Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Па якіх жа прыкметах бібліятэкар може распазнаць экстраверта?






  • такія карыстальнікі вельмі схільныя да зносін, у іх існуе пастаянная накіраванасць на кантакт;
  • ён шчыра ўпэўнены, што можа зразумець любога, па яго ўяўленню ўласнае “я” і “я” іншага чалавека даволі падобныя;
  • з іншага боку, ён не лічыць, што нехта можа не зразумець яго, хутчэй падумае, што суразмоўнік не хоча яго зразумець;
  • пры кантакце ацэньвае суразмоўніка з пункту гледжання яго камунікабельнасці, альбо некамунікабельнасці, робячы з гэтага ўсе высновы аб партнёры і аб тым, як той ставіцца да яго;
  • усё, што яму зразумела ў чалавеку, ён умее ўспрымаць спачувальна, таму што адклікаецца на прапановы з цеплынёй, гатоўнасцю дапамагчы;
  • ён цікаўны і ўважлівы, у першую чаргу да людзей, і патрабуе, часам няўмысна, такой жа ўвагі да сябе, таму часта бывае эксцэнтрычным, падхоплівае навінкі моды, імкнецца быць “як усе”, “не горш за іншых”, што адбіваецца і на яго чытацкіх інтарэсах.

Будуючы адносіны з чытачом экстравертам, бібліятэкару варта ўлічваць, што:

  • калі карыстальнік не надта імкнецца да лідэрства і дастаткова мабільны чалавек, дык наладзіць з ім кантакт, весці размову накіраваць яго ў патрэбнае рэчышча дастаткова лёгка, пажадана толькі захоўваць атмасферу дабразычлівасці і ўзаемнай сімпатыі;
  • паколькі чытачу падабаецца выказваць дабразычлівасць партнёру і ён жадае сам яе выклікаць, бібліятэкару важна весці размову прыемнай для карыстальніка танальнасці, у гэтым выпадку ён сам пачынае будаваць стасункі такім чынам, каб знайсці патрэбны кантакт і ўзаемаразуменне.

Зусім іншыя якасці можна вызначыць у карыстальніка-інтраверта:

  • ён цалкам пагружаны ў свае думкі, меркаванні, перажыванні, таму яму даволі складана перайсці ад унутранага дыялогу да гутаркі з суразмоўнікам;
  • яму цяжка адразу, без пэўных намаганняў зразумець іншага чалавека як асобу, што выклікае пэўную падазронасць і тэндэнцыю прадузята тлумачыць чужыя ўчынкі. Гэта адбываецца таму, што такі чалавек увесь час застаецца “у сабе” і цалкам абгрунтавана адчувае сваё “я” не такім як “я” любога іншага чалавека, які падаецца загадкай.

У зносінах з карыстальнікам- інтравертам бібліятэкару мэтазгодна:

  • праяўляць асцярожнасць і настойлівасць ва ўстанаўленні кантакту, улічваць, што ён можа насцярожана і недаверліва ўспрымаць нават цёплыя да яго адносіны з боку бібліятэкара, паколькі сам ён не здольны адразу адчуць давер і распалажэнне да суразмоўніка, але калі ён пачне давяраць бібліятэкару, дык гэта трывала і надоўга;
  • мець на ўвазе, што ў кола чытацкіх інтарэсаў не ўваходзяць канкрэтныя тэмы, звязаныя з чалавекам, у большай ступені яго вябяць тэмы творчага, філасофскага і дзелавога кшталту, з ім патрэбна размаўляць пачціва, але сухавата, пазбягаючы (асабліва на пачатку стасункаў) тэм і пытанняў асобаснага характару, а больш абмяркоўваць прафесійныя, творчыя пытанні.

Асобасныя адрозненні карыстальніка і бібліятэкара, іх дачыненне да таго, ці іншага тыпу суразмоўніка ўплываюць і на тое, як яны будуць рэалізовываць свае сацыяльныя ролі. Гэта можна растлумачыць, карыстаючыся тэорыяй трансактнага аналізу вядомага амерыканскага псіхолага Эрыка Берна. У сваёй кнізе “Гульні, у якія гуляюць людзі” ён выдзяляе тры асноўныя пазіцыі: Дзіцяці, Бацькі і Дарослага. Кожная з гэтых пазіцый у той, ці іншай ступені ўласцівая кажнаму чалавеку і вызначае яго зносіны з рознымі людзьмі. Пазіцыі могуць неаднаразова змяняць адна адну на працягу аднаго дня і нават адной размовы. Іх веданне спрыяе лепшаму разуменню самаго сябе, свайго псіхічнага стану і стану партнёра па зносінах.

З пазіцыі Дзіцяці чалавек глядзіць на іншага як бы знізу ўверх з пашанай і гатоўнасцю падпарадкоўвацца, адчуваючы цікаўнасць, радасць ад таго, што яго любяць, але адначасова і залежнасць ад чужой волі, няўпэўненасць, безабароннасць. Гэта пазіцыя з’яўляецца асноўнай у дзіцячым узросце, яле нярэдка назіраецца і ў дарослых, адлюстроўваючы эмацыйны, ірацыянальны пачатак.

Пазіцыя Бацькі предугледжвае дэманстрацыю ўпэўненасці, заступніцтва, апекаванне, але адначасова і безапеляцыйнасць, “загадны тон”, адстойванне традыцый і нормаў паводзін.

Пазіцыя Дарослага прадугледжвае спакойны тон, вытрымку, саліднасць, адказнасць за свае ўчынкі, самастойнасць у ацэнцы рэчаіснасці.

Кожная з пазіцый мае як моцныя, так і слабыя бакі. Да моцных бакоў Бацькі можна аднесці: упэўненасць у непахіснасці маральных патрабаванняў, аўтарытарнасць, здольнасць да заступніцтва і абароне слабага. Меньш прывабнымі падаюцца такія яго рысы, як безапелацыйнасць, дагматызм, адчуванне перавагі і права караць і літаваць іншых.

Моцныя бакі пазіцыі асобы Дзіцяці: раскаванасць, творчыя парывы, імпульсіўная жыццерадаснасць, фантазія, цікаўнасць. Слабыя бакі: пужлівасць, няўпэўненасць, бездапаможнасць, даверлівасць, нястрыманасць.

У Дарослага моцныя бакі: разлік дзеянняў, кантроль за імі, цвярозасць у меркаваннях, разуменне адноснасці думак і пунктаў гледжання. Слабыя: залішні скептыцызм, беднасць фантазіі, малая эмацыйнасць.

Сістэма Бацька – Дарослы – Дзіця прысутнічае ў кожным з нас з тым адрозненнем, што кожны з гэтых кампанентаў мацней, альбо слабей праяўляецца. Гэта і надае чалавеку непаўторнасць яго індывідуальнасці. Тры асобасныя пазіцыі – псіхалагічная рэальнасць. У зносінах кожны чалавек выступае ў адной з гэтых роляў. Змена пазіцый адбываецца ненаўмысна, у залежнасці ад сітуацыі і пазіцыі, якую займае суразмоўнік. Звычайна такая змена пазіцый не выклікае цяжкасцяў, але ў канфліктных сітуацыях для дасягнення ўзаемаразумення мэтазгодна свядома абраць пэўную пазіцыю каб падштурхнуць суразмоўніка заняць пазіцыю, неабходную для вырашэння канфлікту.

Адзначаныя пазіцыі дазваляюць выявіць и тое агульнае ў шматлікіх сацыяльных ролях, якія чалавек, сам таго не ўсведамляючы, “выконвае” ў жыцці. З пазіцыі Бацькі “выконваюцца”, напрыклад, ролі строгага бацькі, старэйшай сястры, начальніка, педагог урача, апанента на абароне дысертацыі, часам і бібліятэкара. З пазіцый Дзіцяці – ролі маладога спецыяліста, артыста – любімца публікі, студэнта, які дамагаецца павышэння адзнакі традыцыйным: “Ну я ж вучыў! ”, альбо: “А чаму Вы яму паставілі, а мне – не? ” і г.д. З пазіцыі Дарослага – роля суседа, выпадковага спадарожніка, знаёмага, саслужыўца. Але часта адну і тую ж ролю можна выконваць з розных пазіцый. Напрыклад, у працэсе зносін бібліятэкара з карыстальнікам кожны з іх, у залежнасці ад асобасных якасцяў, можа выступаць з розных пазіцый. Аптымальным у дыялагічных зносінах будзе ўзаемадзеянне “на роўных”, гэта значыць – выкананне абодвух роляў з пазіцыі Дарослага. Але актыўнае выступленне аднаго з суразмоўнікаў з пазіцыі Бацькі (як правіла, гэта бібліятэкар) вымушае карыстальніка выконваць ролю Дзіцяці. У тым жа выпадку, калі чытач не згодны займаць навязваемую яму пазіцыю і таксама жадае выступаць у якасці Бацькі, можа ўзнікнуць канфліктная сітуацыя, вырашыць якую магчыма толькі ў выпадку прывядзення займаемай пазіцыі ў адпаведнасць з пажаданнямі суразмоўнікаў. Гэта значыць – абодвум патрэбна выконваць свае ролі з пазіцый Дарослага. Напрыклад, карыстальнік, стаўшы на дадзеную пазіцыю, можа спагадліва ставіцца да бібліятэкара ў пазіцыі Бацькі.

Разуменне гэтага нескладагнага на першы погляд механізму веданне разнастайных пазіцый, уменне іх змяняць у залежнасці ад сітуацыі можа значна палегчыць зносіны бібліятэкара з незнаёмым карыстальнікам, дасць магчымасць абраць патрэбную танальнасць суразмоўя, “прыстасаваўшы” пад сябе карыстальніка, альбо самаму “прыстасаваўшыся” да яго. Найбольш грунтоўна і разнастайна з пазіцый трансактнага аналізу бібліятэчны дыялог разглядаецца ў працах С.А.Езавай: “Грані бібліятэчных зносін” і “Культура зносін бібліятэкараў”. Яны прадстаўлены ў фондзе нашай чытальнай залы і жадаючыя могуць да іх звярнуцца.

 

Літаратура:

1. Алтухова, Г.А. Культура речи библиотекаря и её воспитание / Г.А.Алтухова. – М., 2000. – 190 с.

2. Бороздина, Г.В. Психология делового общения: учебное пособие / Г.В. Бороздина. – М.: ИНФРА-М, 2000. – С. 56-78.

3. Богданова, И.А. Библиотечный диалог: аспекты речевого общения. Учебно-методическое пособие/ И.А.Богданова. – М.; ЛИБЕРЕЯ-БИБИНФОРМ, 2006. – 118 с.

4. Василенок, И.И. Портрет библиотекаря отдела библиотечного обслуживания в новой информационной среде / И.И.Василенок // Организация обслуживания пользователей: из опыта работы Национальной библиотеки Беларуси: сборн.статей. – Минск: НББ, 2009. – С. 141-146.

5. Добрович, О.И. Воспитателю о психологии и психогигиене общения / О.И. Добрович. – М., 1987. – С. 49-59; 66-121.

6. Дыченко, Л.Ф. Психология и библиотекарь: Учебно-практическое пособие / Л.Ф. Дыченко. – М.: ЛИБЕРЕЯ-БИБИНФОРМ, 2006. – 144 с.

7. Езова, С.А. Грани библиотечного общения: Учебно-методическое пособие / С.А. Езова. – М.: НПО Профиздат, 2002. – С. 6-102.

8. Езова, С.А. Культура общения библиотекарей: учебно-методическое пособие / С.А.Езова. – М.: ЛИБЕРЕЯ, 2004. – С.58–124.

9. Клименкова, Н.В. Роль библиотеки ПТУ в профессиональном и духовном становлении молодого рабочего / Н.В. Клименкова. – М.: Высшая школа, 1990. – С. 46-55.

10. Мейжис, И.А. Социально-психологические основы библиотечного обслуживания: Учебное пособие / И.А. Мейжис. – Николаев, 1994. – С. 99-112.

11. Психологический контакт библиотекаря с читателем: Методические рекомендации. – М., 1995. – 97 с.

12. Хогосман, Р. Д. Фактор справедливости / Р. Хогосман, Д. Хэтфилд. – М., 1992. – С. 52-87.

13. Шостром, Э. Анти-Карнеги или человек-манипулятор / Э.Шостром. – М., 1992. – С. 15-38.

 

   
   

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.