Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі(БНР), тры ўстаўныя граматы, гістарычны лёс БНР.






У 1917г. пасля Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі ўзнікаюць больш 20 розных па свайму сацыйяльна-палітычнаму характару нацыянальных партый і арганізацый. Найбольш уплывовай і шматлікай з іх была Беларуская Сацыялістычная Грамада(БСГ). У ліпені 1917 г. партыі і арганізацыі ствараюць Беларускую Цэнтральную Раду (БЦР), якая у кастрычніку прымае назву Вялікая Беларуская Рада (ВБР).

У снежні 1917 з дапамогай наркамата па справах нацыянальнасцей РСФСР у Мінску склікаецца 1 усебеларускі з’езд, які па дамоўленасці павінен быў вырашыць пытанне аб самавызначэнні Беларусі на аснове савецкай формы дзяржаўнасці. На з’езде было звыш 1800 дэлегатаў. У палітычных адносінах гэта былі ў асноўным эсэры і члены БСГ. У сацыяльным плане пераважалі прадстаўнікі заможнага і сярэдняга сялянства, сярэдніх і ніжэйшых пластоў інтэлігенцыі, чыноўнікі.

Пасля таго, як вызначыўся намер з’езда ўтварыць са свайго складу орган краявой улады, кіраўніцтва Савета Народных камісараў Заходняй вобласці расцаніла гэта як контррэвалюцыйную спробу звяржэння ўстаноўленага ў выніку перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі грамадскага і дзяржаўнага ладу. Было вырашана разагнаць з’езд, што і было зроблена. Пасля разгону Рада старэйшын аб’явіла сябе Саветвм з’ехда, яго выканаўчым камітэтам. У першай устаўной грамаце, з якой выканком 21 лютага 1918 г. звярнуўся да белар.народа, гаварылася аб неабходнасці браць сваю долю ў свае ўласныя рукі, што бел.народ мае права на самавызначэнне.

9 сакавіка 1918 на пашыраным пасяджэнні выканкома Саветв усебеларускага з’езда была прынята 2-я Устанаўная грамата, у якой Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.У грамаце абвяшчаліся дэмакратычныя свабоды: выбары, слова, друку, забастовак; 8-гадзінны рабочы дзень і інш. Выканком быў пераўтвораны ў Раду БНР, якая абвяшчаліся вышэйшай заканадаўчай уладай, Народны сакратарыят, назначаемы Радай, стаў выканаўчым органам.

Пасля заключэння Брэсцкага міру Рада павяла палітыку, накіраваную на ажыцяўленне поўнай незалежнасці Беларусі. 25 сакавіка на сесіі рады была прынята 3-я Устаўная грамата, у якой БНР абвяшчалася незалежнай і вольнай дзяржавай. БНР павінна абнять усе землі, дзе жыве і мае лічэбную перавагу бел.народ. Тым самым дэкларавалася незалежнасць ад расіі. Кіраўнікі Рады імкнуліся атрымаць падтрымку і прызнанне ад акупацыйных уладаў.

Была паслана тэлеграма германскаму імператару Вільгельму, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі. Гэта тэлеграма выклікала востры крызіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меньшавікі, яўрэйскія сацыялісты. Стаў распадацца народны сакратарыят. Крызіс прывёў да расколу і БСГ. У выніку ў Радзе сталі замацоўвацца кансерватыўныя сілы. Іх ўзначаліваў памешчык, дэпутат 1 У расійскай Думы Скірмунт.

Трэба адзначыць што не гледзячы на тэлеграмы, звароты, Германія тк і не прызнавала афіцыйна БНР.Пэўную самастойнасць Рада атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Працавалі курсы беларусазнаўства. Сакратарыят правёў значную работу па адкрыццю нацыянальных школ. Шырока ажыцяўлялася выдавецкая справа. У Мінску адкрыўся Беларускі педагагічны інстытут. Працавалі Беларускі тэатр і іншыя ўстановы культуры.

Аднак увогуле кіраўніцтва БНР не мела больш менш значнай народнай падтрымкі. Існаваў жорсткі акупацыйны рэжым, насельніцтва вяло з ім партызанскую барацьбу і натуральна не магло сімпатызаваць кіраўніцтву БНР, якое шукала падтрымкі ў акупантаў.

Не магла здейсніць свае функцыі БНР і таму, што яе Рада абвясціла аб разрыве сувязей з Расіяй, не улічваючы настрою бел. Народа. Гэта рашэнне было прынята палітычнай нацыянальнай элітай без народнай падтрымкі. Тым не менш абвяшчэнне БНР, а затым утварэнне БССР – гэта працэсы аднаго накірунку, якія ў якасных адносінах істотна адрозніваліся.

БНР была спробай стварэння дзяржаўнасці на шляхах буржуазнага дэмакратызма. БССР – на шляхах стварэння дзяржавы працоўных у цесным саюзе з народамі Расіі, якія натхняліся ідэямі Кастрычніцкай рэвалюцыі.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.