Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Катэгорыя склону






Граматычная катэгорыя склону выражае адносіны паміж словамі ў сказе або ў словазлучэнні і праяўляецца фармальна праз канчаткі імён ці сінтаксічным спосабам у нескланяльных назоўнікаў праз дапасаваныя да іх словы. Гэта катэгорыя значна слабей матывуецца лагічнымі або знешнімі фактарамі, чым катэгорыі ліку і роду, і залежыць у асноўным ад адносін паміж словамі ў сказе (гл.: МЕЙЕ 1951, 371), прычым у адных грамем гэтай катэгорыі ў большай ступені праяўляюцца лагічныя паняцці (месны і творны склон), у другіх грамем (назоўны, родны, давальны, вінавальны) у меншай ступені (гл.: СТЕПАНОВ 1975, 141). У сучаснай беларускай мове налічваецца шэсць склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны), акрамя таго захаваліся рэшткі клічнага склону, які, аднак, у сённяшніх граматычных апісаннях не разглядаецца ў якасці самастойнага, хаця вылучаўся ў першай беларускай граматыцы
(гл.: ТАРАШКЕВІЧ 1929, 16), быў характэрным для агульнаславянскай мовы (гл.: ШАХМАТОВ 1957, 16). Значэнне кожнага склону служыць даволі складаным комплексам семантычных функцый і граматычных характарыстык (параўн.: БЮЛЕР 1993, 217 – 220), якія рэалізуюцца ў залежнасці ад ролі, месца імені ў сказе. Згодна з Р.Якабсанам, катэгорыя склону ў славянскіх мовах апісваецца праз бінарную схему, якая ілюструе наяўнасць / адсутнасць адпаведнай семантычнай прыкметы ў кожнай склонавай форме.


 

 

 


Значэнне накіраванасці змяшчае ўказанне на прадмет, на які скіравана дзеянне, і выражаецца формамі вінавальнага і давальнага склону імені. Значэнне перыферыйнасці канцэнт-руецца ў форме імені, якое абазначае прадмет і мае ў выказванні не галоўнае, а пабочнае месца (у дадзеным выпадку – гэта творны, давальны і месны склоны імені). Аб’ёмнасць прыкметы паказвае мяжу ўдзелу прадмета ў дзеянні і выражаецца формамі роднага і меснага склонаў (гл.: ЯКОБСОН 1985, 167–169).

Адзначым, аднак, што склонавыя формы імені з’яўляюцца полісемічнымі па свайму значэнню (параўн.: КАЦНЕЛЬСОН 1986, 117). Так, форма назоўнага склону можа абазначаць у беларускай мове і суб’ект дзеяння і аб’ект (у пасіўных канструкцыях); параўн.: Зямля праграваецца і Зямля прагрэта і інш.). Формай роднага склону можа выражацца частка цэлага (параўн.: шклянка вады і да т.п.), прыналежнасці (параўн.: хата бацькі і да т.п.), азначэнне (параўн.: гады юнацтва і да т.п.) і інш. Творны і месны склоны імені таксама маюць шырокі спектр значэнняў ва ўсіх славянскіх мовах, у тым ліку і ў беларускай (гл.: КАРСКИЙ 1956, 393 – 420). Прамы аб’ект дзеяння, у сваю чаргу, можа выражацца іменем і ў родным, і ў вінавальным склонах (параўн.: чытанне кнігі і чытаць кнігу), а ўскосны аб’ект у давальным, творным і месным склонах (параўн.: дзякаваць настаўніку, пахне яблыкам, закон аб адукацыі і да т.п.).

У залежнасці ад роду і наяўнасці тых або іншых канчаткаў беларускія назоўнікі класіфікуюцца на тры асноўныя тыпы скланення (гл.: НАРКЕВІЧ 1976, 83–86). Да першага скланення належаць назоўнікі мужчынскага роду з нулявым канчаткам (параўн.: дом, чытач, Алесь і інш.), большасць назоўнікаў ніякага роду (параўн.: акно, галлё, поле, сала і інш.) разам з пяццю імёнамі на -мя (бярэмя, вымя, полымя, семя, цемя). Другое скланенне ўключае ў сябе назоўнікі жаночага роду з канчаткамі - а (-я) у назоўным склоне адзіночнага ліку (параўн.: галава, зямля і інш.). Трэцяе скланенне ахінае назоўнікі жаночага роду з нулявым канчаткам (параўн.: гусь, кроў, ноч і інш.).

Пад выдзеленыя тыпы скланення не падпадаюць рознаскланяльныя назоўнікі (назвы маладых істот, назоўнікі на -мя, назвы асоб са значэннем сацыяльнага становішча, назоўнікі агульнага роду, назоўнікі мужчынскага роду на -а, (-я), некаторыя назоўнікі ніякага роду і інш.); параўн .: ваўчаня, імя, дваранін, армянін, плакса, мужчына, старшыня, вуха, неба і інш. Асобны тып скланення ўтвараюць субстантываваныя прыметнікі, дзеепрыметнікі, якія скланяюцца па ўзору прыметнікаў мужчынскага, жаночага і ніякага роду, а таксама множналікавыя назоўнікі тыпу нажніцы, сані і да т.п. Марфалагічна нязменныя назоўнікі, запазычаныя з іншых моў, складаюць групу нескланяльных слоў (параўн.: пані, паліто, Чылі і інш.), склон якіх, аднак, праяўляецца праз сінтаксічныя паказчыкі. З уласна беларускіх нязменных назоўнікаў трэба адзначыць жаночыя прозвішчы на зычны (параўн.: Гурловіч, Корзюк, Раманчык і інш.), а таксама ўтвораныя ад агульных назоўнікаў ніякага роду (параўн.: Калена, Матавіла і інш.), прозвішчы мужчынскага і жаночага роду на -о (параўн.: Гурло, Ралько і інш.), прозвішчы на -іх, (-ых) тыпу Касых, Рудых і інш, большасць абрэвіятур (параўн .: БПА, МТЗ і інш.) і некаторыя іншыя.

Назоўнікі першага скланення маюць у родным склоне адзіночнага ліку канчаткі - а, (-я), -у, (-ю); параўн.: брата, вучня, гушчару, болю і інш.; у давальным склоне – канчаткі –у, (-ю), параўн: брату, вучню і інш.; у вінавальным склоне адушаўлёныя назоўнікі маюць канчаткі роднага склону, неадушаўлёныя – назоўнага (параўн.: брата, бол ь і інш.): у творным склоне – канчаткі -ом, (-ём), -ам, (-ем), параўн.: гушчаром, канём, братам, вучнем і інш.); у месным склоне – канчаткі –е, -у, (-ю), -ы, (-і), параўн.: аб браце, пастуху, кавалю, кушчары, болі і інш.

Найбольш складанымі пры напісанні служаць канчаткі назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку роднага і меснага склонаў. Пры іх выбары трэба кіравацца нарматыўнымі слоўнікамі беларускай мовы (гл. у прыватнасці: СЛОЎНІК 1987).Звычайна канчаткі -у (-ю) у родным склоне адзіночнага ліку маюць наступныя групы слоў з абагульненым значэннем: абстрактныя назоўнікі са значэннем прымет, дзеянняў, пачуццяў, разумовых паняццяў, напрамкаў прасторы і неакрэсленых прамежкаў часу, грамадскіх і палітычных фармацый, з’яў прыроды, захворванняў і інш. (параўн.: блакіту, пералёту, болю, розуму, абшару, інтэрвалу, капіталізму, ветру, радыкуліту і да т.п.); рэчыўныя назоўнікі (параўн.: воску, тлушчу, клею, паркалю і да т.п.); назоўнікі са зборным значэннем (параўн.: натоўпу, бярэзніку, рою, утылю і да т.п.).

Для назоўнікаў мужчынскага роду адзіночнага ліку меснага склону выбар канчаткаў залежыць ад апошняга зычнага асновы: канчатак маюць назоўнікі з цвёрдай асновай (параўн.: клён – на клёне, луг – у лузе і інш.); канчатак прыдатны назоўнікам з асновай на –к- (параўн .: у банку, на карку і інш.), назоўнікам на -г, -х са значэннем адцягненых паняццяў (параўн.: бегу, руху і інш.), іншамоўнага паходжання (параўн.: дыялогу, цэху і інш.), уласным назвам (параўн.: Гамбургу, Цюрыху і інш.), а таксама некаторым канкрэтным назоўнікам (параўн.: на рычагу, на арэху і інш.); канчатак характэрны для назоўнікаў з асновай на р, ц і шыпячыя (параўн.: у гушчары, на пальцы, аб стрыжы і інш.); канчатак маюць назоўнікі з асновай на мяккі зычны і й (параўн.: на агні, аб сталі, у музеі і інш.).

Назоўнікі другога скланення адзіночнага ліку маюць у родным склоне канчаткі –ы (-і), параўн .: гары, кнігі і інш .; у давальным склоне – канчаткі -ой (-ою), -ей (-ею), -ай (-аю), -яй
(– яю), параўн.: гарой (-ою), жняёй (-ёю), кнігай (-аю), лініяй (-яю) і інш.; у месным склоне – канчаткі - е, -ы, -і, -э (параўн.: аб кнізе, на гары, аб жняі, на шчацэ і інш.). Выбар канчаткаў у месным і давальным склонах як і ў назоўнікаў першага скланення залежыць ад зычнага асновы, а таксама ад месца націску: канчатак прыдатны для назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны і г, х, якія ў беларускай мове чаргуюцца з з, с: канчатак - э адзначаецца ў назоўнікаў на –к (які чаргуецца з ц) і націскам на канчатку; канчатак маюць назоўнікі на ж, ш, ч, р, ц, а таксама на (які чаргуецца з ц) з ненаціскным канчаткам.

Назоўнікі трэцяга скланення ў родным, давальным і месным склонах адзіночнага ліку маюць канчаткі -і, -ы (параўн.: гусі, мышы і інш.); канчаткі вінавальнага склону супадаюць с канчаткамі назоўнага склону; у творным склоне для гэтых назоўнікаў характэрны канчаткі – у, -ю (параўн.: гуссю, мышшу і інш.), прычым тут адзначаецца пасля галосных падаўжэнне зычных, апрача губных, р, л, калі аснова заканчваецца збегам зычных (параўн.: радасцю, поўсцю і інш.). Пасля губных і р асновы дадзеных назоўнікаў у творным склоне перад галоснымі пішацца апостраф (параўн.: глыб – глыб’ю, шыр – шыр’ю і інш.).

У рознаскланяльных назоўнікаў адзіночнага ліку ва ўскосных склонах адзначаюцца канчаткі, уласцівыя і першаму, і другому, і трэцяму скланенню. Назоўнікі ніякага роду на -мя (імя, племя, стрэмя) маюць двухварыянтнае скланенне: з суфіксам -ен (скланяюцца як назоўнікі другога скланення за выключэннем творнага склону, дзе яны маюць канчатак першага скланення -ем -- іменем, племенем, стрэменем) і без суфікса (скланяюцца як назоўнікі першага скланення – племя, племю, племем, аб племі). Назоўнікі мужчынскага роду на - а (-я) у родным і вінавальным склонах адзіночнага ліку змяняюцца па ўзору другога скланення (параўн.: бацькі, старшыні, бацьку, старшыню і інш.). Канчаткі творнага склону залежаць ад тыпу асновыі націску падобных слоў: у гэтых назоўнікаў з асновай на цвёрды зычны фіксуецца ці ненаціскны канчатак -ам (параўн.: бацькам, мужчынам і інш.), ці націскны - ой (-ею); параўн.: Фамой (-ою), тамадой (-ою) і г.д.; з асновай на мяккі зычны адзначаюцца канчаткі -ем (параўн.: Васем, дзядулем і інш.), - ею (-ёю), параўн.: суддзёй (-ёю), старшынёй (-ёю) і г.д. Гэтаксама ў залежнасці ад асновы і націску пішуцца канчаткі давальнага і меснага склонаў (параўн.: Фаме, аб Фаме – другое скланенне, мужчыну, аб мужчыну – першае скланенне). Па гэтаму ж узору скланяюцца і назоўнікі агульнага роду пры абазначэнні імі асоб мужчынскага полу (параўн.: гарэза, гарэзу, гарэзам, аб гарэзу). Назоўнік сірата скланяецца па ўзору другога скланення незалежна ад полу абазначанай асобы (параўн. сіраты, сіраце, сірату, сіратой
(-ою), аб сіраце
). Назоўнікі са значэннем маладых істот набываюць у давальным і месным склонах суфікс – яц і змяняюцца па ўзору трэцяга скланення (параўн.: ягняці, дзіцяці, аб ягняці, дзіцяці і г.д.), а ў творным склоне маюць канчатак першага скланення (параўн .: ягнём, дзіцём і г.д.).

У множным ліку назоўнікі ўсіх тыпаў скланення маюць аднолькавыя канчаткі, за выключэннем роднага склону: назоўны склон – канчаткі -ы (-і) (параўн .: мужчыны, землі і інш.), а з асновай на –анін (параўн.: мінчанін – мінчане і інш.); давальны склон – канчаткі - ам (-ям), параўн.: мужчынам, землям і інш.; вінавальны склон – канчаткі неадушаўлёных назоўнікаў супадаюць з канчаткамі назоўнага склону, адушаўлёных назоўнікаў – з канчаткамі роднага склону; творны склон – канчаткі - амі (-ямі), параўн.: мужчынамі, землямі і інш.; месны склон – канчаткі - ах (-ях), параўн.: мужчынах, землях і да т.п.

Канчаткі назоўнікаў роднага склону залежаць ад тыпу скланення: назоўнікі другога скланення маюць нулявы канчатак, калі аснова заканчваецца на адзін зычны (параўн.: хат, сцен і інш.), канчаткі -аў (-яў) – на збег зычных (параўн.: земляў, гульняў і інш.), нулявы канчатак, калі другі зычны асновы гук к (параўн.: думак, шапак і інш.): назоўнікі першага скланення маюць канчаткі - аў (-яў), –оў (-ёў), -эй (-ей), параўн.: інжынераў, вучняў, братоў, аваднёў, вачэй, коней і г.д.

Назоўнікі трэцяга скланення ў родным склоне множнага ліку пад націскам маюць канчаткі - эй (-ей), параўн.: мышэй, абласцей і інш.; не пад націскам – канчаткі -аў (-яў), параўн.: рэчаў, даляў і інш. Для некаторых назоўнікаў у множным ліку роднага склону адзначаюцца варыянтныя канчаткі: нулявы / - аў
(-яў)
(параўн.: партызан / партызанаў, вішань / вішняў і інш.; -аў (-яў) / -эй (-ей); (параўн.: печаў / пячэй, можнасцяў / можнасцей і інш.). Свае асаблівасці скланення ў беларускай мове маюць уласныя назоўнікі. Прозвішчы на г, к, х з ненаціскным канчаткам , утвораныя ад адпаведных назваў прадметаў жаночага роду (параўн.: кніга, трэска, муха і інш.) набываюць у давальным і месным склонах канчаткі ў залежнасці ад полу асобы: пры абазначэнні асобы жаночага полу дадзеныя прозвішчы скланяюцца як адпаведныя назоўнікі другога скланення (параўн.: Алёне Кнізе, Марыне Трэсцы, Веры Мусе і інш.), а пры абазначэнні асоб мужчынскага полу маюць канчаткі рознаскланяльных назоўнікаў (параўн.: Івану Кнігу, Пятру Трэску, Васілю Муху і інш.). Астатнія прозвішчы, якія паходзяць ад назваў прадметаў жаночага роду на (параўн.: суша, луста, гушча і інш.), скланяюцца незалежна ад полу асобы як адпаведныя назоўнікі жаночага роду. Калі ж прозвішчы на не суадносяцца з назвамі прадметаў, яны скланяюцца як адпаведныя назоўнікі мужчынскага роду толькі ў дачыненні да асоб мужчынскага полу (параўн.: Карызна, Карызны, Карызне, Карызну, Карызнам, Карызне). Прозвішчы асоб жаночага полу ў гэтым выпадку не скланяюцца, а таксама не скланяюцца калі яны заканчваюцца на зычны (параўн.: Ніны Верас, Таню Кузьмянок, Верай Бародзіч і інш.) і калі паходзяць ад назваў прадметаў ніякага роду (параўн.: Шыла, Калена і інш.). Не скланяюцца прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага роду на націскны (тыпу Жудро, Ралько і інш.), на –ых, -іх (параўн.: Сядых, Мялкіх і інш.). Мужчынскія прозвішчы на – аў, -еў, - оў (-ёў), -ін (-ын) і жаночыя на –ав (-а), -ев (-а), -ов (-а), –ін (-а), -ын (-а) змяняюцца па змешанаму тыпу скланення: мужчынскія прозвішчы маюць канчаткі назоўнікаў першага скланення з цвёрдай асновай у родным, давальным, вінавальным склонах (параўн.: Пятрова, Пятрову і г.д.), а ў творным склоне – канчатак -ым, як прыметнікі (параўн.: Пятровым), у месным склоне – канчатак (параўн.: аб Пятрове), або варыянтны канчатак (аб Пятрову); жаночыя прозвішчы ў вінавальным склоне маюць канчатак назоўнікаў другога скланення (параўн.: Пятрову), а ў родным, давальным, творным, месным склонах – аднолькавыя канчаткі, як і ў прыметнікаў (параўн.: Пятровай).

Тапонімы ніякага роду змяняюцца пры скланенні па ўзору агульных назоўнікаў з адпаведнымі асновамі (параўн.: назоўны, вінавальны, родны – Жодзіна, давальны – Жодзіну, творны – Жодзінам, месны – аб Жодзіне); тапонімы мужчынскага роду з асновай на зычны скланяюцца як назоўнікі першага скланення (словы тыпу Днепр, Віцебск, Быхаў і інш.); тапонімы жаночага роду на -а (-я) змяняюцца па мадэлі назоўнікаў другога скланення (словы тыпу Рэчыца, Нароўля і да т.п.). Тапонімы ў форме множнага ліку скланяюцца як адпаведныя агульныя назоўнікі (словы тыпу Ляхавічы, Жупраны і да т.п.).

У прыметнікаў, некаторых займеннікаў (прыметнікавых), дзеепрыметнікаў, парадкавых лічэбнікаў прыдатная ім катэгорыя склону цалкам залежыць ад таго назоўніка, з якім яны спалуча-юцца. З улікам таго, што ў беларускай мове азначальнае слова звычайна размяшчаецца перад назоўнікам, яно і сігналізуе пра марфалагічныя якасці назоўніка (параўн.: новаму – давальны склон, адзіночны лік, мужчынскі або ніякі род адпаведнага субстантыва). Асабліва выразна марфалагічная катэгорыя склону прыметнікаў праяўляецца пры іх азначэнні нязменных назоўнікаў (параўн.: новаму дэпо, прыгожым метро, цікавага інтэрв’ю і да т.п .).

Склонавыя канчаткі прыметнікаў, ад якіх утвараюцца субстантывы, змяняюцца па так званаму ад’ектыўнаму тыпу скланення і характарызуюцца сваёй адноснай устойлівасцю: у адзіночным ліку мужчынскага роду назоўнага склону – канчаткі -ы (-і), ніякага – -ое, -ае (-яе); жаночага – - ая (-яя), роднага склону мужчынскага і ніякага роду – -ога, -ага (-яга), жаночага – - ой, -ай, (-яй), –ое, -ае, (-яе); давальнага склону мужчынскага і ніякага роду – - ому, -аму (- яму), жаночага роду – - ой, -ай (-яй); вінавальнага склону жаночага роду – -ую (-юю), ніякага роду як і ў назоўным склоне; мужчынскага роду адушаўлёнага ці неадушаўлёнага як і ў родным ці назоўным склонах; у творным склоне для мужчынскага і ніякага роду – канчаткі – ым (-ім), жаночага роду – канчаткі –ой, -ай, (-яй), -ою, -аю (-яю): у месным склоне для мужчынскага і ніякага роду – канчаткі - ым (-ім), для жаночага роду – канчаткі – ой, -ай (-яй). У множным ліку для ўсіх родаў канчаткі прыметнікаў супадаюць: назоўны склон – - ыя
(-ія),
родны – - ых (-іх), давальны – -ым (-ім), вінавальны, як і ў назоўным або родным, творны – - ымі (-імі), месны – - ых (-іх).






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.