Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права.






Грамадзянскае права было накіравана на ўмацаванне дзяржаўнай уласнасці, узмацненне планавага пачатку ў народнай гаспадарцы, удасканальванне прававых формаў эканамічных сувязяў паміж гаспадарчымі арганізацыямі.

1. Пастанова Савета Міністраў ад 21 красавіка 1949 г. " Аб заключэнні гаспадарчых дагавораў" (асуджалася практыка бездагаворных паставак, якія зніжалі адказнасць пастаўшчыкоў і спажыўцоў за выкананне абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі. Прадпрыемствы абавязваліся афармляць гаспадарчыя сувязі па пастаўках прадукцыі пераважна на аснове генеральных і лакальных дагавораў).

2. Было пашырана кола аб'ектаў права асабістай уласнасці. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 жніўня 1948г. " Аб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў": грамадзянам рэспублікі была дадзена магчымасць набываць на правах асабістай уласнасці (купіць ці пабудаваць) дом у адзін ці два паверхі з колькасцю пакояў ад аднаго да пяці.

У БССР новы Грамадзянскі кодэкс быў зацверджаны Вярхоўным Саветам 11 чэрвеня 1964 г. і ўведзены ў дзеянне з 1 студзеня 1965 г. ГК БССР складаўся з 8 раздзелаў і 43 глаў, у якіх былі выкладзены агульныя палажэнні, права ўласнасці, права на адкрыццё, вынаходніцтва, рацыяналізатарскую прапанову, прамысловы ўзор, спадчыннае права, праваздольнасць замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прымяненне грамадзянскіх законаў замежных дзяржаў, міжнародных дагавораў і пагадненняў. Значна паўней ГК рэгуляваў маёмасныя адносіны: змяшчаў главы аб дагаворах пастаўкі, перавозкі, падраду на капітальнае будаўніцтва, аб дзяржаўных закупках сельскагаспадарчай прадукцыі, аб крэдытна-разліковых адносінах арганізацый і інш. Пачынаючы з 1967 г. органамі ўлады і кіравання быў прыняты шэраг нарматыўных актаў, якія прадугледжвалі павелічэнне памераў няўстоек за невыкананне ці неналежнае вы­кананне планавых і планава-дагаворных абавязацельстваў. Арбітраж атрымаў права пры грубым парушэнні ўмоў дагаво­ра павышаць памер маёмаснай адказнасці суб'ектаў праваадносін і перадаваць спагнаныя сумы ў даход саюзнага бюджэту. У сувязі з рэканструкцыяй гарадоў і населеных пунктаў у ГК былі унесены дапаўненні, якія тычыліся пашырэння правоў грамадзян пры зносе іх домаўладанняў у мэтах дзяржаўных і грамадскіх патрэбнасцей.

Адбылося абнаўленне заканадаўства, якое рэгулявала адносіны куплі-продажу тавараў у крэдыт.

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. большую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты прафсаюзаў.

Чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце, у якім рэгуляваўся парадак арганізацыі натарыяльных кантор, вызначаліся функцыі і агульныя правілы іх дзейнасці, даваўся падрабязны пералік натарыяльных дзеянняў і парадак іх выканання. Уступленне ў сілу ГК і ГПК выклікала неабходнасць прыняцця ў 1967 г. Палажэння аб Дзяржаўным натарыяце БССР, а пасля прыняцця агульнасаюзнага закона аб дзейнасці натрыята Вярхоўны Савет БССР прыняў новы Закон " Аб дзяржаўным натарыяце" і ўвёў яго ў дзеянне з 1 кастрычніка 1974 г., што выклікала неабходнасць унясення дапаўненняў і змяненняў у ГПК рэспублікі, якое было зроблена ў 1975 г.

11 чэрвеня 1964 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў за­кон " Аб зацвярджэнні Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса БССР". Новы ГПК складаўся з 6 раздзелаў і 32 глаў. У пер­шай частцы змяшчаліся нормы, якія тычыліся асноўных палажэнняў і прынцыпаў савецкага працэсуальнага права, складу судоў, падведамнасці спрэчак, доказаў, судовых выдаткаў, працэсуальных тэрмінаў, судовых паведамленняў, выклікаў і штрафаў. Астатнія раздзелы рэгламентавалі парадак вытворчасці спраў у судзе першай інстанцыі, у касацыйнай інстанцыі, парадак выканання судовых рашэнняў. Больш дакладна размяжоўваліся пра­вы і абавязкі асоб, якія ўдзельнічалі ў працэсе. Новы ГПК БССР у адрозненне ад адпаведных кодэксаў іншых рэспублік уключаў у сябе артыкул 239, які прадугледжваў магчымасць узбуджэння па ініцыятыве суда спраў аб прызнанні грамадзяніна адсутным без вестак або памерлым. Пазней у Грамадзянска-працэсуальны кодэкс уносіліся дапаўненні і змяненні (быў з менены парадак разгляду спраў аб скасаванні шлюбу. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні сталі выносіць раённыя (гарадскія) народныя суды, была адменена абавязковая публікацыя ў друку аб скасаванні шлюбу).

Зямельнае права. Рэгулявала зямельныя адносіны, галоўным чынам у сферы сельскагаспадарчага землекарыстання. У 1955 г. былі ўведзены абавязковы ўлік наяўнасці і размеркавання зямлі па ўгоддзях і землекарыстальніках, дзяржаўная рэгістрацыя апошніх па адзінай агульнасаюзнай сістэме. Уліку падлягалі таксама ўсе землі, якія знаходзіліся ў карыстанні калгасаў, саўгасаў, гарадоў і пасёлкаў, дзяржаўных, кааператыўных і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, аднаасобных сялянскіх гаспадарак і асоб­ных грамадзян, а таксама землі дзяржаўнага зямельнага запа­су і дзяржаўнага ляснога фонду.

Кіраўніцтва ўлікам земляў і рэгістрацыяй землекарыстальнікаў, кантроль за правільным выкарыстаннем земляў, у чыім бы веданні яны ні знаходзіліся, ускладаліся на Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР. 24 снежня 1970 г. Вярхоўны Савет БССР пры­няў Зямельны кодэкс рэспублікі. У гэтым законе асаблівае зна­чэнне надавалася землям сельскагаспадарчага прызначэння, прадугледжваўся шэраг гарантый супраць неабгрунтаванага вываду асабліва каштоўных сельскагаспадарчых угоддзяў з севазвароту, устанаўліваліся правы землекарыстальнікаў і іх адказнасць за парушэнне зямельнага заканадаўства.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.