Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гістарычныя асобы. Гарбачоў М. С.– савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генераль- ны сакратар ЦК КПСС (11 сакавіка 1985 г






Гарбачоў М. С. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, генераль- ны сакратар ЦК КПСС (11 сакавіка 1985 г. – 23 жніўня 1991 г.), прэзідэнт СССР (15 сакавіка 1990 г. – 25 снежня 1991 г.). Прэзідэнт Гарбачоў-Фонда. Мае шэраг узнагарод і ганаровых званняў, най- больш вядомая з якіх – Нобелеўская прэмія міру 1990 г. З дзейнасцю Гарбачова на пасадзе кіраўніка дзяржавы звязаны спробы рэфармавання і дэмакратызацыі ў СССР, якія скончыліся разам з распадам Савецкага Саюза, а таксама з заканчэннем халоднай вайны.

Грыб М. І.– дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. З 1990 г. народны дэпутат Рэспублікі Беларусь, член Прэзідыума Вярхоўнага Савета; з 1994 г. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Ельцын Б.М. – савецкі партыйны і расійскі дзяржаўны дзеяч, першы прэзідэнт Расіі. Выбіраўся прэзідэнтам двойчы – 12 чэрвеня 1991 г. і 3 ліпеня 1996 г. і займаў гэту пасаду да 31 снежня 1999 г. Увайшоў у гісторыю як першы ўсенародна абраны прэзідэнт, адзін з арганізатараў супраціўлення дзеянням ДКНС, адзін з галоўных удзельнікаў працэса па скасаванню СССР, радыкальны рэфарматар грамадска-палітычнага і эканамічнага ўладкавання Расіі. Вядомы таксама пераглядам курса на будаўніцтва сацыялізма, сваімі рашэннямі аб забароне КПСС, роспуску Вярхоўнага Савета і штурму Белага Дома, аб пачатку ваеннай кампаніі ў Чачне ў 1994 г.

Кебіч В.Ф. – дзяржаўны дзеяч Рэспублікі Беларусь. У 1990 – 1994 гг. старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. Народны дэпутат СССР у 1989 – 1991 гг., дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у 1990 г. і 1995 – 1996 гг., з 1996 г. дэпутат Палаты Прад-стаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь.

Малафееў А.А. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, апошні ў БССР першы сакратар ЦК КПБ. 21 жніўня 1991 г. ЦК партыі у звароце да камуністаў, усіх працоўных рэспублікі адмежаваўся ад ДКНС, але фактычна падтрымаў яго мерапрыемствы. Дзейнасць КПБ была прыпынена 25 жніўня 1991 г. рашэннем Вярхоўнага Савета БССР (з 1993 – адноўлена).

Сакалоў Я.Я. – партыйны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, ураджэнец в. Равячына Горацкага раёна, Герой Сацыялістычнай Працы (1986 г.), выпускнік Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1987 – 1990 гг. першы сакратар ЦК КПБ.

Слюнькоў М. М. – савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, лаўрэат дзяржаўнай прэміі СССР, з 1983 па 1987 гг. першы сакратар ЦК КПБ. Вядомы сваімі намаганнямі па замоўчванню вынікаў і пагрозы для насельніцтва аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Шарэцкі С.Г. – дзяржаўны дзеяч Беларусі, доктар эканаміч-ных навук, прафесар, адзін з арганізатараў Аграрнай партыі Беларусі (з 1992 г. яе старшыня). 10 студзеня 1996 г. на першай сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання С.Г. Шарэцкі выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.

Шушкевіч С.С. – навуковец, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі. 3 1989 г. уключыўся ў палітычную дзейнасць, быў абраны народным дэпутатам СССР і дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР (з 1990 г. першы намеснік Старшыні Ваеннага Савета), стварыў “Дэпутацкі клуб”. Пасля жнівеньскіх падзей 1991 г. старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (да студзеня 1994 г.).






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.