Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 11. Граматычная характарыстыка сучаснай беларускай тэрміналогіі






Асноўныя паняцці:

структурныя тыпы тэрміналагічных назваў; граматычныя сродкі тэрміналогіі; асаблівасць сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы; часціны мовы ў тэрміналогіі; граматычныя сродкі тэрміналогіі; аднаслоўная тэрміналагічная намінацыя; шматслоўная тэрміналагічная намінацыя; тэрміналагічнае словазлучэнне; кандэнсацыя тэрміналагічных словазлучэнняў.

 

Агульная граматычная характарыстыка тзрміналогіі абумоўлена знакавай, семіятычнай спецыфікай тэрміна і таму не супадае поўнасцю з граматычнай характарыстыкай звычайнай лексікі агульналітаратурнай мовы. Спецыфіка паняццяў, абазначаных тэрмінамі, заключаецца ў тым, што яны не страчваюць сваёй цэласнасці незалежна ад таго, якімі (простымі ці састаўнымі) сродкамі перадаецца іх змест. Таму, паколькі фармальныя межы асобнага тэрміна знаходзяцца ў прамой залежнасці ад зместавых межаў тэрмінаванага паняцця, «струк-турныя тыпы тэрміналагічных назваў поўнасцю не супадаюць з адзінкамі намінацый у агульналітаратурнай мове» (Даниленко, 36–37). Да ліку традыцыйна вылучаемых структурных тыпаў тэрміналагічных назваў звычайна адносяць тэрміны словы (невытворныя, вытворныя, складаныя, абрэвіятуры) і тэрміны словазлучэнні (свабодныя і несвабодныя). Трэцім структурным тыпам з'яўляюцца слушна вылучаныя ў працы В.П.Даніленка тэр-міны сімвалы-словы – асобны «камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой, побач са слоўнымі зна-камі, уваходзяць сімвалы» (Даниленко, 37). Пытанне аб тым, якімі часцінамі мовы прадстаўлена тэірміналогія, дыскусійнае. Пункт погляду, згодна з якім тэрміны – гэта перш за ўсё назоўнікі, мае пэўныя падставы як з боку аб'ектыўных даных (пераважная боль-шасць кадыфікаваных у слоўніках, даведніках, стандартах тэр-мінаў назоўнікі), так і з боку тэарэтычнай інтэрпрэтацыі гэтых даных. Сапраўды, «любая развітая натуральнанавуковая або тэхнічная тэрміналогія мае сваёй перадумовай высокую ступень абстракцыі. Тэрміналогія ўяўляе сабой не суму імён рэальных рэчаў і дзеянняў, а пэўную сістэму назваў паняццяў аб рэчах і дзеяннях. Таму ў шырокім сэнсе слова адзіным лексіка-грама-тычным сродкам выражэння навукова-тэхнічнага паняцця аб прадметах, якасцях, дзеяннях у тэрміналогіі з'яўляюцца назоўнікі» (Щеглова, 1968, XXXYIII, 8, 89).

Аднак існуюць, на наш погляд, дзве акалічнасці, якія не дазваляюць прызнаць назоўнікі адзіным лексіка-граматычным сродкам тэрміналогіі. Па-першае, намінацыя з'яўляецца носьбітам хоць і найбольш значных, але не выключна ўсіх зместаў у пазнанні рэчаіснасці. Пацвярджэннем апошняга можа быць значная частка тэрмінаў прыметнікаў, напрыклад, у медыцынскай тэрміналогіі: міжмышачны, падкоркавы, падсардэчны, падслізісты, пазачэраўны, унутрывенны і інш. Па-другое, назоўнік з яго шырокімі семантычнымі і словаўтваральнымі магчымасцямі ўсё-такі нельга прызнаць вычарпальным сродкам перадачы ўсіх прымет якасці, дзеяння, акалічнасці, якія змешчаны ў некаторых навуковых паняццях.

У сучасным мовазнаўстве выразна акрэслілася тэндэнцыя ўключэння ў склад тэрміналогіі розных часцін мовы, што адкрывае новыя перспектыўныя бакі ў вывучэнні асаблівасцей мовы навукі і тэхнікі. Прытрымліваючыся гэтага напрамку ў тэрміналагічных даследаваннях, мы вылучаем у сферы функцыянавання беларускай навуковай тэрміналогіі не толькі тэрміны назоўнікі, якія складаюць, безумоўна, пераважную большасць беларускіх тэрмінаў, але і тэрміны прыметнікі, тэрміны-дзеясловы і тэрміны прыслоўі. Пры гэтым трэба, аднак, адзначыць, што тэрміны прыслоўі, колькасць якіх у беларускай тэрміналогіі абмежавана з прычыны нефункцыянальнасці многіх тэірмінаў вузкіх напрамкаў навукі ў беларускай мове, не адлюстроўваюць семантычную спецыфіку беларускай мовы.

Уключэнне ў склад тэрміналогіі не толькі тэрмінаў назоўнікаў, але і тэрмінаў прыметнікаў, тэрмінаў дзеясловаў дазваляе выявіць асаблівасці ўтварэння і функцыянавання іменных, ад'ектыўных і дзеяслоўных тэрмінаў, вызначыць іх словаўтваральныя магчымасці ў якасці вытворных асноў пры стварэнні тэірміналагічных словаўтваральных гнёзд у сістэме беларускай тэрміналогіі.

У беларускай тэрміналогіі ўтварэнне тэрмінаў ажыццяўляецца на базе асноўных афіксаў, набор і размер-каванне якіх абумоўлены асноўнымі заканамернасцямі беларускага словаўтварэння наогул і тэндэнцыяй да спецыя-лізацыі афіксаў у тэрміналагічнай лексіцы. Некаторыя асаблівасці тэрмінаўтварэння звязаны таксама з адрозненнямі ў прадуктыўнасці пэўных словаўтваральных мадэлей паміж тэрміналагічным і агульналітаратурным словаўтварэннем.

Асаблівасцю сучаснай навуковай тэрміналогіі беларускай мовы, як і тэрміналогій іншых моў, з'яўляецца наяўнасць у яе складзе побач з аднаслоўнымі намінацыямі мноства складаных утварэнняў, якія прадстаўлены трохслоўнымі і больш словазлучэннямі. Ва ўсіх словазлучэннях, якія выражаюць навукова-тэхнічныя паняцці, з'явы, працэсы, наглядаецца тэндэнцыя расшырэння галоўнага кампанента. Гэта выклікаецца экстралінгвістычнымі фактарамі, заканамерным імкненнем да больш дэтальнага і канкрэтнага выражэння паняццяў: аддзелачная апрацоўка адтулін, дзяўбанне спосабам абкаткі, бясцэнтравае шліфаванне з падоўжнай падачай і інш. Такія тэрміны, натуральна, не зусім зручныя. У мове спецыялістаў яны, як правіла, замяняюцца больш кароткімі, якія, аднак, не заўсёды з'яўляюцца дакладнымі найменнямі адпаведных паняццяў і не могуць быць кадыфікаваны ў якасці тэрмінаў. 3 гэтай прычыны наглядаюцца разыходжанні ў афармленні навукова-тэхнічных тэрмінаў у слоўніках і ў навуковай літаратуры, з аднаго боку, і функцыянаваннем іх у паўсядзённым маўленні спецыялістаў, у вытворчасці, з другога. Гэта ж з'ява наглядаецца і ў адносінах да двухслоўных тэрмі-налагічных словазлучэнняў тыпу свідраванне па калібрах (сверление по калибрам), дакладнае шліфаванне (точное шлифование), двухбаковая даводка (двусторонняя доводка), стыкаванне ўнакладку (стыкование внакладку), папярэдняе свідраванне (предварительное сверление) і інш., якія часта замяняюцца ў маўленні спецыялістаў больш кароткімі, хоць і не зусім дакладнымі аднаслоўнымі намінацыямі, у значнай частцы выпадкаў з дабаўленнем суфіксаў суб'ектыўнай ацэнкі, што надаюць словам стылістычную афарбоўку размоўнасці: шрубавае змацаваннешрубоўка (винтовое скрепление – винтовка), падоўжнае фрэзераванне – падоўжка (продольное фрезерование – продолка) і пад.

Тэндэнцыя замены двухслоўных словазлучэнняў аднаслоў-нымі ў маўленні спецыялістаў вызначаецца шмат у чым як імкненнем да кароткасці, так і імкненнем дасягнуць адзінства зместу тэрміна і яго моўнага афармлення, пераадолець абумоў-леную знакавай спецыфікай тэрмінаў супярэчнасць паміж раздзельнааформленасцю, полікампанентнасцю тэрміна ў плане структурнага выражэння і семантычным адзінствам уваходзячых у склад тэрміналагічнага словазлучэння лексічных адзінак у плане зместу. Даследаванне спосабаў утварэння кароткіх варыянтаў тэрмінаў у мове спецыялістаў з'яўляецца, на наш погляд, перспектыўным для распрацоўкі агульных прынцыпаў скарачэння аб'ёму тэрміналагічных словазлучэнняў у навукова-тэхнічнай тэрміналогіі.

Тэндэнцыя стварэння кароткіх тэрмінаў замест тэрміна-лагічных словазлучэнняў знаходзіцца ў рэчышчы агульнай заканамернасці паскарэння сацыяльна-прафесіянальнай дыфе-рэнцыяцыі мовы ў эпоху навукова-тэхнічнай рэвалюцыі.

У сферы масавай камунікацыі даволі часта побач з поўнымі тэрміналагічнымі словазлучэннямі сустракаюцца ў якасці сінонімаў кароткія варыянты тэрмінаў з маўлення спецыялістаў. Гэтыя варыянты выкарыстоўваюцца пераважна з мэтай ажывіць выказванне, перадаць каларыт маўлення спецыялістаў.

У сістэме адукацыі функцыянуюць, як правіла, поўныя тэрміналагічныя словазлучэнні, характэрныя для навуковага стылю і кадыфікаваныя ў слоўніках.

Меркаванне аб рознаўзроўневым характары сродкаў выражэння значэнняў, змешчаных у агульналітаратурным слове як граматычнай адзінцы, ужо не выклікае сумнення. У галіне даследавання граматычных і лексіка-граматычных значэнняў яно пацвярджаецца і развіваецца не толькі вынікамі выяўлення і апісання рознаўзроўневых сродкаў выражэння, але і даследаваннем комплексаў гэтых сродкаў у іх узаемадзеянні ў працэсе функцыянавання, а таксама вывучэннем характару семантыка-сінтаксічных функцый элементаў такіх комплексаў (Антанюк, 1981, 85–123).

Больш праблематычным у параўнанні з рознаўзроўневым характарам выражэння граматычных значэнняў працягвае заставацца пытанне аб рознаўзроўневым характары намінацый. Метадалагічна правільнай у гэтых адносінах з'яўляецца, на наш погляд, канцэпцыя, заснаваная на тым, што наяўнасць аналітыч-нага спосабу выражэння граматычных і лексічных значэнняў лагічна наводзіць на думку аб словаўтваральным аналітызме і што словазлучэнне як раздзельнааформленае адзінства не толькі можа, але і павінна разглядацца ў функцыянальнай суадноснасці са словам як дэрывацыйнай адзінкай (таксама як яно разгля-даецца ў адпаведнасці са словам як лексічнай і граматычнай адзінкай) (Никитевич, 1973, 2).

Аналіз тэрміналагічных словазлучэнняў дае шырокі матэрыял, які пацвярджае справядлівасць гэтага меркавання (як вядома, сінтаксічны спосаб тэрмінаўтварэння наогул з'яўляецца адным з асноўных, побач з семантычным і марфалагічным, і значна больш прадуктыўным у тэрміналогіі ў параўнанні з яго прадуктыўнасцю ў агульналітаратурнай мове). Акрамя таго, з шматлікіх тэрміналагічных словазлучэнняў вылучаюцца такія, у якіх азначаемы кампанент (назоўнік) функцыянальна прыраў-ноўваецца да пэўнага словаўтваральнага суфікса і выконвае, такім чынам, дэрывацыйную функцыю. Гэта ў першую чаргу тэрміналагічныя словазлучэнні прыметнік + назоўнік з агульным значэннем: рэзальнае прыстасаванне, вымяральны інструмент, выпрамляльнае прыстасаванне, спякальны агрэгат, множыльны апарат, злучальная муфта, рэзальная гарэлка, кантрольнае прыстасаванне. Азначаемы кампанент гэтага словазлучэння (прыстасаванне, инструмент, агрэгат, апарат) функцыянальна супадае са словаўтваральным суфіксам -льнік, які ў сучасным беларускім тэрмінаўтварэнні служыць для выражэння значэння прылады або вытворцы дзеяння.

У многіх выпадках тэрміны словазлучэнні ўказанага тыпу маюць аднаслоўныя эквіваленты з названым суфіксам: вымяральны інструмент – вымяральнік, выпрамляльнае прыста-саванне – выпрамляльнік, апыляльны агрэгат – апыляльнік, выпаральны агрэгат – выпаральнік. Аднак у некаторых выпадках утварэнне аднаслоўнага тэрміна, якому аддаецца перавага ў тэрміналогіі на аснове прынцыпу кароткасці, бывае немагчымым з прычыны словаўтваральнай і семантычнай недастатковасці адпаведнага прыметніка.

Дэрывацыйную функцыю выконваюць і азначаемыя назоўнікі з агульным значэннем «прылада, механізм, прыстасаванне» ў словазлучэннях тыпу ўпакоўны апарат, сартавальная станцыя, што пацвярджаецца магчымасцямі іх эліптавання, напрыклад: упакоўная, сартавальная.

Да ліку названых словазлучэнняў адносяцца таксама шматлікія словазлучэнні, якія служаць для абазначэння асоб па прафесіі, па роду заняткаў, рэчываў па іх прызначэнню або ўласцівасцях і г.д.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.