Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Чайко М. П.






АНАЛІЗ ТВОРАЎ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

На першым этапе аналіза мастацкага твора неабходна вызначыць від мастацтва і прыналежны да яго жанр. Галоўнай мэтай у рабоце над характарыстыкай мастацкага твора, цыкла або серыі з'яуляецца вызначэнне ідэйна-вобразнай структуры, сэнсавай сутнасці аб'екта выяуленчага мастацтва, нематэрыяльнай асновы твора, якая ў выніку працы мастака з дапамогай выразных сродкаў набывае рэальнае аблічча. Паняцце ідэі ў мастацтве можна трактаваць, як інфармацыйны пасыл гледачу, што аказвае эмацыянальнае ўздзеянне. Дзякуючы ідэйнай напоўненасці мастацкі твор у стане абудзіць нацыянальныя пачуцці цэлага народа (Гойя “Расстрел в ночь со 2 на 3 мая 1808 года”), уплываць на фарміраванне светапогляду, спарадзіць рэакцыю на сацыяльныя канфлікты (В.Г.Перов " Проводы покойника", Ван Гог " Едоки картофеля"), насіць выразны палітычны характар (Давид " Смерть Марата"), рэвалюцыйныя ідэі (Делакруа " Свабода, ведущая народ").

Ідэйная сутнасць твора можа мець ярка выразную лінію, ляжаць на паверхні палатна, як у прыведзенных вышэй у якасці прыклада творах, і наадварот, бязмоўна пранізваць твор і адначасова кранаць глыбіней уздзеяння (И.Левитан " Над вечным покоем"). Актуальнымі ва ўсе часы ў сусветным мастацтве застаюцца і агульначалавечыя ідэі, ідэі боскага паходжання чалавека.

Аднак не менее значнае месца ў мастацтве належыць творам аддаленным ад " Высокіх ідэалаў", галоўнай мэтай якіх становіцца вырашэнне фармальных задач. У большай ступені гэта тычыцца абстрактнага, беспрадметнага мастацтва, дзе мастацкая форма з'яўляецца дамінуючай над ідэйнай сістэмай, а сродкі выразнасці, тэхніка, фактура і г.д. складаюць аснову вобразнага пачатку. Адсюль і характарыстыка ідэйнай сутнасці такіх твораў па аналогіі сродкаў мастацкай выразнасці: фармальныя, пластычныя, рытмічныя ідэі і г.д.

Наступным этапам аналізу мастацкага твора з'яўляецца разгляд кампазіцыйнага пастраення. Праводзіцца сувязь паміж задумай, яе увасабленнем па сродкам тэмы і абранага сюжэта. Неабходна вызначыць кампазіцыйны прыем аўтара, пры аналізе цыкла або серыі работ, агульныя для ўсіх падыходы, элементы ці прыемы. Указаць фармат твора, матэрыял, тэхніку выканання.

Пры апісанні мастацкіх сродкаў, якія выкарыстоўвае аўтар у рабоце над сваім творам, неабходна улічваць спецыфічнасць кожнага віда выяўленчага мастацтва і прыналежныя ім мастацкія якасці. Так пры аналізе жывапіснага палатна ў першую чаргу ўвага будзе нададзена каларыту, настрою, графіка патрабуе большай увагі да манеры выканання, света-ценевой мадэліроўкі, скульптура апелюе пластыкай, сілуэтам і г.д. (Аналіз кампазіцыйнай будовы, апісанне абраных сродкаў выроўнасці, адным словам, аналіз практычнай часткі твора павінен складаць большую частку характарыстыкі.)

На завяршальным этапе аналіза мастацкага твора важна адзначыць сувязь ідэйна-вобразнай і кампазіцыйнай структуры. Падкрэсліць важнасць тых ці іншых выразных сродкаў, што выкарыстоўвае аўтар, яго індывідуальныя рысы, манеру выканання, тыповыя ці наватарскія падыходы, мастацкія і тэхнічныя прыемы. Калі твор, ці серыя работ ствараецца для экспанавання ў вызначаным інтэр'еры, экстэр'еры ці мае практычнае выкарыстанне ў вучэбным працэсе, неабходна акрэсліць яго сферу выкарыстання.

 

Прыкладны план аналіза мастацкага твора

§ Характарыстыка твора (аб'ем работы, аб'ект мастацкай ці даследчай дзейнасці, мэта працы)

§ Від і жанр мастацтва

§ Ідэйна-вобразная структура

§ Сюжэт

§ Сродкі мастацкай выразнасці (у адпаведнасці з відам мастацтва)

§ Матэрыял і тэхніка

§ Навізна атрыманных вынікаў

§ Сфера выкарыстання

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.