Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Вытокі і станаўленне сучаснай беларускай мовы






Сучасная беларуская літаратурная мова

І методыка яе выкладання

Праграма дзяржаўнага экзамену

для спецыяльнасці 1-02 03 07-01 “Замежная мова.

Беларуская мова і літаратура”

 

 

Факультэт замежных моў

 

 

2011 г.


ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праграма дзяржаўнага экзамену па сучаснай беларускай літаратурнай мове і методыцы яе выкладання адрасуецца студэнтам 5 курса факультэта замежных моў спецыяльнасці “Замежная мова. Беларуская мова і літаратура”. Змест праграмы адпавядае адукацыйнаму стандарту па дадзенай спецыяльнасці і вучэбным праграма па дысцыплінах “Сучасная беларуская літаратурная мова” і “Методыка выкладання беларускай мовы”.

На дзяржаўным экзамене выпускнік павінен прадэманстраваць лінгвістычную дасведчанасць у наступных пытаннях:

– месца і роля беларускай мовы сярод іншых славянскіх і еўрапейскіх моў;

– функцыянаванне беларускай мовы ў сучасным грамадстве;

– фанетычныя, марфемныя, словаўтваральныя, лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці сучаснай беларускай мовы;

– віды моўнага аналізу (фанетычны, марфемны, словаўтваральны, марфалагічны, сінтаксічны).

На дзяржаўным экзамене правяраецца ўзровень метадычнай падрыхтаванасці будучага настаўніка. Студэнт павінен ведаць:

– асноўныя нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць навучальны працэс у агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь;

– мэты і задачы, прынцыпы, сродкі і метады навучання беларускай мове ў сучаснай школе;

– змест і структуру школьнага курса беларускай мовы;

– лінгваметадычныя асновы вывучэння раздзелаў школьнага курса беларускай мовы (“Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія”, “Лексіка. Фразеалогія”, “Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія”, “Марфалогія і арфаграфія”, “Сінтаксіс і пунктуацыя”);

– асаблівасці працы па развіццю маўлення школьнікаў;

– формы кантролю ведаў, уменняў і навыкаў школьнікаў; нормы ацэнак.

Адказ павінен быць змястоўным, поўным, дакладна структураваным і выразным. Паколькі экзамен праводзіцца ў вуснай форме, экзаменатары таксама ацэньваюць маўленчае афармленне адказу (захаванне арфаэпічных, лексічных, граматычных нормаў сучаснай беларускай мовы), лагічнасць і звязнасць маўлення. Звяртаецца ўвага на ўменне студэнта-выпускніка карыстацца прафесійнай тэрміналогіяй.

 


АСНОЎНЫ ЗМЕСТ ДЗЯРЖАЎНАГА ЭКЗАМЕНУ

Сучасная беларуская літаратурная мова

 

Вытокі і станаўленне сучаснай беларускай мовы

Фарміраванне беларускай народнасці. Старабеларуская мова ў Вялікім Княстве Літоўскім. Ф. Скарына – першадрукар і асветнік. Значэнне дзейнасці С. Буднага і В. Цяпінскага. Абмежаванне выкарыстання старабеларускай мовы ў Рэчы Паспалітай. Моўная палітыка ў Расійскай імперыі.

Станаўленне беларускай нацыянальнай мовы. Роля пісьменнікаў у фарміраванні беларускай нацыянальнай мовы. Беларускае нацыянальнае адраджэнне 20-х гг. ХХ ст. Значэнне Я. Карскага і Б. Тарашкевіча ў выпрацоўцы нормаў беларускай літаратурнай мовы. Палітыка русіфікацыі ў 30–80-я гг. ХХ ст.

1990 г. – закон “Аб мовах у Беларускай ССР”. Распад СССР і ўтварэнне Рэспублікі Беларусь. Моўная палітыка ў Рэспубліцы Беларусь у першай палове 90-х гг. ХХ ст. Устанаўленне дзяржаўнага двухмоўя. Асаблівасці функцыянавання беларускай мове ў сучасным грамадстве.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.