Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Матэрыялу.

У вучняў на партах карткі з вершам, тэкст верша адкрываецца і на дошцы.

Беларусь, ты не забыта.

У душы, як Божы знак:

Хата… Канюшына… Жыта…

Бульба… Бусел… Шпак…

Мроя… Хлопец закаханы…

Цемра… Шлях дамоў…

Беларусь, ты збудавана

З беларускіх слоў! (Л. Дайнека)

- Прачытаўце верш. (Адзін з вучняў чытае верш уголас.)

- Перакладзіце выдзеленыя словы на рускую мову. (Хата – дом,

канюшына – клевер, жыта – рожь, бульба – картошка, бусел – аист, шпак – скворец, мроя – мечта (настаўнік зачытвае з тлумачальнага слоўніка: “Мроя – тое, што створана фантазіяй; мары, летуценні”.), хлопец закаханы – юноша влюблённый, цемра – темнота, шлях дамоў – дорога домой.)

- Якой часцінай мовы з’яўляюцца выдзеленыя словы?

- Вызначце род назоўнікаў.

- Назавіце назоўнікі множнага ліку. (Дамоў, слоў.)

- Якія з назоўнікаў не ўжываюцца ў множным ліку? (Канюшына,

жыта.)

- Спалучэннем якіх часцін мовы ўтворана словазлучэнне “хлопец

закаханы”? (Назоўнік, прыметнік.)

- Я бачу, што вы шмат ведаеце аб назоўніках, разумееце іх сэнс,

вызначаеце марфалагічныя прыметы. Мы можам працаваць далей.

3. Чыстапісанне.

Бе Рэ эс ел сь

Беларусь Рэспубліка Радзіма

Настаўнік звяртае ўвагу на злучэнне літар.

- Прачытайце словы, запісанныя на другім радку.

- Што агульнага ў гэтых словах? (Усе яны з’яўляюцца слоўнікавымі

словамі. Пішуцца з вялікай літары. Гэта назва нашай краіны.)

- Падбярыце да іх сінонімы. (Айчына, бацькаўшчына.)

- Запішыце словы ў сшытак.

4.Аб’яўленне тэмы, пастаноўка мэты.

- На апошніх уроках мы шмат даведаліся пра назоўнік. Успомніце,

як змяняюцца назоўнікі? (Па ліках і склонах.)

- Колькі склонаў мае назоўнік? (6 склонаў.)

- Сёння мы будзем больш дакладна вывучаць першы са склонаў.

Што гэта за склон? (назоўны склон.)

- Так. Такім чынам, вы самастойна вызначылі тэму нашага урока –

“Назоўны склон”. Што патрэбна ведаць пра гэты склон? (на якія пытанні адказвае.)

- Звярніце ўвагу на табліцу “склоны назоўнікаў”. Назоўнікі якога

склону адказваюць на падобныя пытанні? (Вінавальнага склону.)

- Як вызначыць склон назоўніка, калі ён адказвае на пытанне

“Што? ” (для гэтага трэба вызначыць, галоўным ці даданым членам назоўнік з’яўляецца ў сказе.)

Паступова на дошцы з’яўляецца план, які адлюстроўвае мэту ўрока, сфармуляваную вучнямі пад кіраўніцтвам настаўніка.

 

Назоўны склон

 

Пытанні

 

Як адрозніць ад В. скл.?

 

Чым з’яўляецца ў сказе?

- Такім чынам, сёння мы павінны навучыцца адрозніваць назоўнікі,

якія ўжываюцца ў назоўным склоне, ад іншых назоўнікаў у сказе, вызначаючы ролю гэтых назоўнікаў у сказе

5.Фізкультхвілінка

У гэтым класе ўсе сябры. Вучні ўстаюць з-за парт.
У гэтым класе – я і ты. Паварочваюцца адзін да аднога, пляскаюць у далоні.
Усміхніся ўсім, хто справа. Выконваюць танцавальныя рухі, усміхаюцца.
Усміхніся ўсім, хто злева. Паварочваюцца направа і налева.

 

Зрокавая гімнастыка.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Britich Parliament, parties, government. | Токсикоманія




© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.