Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Літаратура і мастацтва






Мастацкая літаратура. У 40—50-я гг. XIX ст. назіраўся пэўны ўздым у беларускім нацыянальна-культурным руху, у тым ліку і ў развіцці літаратуры. Ён працягваўся і ў пачатку 60-х гг. У гэты час значнае распаўсюджанне набыла агітацыйная антыўрадавая літаратура на беларускай мове ў форме ананімных вершаваных «гутарак», у якіх адлюстроўваліся ідэі п ольскіх шляхецкіх рэвалюцыянераў — памяркоўных «чырвоных».

У 1863 і ў 1864 гг. выдаваліся асобнай кнігай «Расказы на беларускай гаворцы», накіраваныя супраць польскага вызваленчага руху і ўдзелу ў ім беларускага сялянства.

Важкі ўклад у развіццё беларускай літаратуры ў жанры публіцыстыкі ў пачатку 60-х гг. унёс К. Каліноўскі. «Мужыцкая праўда» і «Пісьмы з-пад шыбеніцы» ў асобных месцах успрымаюцца як вершы ў прозе. Знаходзячыся ў турме, Каліноўскі напісаў верш «Марыська чарнаброва, галубка мая».

Пасля падаўлення паўстання ў гісторыі беларускай літаратуры наступіў самы цяжкі перыяд. На яе развіцці крайне адмоўна адбіліся цяжкія рэпрэсіі ў адносінах да ўсіх, хто падтрымаў паўстанне, захады ўладаў па замене мясцовай інтэлігенцыі выхадцамі з цэнтральнай Расіі, фактычная забарона беларускага друку.

Ф. Багушэвіч (1840—1900) нарадзіўся ў фальварку Свіраны Віленскага павета ў сям'і збяднелага шляхціца. У 1861 г. скончыў Віленскую гімназію і паступіў у Пецярбургскі універсітэт, аднак неўзабаве быў выключаны з яго за ўдзел у студэнцкіх хваляваннях. Удзельнічаў у паўстанні 1863 г., быў паранены. Ад рэпрэсій Багушэвічу ўдалося схавацца на Украіне, дзе ён скончыў юрыдычны ліцэй і шмат гадоў працаваў у судовых установах. У 1884 г. вярнуўся ў Вільню і да канца жыцця служыў адвакатам, абараняючы ў судах інтарэсы сялян і гарадской беднаты.

У 1891 — 1894 гг. за межамі Расійскай імперыі (у Кракаве і Познані) выйшлі з друку зборнікі вершаў Ф. Багушэвіча «Дудка беларуская» і «Смык беларускі». Для першага аўтар выкарыстаў псеўданім Мацей Бурачок, для другогаСымон Рэўка з-пад Барысава.

У прадмове да «Дудкі беларускай» паэт выступіў супраць зняважлівых адносін да роднай мовы як «мужыцкай», якія праяўляліся і сярод беларусаў. «Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі

Ф. Багушэвіч выступіў як паслядоўны выразнік поглядаў і інтарэсаў працоўных мас сялянства. I ў гэтых адносінах ён таксама быў першым у беларускай літаратуры.

Янка Лучына (І.Неслухоўскі) (1851 — 1897) нарадзіўся ў Мінску. Паходзіў са старажытнага шляхецкага роду. Закончыў Мінскую гімназію і Пецярбургскі тэхналагічны інстытут, працаваў інжынерам. Пісаць пачынаў па-польску і па-руску. Як нацыянальны паэт абудзіўся ў 1887 г. пад уражаннем выступленняў украінскіх артыстаў у Мінску.

Праз шэсць гадоў пасля яго смерці гурток беларускіх студэнтаў выдаў у Пецярбургу зборнік беларускамоўных вершаў Я. Лучыны «Вязанка».

Беларуская літаратура нашаніўскага перыяду. Нацыянальна-культурнае адраджэнне беларусаў у пачатку XX ст. найболып поўна і яскрава адлюстравалася ў мастацкай літаратуры.

Купала Я. (Луцэвіч Іван Дамінікавіч, 1882—1942) нарадзіўся ў фальварку Вязынка Вілейскага пав. Віленскай губ. у сям'і арандатара. Адзін з заснавальнікаў (разам з Я. Коласам) новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы, адзін з заснавальнікаў беларускай драматургіі і нацыянальнай школы перакладу, класік беларускай літаратуры.

Продкі Купалы належалі да беззямельнай шляхты. Вучобу Ясь Луцэвіч пачаў у «дарэктараў», скончыў народнае вучылішча. Вельмі шмат чытаў. Вершы пачынаў пісаць па-польску. Канчаткова ўсвядоміў сябе як беларус у 1904 г., пазнаёміўшыся з творамі Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча і рэвалюцыйнымі пракламацыямі на беларускай мове. У 1905—1908 гг. працаваў на памешчыцкіх броварах. Пазней характарызаваў гэтую працу як «амаль катаржную». Першы зборнік яго твораў «Жалейка», выдадзены ў 1908 г. пецярбургскай суполкай «Загляне сонца і ў наша ваконца». Паэта заўважылі кіраўнікі нацыянальнага руху і запрасілі на працу ў Вільню — у рэдакцыю «Нашай нівы» і прыватную бібліятэку. У 1909—1913 гг. ён вучыўся на агульнаадукацыйных курсах у Пецярбургу. Творы, напісаныя ў той час, склалі зборнікі «Гусляр» (1910) і «Шляхам жыцця» (1913). У 1914— 1915 гг. Купала быў рэдактарам «Нашай нівы». У сувязі з наступленнем немцаў на Вільню ён выехаў у Маскву, дзе быў прызваны ў армію. Служыў у ваенна-будаўнічым атрадзе ў Мінску, Полацку, Смаленску.

Купала быў адным з заснавальнікаў беларускай пейзажнай і любоўнай лірыкі. Фальклорна-рамантычныя паэмы Купалы «Курган», «Бандароўна», «Яна і я», «Магіла льва» па сваёй выключнай мастацкай дасканаласці сталі класічнымі.

Колас Я. (Міцкевіч Канстанцін Міхайлавіч, 1882—1956) нарадзіўся ў засценку Акінчыцы Мінскага павета ў сям'і малазямельнага селяніна-лесніка. Адзін з заснавальнікаў (разам з Я. Купалам) новай беларускай літаратуры і літара-урнай мовы, класік беларускай літаратуры. Скончыў настаўніцкую семінарыю ў Нясвіжы (1902 г.). Працаваў на стаўнікам пачатковых школ. Летам 1906 г. удзельнічаў у нелегальным настаўніцкім з'ездзе, за што быў звольнены з працы і асуджаны на 3 гады зняволення. Адбываў пакаранне ў 1908—1911 гг. у мінскім астрозе. Пасля вызвалення настаўнічаў. У пачатку першай сусветнай вайны выехаў у Расію. У 1915—1917 гг. служыў у арміі, быў на фронце. першыя вершы Кастусь Міцкевіч пісаў па-руску.

У 1906 г. Аляксандр Уласаў, адзін з кіраўнікоў Беларускай сацыялістычнай грамады, запрасіў Коласа да супрацоўніцтва ў газеце «Наша доля». У гэтай газеце ўбачылі свет яго вершы «Наш родны край» (№ 1), «Асенні вечар» (№ 2), «Беларусам» (№ 3), а таксама сатырычнае апавяданне «Слабода» (№ 2).

Шмат твораў Я. Коласа апублікавала газета «Наша ніва», у тым ліку тых, што былі напісаны за астрожнымі кратамі. У 1910 г. рэдакцыя «Нашай нівы» выдала першы зборнік паэта “ Песні жальбы ”. У 1912 – 14 гг. убачылі свет празаічныя зборнікі – “ Апавяданні” і “Родныя з’явы”.

Я. Колас быў пачынальнікам мастацкай прозы ў беларускай літаратуры. Мастацкай дасканаласцю вылучаюцца ягоныя алегарычныя апавяданні, вядомыя лад назвай «Казкі жыцця».

Велізарную ролю ў развіцці беларускай літаратуры ў міжрэвалюцыйны перыяд 1907 – 1917 гг. адыграў Максім Багдановіч (1891-1917) нарадзіўся ў Мінску у сям’і настаўніка, беларускага фалькларыста Адама Багдановіча. Перакладчык, літаратуразнавец, класік беларускай літаратуры. Маленства правёў у Гродна. У 1906 – 1916 г. жыў у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі. Скончыў юрыдычны ліцэй. З восені 1916 г. – у Мінску. Удзельнічаў у дзейнасці Беларускага камітэта дапамогі ахвярам вайны. У пачатку 1917 г. абвастрылася хвароба (сухоты). Выехаў лячыцца ў Ялту.

Творы Багдановіча, выдадзеныя ў зборніку «Вянок» (1913 г.) і напісаныя ў апошнія гады жыцця, у найбольшай ступені садзейнічалі ўключэнню беларускай літаратуры ў еўрапейскі літаратурны працэс і набліжалі яе да ўзроўню больш развітых літаратур.

Палымянай любоўю да Радзімы пранізаны адзін з апошніх твораў М. Багдановіча — верш-гімн «Пагоня», які стаў запаветам паэта свайму народу.

У перыяд нацыянальнага адраджэння ярка раскрыліся творчыя таленты Алаізы Пашкевіч (Цёткі), Казіміра Кастравіцкага (К. Каганца), Антона Лявіцкага (Ядвігіна Ш.), Зміцера Жылуновіча (Ц. Гартнага), Змітрака Бядулі, Канстанцыі Буйло, Максіма Гарэцкага.

Цётка аўтаркніг “ Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду ” – першых арыгінальных зборнікаў беларускай паэзіі пач. ХХ ст. Яна – адна з пачынальнікаў апавядальнага жанру.

Жывапіс. У другой палове XIX ст., як і ў першай, не існавала нацыянальнай беларускай школы, ці плыні, жывапісу.

У 2-й палове ХІХ ст. у беларускім жывапісе панаваў мастацкі стыль рамантызм.

Нікадзім Селівановіч (1834—1919) нарадзіўся ў в. Цынцавічы Вілейскага павета (непадалёк ад Маладзечна) у сям'і селяніна. Скончыў Маладзечанскае пяцікласнае вучылішча, а за тым Пецярбургскую акадэмію мастацтваў. Вярнуўся на радзіму. Пісаў іконы, партрэты. Захапіўся мазаікай. 3 мэтай удасканалення майстэрства ў гэтай галіне мастацтва зноў паступіў у Акадэмію. Майстар бытавога жывапісу. Скончыў мазаічны клас і быў запрошаны для афармлення вядомага Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Удзельнічаў у стварэнні кампазіцыі «Тайная вячэра» для галоўнага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка. Аўтар бытавых карцін («Дзеці ў двары», «У школу», «Гульня дзяцей вёскі Цынцавічы», “Пастух са Свянцяншчыны”). Найбольш значны твор у гэтым жанры — «Стары пастух».

Казімір Альхімовіч (1840—1916) нарадзіўся ў Лідскім павеце ў сям'і небагатага шляхціца. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Прымаў удзел у паўстанні 1863 г., адбыў ссылку ў Сібіры. Пасля ссылкі жыў за мяжою. Закончыў Мюнхенскую акадэмію мастацтваў. Працаваў у Парыжы, Варшаве і іншых гарадах. Пісаў карціны на гістарычныя тэмыПахаванне Гедыміна». «Пасля бітвы» «Смерць Глінскага ў турме»), паказаў лёс ссыльных паўстанцаўСмерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале», «На зтапе»), адлюстраваў цяжкую працу і ўмовы жыцця сялян і парабкаў («Жніво», «Парабкава хата»).

Напалеон Орда. Нарадзіўся ў Пінскім павеце. Мастацкую адукацыю атрымаў у Парыжы, музыцы вучыўся ў польскага кампазітара Ф.Шапэна. Амаль 25 гадоў падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы, Літве. У Беларусі зрабіў больш за 200 замалёвак.

На развіцці выяўленчага мастацтва ў Беларусі ў пач. ХХ ст. па-ранейшаму адмоўна адбівалася адсутнасць мясцовых прафесійных мастацкіх школ.

У пачатку XX ст. у Мінску, Віцебску, Магілёве з'явіліся першыя прыватныя рысавальныя школы.

Найбольш распаўсюджанымі жанрамі жывапісу былі пейзажны, бытавы і партрэтны..

Бялыніцкі-Біруля Вітольд Каятанавіч (1872—1957) нарадзіўся ў м. Бялынічы Магілёўскай губ. Пасля сканчэння Маскоўскага вучылішча жывапісу, ваяння і дойлідства жыў у Маскве, але часта наведваў радзіму. Развіваў традыцыі рускага лірычнага пейзажу. Да ліку лепшых яго палотнаў адносяцца «Сакавіцкае змярканне» (1903), «Зімовы сон» (1911), «Блакітная капліца» (1911), “ З аколіц Пяцігорска ” (Траццякоў набыў для сваёй калекцыі), “ Вясна ідзе ” (прынесла аўтару першую прэмію Маскоўскага таварыства аматараў мастацтваў). Сябраваў з І.Рэпіным.

Архітэктура. Пад уздзеяннем прамысловай рэвалюцыі ў гарадах Беларусі ў 60—90-я гг. адбыліся прыкметныя змены. Будаваліся буйныя фабрыкі і заводы, праз многія гарады прайшлі чыгункі, што выклікала новы тып пабудоўвакзалы, дэпо, чыгуначныя майстэрні. Будынкі вакзалаў будынкі, навучальных устаноў (гімназій, рэальных і духоўных вучылішчаў), тэатраў, банкаў, акруговых судоў і іншых дзяржаўных устаноў у кожным горадзе адносіліся да ліку лепшых і прыгажэйшых.

Для архітэктуры другой паловы XIX ст. (гарадской, сядзібнай, храмавай) быў характэрны стылявы эклектызм, г. зн. змяшанне, спалучэнне разнастайных мастацкіх элементаў і стыляў.

Сталі моднымі пабудовы ў стылі сярэднявечнай готыкі з прымессю іншых стыляў («псеўдаготыка» — несапраўдная готыка). Найбольш часта ён выкарыстоўваўся ў будаўніцтве касцёлаў (Відзы, Гервяты, Браслаў, Вілейка, Іўе, Рэчыца, Паставы і інш.).

У будаўніцтве праваслаўных храмаў -- сярэднявечны «рускі», або «візантыйскі», стыль. Ініцыятарам будаўніцтва падобных храмаў быў граф Мураўёў, таму ў народзе яны набылі назву “мураўёвак”. Характэрна – высокія шатровыя званніцы, багаты дэкор у выглядзе какошнікаў.

У гэтым стылі створаны мемарыяльны храм у вёсцы Лясная ў гонар 200-годдзя перамогі рускіх войск над шведамі; капліца князёў Паскевічаў у Гомелі, Уваскрэсенскі сабор у Барысаве.

У культавым дойлідстве складваўся і неараманскі стыль. Найбольш вядомы помнік, які спалучае матывы раманскай і гатычнай архітэктурыЧырвоны касцёл у Мінску (касцёл Сымона і Алены).

Побач з “архітэктурай гістарызму” ў канцы ХІХ ст. адбываецца станаўленне новага стылю – мадэрна. Для помнікаў гэтага стылю характэрна перапляценне ліній, асімітрычныя кампазіцыі, багаты ляпны дэкор.

Прыклады мадэрна: Пазямельна – сялянскі банк у Віцебску, жылыя дамы ў Гродне, Гомелі, Магілёве.

Адной з асаблівасцяў беларускай архітэктуры стала выкарыстанне прыроднага камяню. Найбольш папулярны ён быў у Заходняй і Цэнтральнай Беларусі (касцёлы ў вёсцы Ліпнішкі Іўеўскага раёна Гродзеснкай вобласці, вёсцы Гожа Гродзенскага раёна).

Нацыянальная самабытнасць беларускай архітэктуры выявілася ў насычэнні помнікаў этнаграфічнымі дэталямі (Холмскія вароты ў Брэсцкай крэпасці), выкарыстанні мастацкага кавальства (дом купца Мураўёва ў Гродне), дэкаратыўнай керамікі (Мірская капліца).

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.