Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Прадмова






Мінула роўна 10 год, як вышла ў сьвет «Беларуская граматыка для школ». За гэты час сталася ня толькі мовай прыгожага пісьменства ды рознароднай публіцыстыкі, але і мовай дзяржаўнаю або прызначай дзяржавай у публічным жыцьці. «Народнае нарэчча» сілаю сталася «літаратурным языком». Гэта бязсумлівы факт, незалежна ад тае ці іншае ступені зроднасьці беларускае мовы з іншымі славянскімі.

Вялікае грамадзкае значэньне беларускае мовы вымагае ад культурных работнікаў асабліва ўважлівага апрацаваньня яе, як з боку навуковага, так і школьнага ўжытку.

«Беларуская граматыка для школ», выданая першы раз у 1918 годзе, мела сваім заданьнем замацаваць і ўпарадкаваць выясьніўшыяся ўжо тады граматычныя асновы беларускай літаратурнай мoвы ды ўстанавіць сталы правапіс.

Практыка жыцьця і прасьвечаная крытыка гадоў прызналі, што «ўсё найважнейшае зроблена добра». Правапіс усталіўся і мае за сабою некаторую традыцыю.

Але тая самая практыка і крытыка паказалі на некаторыя пахібы, а нават, хоць толькі часткова, і паправілі іх.

Аўтар «Бел. грам. для школ» сам цяпер бачыць дужа выразна цэлую чараду яшчэ спрэчных пытаньняў (у аканьні, у правапісе чужаземных слоў і інш...), бачыць патрэбу і магчымасьць спрашчэньня правапісу, але не бярэцца праводзіць якія-колечы паважнейшыя зьмены такім індывідуальна-партызанскім спосабам, накідаючы свой праект праз школьны падручнік. Гэта павяло-б толькі да шкоднага хаосу.

Рэформа правапісу, калі мае быць праведзена, мусіць быць праведзена ў цэласьці ды ў сувязі з рэформай пісьма і пераглядам граматычных формаў (морфолёгія).

Адпаведныя праекты павінны быць апрацаванымі паасобнымі адзінкамі, але прайсці праз публічнае сіта грамадскай і навуковай крытыкі перш, чым маюць быць уведзенымі ў жыцьцё аўторытэтам культурных устаноў. Бо тутака пасьпех, запраўды, можы быць людзём на сьмех.

Горш за тое: непавязаныя, паасобныя зьмены «на лепшае» могуць заграмазьдзіць і загарадзіць дарогу да запраўды добрай рэформы.

Дзеля гэтага аўтар устрымаўся ад увядзеньня і тых зьмен, якія прыняла «Акадэмічная Конфэрэнцыя па рэформе правапісу і азбукі», скліканая інстытутам Беларускае Культуры 14 лістапада 1926 г. ў Менску.

Ёсьць над чым падумаць і папрацаваць, дык можна і трэба пачакаць, высьцярагаючыся, каб лепшыя новыя дэталі, не псавалі больш-менш неблагога цэлага, якое ўжо існуе.

Цяперашняе выданьне «Беларускай Граматыкі для школ» мае на ўвазе неадкладныя патрэбы беларускай школы і ўсіх тых многіх, што жадаюць вывучыць беларускую мову шляхом саманавучаньня.

Гэтае выданьне спаўна перароблена і значна пашырана ў параўнаньні да ўсіх папярэдніх выданьняў. Увесь матэрыял на два концэнтрычныя колы: «Першае кола» і «Другое кола». Першае кола толькі азнаямляе вучня з граматычным матэрыялам, прывучае яго разьбірацца ў мове. Яно не зьвяртае ўвагі вучня на падрабязныя асаблівасьці або точнае азначэньне граматычных тэрмінаў, а на ўсё, можна сказаць, яшчэ паказвае пальцам: гэта — тое, гэна — тое; гэта — так, гэна — іначай...

Другое кола абыймае той самы матэрыял, толькі шырэй і ўводзіць вучня ў глыбейшы і больш падрабязны разбор. Тутака вучань вывучае тое, з чым пазнаёміўся папярэдні год у першым коле.

Бяручы гэты падручнік у рукі, вучань павінен быць ужо крыху азнаёмлены са сказам (дзейнік, выказьнік...) і з часьцінамі мовы (паняцьце аб скланеньні, спражэньні...), што можа быць зроблена вучыцелем без падручніка.

Матэрыял падзелены лекцыі такім спосабам, што пад літарай А знаходзяцца клясовы разбор і пытаньні, якія маюць прывясьці вучня да граматычных вывадаў («правілаў»), памешчаных пад адпаведным параграфам. Пад літарай В знаходзіцца матэрыял для самастойнага апрацаваньня вучняў (у клясе або дома, залежна ад магчымасьці і патрэбы).

Падзел і расклад матэрыялу мае толькі аблягчыць працу вучыцеля, але зусім не змушае яго сьлепа йсьці за гэтым раскладам. Наадварот: вучыцель ня раз змушаны будзе рабіць значныя зьмены ў падзеле матэрыялу, залежна ад разьвіцця і поступу вучняў. Вучыцель павінен да гэтага загадзя прыгатовіцца і добра вывучыць падручнік. У некаторых разох ён змушаны будзе сам знайсьці матэрыял для апрацаваньня вучням, бо аўтар стараўся даваць самае неабходнае, каб не павялічыць залішне коштаў друку.

Увагі і параграфы, азначаныя зоркаю (*) пры цыфры, назначаны больш для вучыцеля, як вучняў, і могуць быць с карысьцю выясьнены апошнім толькі пры адпаведна высокім роўні іх разьвіцьця і падгатоўкі.

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.