Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Храналогія перабудовы






10 сакавіка 1985 г. Новым Генеральным сакратаром ЦК КПСС пасля смерці К. Чарненкі быў выбраны М. Гарбачоў

ў красавіку 1985 г. быў узяты курс на " паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця".

26 красавіка 1986 г. адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

У 1987 г. рашэннем Палітбюро ЦК КПСС была створана камісія на чале з А. Якаўлевым па рэабілітацыі ахвяр сталінскіх рэпрэсій.

14 чэрвеня 1988 г. рашэннем Савета Міністраў БССР была створана ўрадавая камісія, якая расследавала месца масавага расстрэлу не менш чым 30 тыс. чалавек на працягу 1937 – 1941 гг. у лясным масіве Курапаты пад Мінскам.

На XIX канферэнцыі КПСС у чэрвені – ліпені 1988 г. падкрэслівалася, што няўдачы ў правядзенні рэформаў звязаны з адміністрацыйна-каманднай сістэмай, кансерватызмам партапарату, бюракратызмам, якія і складалі галоўнае звяно тармажэння. На канферэнцыі было прынята рашэнне аб стварэнні “сацыялістычнай прававой дзяржавы”

ў 1988 г. на Беларусі створана рэспубліканская комплексная праграма «Інтэнсіфікацыя».

маі 1989 г. пачаў сваю працу Першы з’езд народных дэпутатаў СССР Вярхоўны Савет стаў пастаянна працуючым парламентам, а М. С. Гарбачоў – старшынёй Прэзідыума. Трэці, нечарговы з’езд народных дэпутатаў у сакавіку 1990 г. выбраў М. Гарбачова Прэзідэнтам СССР і адмяніў артыкул 6 Канстытуцыі СССР, які заканадаўча замацоўваў кіруючую ролю КПСС

27 чэрвеня 1989 г. стварэнне Таварыства беларускай мовы.

У чэрвені 1989 г. на з’ездзе ў Вільнюсе арганізацыйна аформіўся Беларускі народны фронт.

26 студзеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон " Аб мовах у Беларускай ССР". Закон абвясціў беларускую мову дзяржаўнай мовай рэспублікі.

4 сакавіка 1990 г. прайшлі выбары на альтэрнатыўнай аснове ў Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя саветы.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет Беларускай ССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі

У кастрычніку 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб пераходзе БССР да рыначнай эканомікі”

11 снежня 1990 г. быў ухвалены закон «Аб уласнасці», які прадугледжвае прыватную, калектыўную і дзяржаўную ўласнасць

У снежні 1990 г. былі таксама прыняты законы “Аб прадпрыемстве” і “Аб арэндзе”

1990 г. - Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы».

Беларусь 1991 – 2006 гг.

У сакавіку 1991 г. адбыўся рэферэндум па праблеме захавання СССР, у якім прынялі ўдзел толькі 9 з 15 савецкіх рэспублік

23-24 жніўня 1991 г. путч у Маскве

25 жніўня 1991 г., прынятае Вярхоўным Саветам рашэнне аб наданні канстытуцыйнага статуса Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

26 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон «Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларускай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі» і пастанову «Аб часовым прыпыненні дзейнасці КПБ – КПСС на тэрыторыі БССР». У лютым 1993 г. часовае прыпыненне дзейнасні КПБ – КПСС Вярхоўным Саветам было адменена.

26 жніўня, быў прыняты Закон «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»

4 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб культуры

19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва Рэспубліка Беларусь, герб " Пагоня" і бел-чырвона-белы сцяг.

20 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову “Аб стварэнні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”

18 кастрычніка 1991 г. быў прыняты Закон «Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь»,

8 снежня 1991 г. пагадненне, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі, Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь ратыфікаваў Белавежскія пагадненні і адначасова прыняў пастанову аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР.

3 чэрвеня 1992 г. у Беларусі выпускаюцца ў абарачэнне ў якасці самастойнага сродку разліковыя білеты Нацыянальнага банка.

У верасні 1992 г. Рэспубліка Беларусь адкрыла ў Мінску прадстаўніцтва ААН

У маі 1993 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны».

1994 г. аб'яўлены разліковыя білеты Нацыянальнаага банка адзіным плацёжным сродкам на тэрыторыі рэспублікі.

15 сакавіка 1994 г. прыняцце новай Канстытуцыі РБ.

1994 г., 10 ліпеня – выбранне першым прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнкі.

11 студзеня 1995 г. Афіцыйна Беларусь далучылася да праграмы НАТА «Партнёрства дзеля міру».

люты 1995 г. падпісана Пагаднення аб калектыўнай бяспецы паміж краінамі СНД.

14 мая 1995 г. 1-ы рэферэндум па пытанні двухмоўя і дзяржаўных сімвалаў рэспублікі

29 сакавіка 1996 г. быў падпісаны чатырохбаковы дагавор паміж Расіяй, Беларуссю, Казахстанам і Кіргізіяй, які аб'яднаў намаганні краін у справе інтэграцыі – “Мытны саюз”.

2 красавіка 1996 г. дагавор аб стварэнні Супольніцтва Беларусі і Расіі.

19 – 20 кастрычніка 1996 г. у Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход

24 лістапада 1996 адбыўся другі рэферэндум

лістапад 1996 г. была вывезена ядзерная зброя з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

2 красавіка 1997 г. у Маскве А. Лукашэнка і Б. Ельцын падпісалі дагавор аб Саюзе Беларусі з Расіяй.

8 снежня 1999 г. быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

У 2001 г. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка быў абраны на новы тэрмін.

17 кастрычніка 2004 г. адбыліся выбары ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь, адначасова з якімі праходзіў рэспубліканскі рэферэндум аб зменах у Канстытуцыі, што давалі А. Лукашэнку права балаціравацца ў прэзідэнты трэці раз.

У сакавіку 2006 г. А.Лукашэнка быў выбраны прэзідэнтам на чарговы тэрмін.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.