Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Простых па структуры словах






Літара О пішацца
Заўсёды ў беларускай мове пішуцца пад націскам, што адносіцца да апорных напісанняў: – У пачатку слова: опера, ордэн, оптыка – У сярэдзіне і на канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых: дробязь, модуль, педагог, каталог
Літара Э пішацца
1. Заўсёды ў беларускай мове пішуцца пад націскам, што адносіцца да апорных напісанняў: – У пачатку слова: этнас, эпас, эра – У сярэдзіне і на канцы слова пасля цвёрдых і зацвярдзелых: рэзюмэ, кашнэ, цэлы, шчэпка, сэрвіс, інтэрнэт, экзэмпляр, капэла
2.Не пад націскам у пачатку, сярэдзіне пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных у запазычаных словах неславянскага паходжання: рэспубліка, дэканат, эстрада 3.Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання: Гендэль, Манчэстэр, Шапенгаўэр
4..У словах, утвораных ад слова сэнс: асэнсаванне, нонсэнс
У некаторых словах пад уплывам літаратурнага вымаўлення замест этымалагічнага гука Э замацавалася напісанне літары Ы: цырымонія, канцылярыя, дрызіна, брызент, рызіна, інжынер, рысора, зарыва, марыва, почырк, арышт

 

 

Літара А пішацца

 

1.На месцы літары О ва ўсіх словах славянскага і неславянскага паходжання: чырвань, прасіць, Арлеан, Акіра Курасава 2.Пасля галосных на канцы іншамоўных слоў: Антоніа, Бакачыа, Більбаа, Ватэрлоа
3. На месцы літары Э ва ўсіх словах славянскага паходжання: рака, чарга, крамянёвы, Шаўчэнка
4. У ненацісных фіналях -аль, -ар замест -эль, -эр у запазычаных словах: камп’ютар, лідар, грэйдар, шніцаль
5. У словах, даўно запазычаных з неславянскіх моў: літара, характарыстыка, рамонт, бухгалтар, латарэя

 

ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ Е, Ё, Я

ПРОСТЫХ ПА СТРУКТУРЫ СЛОВАХ

 

Літара Ё

 

пішацца толькі пад націскам: маёнтак, лён, зялёны, вясёлы

 

Літара Е

 

1. У першым складзе перад націскам ў словах неславянскага паходжання: метровы, кафедральны, Егіпет, веранда, легальны, лекцыйны
2. У другім, трэцім і г.д. складах перад націскам або пасля націску: перспектыва, колер, зеленаваты
3. На канцы запазычаных нязменных слоў пасля Л, К: сальта-мартале, філе, камюніке

 

Літара Я

 

1. У першым складзе перад націскам у словах славянскага паходжання: бязмежны, вясёлка, бяроза
2. У першым складзе перад націскам у даўно асвоеных словах іншамоўнага паходжання: каляндар, дзяжурны, сяржант, яфрэйтар, янот, яхідны
3. У першым складзе перад націскам у словах дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць і вытворных ад іх, пяцьдзясят, шэсцьдзясят, шасцідзясяты, сямідзясяты, васьмідзясяты
4. Калі гук [ а ] этымалагічны: цяжкавата, месяц, пояс, памяць, тысяча

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.