Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Агульная характарыстыка дзеяслова і яго трыванні






Часціна мовы, якая выражае дзеянне або стан асоб, прадметаў, з’яў з дапамогай граматычных катэгорый асобы, часу, трывання, стану, ладу, пераходнасці / непераходнасці. Формамі дзеяслова выражаюцца таксама катэгорыі ліку, а ў прошлым часе і катэгорыя роду. З семантычнага пункту гледжання дзеяслоў характарызуецца як носьбіт працэсуальнай прыкметы, якая доўжыцца ў часе, з фармальнага – здольнасцю ўтварацца ад любых самастойных слоў (гл.: ВАСІЛЕЎСКІ 1970, 101–102), наяўнасцю такіх разрадаў унутры сябе, як інфінітыў, асабовыя і безасабовыя дзеясловы, пераходныя і непераходныя дзеясловы, зваротныя дзеясловы, дзеепрыметнікі, дзеепрыслоўі. Інфінітыў і дзеепрыслоўе адносяцца да нязменных слоў і часам вылучаюцца ў асобны граматычны разрад разам з прыслоўямі, формамі параўнання ступеней прыметнікаў (параўн.: УШАКОВ 1995, 107).

Зменным формам дзеяслова прыдатна катэгорыя ліку, што залежыць ад тых слоў, з якімі дзеяслоў граматычна звязваецца ў выказванні (параўн.: студэнт чытае, яны чытаюць і інш.). Асабовыя формы дзеясловаў спрагаюцца (змяняюцца па часе, асобе, ліку, ладзе, роду), выступаюць у сказе як прэдыкатывы (гл.: ЖИРМУНСКИЙ 1976, 76–77). З усімі дзеяслоўнымі формамі спалучаюцца прыслоўі. Агульнакатэгарыяльнымі граматычнымі значэннямі дзеясловаў служаць трыванне і стан, астатнія катэгорыі ўласцівы толькі асобным разрадам дзеясловаў.

Катэгорыя трывання ўваходзіць у больш глабальную катэгорыю аспектуальнасці (гл.: МАСЛОВ 1984, 5) і звязана з выражэннем абмежаванасці або неабмежаванасці дзеяння, якое мае часта суадносныя дзеяслоўныя формы закончанасці / незакончанасці (гл.: МАЦКЕВІЧ 1959, 82). Значэнне абмежаванасці з’яўляецца маркіраваным (гл.: МЕЛЬЧУК 1998, 19) і абазначае дзеянне ці адзінкавае непадзельнае (параўн.: хлопнуць, крыкнуць і інш.), ці непадзельнае з невыражанай працягласцю (прачытаць, паслухаць і інш.), ці падзельнае працяглае (параўн.: папаліць, папастукаць і інш.). Усе адзнача-ныя дзеясловы маюць закончанае трыванне, якім супрацьпастаў-ляюцца дзеясловы незакончанага трывання, што выражаюць дзеянні, не абмежаваныя ў сваёй праяве, у прыватнасці, паўта-ральныя (параўн.: стукаць, ляпаць і інш.), падзельныя працяглыя (параўн.: выбягаць, выхадзіць і інш.), непадзельныя з невыражанай працягласцю (параўн.: пісаць, чытаць і інш.;
гл.: ЛОМТЕВ 1956, 119). Пры супадзенні лексічных значэнняў дзеясловы закончанага і незакончанага трыванняў утвараюць суадносныя пары, члены якіх адрозніваюцца толькі граматычна (параўн.: рабіць – зрабіць, ламаць – адламаць, гаварыць – сказаць і інш.) Фармальна завершанасць дзеяння фіксуецца дзеясловамі закончанага трывання прошлага часу (прачытаў, зрабіў, адламаў і інш.), тады як дзеясловы закончанага трывання будучага часу паказваюць, што дзеянне завершыцца пасля моманту гутаркі (параўн.: прачытаю, зраблю, адламаю і інш.).

Дзеясловы, якія не ўтвараюць суадносных пар у адносінах да выражэння мяжы дзеяння, называюцца аднатрывальнымі і могуць мець або толькі форму закончанага трывання (параўн .: расплакацца, набыць і інш.), або толькі форму незакончанага трывання (параўн .: ганарыцца, адсутнічаць і інш.)

Дзеясловы незакончанага трывання спалучаюцца з іншымі дзеясловамі тыпу скончыць, пачаць і да т.п., а дзеясловы закон-чанага трывання з падобнымі дзеясловамі не спалучаюцца. Дзеясловы, што не ўтвараюць суадносных трывальных пар, маюць асаблівасці ў сваёй лексічнай семантыцы, якая характарызуецца ўказаннем на пачынальнасць дзеяння (параўн.: закрычаць, пабегчы, узляцець і інш.), на абмежавальнасць дзеяння (параўн.: пагартаць, праспаць, перабегчы і інш.), аднакратнасць, ці інхаатыўнасць дзеяння (параўн.: мігнуць, глынуць і інш.), выніковасць дзеяння (параўн.: абрынуць, выскачыць, злезці і інш.), мнагакратнасць, ці ітаратыўнасць дзеяння (параўн.: папаездзіць, папанасіць і інш.), перарывістасць (параўн.: пакусвац ь, узмахваць і інш.), суправаджальнасць (параўн.: прыпяваць, падсвістваць і інш.), размеркавальнасць, ці дыстрыбутыўнасць (параўн.: панадпісваць, ператрэсці і інш.;
гл.: ШУБА 1987, 158–160).

Фармальна катэгорыя трывання выражаецца рознымі афіксамі (параўн.: купляцькупіць, пісаць – напісаць і інш.), суплетыўнымі асновамі (параўн.: браць – узяць, лавіцьпаймаць і інш.), націскам (параўн.: выклікá ць – выклікаць, рассыпá ць – рассыпаць і інш.), чаргаваннем гукаў (параўн.: выбіраць – выбраць, называць – назваць і інш.).

Дзеясловы закончанага трывання маюць парадыгмы форм будучага простага часу і дзеепрыметнікаў прошлага часу, незакончанага трывання – парадыгму форм цяперашняга і будучага складанага часу, дзеепрыметнікаў цяперашняга і прошлага часу:

 
 

 

 


У беларускай мове для некаторых дзеясловаў адзначаецца ступеньчатае ўтварэнне трывання (гл.: СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРНАЯ МОВА 1980 148–149). Так, дзеясловы закончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў незакончанага трывання з дапамогай прыставак (параўн.: пісаць – выпісаць і да т.п.). Далей ад прыставачнага дзеяслова закончанага трывання ўтвараецца дзеяслоў незакончанага трывання з дапамогай суфіксаў (у прыватнасці, -ва-, -іва-, -ыва-, -оўва-, -ёўва -) тыпу выпісаць – выпісваць. І ўрэшце ад дзеясловаў незакончанага трывання пры дапамозе прыставак па-, на - ўтвараюцца дзеясловы закончанага трывання (параўн.: выпісваць – навыпісваць і інш.).






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.