Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Рэвалюцыі 1905-1907 гг., лютаўская 1917 г., іх наступствы для беларусі.






Асаблівасці складвання канфесійных адносін на т. Беларусі у 14 – 19 ст. (гісторыя узаемаадносін праваслаўнай, каталіцкай, уніяцкай і пратэстанскай цэркваў).

 

Рэвалюцыі 1905-1907 гг., лютаўская 1917 г., іх наступствы для беларусі.

У пачатку XX ст. інтэнсіўны прамысловы ўздым змяніўся сусветным эканамічным крызісам. Беларуская сельская гаспадарка была адной з перадавых сярод еўрапейскіх губерняў Расійскай імперыі. Разам з тым развіццё капіталістычных адносін стрымлівалася феадальнымі перажыткамі. У 1905 г. каля 50 % сялянскіх гаспадарак мелі надзел да 10 дзесяцін зямлі (каб забяспечыць пражытачны мінімум, патрэбна 15 дзесяцін),

 

Сацыяльная напружанасць у гарадах і вёсках стварыла спрыяльныя ўмовы для радыкалізацыі рабочага і сялянскага руху, стварэння палітычных партый. Аднымі з першых палітычных партый на тэрыторыі Беларусі былі: Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя (1896), Усеагульны яўрэйскі рабочы саюз у Літве, Польшчы і Расіі (Бунд, 1897), Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП, 1898), Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (1900), Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (1902), Партыя польскіх сацыялістаў на Літве (ППС, 1902). Як бачым, на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі агульнарасійскія, польскія і яўрэйскія партыі.

 

Станаўленне беларускіх палітычных партый стрымлівалася слабай нацыянальнай самасвядомасцю беларусаў. Аднак у канцы 1902 г. на базе гурткоў, якія дзейнічалі ў Вільні, Мінску, Пецярбургу, была створана Беларуская рэвалюцыйная грамада, якая ў 1903 г. прыняла назву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). У 1903 - 1904 гг. на Беларусі былі створаны Палескі і Паўночна-Заходні камітэты РСДРП.

 

Развіццё класавых супярэчнасцей набліжала рэвалюцыйную сітуацыю ў краіне. Да таго ж руска-японская вайна паскорыла працэс палітызацыі вёскі. Пачаткам першай расійскай рэвалюцыі з'явіліся падзеі 9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу, калі была расстраляна 140-тысячная дэманстрацыя на чале з папом Гапонам. Загінула 1200 чалавек, было паранена 5 тыс. Гэтая падзея атрымала назву " Крывавая нядзеля". Вера ў добрага цара была развеяна. Пратэст супраць гэтай акцыі выказалі і працоўныя Беларусі. У Мінску, Гродне, Гомелі, Полоцку, Смаргоні праходзілі дэманстрацыі. Рабочыя 30 гарадоў і мястэчак удзельнічалі ў гэтай барацьбе. З палітычных партый найбольш актыўна дзейнічалі Бунд, РСДРП і эсэры.

 

Працяг палітычных выступленняў рабочых быў звязаны са святкаваннем 1 Мая і правядзеннем мітынгаў салідарнасці з рабочымі Лодзі, Варшавы, Адэсы. Летам 1905 г. узмацніўся сялянскі рух. 6 жніўня 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб увядзенні ў Расіі парламента - законадарадчай Дзяржаўнай думы, праект якой быў распрацаваны міністрам унутраных спраў Булыгіным. У кастрычніку 1905 г. чыгуначнікі спынілі рух на асноўных чыгуначных магістралях, пачалася ўсерасійская палітычная стачка.

 

17 кастрычніка 1905 г. Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных свабод, скліканні Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Буржуазна-ліберальны лагер быў задаволены. Узнікаюць буржуазныя партыі кадэтаў і акцябрыстаў. Рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы працягвалі барацьбу, у якую былі ўцягнуты працоўныя 53 гарадоў і мястэчак Беларусі. 18 кастрычніка на вакзальнай плошчы ў Мінску па загаду губернатара Курлава былі расстраляны ўдзельнікі мітынгу, загінула каля 100 чалавек, 300 было паранена (так званы Курлоўскі расстрэл). У канцы 1905 г. у рэвалюцыйны рух усё больш уцягваецца армія. Салдацкія хваляванні адбыліся ў Віцебску, Магілёве, Гродне, Бабруйску, Брэсце.

 

З 9 па 18 снежня 1905 г. ў Маскве адбылося ўзброенае выступленне, якое мела водгук у Мінску, Гомелі, Баранавічах, Пінску, але ў паўстанне гэтыя падзеі не перараслі.

 

У студзені 1906 г. адбыўся II з'езд першай беларускай нацыянальнай палітычнай партыі - БСГ, на якім была канчаткова вызначана праграма яе дзейнасці. БСГ выступала за звяржэнне самадзяржаўя, замену капіталістычнага ладу сацыялістычным, утваренне Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі са свабодным самавызначэннем і культурна-нацыянальнай аўтаноміяй народнасцей. Для Беларусі яна патрабавала аўтаноміі з мясцовым сеймам у Вільні.

 

Выбары ў I Дзяржаўную думу, дазвол на стварэнне прафсаюзаў і іншыя меры царызму некалькі аслабілі канфрантацыю ў грамадстве. Ад беларускіх губерняў у I Думу было выбрана 36 дэпутатаў (большасць - кадэты). Дзейнасць I Думы (з красавіка па ліпень 1906 г.) насіла апазіцыйны цару характар. Галоўным пытаннем было аграрнае, але Дума не прыняла дзяржаўнага праекта па гэтым пытанні і была распушчана ўрадам. 9 лістапада 1906 г. быў выдадзены царскі указ аб выхадзе сялян з абшчыны, з якога пачалося правядзенне сталыпінскай* аграрнай рэформы.

 

Былі прызначаны выбары ў II Дзяржаўную Думу. На выбарах у беларускіх губернях перамаглі правыя групоўкі. У цэлым II Дзяржаўная Дума (з лютага па чэрвень 1907 г.) была больш радыкальная, чым I. Галоўным зноў стала аграрнае пытанне. Паколькі II Дзяржаўная дума выходзіла з-пад кантролю ўрада, 3 чэрвеня 1907 г. яна па сфабрыкаванай справе па загаду цара і Сталыпіна была распушчана. Выбарчы закон, прыняты ў адпаведнасці з Маніфестам 17 кастрычніка, быў зменены. Урад прыступіў да рэпрэсій супраць сваіх праціўнікаў. Першая рэвалюцыя ў Расіі скончылася.

Пачынаючы з 23 лютага 1917 г. ў Петраградзе прайшлі мітынгі і дэманстрацыі пад лозунгамі " Далоў вайну", " Далоў самадзяржаўе". Так пачалася лютаўская рэвалюцыя. 27 лютага на бок рабочых перайшлі салдаты Петраградскага гарнізона, у выніку чаго 28 лютага рэвалюцыя перамагла. 2 сакавіка цар Мікалай II адрокся ад прастола. У гэтых умовах рабочыя і салдаты стварылі свой орган улады - Петраградскі Савет. Паралельна з дэпутатаў Дзяржаўнай Думы склаўся Часовы ўрад. Так узнікла двоеўладдзе.

 

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі на Беларусь 1 - 4 сакавіка і выклікалі масавыя мітынгі, шэсці з чырвонымі сцягамі. Па прынцыпе Петраградскага Савета ў гарадах і мястэчках ствараліся Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, народная міліцыя. 4 сакавіка 1917 г. быў створаны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў. У Часовы Выканаўчы камітэт Савета ўвайшлі адны бальшавікі. Гарадскую міліцыю ўзначаліў служачы Земскага саюза бальшавік М. Міхайлаў (М. Фрунзе). 6 сакавіка на сумесным пасяджэнні выканкама і салдат-дэпутатаў было вырашана стварыць аб'яднаны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Часовы выканаўчы камітэт назначыў губернскіх і павятовых камісараў, да якіх пераходзіла мясцовая ўлада. Канчаткова Мінскі Савет аформіўся 8 сакавіка. Туды ўвайшлі прадстаўнікі меншавікоў і бундаўцаў. Часовы выканаўчы камітэт узначаліў меншавік Б.Позерн, а яго намеснікам стаў бальшавік І.Любімаў. У Віцебску, Гомелі і іншых гарадах былі створаны аб'яднаныя Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, але галоўную ролю ў Беларусі адыгрываў Мінскі Савет.

Значны ўплыў на палітычнае жыццё мела вайна. З 7 па 17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся I з'езд ваенных і рабочых дэпутатаў арміі і тылу Заходняга фронту. Ён зацвердзіў Палажэнне аб салдацкіх камітэтах, выступіў за прадастаўленне салдатам свабоды слова, друку і г.д. Дэлегаты падтрымалі курс Часовага ўрада на працяг вайны ў мэтах абароны дэмакратычнай рэвалюцыі.

 

У сакавіку - красавіку 1917 г. пашыраецца сялянскі рух. 20 - 23 красавіка ў Мінску адбыўся з'езд сялянскіх дэпутатаў Мінскай і неакупіраваных паветаў Віленскай губерняў. Ён падтрымаў эсэраўскую праграму па аграрным пытанні - сацыялізацыя зямлі, ураўняльнае землекарыстанне (гэта ж зрабілі з'езды Магілёўскай і Віцебскай губерняў). З'езд выказаўся за хутчэйшы мір.

25 сакавіка 1917 г. адбыўся I з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Ён адобрыў стварэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК) на чале з Раманам Скірмунтам. Беларускія нацыянальна-дэмакратычныя партыі зрабілі спробу дабіцца ад Часовага ўрада перадачы ўлады Беларускай краёвай радзе, выбары якой з'езд даручыў БНК. Але расійскія буржуазныя палітыкі не падтрымалі гэтую ідэю.

 

4 ліпеня 1917 г. у Петраградзе прайшла паўмільённая несанкцыяніраваная дэманстрацыя. З дазволу выканкама Усерасійскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў яна была расстраляна. Двоеўладдзе скончылася. Уся ўлада апынулася ў руках Часовага ўрада, бальшавікі перайшлі у падполле. У гэтых умовах РСДРП на VI з'езде (26 ліпеня - 3 жніўня 1917 г.) прымае рашэнне аб падрыхтоўцы ўзброенага паўстання супраць Часовага ўрада.

 

8-10 ліпеня 1917 г. у Мінску адбыўся II з'езд беларускіх нацыянальных арганізацый. Была абрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый на чале з Я. Лёсікам. Яна таксама праводзіла палітыку аўтаноміі Беларусі ў Расіі.

 

У ліпені - жніўні 1917 г. на Беларусі праходзілі выбары ў мясцовыя органы самакіравання - гарадскія думы, земствы. У мястэчках перамогу атрымалі бундаўцы, у земствах - эсэры. Ні беларускія нацыянальныя партыі, ні бальшавікі летам 1917 г. не карысталіся значнай падтрымкай сярод насельніцтва.

18 ліпеня Вярхоўным галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал Карнілаў, які 25 - 30 жніўня патрабаваў устанавіць ваенную дыктатуру (Карнілаўскі мяцеж). Узначалілі барацьбу супраць Карнілава бальшавікі, што ўзмацніла іх ўплыў на масы. У другой палове верасня 1917 г. у ходзе перавыбараў Саветаў бальшавікі атрымалі большасць у Мінскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Бальшавікі Заходняга фронту і Смаленшчыны на канферэнцыі ў Мінску абралі адзіны кіруючы орган - Паўночна-Заходні камітэт РСДРП(б)

 

Восенню 1917 г. адбыліся нацыянальныя беларускія вайсковыя з'езды Заходняга, Паўночнага, Паўднёва-Заходняга, Румынскага франтоў і матросаў Балтыйскага флоту. Амаль усе яны прайшлі пад лозунгамі аўтаноміі Беларусі, цэласнасці яе тэрыторыі ў этнічных межах. У выніку вайсковых з'ездаў у Мінску была створана Цэнтральная вайсковая беларуская Рада (ЦВБР), якая практычна занялася стварэннем беларускіх вайсковых фарміраванняў. У снежні 1917 г. быў створаны I Беларускі полк. Да гэтага часу завяршылася ў асноўным збіранне беларускіх нацыянальных сіл. Для іх каардынацыі ў кастрычніку 1917 г. Цэнтральная Рада была ператворана ў Вялікую беларускую Раду (ВБР).

Такім чынам, лютаўская рэвалюцыя абудзіла палітычную актыўнасць шырокіх мас насельніцтва, якую выкарыстоўвалі палітычныя партыі для пашырэння свайго ўплыву ў грамадстве.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.