Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Пераход да дзяржаўнай самастойнасці і абвяшчэнне РБ






27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэс-публікамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз.

У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову " Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора", у якой прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне БССР у склад СССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу БССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон " Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў БССР", артыкул 1 якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў БССР належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон " Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР", якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

26 жніўня 1991 г., сесія Вярхоўнага Савета Беларусі прыняла Закон " Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР". Усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць БССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццё рэспублікі спынялася.

Саюзна-рэспубліканскія міністэрствы і ведамствы былі пераўтвораны ў рэспубліканскія. Перш за ўсё гэта тычылася Міністэрства ўнутраных спраў і Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Утвараюцца Міністэрства абароны, Дзяржаўны мытны камітэт, Галоўнае ўпраўленне памежных войскаў пры Савеце Міністраў РБ і інш. Быў прыняты шэраг законаў, якія сталі прававой базай функцыяніравання асабістых узброеных сіл рэспублікі, рэгламентавалі ваенную дактрыну, якая зыходзіць з неабходнасці станаўлення бяз'ядзернай нейтральнай дзяржавы (" Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе", " Аб абароне", " Аб узброеных сілах РБ", " Аб статусе ваеннаслужачага" і інш.). 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве БССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца " Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах - " Беларусь". Новым сцягам РБ з'явілася палотнішча з бела-чырвона-белай палосамі, а дзяржаўным гербам - герб " Пагоня". 18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон " Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь"

Закон аб мовах: ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай РБ з'яўляецца белару­ская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ён жыве, карыстацца ёю ў якасці афіцыйных сродкаў зносін паміж людзьмі. Разам з тым РБ забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін. У выніку абмеркавання гэтая норма была замацавана ў артыкуле 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з вынікамі праведзенага 14 мая 1995 г. рэферэндумарускай мове нададзены роўны статус з беларускай, а герб " Пагоня" і бела-чырвона-белы сцяг заменены цяперашнімі гербам РБ і сцягам чырвона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным арнаментам на белым полі. Заключным акордам у набыцці РБ дзяржаўнага суверэнітэту з'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваё існаванне. 10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г., а 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавежскага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раўнапраўнай аснове ўтварылася Садружнасць 11 незалеж­ных дзяржаў.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Паралельна з афармленнем і ўмацаваннем канстытуцыйых асноў дзяржавы адбываўся пераход да сістэмы гаспадарання, заснаванай на дзяржаўнай і прыватнай уласнасці, свабодзе прадпрымальніцкай дзейнасці, роўнасці правоў удзельнікаў рынкавых адносін. Гэты пераход патрабаваў удаскана­лення прававога рэгулявання перш за ўсё маёмасных і звязанных з імі асабістых немаёмасных адносін.

28 кастрычніка 1998 г. Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ быў прыняты новы Грамадзянскі кодэкс (ГК) РБ, які ўступіў ў сілу з 1 ліпеня 1999г. 3 гэтага часу ў сілу ўступіў і Грамадзянска-працэсуальны кодэкс РБ.

Адразу пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі пачалася падрыхтоўка праекта новага Крымінальнага кодэкса (КК) Рэспублікі Беларусь. У сакавіку 1993г. Вярхоўны Савет РБ ухваліў праект у першым чытанні.

Чэрвеня 1993 г. Законам РБ «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь» у КК былі ўключаны нормы аб крымінальнай адказнасці за грамадска небяспечныя дзеянні ў сферы прадпрымальніцтва: незаконны выпуск (эмісія) каштоўных папер (арт. 841), ілжэпрадпрымальніцтва (арт. 1501), выманьванне крэдыту альбо датацый (арт. 1502) і інш. Такім чынам, крымінальнае заканадаўства пачало адапціравацца да рынкавых адносін у грамадстве, якія паступова пашыраліся і ўмацоўваліся.

Найбольш маштабныя змены ў змесце і структуры КК Беларусі адбыліся пасля прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь ад 1 сакавіка 1994г. «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь і некаторыя іншыя заканадаўчыя акты Рэспублікі Беларусь». Згодна з прынятым законам галоўнай задачай крымінальнага заканадаўства вызначана абарона жыцця і здароўя чалавека, яго правоў і свабод.

Адбыліся змены ў сістэме пакаранняў: заканадаўца адмовіўся ад ссылкі і высылкі, павялічыў магчымасць ужывання штрафу, адмяніў пакаранне смерцю для жанчын.

Працэс рэфармавання крымінальнага заканадаўства быў завершаны прыняццем Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ 2 чэрвеня 1999г. новага Кры­мінальнага кодэкса РБ, які ўступіў у сілу з 1 студзеня 2001г. 3 1 студзеня 2001г. у сілу ўступіў і Крымінальна-працэсуальны кодэкс РБ.

Прыняты Мытны кодекс РБ (1999г.), Жыллёвы кодэкс РБ (1999г.), Кодэкс РБ аб зямлі (1999г.), Працоўны код­экс РБ (1999г.), Банкаўскі кодэкс РБ (2000г.) і інш. Усяго прынята 20 кодэксаў. Значнага развіцця дасягнула заканадаўства, якое вызначае статус вышэйшых дзяржаўных органаў. Дэталёва распрацавана заканадаўства аб выбарах і правядзенні рэферэндумаў.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.