Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларусь ва умовах Першай сусветнай вайны. Наступствы вайны для Беларусі.Версальска-Вашінгтонская сістэма. Нарастанне фашыстскай пагрозы у свеце.






Першая сусветная вайна працягвалася з 1 жніўня 1914 па 11 лістапада 1918 г.

 

Прычынай вайны з'явілася: барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў - Траістага Саюза і Антанты - за перадзел ужо падзеленых калоній і сфер уплыву.

 

У першыя дні вайны заходнія, у тым ліку беларускія, губерні былі пераведзены на ваеннае становішча. У сувязі з гэтым забараняліся забастоўкі, вулічныя шэсці, маніфестацыі. На баку ўрада выступалі эсэры, меншавікі, бундаўцы. Бальшавікі былі супраць вайны. Яны адмовіліся падтрымаць " свой" урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму ў вайне, ператварэнне вайны імперыялістычнай у вайну грамадзянскую і перамогу рэвалюцыі. Па-сутнасці, антываенную пазіцыю заняла газета " Наша ніва" (за якой стаяла БСГ), рэдактарам якой у сакавіку 1914 г. стаў Я.Купала.

Ваенныя дзеянні на БеларусіЖнівень - верасень1915 г. Асноўныя сілы Германіі былі засяроджаны на Усходнім фронце, які імкліва набліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандавання была пераведзена з Баранавічаў у Магілёў. У раёне Вільні пачынаецца аперацыя, вядомая як " Свянцянскі прарыў". Свянцяны былі ўзятыя, на наступны дзень вораг прарваў фронт каля Свянцян. Кавалерыйская група з шасці дывізій, якая дзейнічала ў тыле рускіх воінаў, 14 верасня захапіла Вілейку і падышла да Маладзечна. 16 - 17 верасня ў раёне Маладзечна, Вілейкі, Смаргоні 2-я руская армія спыніла наступленне германскіх войскаў і адкінула немцаў у раён азёр Свір і Нарач. Заходнія саюзнікі ў гэты цяжкі для Расіі час не аказалі ёй ніякай істотнай дапамогі.

Кастрычнік 1915 г. Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск - Баранавічы - Пінск. Немцы акупіравалі 1/4 Беларусі, дзе да вайны жыло каля 2 млн чалавек. Яна да канца вайны (больш як на 2 гады) аказалася пад нямецкай акупацыяй. Насельніцтва цярпела прыгнёт, грабяжы, гвалт. Усе, каму было ад 16 да 60, плацілі падушную подаць. Жывёла, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся ў Германію.

Сакавік 1916 г. Наступальная аперацыя рускіх войскаў адбылася ў раёне возера Нарач. Распачата 18 сакавіка 1916 г. з мэтай аблягчыць становішча французскай арміі пад Вердэнам. Атакі на непрыяцельскія пазіцыі працягваліся да 28 сакавіка, але дабіцца рашучых вынікаў не ўдалося. Гэтаму перашкодзілі неспрыяльныя метэралагічныя ўмовы, слабая артылерыйская падрыхтоўка, памылкі камандавання. 29 сакавіка быў аддадзены загад аб спыненні аперацыі. Нягледзячы на тое, што Нарачанская аперацыя фактычна закончылася безвынікова, з вялікімі стратамі ў жывой сіле, яна адцягнула на сябе значныя германскія рэзервы і тым самым аблегчыла становішча саюзнай французскай арміі.

 

У час першай сусветнай вайны пасаду Вярхоўнага галоўна-камандуючага ўзброенымі сіламі папераменна займалі: вялікі князь Мікалай Мікалаевіч і цар Мікалай II, генералы М. В. Аляксееў, А. А. Брусілаў, Л. Г. Карнілаў, А. Ф. Керанскі, М. М. Духонін, М. В. Крыленка.

 

Першая сусветная вайна з'явілася вялікім выпрабаваннем для народнай гаспадаркі Беларусі. Наступленне германскіх войскаў выклікала велізарны паток бежанцаў, у асноўным жанчын, старых і дзяцей. На захопленай непрыяцелем беларускай зямлі быў устаноўлены жорсткі ваенны рэжым. Астатняя частка Беларусі ўяўляла сабой прыфрантавую паласу. Тут знаходзілася каля 2 млн салдат і афіцэраў рускай арміі. Многія прадпрыемствы былі разбураны. У глыб Расіі было вывезена каля 1/3 заводаў і фабрык. Пад канец 1915 г. тут працавала толькі 139 фабрычна-заводскіх прадпрыемстваў. Большая іх частка была перапрафіліравана на выкананне ваенных заказаў.

Першая сусветная вайна 1914 - 1918 гг.

 

Вялікую шкоду нанесла вайна сельскай гаспадарцы Беларусі. Больш за палову працаздольных мужчын было мабілізавана і адпраўлена на фронт. У выніку шмат сялянскіх гаспадарак засталося без работнікаў. Да абарончых работ (капанне акопаў, будаўніцтва мастоў і інш.) прыцягвалася практычна ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Акрамя таго, мелі месца рэквізіцыі жывёлы, фуражу і прадуктаў харчавання. Пасевы скараціліся, былі страты ў пагалоўі жывёлы. Усё гэта, а таксама заняпад транспарту, фінансаў вельмі адмоўна адбілася на становішчы шырокіх народных мас, што не магло не выклікаць, нават ва ўмовах ваеннага часу, рабочых забастовак, сялянскіх і салдацкіх выступленняў.

 

Самым буйным з іх было паўстанне салдат у кастрычніку 1916 г. у Гомелі. У гэтым выступленні прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паўстанцы раззброілі каравульную каманду, вызвалілі каля 800 арыштаваных таварышаў і знішчылі складзеныя на іх абвінаваўчыя дакументы, разагналі гарадскую паліцыю, аказалі ўзброенае супраціўленне рэгулярнаму войску, якое было тэрмінова накіравана для задушэння паўстання. У гэтым выступленні ўдзельнічалі і рабочыя Гомеля. Да суда было прыцягнута 16 чалавек, дзевяць з якіх расстралялі, а астатніх адправілі на катаргу. Выступленні вайскоўцаў сведчылі пра тое, што армія з апоры царызму паступова ператваралася ў яго праціўніка.

Версальска-Вашынгтонская сістэма і беларускае пытанне

 

 

Восенню 1918 г. ваенна-палітычнае становішча краін Чацвяр-нога саюза рэзка пагоршылася. Пад націскам сіл Антанты прызналі сябе пераможанымі Балгарыя, за ёй - Турцыя, Аўстра-Венгрыя. Апошняй гэта зрабіла Германія і 11 лістапада яе дэлегацыя была вымушана падпісаць дагавор аб перамір'і.

 

Спыненне баявых дзеянняў уздымала шмат праблем пасляваен-нага ўладкавання сусвету. З мэтай іх вырашэння была склікана Па-рыжская канферэнцыя, якая пачала працу 18 студзеня 1919 г. у скла-дзе 27 краін і 5 англійскіх дамініёнаў. 28 красавіка канферэнты прыня-лі рашэнне аб утварэнні арганізацыі, здольнай каардынаваць міжна-родныя адносіны, якая атрымала назву Ліга Нацый.

 

28 чэрвеня 1919 г. у Версалі адбылося падпісанне саюзнікамі па Антанце мірнага дагавору з Германіяй. Паводле яго, немцы не толькі гублялі свае каланіяльныя ўладанні, але і ўласныя тэрыторыі - Эльзас, Латарынгію, частку Сілезіі, Пазнанскую і Саарскую вобласці, бал-тыйскае ўзбярэжжа ва Ўсходняй Прусіі, горад Данцыг і інш. Узброе-ныя сілы краіны пазбаўляліся авіяцыі, танкаў, падводнага флоту, а асабовы склад не мог перавышаць 100 000 чал. На Германію ўскла-даўся асноўны цяжар рэпарацый краінам Антанты.

 

10 верасня 1919 г. адбылося падпісанне Сен-Жэрменскага мірнага дагавору пераможцамі (ЗША, Англіяй, Францыяй, Італіяй і Японіяй) і былой саюзніцай Германіі - Аўстрыяй, у якім абгаворваліся яе тэрытарыяльныя межы, абарончыя магчымасці і рэпарацыі. Венгрыя, Чэха-славакія, Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў набывалі сама-стойнасць. У выніку ад былой шматнацыянальнай імперыі заставалася невялікая рэспубліка з монаэтнічным насельніцтвам.

 

27 лістапада 1919 г. у Нёйі (прадмесце Парыжа) адбылося падпісанне аналагічнага дагавору з Балгарыяй, які прадугледжваў адабранне ў яе Заходняй Фракіі, Паўднёвай Дабруджы разам з этнічнымі бал-гарамі, істотныя абмежаванні ўзброеных сіл.

 

4 чэрвеня 1920 г. Венгрыя як былая саюзніца Германіі падпісала ў Трыанонскім палацы Версаля дагавор, навязаны ёй пераможцамі. У выніку яе тэрыторыя скарачалася ў 3, а насельніцтва - у 2, 5 разы. Рэ-парацыі істотна падрывалі эканамічны патэнцыял краіны. Лік узброе-ных сіл абмяжоўваўся 35 тыс. дабрахвотнікамі.

 

Нарэшце, 10 жніўня 1920 г. у г. Сеўр (Францыя) асобныя краіны-пераможцы з удзелам зноў створаных (Польшча, Чэхаславакія, Арменія і інш.) падпісалі мірны дагавор са спадкаемцай Асманскай імперыі - Турцыяй. Частка зямель адыйшла да Грэцыі і Італіі, іншыя перада-валіся пад нагляд (мандат) Францыі і Англіі, а пралівы Басфор і Дарданэлы - пад кантроль міжнароднай камісіі. Туркам дазвалялася мець войска не больш за 50 тыс. чал.

 

Такім чынам, пасля завяршэння Першай сусветнай вайны 1914-1918 гг. у выніку Парыжскай канферэнцыі, Версальскага, Сен-Жэрменскага, Нёйіскага, Трыанонскага, Сеўрскага дагавораў у Еўропе склалася своеасаблівая сістэма міжнародных адносін. Нягледзячы на стварэнне Лігі Нацый, вызначальную ролю ў яе функцыянаванні адыгрывалі Англія і Францыя. Версальская сістэма была скіравана на ўмацаванне палітычнага і эканамічнага становішча краін-пераможцаў, а таксама асобных зноў створаных дзяржаў.

 

ЗША, якія не далучыліся да Версальскай сістэмы, таксама выказ-валі прэтэнзіі на ролю арганізатара пасляваеннага ўладкавання сусве-ту. Так, з 12 лістапада 1921 па 6 лютага 1922 г. у Вашынгтоне праца-вала канферэнцыя з удзелам 9 краін і 5 брытанскіх дамініёнаў. Пагад-ненні, падпісаныя яе ўдзельнікамі, датычыліся рэгіёну Далёкага Ўсхо-ду і Ціхага акіяну і завяршалі працэс утварэння буйнейшымі дзяржавамі новага сусветнага парадку, які ўвасобіўся ў так званай Версальска-Вашынгтонская сістэме.

 

Адна з найбольш выразных праяў яе дзейнасці на еўрапейскім кантыненце выявілася ў адраджэнні і стабілізацыі Польшчы (ІІ Рэчы Паспалітай Польскай). Вызначальную ролю ў гэтым працэсе адыгрывалі Англія, Францыя і ЗША, якія імкнуліся ператварыць яе ў інструмент барацьбы з Савецкай Расіяй. У распачатай вайне 1919-1920 гг. беларускі народ і яго зямля апынуліся аб'ектам барацьбы паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Самі беларусы не маглі адкрыта заявіць аб сваёй волі, бо ні БССР, ні ЛітБел не былі прызнаны міжнароднай супольнасцю і не мелі прадстаўніцтва на Парыжскай канферэнцыі. Акрамя таго, палякі не прызнавалі азначаныя рэспублікі створанымі ў выніку свабоднага волевыяўлення беларускага народа.

 

З другога боку спробы беларускіх дзеячаў у 1919-1920 гг. дамагчыся прызнання БНР суседнімі дзяржавамі ў большасці не мелі плёну. Так, РСФСР катэгарычна адмовілася гэта рабіць па прынцыповых меркаваннях. У 1918 г., пад час гетманства Скарападскага Ўкраіна прыняла беларускую дыпламатычную місію. У 1919-1920 гг. у Рызе, Таліне, Гельсінфорсе, Капенгагене, Празе, Лондане, Парыжы, Берліне былі місіі БНР, але ўсе яны не мелі дыпламатычнага статусу. Не мелі афіцыйнай сілы і адзінкавыя звароты лідэраў БНР. Так, у маі 1919 г. дэлегацыя на чале з А. Луцкевічам наведала Парыж і падала арганіза-тарам канферэнцыі адмысловы мемарандум з просьбай аб прызнанні незалежнасці БНР.

 

Ва ўмовах, калі ў беларускім руху вызначылася некалькі (савец-кая, польская, літоўская, незалежніцкая) накірункаў, змест беларуска-га пытання таксама трактаваўся па-рознаму і яго вырашэнне без аўтарытэтнай сілы здавалася нерэальным. Найбольш шчыльныя стасункі звязвалі дзеячаў БНР з Польшчай, але недастатковыя, каб беларускі народ атрымаў дзяржаўнасць у межах свайго этнічнага рассялення.

 

Свае інтарэсы праследавала і Літоўская Тарыба, калі пайшла на ўтварэнне Міністэрства беларускіх спраў, бо імкнулася абараніць Ві-леншчыну і Гродзеншчыну ад анексіянісцкіх праектаў Польшчы.

 

Беларускае пытанне так і не было агучана на Парыжскай канфе-рэнцыі. Ускосна яно закраналася ў кантэксце прымірэння Польшчы і Літвы, якія канфліктавалі з-за беларускіх зямель. У выніку ў чэрвені-ліпені 1919 г. па рашэнні кіраўніцтва Антанты паміж дзвюма дзяржа-вамі была праведзена часовая мяжа, так званая «Лінія Фоша». У 1919-1920 гг. увага ўдзельнікаў Парыжскай канферэнцыі была прыцягнута барацьбой з бальшавізмам, у тым ліку і савецка-польскай вайной. Але Антанта ніколі не разглядала Раду БНР (як Вышэйшую, так і Народ-ную) як сур'ёзнага прэтэндэнта на ўладу і нават пад час свайго адступлення ў ліпені 1920 г. палякі не далі згоды на перадачу Беларусі пад пратэктарат Лігі Нацый.

Кастрычніцкая рэвалюцыя (1917) у гістарычным лёсе беларускага народа. Размежаванне палітычных сіл у беларускім нацыянальным руху, пошук шляхоў фарміравання беларускай дзяржаўнасці. 1 Усебеларускі з’езд, яго вынікі.

Восенню 1917 г. яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамічнае становішча краіны. Набалеўшым было пытанне аб міры. Насельніцтва пакутавала ад цяжару ўтрымання больш як двухмільённай арміі Заходняга фронту. Значна знізіўся агульнажыццёвы ўзровень. У народзе ўзраслі антыўрадавыя настроі Усё гэта спрыяла бальшавікам ажыццяўляць курс VI з'езда РСДРП(б) на ўзброенае паўстанне. Яны пачалі актыўна праводзіць сваіх прадстаўнікоў у Саветы і ў верасні 1917 г. дабіліся значнага поспеху, але толькі ў буйных прамысловых цэнтрах краіны (на Беларусі Мінск і Гомель). Слабыя пазіцыі ў Саветах бальшавікі імкнуліся кампенсаваць узмоцненай агітацыяй сярод салдат Заходняга фронту, якія, будучы змучанымі вайной, ахвотна паддаваліся гэтай агітацыі. Бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі на 95 % складаліся з салдат. Гэта давала бальшавікам магчымасць разгарнуць падрыхтоўку ўзброеных фарміраванняў (Чырвонай гвардыі) для захопу ўлады.

 

25 кастрычніка 1917 г. рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка II Ўсерасійскі з'езд Саветаў абвясціў Савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах.

 

Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым радыё атрымалі паведамленне аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет, дзе пераважалі бальшавікі, абвясціў сябе ўладай. З турмаў былі вызвалены салдаты, арыштаваныя за антыўрадавыя выступленні. З іх быў арганізаваны Першы рэвалюцыйны полк. Пад ахову былі ўзяты чыгуначны вузел, урадавыя і ваенныя ўстановы, пошта, тэлеграф, вайсковыя радыёстанцыі. Былі створаны ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК), якія абапіраліся на салдацкія масы. Супраціўленне бальшавікам аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі на чале з Т. Калатухіным. Камітэт увёў у Мінск Каўказскую дывізію і прад'явіў Мінскаму Савету ўльтыматум з патрабаваннем перадачы яму ўсёй улады ў горадзе і на Заходнім фронце. Перавага сіл у гэты момант аказалася на баку Камітэта выратавання, і Мінскі Савет пайшоў на часовы кампраміс з ім. Неўзабаве ў Мінск прыйшоў браніраваны поезд з па-бальшавіцку настроенымі войскамі. Суадносіны сіл змяніліся. Камітэт выратавання не адважыўся пайсці на ўзброены канфлікт. Уладу ў Мінску і на Заходнім фронце ўзяў у свае рукі ВРК. Ён распусціў Камітэт выратавання, а Калатухін быў арыштаваны.

 

Пры дапамозе ВРК бальшавікі распускалі Саветы, у якіх не мелі пераважнай большасці, праводзілі іх перавыбары і такім чынам забяспечвалі ўсталяванне сваёй улады. У Магілёве знаходзілася Стаўка глаўкаверха, якая ўзначальвала барацьбу супраць бальшавікоў. Вакол яе гуртаваліся царскія генералы і афіцэры, цэнтральныя органы буржуазна-ліберальных і дэмакратычных партый.

 

Савецкі ўрад аб'явіў генерала М. Духоніна звергнутым з пасады Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. У Магілёў былі накіраваны прабальшавіцкія ўзброеныя сілы. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК. Вярхоўным галоўнакамандуючым быў назначаны прапаршчык М. Крыленка. Хутка і бяскроўна адбыўся пераход улады ў рукі Саветаў у арміях Заходняга фронту.

 

Пасля кастрычніка бальшавікі пачалі фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. У кастрычніку 1917 г. былі скліканы з'езды рабочых і сялянскіх дэпутатаў, з'езды армій Заходняга фронту. Быў створаны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту - Аблвыканкамзах. Яго старшынёй стаў бальшавік М. Рагозінскі. Тады ж быў створаны і Савет народных камісараў (СНК) пад старшынствам К. Ландэра. Былі ліквідаваны існаваўшыя дагэтуль органы мясцовага самакіравання - гарадскія думы і ўправы, земскія ўстановы. Іх функцыі ўзялі на сябе Саветы - адзіныя паўнаўладныя органы, якія праводзілі палітыку толькі адной партыі - бальшавіцкай. Яна ўключала:

устанаўленне рабочага кантролю за дзейнасцю прадпрыемстваў;

нацыяналізацыю прадпрыемстваў;

зямельную рэформу (павелічэнне надзелаў сялян, у вёсцы сталі пераважаць сераднякі. Значная колькасць былых маёнткаў пераўтворана ў саўгасы, камуны, арцелі);

меры па паляпшэнні матэрыяльнага становішча рабочых: 8-гадзінны рабочы дзень, страхаванне рабочых, гарантаваная зарплата, адкрыццё біржаў працы, арганізацыя грамадскага харчавання, бясплатнае медыцынскае абслугоўванне;

ліквідацыю непісьменнасці дарослага насельніцтва;

жорсткую барацьбу супраць царквы.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.