Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Рэспубліка Беларусь у міжнародным супольніцтве на сучасным этапе






Пасля ліквідацыі СССР пачалося прызнанне Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы. У артыкуле 18 канстытуцыі запісана: “Рэспубліка Беларусь у сваёй дзяржаўнай палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгулявання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права”. У 1992 г. Беларусь вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю. 2 красавіка 1996 г. быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. 2 красавіка 1996 г. быў падпісаны Дагавор аб Супольнасці суверэнных дзяржаў – Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Адным з напрамкаў міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўлялася вырашэнне праблем, звязаных з ліквідацыяй вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. На XXVI Алімпійскіх гульнях у 1996 г. у Атланце (ЗША) Рэспубліка Беларусь упершыню была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай. Беларускія спартсмены на гэтых гульнях атрымалі яшчэ 6 сярэбраных і 8 бронзавых медалёў.

 

Культура Беларусі на сучасным этапе

У 90-я гг. у Рэспубліцы Беларусь пачала праводзіцца рэформа агульнаадукацыйнай школы, звязаная з пераходам на 12-гадовы тэрмін навучання ў сярэдняй школе. Асаблівасцю развіцця сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь у 90-я гг. стала дзейнасць недзяржаўных навучальных устаноў. Навучанне ў іх ажыццяўляецца на платнай аснове. У 1993 г. быў прыняты закон “Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі”, згодна з якім адказнасць за развіццё фундаментальных навуковых даследаванняў ускладзена на Акадэмію навук Беларусі. Літаратура. Палітыка галоснасці і дэмакратызацыі жыцця спрыяла з’яўленню твораў, прысвечаных праблеме палітычных рэпрэсій.(творы С. Грахоўскага, Ф. Аляхновіча). І. Шамякін - раман “Злая зорка”(ЧАЭС). Тэатр, музыка. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Я. Купалы, Дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Я. Коласа ў Віцебску, Нацыянальны акадэмічны тэатр оперы, Нацыянальны акадэмічны тэатр балета, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага, Дзяржаўны музычны тэатр…Кампазітары, кіраўнікі музычных калектываў: В. Роўда, М. Казінец, С. Картэс, Дз. Смольскі. З 1992 г. у Віцебску “Славянскі базар”. “Залаты шлягер” у Магілёве. Сучасная беларуская архітэктура характарызуецца адраджэннем гістарычных і нацыянальных традыцый у спалучэнні з новымі матэрыяламі і будаўнічымі тэхналогіямі. Рэспубліканскія фестывалі “Спорт і мастацтва”, “Алімпійцы сярод нас”, “Залатая шайба”.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.