Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Сялянскія паўстанні XVIII ст. Крычаўскае паўстанне 1740 – 1744 гг. Васіль Вашчыла






Адным з сялянскіх выступленняў у феадальную эпоху было паўстанне сялян Крычаўскага староства. На чале яго быў беларускі селянін Васіль Вашчыла. Нарадзіўся ён у 1690 г. у сялянскай сям'і ў невялічкай вёсцы Лобжа, што на Крычаўшчыне. 3 цягам часу займеў жыхарства ў вёсцы Селішчы Крычаўскага староства. Вашчыла быў вядомы як ініцыятыўны і прадпрымальны гаспадар. У той жа час ён смела і рашуча выступаў супраць злоўжыванняў арандатараў і адміністрацыі Крычаўскага староства. Васіль складаў і дастаўляў сялянскія скаргі фактычным уладальнікам Крычаўшчыны – Радзівілам. А справа гэта, як вядома, была небяспечная. Скаржнікаў каралі жорстка.

Так што выбар крычаўскімі сялянамі свайго лідэра быў невыпадковым. У маі 1740 г. Васіль Вашчыла ўзначаліў першы ўзброены сялянскі атрад, які пачаў баявыя дзеянні супраць арандатарскіх наймітаў, і здабыў першыя поспехі ў барацьбе з упэўненым у сваёй непераможнасці, пыхлівым шляхецкім злучэннем.

Што ж прымусіла сялян і простых гараджан Крычаўшчыны ўзняцца супраць прыгнятальнікаў? У першую чаргу жорсткі павіннасны ўціск і рабаўніцтва з боку арандатараў. У 30-я гады XVIII ст. Крычаўскае староства арандавалі браты Гдаль і Шмуйла Іцкавічы.

Магутны выбух народнага гневу вымеў са староства жорсткіх прыгнятальнікаў-арандатараў. Паўстанцы ўзялі ўладу ў свае рукі. Дык якой бачылася сялянам справядлівасць? Многія пытанні кіравання Крычаўскім староствам Васіль Вашчыла вырашаў са сваімі паплечнікамі. Яны здавалі ў арэнду, як і раней, прамысловыя прадпрыемствы і корчмы. Новых арандатараў шукалі сярод гараджан, дробнай шляхты, заможных сялян. Захавалася звыш 20 арэндных дагавораў, падпісаных Вашчылам і яго памагатымі. Кіраўнікі паўстання стараліся абмяжоўваць эксплуатацыю сялян арандатарамі. Апошнім прадпісвалася пад пагрозай пакарання (канфіскацыі тавараў, штрафу) не займацца вымаганнем. Былі прадугледжаны меры і супраць ліхвярства, што раней шырока практыкавалася ва ўладанні. Каб прыгонныя не трапілі ў поўную залежнасць ад арандатараў, сялянам забаранялася пазычаць вялікія сумы грошай і многа збожжа. Пры малых пазыках, якія таксама не заўсёды дазваляліся, быў устаноўлены невялікі працэнт. Пад пагрозай штрафу яго забаранялася перавышаць.

Такім чынам, кіраўнікі сялянскага руху спрабавалі паслабіць павіннасны ўціск, аберагчы падданых ад вымаганняў з боку сквапных арандатараў, абмежаваць ліхвярства, якое давяло да галечы не адну гаспадарку. Аднак гэтыя захады былі відавочна накіраваны не супраць феадалаў-землеўласнікаў, а супраць залежных ад іх арандатараў. Прыгонныя нават уявіць сабе не маглі, каб выступіць супраць уладальніка Крычаўшчыны. Сяляне акуратна па «старыне» працягвалі сплачваць Радзівілам усе падаткі. Грошы ад арэнды таксама перадаваліся гаспадару. У тэксце аднаго з арэндных дагавораў адзначалася: «Мы, войты і мужы, непакоімся, каб да канца не была спустошана княжацкая казна».

Рамантычна-наіўныя ўяўленні беларускага сялянства аб «добрых» панах і прыстойных служэбніках разбіваліся аб крывадушша рэчаіснасці. Новы арандатар са старажытнай мясцовай шляхты Марцін Літавор Храптовіч аказаўся такім жа прыгнятальнікам працоўнага люду. А Радзівіл, які, здавалася, непасрэдна не эксплуатаваў крычаўскіх падданых і таму ў іх вачах паўставаў нейкім панам-дабрадзеем, заставаўся адным з буйнейшых магнатаў Рэчы Паспалітай — спажыўцом дармовай сялянскай працы. Менавіта ён лічыў сябе гаспадаром у дзяржаве і раздзяляць уладу з кімсьці, а тым больш з «халопамі», не збіраўся.

Гэта стала відавочна, калі сялянскі рух пачаў пашырацца і ў вашчылавым войску налічвалася ўжо каля 2 тысяч чалавек. Радзівіл адчуў, што страчвае кантроль над сітуацыяй і ўладу ў старостве. Каб задушыць паўстанне, князь Геранім Фларыян Радзівіл накіраваў на Крычаўшчыну войска са сваёй слуцкай рэзідэнцыі. 15 студзеня 1744 г. некалькі сотняў салдат з гарматамі і некалькі сотняў казацкай конніцы ўвайшлі ў Крычаў. Савет кіраўнікоў сялянскага руху вырашыў даць бой ворагу, пакуль да яго не падышла дапамога.

Узброеныя сяляне на чале з Вашчылам 18 студзеня атакавалі горад. Княжацкія воіны-найміты, акрамя самай сучаснай на той час агнястрэльнай зброі, мелі добры вопыт вядзення баявых дзеянняў. Дапамагалі ім таксама гарадскія ўмацаванні. Галоўная ж сялянская зброя – нянавісць да прыгнятальнікаў – была вельмі слаба падмацавана зброяй баявой. Таму не дзіўна, што радзівілаўскае войска без відавочных страт адбіла атаку паўстанцаў і адкінула іх ад Крычава за Сож.

Але Вашчыла не лічыў сябе пераможаным. Прыгонныя не склалі зброю і не скарыліся. Яны спыніліся ў вёсцы Царковішча, збіралі сілы і рыхтаваліся да новых бітваў. Прынамсі, на 26 студзеня планаваўся паўторны штурм Крычава. Пра гэтыя намеры неяк дазнаўся вораг. У гэты ж час у Крычаў прыйшло падмацаванне да радзівілаўскага атрада. Адчуўшы перавагу, княжацкія злучэнні ў ноч на 26 – на той дзень, калі сяляне планавалі захапіць Крычаў, — рушылі ў напрамку Царковішчаў. Асцярожна, пад покрывам цемры, яны наблізіліся да лагера паўстанцаў. На золку радзівілаўскае войска ўсёй моцай абрушылася на сялян. Тыя нават не здолелі арганізаваць хоць якую абарону. Невялікія групы паўстанцаў з Вашчылам адыходзілі да лесу. Каля 200 чалавек загінулі на полі бою, 176 трапілі ў палон.

Пачалася расправа. Камандуючы карнікамі загадаў 30 паўстанцаў павесіць, яшчэ 30 пасадзіць жывымі на палі і падвесіць за рэбры на круках. Уся маёмасць актывістаў сялянскага руху канфіскоўвалася. Па сутнасці, Крычаўшчына была аддадзена на разрабаванне салдатам.

У лютым 1744 г. у Крычаў прыбыў гаспадар уладання Геранім Радзівіл. Тады ж адбыўся суд над кіраўнікамі паўстанцаў. Шаснаццаць чалавек, у тым ліку сярод іншых Івана Карпача, Стэся Бачко, Васіля Ветра, Навума Буяна, Івана Дакуку, Івана Галёнку, прыгаварылі да пакарання смерцю. Прыгавор быў прыведзены ў выкананне.

Але Васіля Вашчылы паміж загінуўшых не было. Яму ўдалося перайсці мяжу і шукаць паратунку ў Расійскай дзяржаве. Дазнаўшыся аб месцазнаходжанні завадатара крычаўскіх сялян, Радзівіл звярнуўся з просьбай да ўрада Расіі аб перадачы яго як злачынцы. Пакуль вялася папяровая цяганіна паміж Кіевам, Пецярбургам і Старадубам, Васіль Вашчыла, якога трымалі пад аховай у Старадубскай крэпасці, цяжка захварэў. 26 жніўня 1744 г. яго не стала. Але пагалосак Крьічаўскага паўстання доўгім рэхам адазваўся па ўсёй тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Праз 4 гады насля падзей у Крычаўскім старостве адзін з радзівілавых слуг пісаў свайму пану: «Гзта ж ва ўсёй Кароне і Літве вядома Крычаўскае выступленне».

Паўстанне на Каменьшчыне. Цераз дзесяць гадоў пасля Крычаўскага пачалося паўстанне сялян ва ўладанні каталіцкай царквы Каменьшчына Мазырскага павета. Прычынай яго быў зноў жа непасільны прыгнёт, які доўгі час трывалі прыгонныя маёнтка.

Самыя раннія звесткі аб камянецкім выступленні адносяцца да 7 верасня 1754 г. Пад гэтай датай значыцца загад гетмана Вялікага княства Літоўскага аб накіраванні ва ўладанне 2 харугваў для падаўлення сялянскіх хваляванняў. Напэўна гэта ім хутка ўдалося, бо ў снежні харугвы былі адкліканы на месца.

Аднак барацьба ва ўладанні не спынілася. У кастрычніку 1755 г. сяляне зноў узяліся за зброю. Тым жа 2 харугвам, як і год назад, прыйшлося выпраўляцца на Каменьшчыну. На гэты раз такой сілы для ўціхамірвання падданых не хапіла. Цераз месяц на Мазыршчыну накіроўваюцца яшчэ 4 харугвы на чале са шляхціцам Панятоўскім. Аднак і павялічанай колькасці вайскоў-цаў для падаўлення выступлення было яўна недастаткова. У сваім лісце Радзівілу Панятоўскі паведамляў, што паўстала ўся Камянецкая воласць, у якой налічваецца звыш 700 сялянскіх двароў.

Сяляне пры падыходзе харугваў да ўладання пакідалі свае хаты і накіроўваліся да мястэчка Славечна. Там, згуртаваўшыся, яны мелі намер даць бой няпрошаным гасцям. Так і адбылося. Сялянскі атрад перахапіў людзей Панятоўскага яшчэ перад Славечнам. Нечакана для шляхецкага атрада прыгонныя пасля абстрэлу коннікаў перайшлі ў атаку. Злучэнне Панятоўскага не здолела вытрымаць націску і адступіла да мястэчка Убарць.

Камандуючы шляхецкім войскам вырашыў тут затрымацца. Панятоўскі чакаў абяцаную Радзівілам дапамогу, бо ўжо не меў ахвоты з наяўнай сілай ісці супраць згуртаваўшыхся сялян. Рыхтаваліся да сустрэчы радзівілаўскага войска таксама і паўстанцы. Яны працягвалі сцягвацца да Славечна і стварылі там умацаваны лагер. Па даных Панятоўскага бунтаўшчыкоў налічвалася некалькі тысяч. Усёй воласцю яны далі клятву «змагацца да апошняга, хоць і галовы прыйшлося б пакласці».

У лютым 1756 г. да Панятоўскага прыбыло падмацаванне. Гэта былі гусары, лёгкая конніца і пяхота з артылерыяй. 3 такой сілай ён мог разлічваць на поспех у барацьбе з сялянамі. Таму адразу накіраваўся да Славечна. Сутычка не была доўгай. Імклівая атака прафесійнага войска разбурыла ўмацаваны лагер паўстанцаў. Сяляне згубілі 60 чалавек забітымі. Прыкладна столькі ж параненых трапіла ў палон. Аднаго з палонных карнікі адразу пасадзілі на палю. Гэта быў пачатак жорсткай расправы, якую ўчынілі пераможцы над паўстанцамі. На месца экзекуцыі яны сагналі ўсё дарослае насельніцтва Камянецкай воласці і пачалі выконваць прыгаворы. Адных удзельнікаў сялянскага руху каралі смерцю, іншых – білі бізунамі. Такім чынам, паўстанне на Каменьшчыне пацярпела паражэнне. У ім, як і ў паўстанні сялян Крычаўскага староства, дакладна праявіліся тыповыя для феадальнай элохі раз'яднанасць сялянскага руху, яго непаслядоўнасць.

Але разам з тым безвыніковымі сялянскія выступленні назваць нельга. Пасля іх становішча сялян на некаторы час паляп-шалася, ліквідаваліся найбольш агідныя праявы феадальнага прыгнёту.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.