Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Асноўныя тэрміны і паняцці

Асноўныя тэрміны і паняцці

 

Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняга фронтуЧасовы рэвалюцыйны орган па правядзенні ўзброенага паўстання і ўстанаўлення Савецкай улады на бальшавіцкай аснове на тэрыторыі Беларусі і Заходняга фронту.

Абласны выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронту (Абылвыканкамзах ) – вышэйшы орган Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту. Дзейнічаў з 26 лістапада (9 снежня1917 г.) да 31 снежня 1918 г.

Камітэт выратавання радзімы і рэвалюцыіарганізацыя, якая аб’яднала прадстаўнікоў шэрагу палітычных партый і выступала ў падтрымку Часовага ўрада і супраць бальшавіцкага кастрычніцкага перавароту 1917 г.

Вялікая Беларуская Радаарганізацыя, узнікшая ў кастрычніку 1917 г. на аснове рэарганізацыі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацый. Выступіла ініцыятарам склікання I Усебеларускага кангрэсу.

Першы Усебеларускі кангрэс (з’езд) – з’езд прадстаўнікоў розных беларускіх палітычных партый і арганізацый (снежань 1917 г.), які меў на мэце вырашэнне пытання самавызначэня Беларусі.

Беларуская Народная Рэспубліка (БНР) – дзяржаўнае ўтварэнне, абвешчанае 25 сакавіка 1918 г.

Беларускі нацыянальны камітэт (Белнацкам) – адзін з аддзелаў Народнага камісарыяту па справах нацыянальнасцяў РСФСР (узначальваў І.В.Сталін), які быў створаны ў студзені 1918 г. (Узначальваў А.Р.Чарвякоў). Ліквідаваны ў сакавіку 1919 г.

Ваенны камунізм – эканамічная палітыка Савецкай дзяржавы ў 1918-1920 гг. Грунтавалася на харчразвёрстцы, забароне прыватнага гандлю.

ВСНГ – Вышэйшы савет народнай гаспадаркі.

Храналогія найважнейшых падзей

26 кастрычніка 1917 г. – Мінскі Савет абвясціў аб пераходзе ўлады ў Мінску да Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

4 (17) лістапада 1917 г. – роспуск загадам ВРК Камітэта выратавання рэвалюцыі.

26 лістапада 1917 г. – утварэнне Абылвыканкамзаху і СНК Заходняй вобласці.

25 сакавіка 1918 г. – прыняцце Трэцяй Устаўной граматы. Абвяшчэнне незалежнасці БНР.

31 студзеня 1918 г. – Дэкрэт СНК РСФСР аб стварэнні Беланацкама – аддзелу Наркамнаца РСФСР.

1 студзеня 1919 г. – абвяшчэнне БССР.

2–3 лютага 1919 г. – Першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Прыняцце першай Канстытуцыі БССР.

31 ліпеня 1920 г. – прыняцце Дэкларацыі аб абвяшчэнні незалежнасці БССР (другое абвяшчэнне БССР).

27 лістапада–28 снежня 1920 г. – Слуцкае паўстанне.

18 сакавіка 1921 г. – заключэнне Рыжскага міру

Асноўныя тэрміны і паняцці

Асаднікі – ваенныя і цывільныя каланісты, якіх польскі ўрад высяляў з раёнаў карэннай Польшчы на тэрыторыю Заходняй Беларусі з мэтай умацавання сваёй улады і паланізацыі насельніцтва.

Беларусізацыя – нацыянальная палітыка ў БССР у 1920-я гг., якая спрыяла ўзмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Камасацыя – ліквідацыя церазпалосіцы са звядзеннем сялянскіх зямель у адзіны участак з наступным выхадам на хутар (Заходняя Беларусь).

“Нацыянал-дэмакратызм” (нацдэмы) – пад ім савецкія органы разумелі контррэвалюцыйную плынь, якая мела мэтай “рэстаўрацыю капіталізма” ў БССР і прыраўнівалі да “нацыянал-фашызма”.

НЭП – новая эканамічная палітыка савецкай дзяржавы (1921-1928 гг.).

Парцэляцыя – раздрабленне зямельных надзелаў на маленькія участкі (ад 2 да 20 га.) і продаж іх праз банкі. Праводзлася пльскімі ўладамі на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Раскулачванне – адзін з напрамкаў ліквідацыі заможных сялянскіх гаспадарак, прадпрымальнікаў вёскі – кулацтва; частка сацыяльна-класавай палітыкі савецкай улады.

Рэпрэсіі – неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за так званыя контррэвалюцыйныя, антысавецкія злачынствы

Чырвонец – грашовая адзінка, забяспечаная залатым эквівалентам (1 чырвонец = 7, 74 г. чыстага золата). Уведзена грашовай рэформай 1922-24 гг.

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
История вычислительной техники. Этапы развития ЭВМ | Он и предложил руководству министерства построить этот завод в Людинове, где в ту пору ощущался некоторый избыток рабочих рук.




© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.