пачынаецца недаследаваны яшчэ нікім падземны ход, які апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй над Дняпро. Некаторымі вядомымі асобамі былі зроблены спробы агледзець гэты падземны ход, але вільгаць, холад і нават, як яны казалі, страшэнны вецер не дапусцілі іх што-небудзь выявіць..." [63, c. 48].

Доўгі час засыпаны зямлёй падземны храм захоўваў свае не раскрытыя да канца таямніцы. Толькі з 1988 г., калі за даследаванне пабудоў колішняга Куцеінскага манастыра ўзяліся спецыялісты (у той час рыхтавалася яго рэстаўрацыя), зноў рабіліся спробы раскапаць гэты цікавы помнік даўніны. Даследчыкам адкрыліся прымыкаючыя да падмуркаў былой Богаяўленскай царквы шматлікія падземныя памяшканні, перакрытыя скляпеннем. Адно з такіх памяшканняў (з паўночна-ўсходняга боку падмурка царквы) па памёрах і планіроўцы дакладна адпавядае прыгаданаму ў часопіce " Наш край". Ёсць спадзяванні, што з часам без увагі не застанецца ні адна з таямніц старажытнай лаўры.

Дарэчы, варта адзначыць, што падобны падземны храм прыгадваецца і ў апісаннях Свята-Духава манастыра ў Вільні, а ў Беларусі існаванне падземнай царквы звязваюць яшчэ і са Смалянамі на Аршаншчыне. Але, на жаль, ні адзін з гэтых надзвычай цікавых помнікаў даўніны не вывучаўся дэталёва. Вядома, што іх стварэнне адносіцца да першай палавіны 17 ст.

Помнікам архітэктуры беларускага барока з'яўляецца Святадухаўская царква, якая ў адноўленым выглядзе дзейнічае ў цяперашні час на тэрыторыі старажытнага мужчынскага манастыра. Будаўніцтва яе адбывалася ў сярэдзіне 17 ст. Складаецца храм з трох размешчаных у рад аб'ёмаў: бабінца са званіцай у верхнім ярусе, цэнтральнага і пяціграннага алтара. Паводле старых фотаздымкаў, усе гэтыя аб'ёмы завяршаліся асобнымі шатровымі пакрыццямі, што надавала пабудове незвычайнае архітэктурнае аблічча. Да 1868 г. царква была двухпавярховай з прастолам у імя Раства Хрыстова ўнізе і прастолам святога апостала Андрэя Первазваннага ўверсе. Перабудаваная ў адпапавярховую з інтэр'ерам зальнага тыну, царква захавала дагэтуль двух яруснае размяшчэнне аконных праёмаў. У 1869 г. храм пераасвячоны ў імя Жываначальнай Троіцы, пазней жа стаў больш вядомы як Святадухаўскі.

Славуты беларускі грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч Афанасій Філіпавіч, які некаторы час жыў у тутэйшым манастыры, засведчыў у сваім " Дыярыўшы" (дзённіку): "...

Оршане бедные за тое, що в братстве своем новую церков збудавалі, двесте червоных золотых подканцлерому за печать давалі".

Магчыма, менавіта Святадухаўскую царкву ён меў на ўвазе, калі ў 1646 г. пісаў гэтыя радкі...

Прыгаданая ў " Дыярыўшы" манастырская пячатка таксама збераглася да нашых дзён. Выраблена яна з жалеза, авальнай формы рабочая частка пячаткі мае памеры 45x51, 2 мм.

Дагэтуль на тэрыторыі Богаяўленскай абіцелі захаваўся і значна перабудаваны жылы манастырскі будынак. У ім калісьці, акрамя ігуменскіх келій, размяшчалася вялікая трапезная, духоўнае вучылішча. Недзе тут, як мяркуецца, была і славутая друкарня Спірыдона Собаля. Вядома, што першы мураваны паверх гэтай пабудовы збярогся з 17 ст., з часу заснавання манастыра. Толькі ў 1866 г. над прыгаданым галоўным корпусам з'явіўся другі драўляны паверх, дзе размясціліся пакоі настаяцеля і канцылярыя. Побач некалі існаваў і другі вялікі драўляны будынак брацкіх келій.

Ва ўсходняй частцы тэрыторыі манастыра месціўся шэраг гаспадарчых пабудоў: склеп, лядоўня, пральня, вазоўня, пакоі для прыёму вандраўнікоў.

Манастыр быў абкружаны мураванай агароджаіі (яна часткова збераглася з паўночнагаі ўсходйяга бакоў), тынкаванай і пакрытай ліставым жалезам. У агароджы, вышыігя якой складала 2, 5 м, мелася чатыры брамы: з боку Дняпра (заходняя), з усходпяга боку (з царкоўнага або хутарнага двара), а таксама дзве брамы з паўночнага боку. Над паўночнай брамай, якая стаяла бліжэй да ракі, з заснавання манастыра існавала драўляная вежа-званіца.

Да нядаўняга часу захоўвалася на тэрыторыі абіцелі і частка маляўнічай алеі з векавых ліп, — ад Святадухаўскай царквы яна вяла да брамы з паўночнага боку. Уздоўж алеі некалі існавалі шматлікія старыя пахаванні, ад якіх тут дагэтуль засталося некалькі каменных надмагілляў з ледзьве прыкметнымі на іх надпісамі. Хавалі тут святароў і манахаў лаўры, заможных жыхароў Аршаншчыны (і сёння каля Святадухаўскай царквы стаіць надмагілле з імем Марыі Есіпавай - уладальніцы вёскі Есіпава), недзе ў Богаяўленскім манастыры пакоіцца і жонка яго заснавальніка - Алена Саламярэцкая, якая памерла ў 1640 г. Даўнія вялікія могілкі знаходзіліся на высокім пагорку на ўсход ад Куцеінскага Богаяўленскага манастыра. I сам гэты пагорак, i, як лічылася, занядбаныя пахаванні на ім знесены ў 1987 г. Але ці такія ўжо занядбаныя? Яшчэ некалькі год да таго можна было ўбачыць, як тут спыняліся і маліліся на гэта месца старыя гараджане. Прыгадваюць яны, што некалі на пагорку было шмат надмагілляў, аздобленых высокамастацкай разьбой, з цікавымі паэтычнымі эпітафіямі.

Значна пашырылася асяроддзе праваслаўя на Аршаншчыне ў 1631 г., калі маці Багдана Стэткевіча-Завірскага княгіня Ганна Агінская заснавала за кіламетр вышэй па рацэ Куцеінцы жаночы Успенскі манастыр, прызначыўшы для яго ўласную зямлю, атаксама прапісаўшы на ўтрыманне жаночай абіцелі размешчаную непадалёку вёску Свісцёлкі з сялянамі і ўгоддзямі. Першыя пабудовы новага манастыра - храм Успения Боскай Маці, келлі і некалькі гаспадарчых будынкаў былі драўлянымі. Драўлянай была і ўзведзеная крыху пазней на дабрачынныя ахвяраванні царква ў імя Пакрова Багародзіцы. Нядоўга праіснаваў галоўны Успенскі храм, — разам з усей маёмасцю яго знішчыў пажар у 1635 г., але на тым жа месцы з часам пабудавалі мураваную саборную царкву ў імя Сашэсця Святога Духа, асвячонуго ў 1653 г. Па найменню новага саборнага храма гэта жаночая Куцеінская абіцель называлася яшчэ і Духаўскай, а ў некаторых гістарычных дакументах зрэдку згадваецца як Свісцёльская. Зноў адбудавалі пазней і згарэлуго Успенскую царкву[63, c. 48].

У выдадзеным у 1884 г. " Опыте описания Могплевской губернии" аўтар А. С. Дзембавецкі паведамляе: " В женском монастыре первоначально построена была деревянная церковь во имя Успения Пресвятой Богородицы, но она вскоре сгорела н вместо нея выстроена каменная церковь с главным престолом во имя Сошествия Св. Духа. Церковь эта освящена была еще при игумене Иоиле, при чем в алтаре ея положены мощи св. Великомучеников: Пантелеймона, Артемия и Анастасия Персианина. В 1656 г. этот монастырь посетил Царь Алексей Михайлович и, по грамоте его, с 1670 г. отпускалось ежегодно на содержание монастыря из казны 300 р. и 330 четвертей хлеба. В 1842 г. Успенский монастырь возведен в степень первокласнаго. В церкви Св. Духа местные иконы Спасителя и Богоматери имеют великолепные ризы, исполненныя из серебра горельефом. Ризы эти прекрасной и вполне художественной отделки, чеканены, как видно из надписей на них, в Могилеве местным мастером Афанасием Вовчком. Первая - на иконе Спасителя, в 1763 г., а вторая — на иконе Богоматери, — в 1767 г. На ризе Спасителя у шеи висит золотая гривна (в виде полулуния), украшенная дорогими камнями, она привешена Царем Алексеем Михайловичем, в бытность его в монастыре" [63, c. 48].

Працягваючы далей аповяд пра Куцеінскі Успенскі манастыр, аўтар " Опыта..." піша: " Там же имеется чудотворная икона Казанской Божией Матери, чествуемая ежегодно 8 июля. К этому празднику стекаются богомольцы не только из окрестных местностей, но из дальних уездов Могилевской и Смоленской губерний, собирается богомольцев от 5 до 8 тысяч человек. Кроме того, в женском монастыре еще примечательны следующия вещи: две дорогая парчевыя ризы и диаконский стихарь, пожалованные от Императрицы Елисаветы Петровны, риза, два дпаконских стихаря, воздух, покровцы и облачения на престол п жертвенник, парчевые, в крестах, с богато вышитыми золотом и серебром, на малиновом бархате, оплечьями и орарями, выданные из придворной ризницы, по соизволению Императора Александра I, и большой колокол - дар Царевны Наталии Алексеевны".

Архіўныя матэрыялы захавалі назвы населеных пунктаў Аршаншчыны, якія належалі Успенскаму жаночаму манастыру. Акрамя ўжо прыгаданых Свісцёлак, да яго былі прыпісаны вёскі Пуцянкіна, Стаўры, Шугайлава. А Куцеінскаму Богаяўленскаму манастыру, акрамя дараваных пры заснаванні Паддубцаў, на ўтрыманне замацаваны вёскі Нарэйкава, Слабада Пяшчанская. Пры абіцелях на рацэ Куцеінцы адзначаецца існаванйе млына, якім магчыма было карыстацца толькі вясной у час паводкі, меўся яшчэ і невялікі завод для выпальвання вапны.

У дадатак варта прыгадаць цікавы факт, што вынікае з генеральнага плана межавання ваколіц Оршы ў 1783 г. Паводле яго, як маёмасць " Ігумена Куцеінскага (Куцемінскага) манастыра Кірыла з брацею" Запісана і вядомае сёння аршанцам урочышча Дубкі на левым беразе Дняпра за 2 км ад гарадскога замчышча вышэй па рацз. Тут, як сведчаць паданні, у даўнія часы на ўскраіне дубровы сяліліся ў пячорах манахі-пустэльнікі (дарэчы, з такіх пячорных паселішчаў у свой час пачыналася гісторыя славутай Кіева-Пячэрскай лаўры). Рэшткі тых пячор адшукалі аршанскія школьнікі 18 мая 1926 г. на высокім левым беразе невялікага ручая Арэхаўкі (Арэхаўца) побач з месцам яго ўпадзенняў Дняпро. Аб знаходцы паведамлялася ў артикуле " Аршанскія пячоры", змешчаныму часопісе " Наш край" №8-'9 (11-12) за 1926 г., дзе заеведчана, што калі быў адкапаны ўваход у пячоры, даследчыкам адкрыўся цёмны, халодны падземны калідор з вільгаццю і цяжкім смуродлівым паветрам. Яго даўжыня складала больш 6 м. Ад адзначанага калідора ўлева адгаліноўваюцца яшчэ два, — даўжынёй каля 4 м і 8 м, з шырокімі нішамі ва ўсю вышыню падзямелля, а таксама мноствам пячу рак памерам каля 25x25 см з закураным верхам - яскравым сведчаннем таго, што некалі ў іх ставіліся каганцы або плошкі для асвятления. Скляпенні ў розных месцах пячор мелі розную форму — паўкруглую, востракутную, але без ніякага тынку і абкладкі. Памеры і форма пячор хутчэй за ўсё прыдаткаваны асаблівасцямі тутэйшай глебы, — нетрываласць яе не дазваляла зрабіць больш прасторнае падзямелле, а адсутнасць умацаванняў у любы момант пагражала абвалам. Праведзеныя раскопкі не далі ніякіх сведчанняў таго, што пячоры з'яўляліся жыллём чалавека. Прыгадваюць даследчыкі і існаванне пячор на правым беразе ручая Арэхаўкі з уваходам у іх з боку Дняпра, — месціліся яны на тагачасным участку хутараніна Ахопіка, які выкарыстоўваў падзямелле для гаспадарчьіх патрэб, але аб паходжанні пячор гаспадару нічога не было вядома. Іншых жа дакументальных звестак пра гэты куточак Аршаншчыны паку ль, на жаль, невядома. Толькі яитчэ адна мясцовая легенда алавядае, што нейкі жыхар Зямкевіч безвынікова ўвесь свой век шукаў вялікі скарб недзе ва ўрочышчы Дубкі [63, c. 50].

Плошча зямельных уладанняў манастыра складала ў Дубках каля 5 дзесяцін. Варта адзначыць яшчэ і тое, што да цяперашняга часу прыкладна за 100 м ніжэй вусця ручая Арэхаўкі на пойменным лузе левага берага Дняпра прыкметны неглыбокі роў і земляны вал, якія межавалі некалі тутэйшыя зямельныя ўладанні Куцеінскага манастыра. Такім жа ровам і валам з мэтай землеўпарадкавання былі пазначаны ў 18 ст. і межы Оршы.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.