Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Крымінальнае права. Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства.






26 мая 1947 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была адменена смяротная кара, а ў якасці вышэйшай меры пакарання прадугледжвалася зняволенне ў папраўча-працоўны лагер тэрмінам на 25 гадоў. Аднак 12 студзеня 1950 г. смяротная кара была адноўлена ў адносінах да здраднікаў Радзімы, шпіёнаў і дыверсантаў, а ў 1954 г. пр-мяненне смяротнай кары было пашырана і на асоб, учыніўшых наўмысныя забойствы пры абцяжваючых акалічнасцях.

Новы Крымінальны кодэкс рэспублікі, прыняты Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. (уведзены ў дзеянне 1 красавіка 1961 г.), складаўся з Агульнай і Асаблівай частак. Агульная ўключала палажэнні Асноў крымінальнага заканадаўства і змяшчала трактоўку паняццяў " злачынства", " саўдзельніцтва", устанаўлівала ўзрост наступлення крымінальнай адказнасці, сферы крымінальнай адказнасці, а так­сама абмежаванні ў прымяненні пакарання, змяшчаліся новыя палажэнні аб прымусовых мерах медыцынскага і выхаваўчага характару. Новы Крымінальны кодэкс захаваў такія інстытуты вы­звалення ад крымінальнай адказнасці і пакарання, як сканчэнне тэрміну даўнасці прыцягнення да крымінальнай адказнасці ці прыгавору, умоўна-датэрміновае вызваленне, амністыя ці памілаванне, а таксама ўпершыню ўводзіў такія, як перадача справы ў таварысцкі суд або перадача вінаватага на парукі.

КК БССР рэгламентаваў прымяненне наступных відаў па­карання: пазбаўленне волі; ссылка; высылка; папраўчыя ра­боты без пазбаўлення волі; пазбаўленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю; штраф; звальненне з пасады; грамадскае ганьбаванне; накіраванне ў дыс-цыплінарны батальён ваеннаслужачых тэрміновай службы; канфіскацыя маёмасці; пазбаўленне воінскага ці спецыяльнага звання. У выглядзе часовай выключнай меры пакарання рэгламентавалася прымяненне смяротнай кары. Упершыню давалася паняцце асабліва небяспечнага рэцыдывіста і агаворвалася, што да іх не магло быць прыменена ўмоўна-датэрміновае вы­зваленне, амністыя і інш.

Асаблівая частка змяшчала главы аб відах злачынстваў: 1) дзяржаўныя злачынства; 2) злачынствы супраць сацыялістычнай уласнасці; 3) злачынствы супраць жыцця, здароўя, свабоды і годнасці асобы; 4) злачынствы супраць палітычных, працоўных, жыллёвых і іншых правоў грамадзян; 5) злачынствы супраць асабістай уласнасці грамадзян; 6) гаспадарчыя злачынствы; 7) службовыя злачынствы; 8) злачын­ствы супраць правасуддзя; 9) злачынствы супраць парадку кіравання; 10) злачынствы супраць грамадскай бяспекі, гра-мадскага парадку і здароўя насельніцтва; 11)воінскія зла­чынствы.

У КК быў уведзены артыкул, які прадугледжваў адказнасць за угон аўтатранспартных сродкаў без мэты іх выкрадання.

У 1973-1975 гг. была ўстаноўлена крымінальная адказ­насць за давядзенне непаўналетняга да стану ап'янення; за угон паветранага судна; за дзеянні, якія садзейнічалі наркаманіі, а таксама ўдакладнена і павышана адказнасць за выраб і збыт моцных спіртных напіткаў і інш. Былі унесены значныя змяненні і дапаўненні, звязаныя з узмацненнем пакаран­ня за шэраг цяжкіх злачынстваў (напрыклад, пашырана прымяненне смяротнага пакарання).

КК са змяненнямі і дапаўненнямі па стане на 1 мая 1994 г., дзейнічае ў суверэннай Рэспубліцы Беларусь і зараз.

Быў адноўлены прынцып ажыццяўлення правасуддзя толькі судом, рэалізаваны паступовы пераход ад празмернай цэнтралізацыі судовага нагляду да пашырэння правоў пракурорскага нагляду, адменены працэсуальныя нормы, што абмяжоўвалі права абвінавачванага на абарону, і інш. Важнае значэнне мела Палажэнне аб пракурорскім наглядзе ў СССР, зацверджанае Прэзідыумам Вярхоўнага Саве­та СССР 24 мая 1955 г. У ліку найважнейшых задач пракура­туры Палажэнне вызначала нагляд за захаваннем органамі дазнання і папярэдняга следства ўстаноўленага законам па­радку расследавання злачынстваў, а таксама нагляд за вынясеннем судовымі органамі законных і абгрунтаваных прыгавораў, вызначэнняў і пастаноў.

3 адменай у 1956 г. спрошчанага парадку вытворчасці па справах аб тэрарыстычных актах і тэрарыстычных арганізацыях, шкодніцтве і дыверсіях устанаўліваўся адзіны па­радак судаводства па крымінальных справах.

Крымінальна-працэсуальны кодэкс БССР быў зацверджаны Вярхоўным Саветам БССР 29 снежня 1960 г. і ўступіў у дзеянне з 1 кра­савка 1961 г. КПК БССР заканадаўча замацаваў асновы дзейнасці органаў дазнання, следст­ва, пракуратуры па вытворчасці крымінальных спраў, значна пашырыў правы і гарантыі ўдзельнікаў працэсу. Кодэксам рэгламентаваўся адзіны працэсуальны парадак вытворчасці крымінальных спраў, выключалася спрошчанасць пры іх расследаванні, разглядзе і вырашэнні, удзялялася ўвага прыцягненню грамадскасці да работы па барацьбе са злачыннасцю. У новым КПК рэспублікі гаварылася не толькі аб забеспячэнні непазбежнасці пакарання, але і аб неабходнасці выяўлення прычын і ўмоў, што садзейнічалі ўчыненню злачынстваў, а таксама аб іх прафілактыцы.

КПК БССР складаўся з 34 глаў, аб'яднаных у 7 раздзелаў, якія раскрывалі агульныя палажэнні крымінальнага пра­цэсу, правы і абавязкі яго ўдзельнікаў, крыніцы доказаў, па­радак узбуджэння крымінальнай справы і дзейнасці органаў дазнання і папярэдняга следства, судаводства, выканання су­довых прыгавораў і інш.

Для КПК БССР 1960 г. характэрна замацаванне адзінай сістэмы важнейшых прынцыпаў савецкага крымінальнага працэсу (прэзумпцыя невінаватасці, захаванне законнасці і ўстанаўленне ісціны па кожнай крымінальнай справе).

Упершыню заканадаўча быў замацаваны прынцып ажыццяўлення правасуддзя па крымінальных справах толькі судамі. Ніхто не мог быць прызнацьі вінаватым ва ўчыненні злачынства і пакараны інакш, як па прыгаворы суда.

КПК замацаваў важныя прынцыпы: ажыццяўленне правасуддзя на аснове роўнасці грамадзян перад законам і судом; абавязковы ўдзел у судовым разборы на­родных засядацеляў і калегіяльны разгляд спраў; незалежнасць суддзяў і падпарадкаванне іх толькі закону; вядзенне судаводства на нацыянальнай мове ці на мове большасці мясцовага насельніцтва; галоснасць судовага разбору; забеспячэнне абвінавачванаму права на абарону і інш

У 1966 г. былі ўведзены новыя артыкулы, якія рэгламентавалі парадак прыцягнення спецыялістаў да ўдзелу ў справе, умовы і пара­дак прымянення гуказапісу, кіназдымкі і іншых тэхнічных сродкаў пры правядзенні следчых дзеянняў; у 1970 г. КПК быў дапоўнены артыкуламі аб парадку ўтрымання пад вартай як меры стрымання, аб абавязковым удзеле абаронцы на папярэднім следстве з моманту аб'яўлення абвінавачванаму аб заканчэнні папярэдняга следства і па справах асоб, якія не валодалі мовай судаводства, а таксама абвінавачваных у зла­чынствах, за якія магла быць назначана смяротная кapa.

1969 г.- ЦК КПСС i Савет Міністраў СССР зацвердзілі новы " Прыкладны ўстаў калгасаў"; Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты Кодэкс аб шлюбе і сям'і. 1971 г. - Папраўча-працоўны кодэкс БССР. 1972г. - Кодэкс законаў аб працы БССР. 1984г. - Кодэкс ад адміністрацыйных правапарушэннях БССР і інш.

Заканадаўства ў пасляваенны перыяд развівалася ў напрамку ўмацавання пазіцый дзяржавы ва ўсіх сферах праваадносін.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.