Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сінтаксіс






Сінтаксіс як раздзел граматыкі. Сувязь сінтаксісу з іншымі раздзеламі мовазнаўства. Асноўныя сінтаксічныя адзінкі: сінтаксема, словазлучэнне, сказ (выказванне), тэкст, звышфразавае адзінства. Паняцце сінтаксічнай сувязі. Віды сінтаксічнай сувязі.

Сінтаксіс словазлучэння. Словазлучэнне як адзінка сінтаксісу. Тыпы словазлучэнняў паводле структуры (простыя і складаныя), марфалагічнага выражэння галоўнага слова (іменныя, дзеяслоўныя, прыслоўныя), звязнасці кампанентаў (свабодныя і звязаныя). Тыпы семантыка-сінтаксічных адносінаў паміж кампанентамі словазлучэння. Дапасаванне (поўнае і няпоўнае), кіраванне (прыназоўнікавае і беспрыназоўнікавае, моцнае і слабае), прымыканне (уласнае і іменнае). Сродкі выражэння граматычнай сувязі ў словазлучэнні. Асаблівасці беларускага дапасавання і кіравання.

Сінтаксічны разбор словазлучэння.

Сінтаксіс сказа. Сказ як сінтаксічная адзінка. Сказ і выказванне. Класіфікацыя сказаў паводле адносін да рэчаіснасці, эмацыянальнай афарбоўкі, мэты выказвання, структуры. Структурны аспект вывучэння сказа (паняцце пра члены сказа, марфалагізаваныя і немарфалагізаваныя члены сказа). Функцыянальны аспект вывучэння сказа (паняцце пра актуальнае чляненне выказвання, тэму і рэму). Семантычны аспект сказа (паняцце пра дыктум і модус; прэдыкат, актанты і сірканстанты).

Просты сказ. Двухсастаўны сказ. Граматычная асновы простага двухсастаўнага сказа. Галоўныя і даданыя члены сказа. Дзейнік (тыпы, спосабы выражэння) і выказнік (тыпы, спосабы выражэння). Каардынацыя дзейніка і выказніка. Дапаўненне, яго тыпы і спосабы выражэння. Азначэнне, яго тыпы і спосабы выражэння. Прыдатак як разнавіднасць недапасаванага азначэння. Акалічнасці, яе тыпы і спосабы выражэння. Сінкрэтызм даданых членаў сказа. Паняцце дэтэрмінаваных членаў сказа.

Аднасастаўны сказ. Дзеяслоўныя і іменныя аднасастаўныя сказы. Аднасастаўныя дзеяслоўныя сказы: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, інфінітыўныя. Аднасастаўныя іменныя сказы: намінатыўныя, назыўныя, назоўны ўяўлення, вакатыўныя, генетыўныя. Адрозненне аднасастаўных сказаў ад няпоўных і эліптычных.

Паняцце пра ўскладненне простага сказа. Сказы з аднароднымі членамі сказа, параўнальнымі зваротамі, адасобленымі членамі сказа, пабочнымі і ўстаўнымі канструкцыямі, звароткам. Знакі прыпынку ў простым ўскладненым сказе.

Сінтаксічны разбор простага сказа.

Складаны сказ. Класіфікацыя складаных сказаў. Паняцце прэдыкатыўнай часткі складанага сказа. Сродкі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі складанага сказа.

Складаназлучаны сказ (СЗлС). СЗлС адкрытай і зарытай структуры. Сродкі сувязі паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў СЗлС. Тып семантыка-сінтаксічных адносінах паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў СЗлС. Знакі прыпынку ў СЗлС. Сінтаксічны разбор СЗлС.

Складаназалежны сказ (СЗалС). СЗалС расчлянёнай, нерасчлянёнай і змешанай структуры. Сродкі сувязі паміж галоўнай і даданай прэдыкатыўнымі часткамі ў СЗалС. Размежаванне злучнікаў і злучальных слоў. Тыпы даданых частак: дзейнікавыя, выказнікавыя, дапаўняльныя, азначальныя, акалічнасныя, супастаўляльныя, выніку, далучальныя. СЗалС з некалькімі даданымі. СЗалС з паслядоўным, сузалежным (аднародным, неаднародным) і змешаным падпарадкаваннем. Знакі прыпынку ў СЗалС. Сінтаксічны разбор СЗалС.

Бяззлучнікавы складаны сказ (БСС). БСС адкрытай і закрытай структуры. Дыферэнцаваныя і недыферэнцаваныя семантыка-сінтаксічныя адносіны паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў БСС. Сродкі сувязі паміж часткамі ў БСС. Знакі прыпынку ў БСС. Сінтаксічны разбор БСС.

Камбінаваны складаны сказ (КСС) (складаны сказ з рознымі відамі сувязі). Паняцце пра структурна-семантычны блок. КСС згрупаванай і незгрупаванай структуры. Знакі прыпынку ў КСС. Сінтаксічны разбор КСС.

 

Чужая мова. Спосабы перадачы чужой мовы: простая, ускосная, няўласна-простая мова. Структурныя тыпы простай мовы (рэпліка, маналог, дыялог, палілог). Правілы афармлення цытат.

 

Тэкст. Напрамкі даследавання тэксту. Тэкставыя катэгорыі (інфарматыўнасць, члянімасць, кагезія, кантынуум, аўтасемантыя частак, рэтраспекцыя, праспекцыя, інтэграцыя). Тэматычная паслядоўнасць у тэксце. Рэматычная дамінанта тэксту. Віды міжфразавай сувязі ў тэксце (ланцужковая, паралельная, далучальная, змешаная). Функцыянальныя тыпы тэксту (апавяданне, апісанне, разважанне). Паняцце пра звышфразавае адзінства (ЗФА). Сродкі міжфразавай сувязі ў ЗФА.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.