Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гістарычныя асобы. Баліцкі А. В. – дзяржаўны дзеяч БССР, з кастрычніка 1922 г






Баліцкі А. В. – дзяржаўны дзеяч БССР, з кастрычніка 1922 г. – на-меснік, а з лютага 1926 г. – народны камісар асветы БССР. Член Інбелкульта, адзін з арганізатараў Акадэміі навук БССР. У жніўні 1929 г. вызвалены ад абавязкаў наркама асветы. Абвінавачаны ў «нацыянал-дэмакратызме». Расстраляны ў кастрычніку 1937 г. Рэабілі-таваны ў 1988 г.

Галадзед М. М. – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, са снежня 1925 г. па май 1927 г. – другі сакратар ЦК КП(б)Б. У 1927–1937 гг. – старшыня СНК БССР. Член ЦВК СССР і БССР (1924–1937). Рэпрэ-сiраваны. Рэабілітаваны ў 1956 г. Яго імем названа вуліца і праезд у г. Мінску.

Гамарнік Я. Б. – савецкі ваеначальнік, дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1928–1929 гг. – першы сакратар ЦК КП(б)Б, ажыццяўляў палітыку калектывізацыі. Пры ім пачаліся беззаконныя рэпрэсіі (арышты, расстрэлы, высылкі). Скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны ў 1955 г. Яго імем названа вуліца ў г. Мінску.

Жылуновіч Д. Ф. (псеўданім Цішка Гартны) – прадстаўнік беларускага нацыянальна-вызваленчага руху, дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР, гісторык, публіцыст, пісьменнік. З 1918 г. сакратар Бела-рускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкома), рэдактар «Дзян-ніцы» – першай савецкай газеты на беларускай мове. Адзін з галоўных ініцыятараў абвяшчэння незалежнасці БССР, аўтар маніфеста аб яе абвяшчэнні. З 01.01. да 02.02.1919 г. – старшыня Часовага ўрада Са-вецкай Беларусі. Акадэмік АН Беларусі (1928 г.). У 1931 г. абві-навачаны ў «нацыянал-дэмакратызме» і арыштаваны. Памёр у псіхіят-рычнай бальніцы. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1987 г.

Ігнатоўскі У. М. – беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. У 1921–1926 гг. – наркам асветы БССР. Прафесар, дэкан, намеснік рэктара БДУ. 3 1926 г. – старшыня Інбелкульта; у 1929–1931 гг. – прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Бела-русі, сярод якіх «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі». У студзені 1931 г. выключаны з партыі і абвінавачаны ў «нацыянал-ухілізме». Скончыў жыццё самагубствам. Рэабілітаваны.

Крыніцкі А. І. – партыйны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ(б) (1924–1927 гг.), член ЦК і Бюро ЦК КП(б)Б у 1924–1927 гг., член ЦВК БССР у 1925–1927 гг., з мая 1927 г. – на працы ў ЦК ВКП(б). Значна паспрыяў правядзенню індустрыялізацыі і культурных пераўтварэнняў у БССР. Расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956 г.

Лёсік Я. Ю. – беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік. Акадэмік АН Беларусі (1928 г.). Дзядзька Якуба Коласа. Адзін з лідараў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Удзельнік І Усебеларускага з’езда 1917 г., адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР, старшыня яе Найвышэйшай Рады з 1919 г. Пасля завяршэння грама-дзянскай вайны прызнаў савецкую ўладу, займаўся навуковай, куль-турна-асветніцкай і літаратурнай дзейнасцю. Абвінавачаны ў «нацыя-нал-дэмакратызме». Памёр у 1940 г. ад сухотаў у саратаўскай турме. Поўнасцю рэабілітаваны ў 1988 г.

Некрашэвіч С. М. – беларускі мовазнавец. 3 1922 г. – старшыня Інбелкульта. У 1929 г. – віцэ-прэзідэнт АН БССР, старшыня арфагра-фічнай камісіі і камісіі па стварэнню слоўніка жывой народнай мовы. Аўтар прац у галіне беларускага правапісу, распрацоўкі навуковай тэрміналогіі. Выдаў «Беларуска-расійскі» (1925) і «Расійска-беларускі» (1928) слоўнікі. Арыштаваны ў 1930 г., расстраляны ў 1937 г. Рэабілі-таваны ў 1957 г.

Пічэта У. – першы рэктар БДУ, аўтар прац па гісторыі славянскіх народаў. Вучань аднаго са стваральнікаў канцэпцыі нацыянальнай гіс-торыі Беларусі М. Доўнар-Запольскага. Абараніў доктарскую дысер-тацыю, прысвечаную аграрнай рэформе ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Прышчэпаў Дз. Ф. – дзяржаўны і грамадскі дзеяч БССР, народны камісар земляробства БССР (1924–1929 гг.), адначасова з 1929 г. на-меснік старшыні Дзяржплана БССР. Член КП(б)Б, арыштаваны ў 1930 г. Прыхільнік новай эканамічнай палітыкі на вёсцы, свабоды вы-бару сялянамі форм землекарыстання. Рэпрэсіраваны. Памёр у турэм-най бальніцы г. Мінска. Рэабілітаваны ў 1988 г.

Сталін І. В. (сапраўднае прозвішча – Джугашвілі) – савецкі палітычны, дзяржаўны, ваенны і партыйны дзеяч, адзін з кіруючых дзеячаў КПСС і Савецкай дзяржавы, Генеральны сакратар ЦК РКП(б) – ВКП(б) з 1922 па 1953 гг.

Тарашкевіч Б. А. – беларускі грамадска-палітычны і асветны дзеяч, мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец. З 1922 г. пасол (дэпутат) сейма Польшчы, узначальваў беларускую парла-менцкую фракцыю. Адзін са стваральнікаў і старшыня ЦК Беларускай сялянска-рабочай грамады, аўтар яе праграмы. У студзені 1927 г. арыштаваны польскімі ўладамі. У 1930 г. вызвалены, а ў 1932 г. зноў асуджаны. Да 1930 г. канспіратыўна накіроўваў дзейнасць арганізацый «Змаганне», «Таварыства беларускай школы». У 1933 г. па абмену палітвязнямі пераехаў у СССР. Аўтар першай «Беларускай граматыкі для школ» (1918). Акадэмік АН БССР (1928). Расстраляны ў 1938 г. як «польскі шпіён». Рэабілітаваны ў 1957 г.

Шаранговіч В. Ф. – партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР, удзельнік барацьбы за савецкую ўладу на Беларусі, грамадзянскай вайны і ваен-най інтэрвенцыі 1918–1920 гг. З 1921 г. па 1926 г. – намеснік наркама юстыцыі БССР, у 1930–1934 гг. – другі сакратар ЦК КП(б)Б, з сакавіка 1937 г. – першы сакратар ЦК КП(б)Б. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957 г.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.