Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Ілюзорнае святло?






ЭНЦЫКЛІКА

LUMEN FIDEI

СВЯТОГА АЙЦА ФРАНЦІШКА

ДА БІСКУПАЎ, ПРЭЗБІТЭРАЎ І ДЫЯКАНАЎ,
ДА КАНСЭКРАВАНЫХ АСОБАЎ
І ДА ЎСІХ СВЕЦКІХ ВЕРНІКАЎ
ПРА ВЕРУ

(пераклад Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла
Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў
пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі)

 

Святло веры [1]

Ілюзорнае святло? [2-3]

Святло, якое нанова трэба адкрыць [4-7]


РАЗДЗЕЛ I

МЫ ПАВЕРЫЛІ Ў ЛЮБОЎ (пар. 1 Ян 4, 16)

Абрагам, наш айцец у веры [8-11]

Вера Ізраэля [12-14]

Паўната хрысціянскай веры [15-18]

Збаўленне праз веру [19-21]

Эклезіяльнае вымярэнне веры [22]

 

РАЗДЗЕЛ II

КАЛІ НЕ ПАВЕРЫЦЕ, НЕ ЗРАЗУМЕЕЦЕ (пар. Іс 7, 9)

Вера і праўда [23-25]

Веданне праўды і любові [26-28]

Вера як слуханне і бачанне [29-31]

Дыялог паміж вераю і розумам [32-34]

Вера і пошукі Бога [35]

Вера і тэалогія [36]

 

РАЗДЗЕЛ III

ПЕРАДАЮ ВАМ ТОЕ, ШТО ПРЫНЯЎ (пар. 1 Кар 15, 3)

Касцёл, маці нашай веры [37-39]

Сакрамэнты і перадаванне веры [40-45]

Вера, малітва і Дэкалог [46]

Адзінства і цэласнасць веры [47-49]

 

РАЗДЗЕЛ IV

БОГ ПАДРЫХТАВАЎ ІМ ГОРАД (пар. Гбр 11, 16)

Вера і агульнае дабро [50-51]

Вера і сям’я [52-53]

Святло для жыцця ў грамадстве [54-55]

Суцяшальная моц у цярпенні [56-57]

«Шчаслівая тая, якая паверыла» (Лк 1, 45) [58-60]

 

1. СВЯТЛО ВЕРЫ (Lumen fidei): гэтым выразам традыцыя Касцёла назвала вялікі дар, які прынёс Езус і які вось так прадстаўлены ў Евангеллі паводле св. Яна: «Я, святло, прыйшоў на свет, каб кожны, хто верыць у Мяне, не заставаўся ў цемры» (12, 46). Св. Павел таксама кажа тымі самымі словамі: «Таму што Бог, які загадаў: “Няхай з цемры заззяе святло”, засвяціў у нашых сэрцах» (2 Кар 4, 6). У язычніцкім свеце, які прагнуў святла, развіўся культ бога Сонца, Sol invictus, якога заклікалі на світанні. Хоць сонца ўзыходзіла штодзённа, было вядома, што яно не можа сваім святлом ахапіць усю экзістэнцыю чалавека. Сонца не асвятляе ўсёй рэчаіснасці; яго промень не можа пранікнуць у змрок смерці, дзе вока чалавека закрываецца на яго святло. Св. Юстын Мучанік сцвярджае: «Ніхто ніколі не сустрэў нікога гатовага памерці за сваю веру ў сонца»1. Хрысціяне, разумеючы, які вялікі гарызонт адкрывае перад імі вера, называлі Хрыста сапраўдным сонцам, «промні якога даюць жыццё»2. Марце, якая аплаквала смерць брата Лазара, Езус кажа: «Ці не казаў Я табе, што, калі будзеш верыць, убачыш славу Божую?» (Ян 11, 40). Хто верыць – бачыць; бачыць дзякуючы святлу, якое асвятляе ўвесь шлях, бо прыходзіць яно да нас ад уваскрослага Хрыста, ранішняй зоркі, якая ніколі не заходзіць.

 

Ілюзорнае святло?

2. Аднак, калі гаворым пра святло веры, можам сустрэцца з пярэчаннем нашых сучаснікаў. У эпоху новай гісторыі лічылася, што гэтае святло магло задаволіць старажытнае грамадства, але яно непатрэбна ў новыя часы, калі чалавек пасталеў, стаў ганарыцца сваім розумам і жадае па-новаму даследаваць будучыню. Таму вера стала ўяўляцца як ілюзорнае святло, якое перашкаджае чалавеку з адвагай здабываць веды. Малады Ніцшэ заахвочваў сваю сястру Альжбету, каб яна рызыкнула і пайшла «новымі дарогамі […] у няўпэўненасці самастойнага крочання наперад». І дадаваў: «У гэтым пункце разыходзяцца шляхі чалавецтва: калі хочаш дасягнуць спакою душы і шчасця, то вер, а калі хочаш быць вучнем праўды, тады даследуй»3. Быццам бы вера перашкаджае пошуку. Зыходзячы з гэтага, Ніцшэ будзе крытыкаваць хрысціянства за тое, што яно звузіла абсяг чалавечай экзістэнцыі, пазбаўляючы жыццё навізны і прыгоды, што вера нібы ілюзія святла, якая ўскладняе нам, свабодным людзям, шлях да будучыні.

 

3. У гэтым працэсе вера стала ў выніку асацыіравацца з цемрай. Лічылі, што можна яе захаваць, знайсці для яе прастору, каб яна магла суіснаваць са святлом розуму. Прастора для веры адкрывалася там, дзе розум не мог асвятліць, дзе чалавек ужо не мог мець упэўненасці. Таму веру разумелі як уцёкі, выкліканыя недахопам святла, пад уплывам сляпога пачуцця, або як суб’ектыўнае святло, якое можа распаліць сэрца, прынесці суцяшэнне, але якога нельга прапанаваць іншым як аб’ектыўнае, агульнае святло, што асвятляе шлях. Аднак, паступова заўважалі, што аўтаномнае святло розуму не можа ў поўнай меры растлумачыць будучыню; у выніку яна хаваецца ў змроку і пакідае чалавека ў боязі перад невядомым. І так чалавек адмовіўся ад пошуку вялікага святла, каб задаволіцца малым святлом, якое асвятляе кароткую хвіліну, але не можа адкрыць дарогі. Калі няма святла, усё становіцца няясным, чалавек не можа адрозніць дабра ад зла, дарогі, што вядзе да мэты, ад дарогі, на якой ён блукае без накіравання.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.