Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Лекцыя 7.






А. 1. Якi канчатак роднага склону ў такiх словах: чалавек, грош, куст, вол, нож, малаток, коўш, студзень, красавiк?

2. Як будзе родны склон: розум, боль, жаль, сьмех, сум, гром, край, ячмень, тытун, галун, палын, пясок?

3. Якiя канчаткi ў родным склоне прадметнiка мужчынскага роду?

4. У якiх склонах стаяць прадметнiкi ў такiх разох: на дуб е, на стал е, у кажус е, граць на раз е, у гарос е?

на даждж ы, у каш ы, аб наж ы, у калодзяж ы, у коклюш ы, у плач ы, у буч ы, на канц ы, на полц ы, у бар ы?

на купц у, пры Рыгор у, Лукаш у, чужаземц у, немц у, кiтайц у, Марцiнкевiч у?

у Полацк у, на бак у, аб ваўк у, на язык у, аб чалавек у?

 

5. Якi канчатак мае месны склон мягкага скланеньня муж. р. (госьць, верабей i падобн.)?

§ 17. Увагi аб розных канчатках. I. Родны склон адз. лiку мае канчатак у або а, як у цьвёрдым, так i ў мягкiм скланеньнi (у мягкiм скланеньнi пiшацца -ю, -я).

Канчатак -а, (я) знаходзiм:

1) у прадметнiках, што азначаюць жывыя творы, напр.: чалавека, Язэпа, брата, ваўка, вала, злодзея, вераб’я i iнш;

2) у прадметнiках вобразных, што можна бачыць, лiчыць, асаблiва, калi нацiск прыходзiцца на канчатак: грош - грашá, малаток - малаткá, нож - нажá, нос - насá, кош - кашá, коўш - каўшá i iнш.

3) у назовах месяцаў: студня, сакавiка, красавiка i г. д.

Іншыя прадметнiкi звычайна маюць канчатак у (ю):

розуму, болю, жалю, сьмеху, смутку, грому, роду, мiру, абычаю, дару, страху, веку, року, пакою, усходу, заходу, ценю (гэты цень), плачу, ураджаю, жару, прымусу, люду, народу, краю, бору, узору, лесу, сьнегу, лёду, попелу, алею, шроту, хвойнiку, дроту i ўмат iншых.

У-ва ўсiх прыведзеных прыкладах нацiск ня прыходзiцца на канчатак , але часам канчатак здараецца i пад нацiскам, напр.: пяску, тытуну, галуну, палыну, тварагу; дажджу, агню, сну, часам аўсу, чацьвяргу.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.