Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Асноўныя пытанні. 1. Чытацкая накіраванасць як выбіральнасць і актыўнасць асобы ў яе чытацкіх паводзінах.






1. Чытацкая накіраванасць як выбіральнасць і актыўнасць асобы ў яе чытацкіх паводзінах.

2. Чытацкая патрэбнасць як крыніца актыўнасці чытача. Матывацыя чытання. Чытацкія інтарэсы. Чытацкая ўстаноўка.

3. Чытацкая дзейнасць як адзін са спосабаў існавання чалавека, яго жыццедзейнасці.

4. Чытацкія зносіны як форма існавання чытацкай свядомасці і чытацкай дзейнасці.

5. Чытацкі статус асобы. Прэстыж і аўтарытэт чытача. Чытацкая мода як сацыяльна-псіхалагічная з’ява.

Чытач адлюстроўвае ў сабе і генетычнае, і біялагічнае і сацыяльнае і псіхалагічнае – усё, назапашанае ў працэсе шматбаковай жыццедзейнасці. Ён уяўляе сабой суб’ект, які ўвесь час развіваецца, ствараючы свій, уласны, ні на каго не падобны асобасны свет чытання. Уплыў на гэты свет павінен быць вельмі асцярожным. Задача бібліятэкара – дапамагчы сфарміравацца чытачу, састаяцца яму як непаўторнай індывідуальнасці, дасягнуць вышынь у чытацкім развіцці.

Для разумення катэгорыі “развіццё” найбольш важным з’яўляецца разуменне сутнасці змяненняў. Яны бываюць рознага парадку. Гэта і новая сітуацыя ў гульні, вучобе, дзейнасці, і перамена ў занятках у межах ранейшай дзейнасці, і пераход да новага віда дзейнасці і г.д. Простае прыстасаванне чалавека да новага віда дзейнасці толькі ў нязначнай ступені спрыяе яго развіццю. Сапраўды развіваючым фактарам можа стаць творчае авалоданне новаай сітуацыяй, пераадоленне цяжкасцей і перашкод, у выніку чаго адбываецца пераўтварэнне працы, дзейнасці, сістэмы дзеянняў і аперацый, спрыяючае прагрэсіўным зменам у сістэме асобасных якасцяў чалавека.

Чытацкая накіраванасць – уяўляе себой сістэму адносін, якія вызначаюць выбіральнасць і актыўнасць асобы ў яе чытацкіх паводзінах, зносінах, чытацкай дзейнасці. Асноўнымі кампанентамі чытацкай накіраванасці з’яўляюцца:

· светапогляд

· ідэалы

· каштоўнасныя арыентацыі

· перакананні

· функцыі

· патрэбнасці

· устаноўкі

Накіраванасць з’яўляецца адной з падструктур асобы чытача. У сваю чаргу, накіраванасць узаемадзейнічае з падструктурамі свядомасці і дзейнасці. Па характару і асаблівасцям зместу чытацкай накіраванасці можна меркаваць аб чытацкай свядомасці асобы. Змест чытацкай накіраванасці ўплывае на матывацыйна-патрэбнасную фазу чытацкай дзейнасці.

Г.Н. Горэва прапанавала структуру характарыстыкі чытача, уякую ўключыла некаторыя сацыяльна-дэмаграфіныязвесткіаб ім. Сюды ўвайшлі і такія сацыяльныя інстытуты, як сям’я, школа, вытворчыя калектывы, ствараючыя пэўнае асяроддзе і ўплываючыя на «фармірава­нне духоўных патрэбнасцяў і інтарэсаў чытача». Не апошняе месца ў дадзенай структуры адводзіцца таксама колу чытання, накіраванасці асобы і чытацкай накіраванасці, якія разумеюцца даволі шырока і нявызначана. Так, у чытацкую накіраванасць уключаны: аб’ём і змест чытання за канктэтны перыяд, бюджэт часу, які адводзіцца на чытанне штодня; матэрыяльны бюджэт на набыццё кніг, асабістая біб­ліятэка [8. С. 10-11]. Выдзелены тры віды чытацкай накіраванасці: пазнавальна-эстэтычная (раўнамернае развіццё пазнавальнай і эс­тэтычнай патрэбнасці), пазнавальная (перавага пазнавальнай патрэбнасці), забаўляльная (пераважаючая патрэбнасць – адпачынак, забава).

Як бачым, цяжкасці разумення тэарэтычных асноў псіхалогіі чытання абумоўлены складанасцю ўзаемаперакрыжаванняў базавых катэгорый, якія ўключаюць паняцці, што адначасова тычацца катэгорый і свядомасці, і дзейнасці, і зносін.

Дамініруючым кампанентам у структуры чытацкай накіраванасці з’яўляецца патрэбнасць у чытанні.

Чытацкая патрэбнасць – стан асобы, пры якім асэнсоўваецца і перажываецца патрэба ў аб’ектах, неабходных для станаўлення, функцыянавання і развіцця чытацкай дзейнасці і зносін у кантэксце жыццедзейнасці асобы. Патрэбнасць рэалізуецца ў працэсе яе задавальнення і з’яўляецца крыніцай актыўнасці чытача.

Прадметам чытацкай патрэбнасці выступаюць разнастайныя тэксты ў самым шырокім разуменні тэрміна. Гэта і віды выданняў, і тыпы літаратуры, жанры твораў, іх тэматыка.

Зместам чытацкай патрэбнасці з’яўляюцца прадметы чытання, кола чытання, тыя матэрыялы, якія чалавек выбірае для задавальнення патрэбнасці ў ведах, інфармацыі, рэкрэацыі і г.д. Напрыклад, калі чытанне носіць хаатычны характар, у яго зместе будуць пераважаць выпадковыя матэрыялы, якія трапілі ў поле зроку. Калі ж кола чытання акрэслена больш меньш дакладна, выбар прадметаў чытання адбываецца свядома і мэтанакіравана. З патрэбнасцямі цесна звязаны матывы чытання.

Матывы чытання – гэта тое, што пабуджае да чытацкай дзейнасці. Менавіта матывы вызначаюць характар і пошук шляхоў задавальнення чытацкіх патрэбнасцяў. Матывы можна разглядаць як праяўленне і адлюстраванне патрэбнасцяў. В.А.Барадзіной прапанаваны вызначэнні матываў і матывацыі чытання з пункту гледжання чытацкага развіцця асобы.

Матывы чытання – пабуджэнні да чытацкага развіцця наогул, да чытацкай дзейнасці і чытацках зносін, у прыватнасці, Яны вызначаюць характар задавальнення разнастайных чытацкіх патрэбнасцяў на працягу ўсёй жыццедзейнасці чалавека.

Матывацыя чытання – сістэма ўнутраных і знешніх пабуджаючых фактараў, якія вызначаюць чытацкае развіццё сацыяльных суб’ектаў, стымулююць зварот да разнастайных тэкстаў і літаратуры на разнастайных носьбітах і фарміруюць кола чытання [3].

Патрэбнасці ў чытанні практычна заўсёды вызначаюцца некалькімі матывамі. Дзеля чаго, што і з якім вынікам чытаць – залежыць ад сістэмы матывацыі чытання і яе крытэрыяў. Могуць выкарыстоўвацца аксіялагічныя, крэатыўныя, кагнітыўныя, эмацыйна-афектыўныя, геданістычныя, бібліятэрапеўтычныя, рэкрэацыйныя, рэлаксацыйныя, прагматычныя, рэфлексіўныя, самаактуалізуючыя крытэрыі.

Пры вывучэнні матываў і матывацыі чытання ўжывалісь розныя падыходы і методыкі. Напрыклад, у дачыненні да чытання мастацкай літаратуры выдзелены наступныя матывы: інтэлектуальныя, камунікатыўныя, пазнавальныя, забаўляльныя, самасцьвярджэння, імкнення да адпачынку, каштоўнасна-арыентацыйныя, эмацыйныя, эстэтычныя, этычныя. Акрамя таго вызначаны стымулятары, інтарэсы і ўстаноўкі, якія таксама выступаюць у якасці матывацыйных фактараў [1].

У другім падыходзе ў вызначэнні матывацыі чытання ў адносінах да мастацкай літаратуры выдзяляецца пяць груп, паводле сістэмы духоўных патрэбнасцяў К.Абухоўскага: мастацка-эстэтычная; маральна-арыентацыйная; пазнавальна-інтэлектуальна-адукацыйная; забаўляльна-кампенсаторная; прэстыжная [7].

У вывучэнні матывацыі чытання галіновай літаратуры звычайна выкарыстоўвалася спалучэнне двух матываў: па абавязку і па інтарэсу. Адказы чытачоў шкаліраваліся і ранжыраваліся. Розныя ўзроўні матывацыі пакладзены ў аснову тыпалогіі чытачоў [7, 10]

Патрэбнасці ў чытанні і чытацкім развіцці звязаны не толькі з матывамі і матывацыяй, але і з чытацкімі інтарэсамі. Чытацкія інтарэсы разглядаюць як асэнсаваную форму існавання патрэбнасці, яе канкрэтызацыю. Яны вызначаюцца зместам чытання і прадметам чытацкай патрэбнасці. У бібліятэказнаўстве чытацкі інтарэс па сутнасці атоесамліваюць з колам чытання. Што чытае чалавек, альбо што ён хоча прачытаць сведчыць аб яго чытацкіх інтарэсах (шырокіх і вузкіх, аднабаковых і разнабаковых, памылковых альбо ісціных, індывідуальных, групавых альбо грамадскіх і г.д.). На думку В.А.Барадзіной, гэта не зусім правільна. Яна дае такое вызначэнне чытацкага інтарэсу: “ Читательский интерес – связь, которая устанавливается между читателем (субъектом читательской деятельности) и предметом потребности – текстом (объектом читательской деятельности). Эта связь выражает опредеденное отношение и проявляется по-разному (в форме переживания, увлеченности или устойчивой значимости), что соответствует пониманию читательского интереса – специфического психического явления в сфере читательского развития в виде и процесса, исостояния, и свойства личности. Причем на ранних этапах читательского развития преобладает читательский интерес как процесс и состояние, затем – состояние и свойс­тво личности, и у взрослых читателей в основном как свойство личности. Происходит постепенная стабилизация читательских интересов от неустойчивой, чрезвычайно динамичной формы проявления интереса к устой­чивой, достаточно стабильной форме выражения” [5].

Чытацкі інтарэс – выбіральнасць адносін чытача да твораў друку, якая ўзнікае на падставе чытацкіх патрэбнасцяў. Чытацкі інтарэс вызначаюць як эмацыйна-эстэтычныя і пазнавальна-камунікатыўныя адносіны асобы. Яны ўзнікаюць з эмацыйна-эстэтычнага і пазнавальна-камунікатыўнага перажывання да пэўнай літаратуры, што звязана з канкрэтнай галіною ведаў і з рознымі сферамі жыццедзейнасці (вучэбнай, прафесійнай, дасугавай і г.д.), альбо з чытацкай дзейнасцю і зносінамі. Гэтыя адносіны пераходзяць пры спрыяльных умовах у эмацыйна-эстэтычную і пазнавальна-камунікатыўную накіраванасць асобы і вызначаюць чытацкае існаванне як жыццёва знчнае.

Л.В. Бунова ў структуры чытацкай дзейнасці выдзеліла чытацкі інтарэс у якасці прярытэтнай катэгорыі. Яна лічыць, што віды чытацкага інтарэса адпавядаюць агульным інтарэсам і падзяляюцца на агульныя і спецыфічныя, вызначаныя і нявызначаныя. Вывучэнне чытацкага інтарэса ажыццяўляецца ў адпаведнасці з этапамі чытання, што дазваляе разглядаць інтарэс перад, у працэсе і пасля чыта­ння. Яго якаснымі характарыстыкамі з’яўляюцца ступень асэнсаванасці, інтэнсіўнасці, актыўнасці, накіраванасці, персаніфікацыі. Л.В. Бунова адзначае, што ў тыпалогіі чытацкага інтарэса выдзяляюць наступныя асновы: шырыню, устойлівасць, тэматычную і жанравую накіраванасць, сацыяльныя і дэмаграфіныя прыкметы. Тэматыка і тып чытацкага інтарэса характарызуюць аб’ектыўна існуючае кола чытання, патэнцыяльныя магчымасці задавальнення патрэбнасцяў чы­тача [6].

Чытацкіінтарэс, безумоўна, з’яўляецца важным структурным элементам чытацкай накіраванасці асобы. Іяго можна аналі­заваць як у структуры чытацкай дзейнасці, так іў структу­ры чытацкай накіраванасці. Чытацкая накіраванасць знаходзіцца на перакрыжаванні чытацкай свядомасціі чы­тацкай дзейнасці. Аднак чытацкая накіраванасцьпапярэднічае ўласна чытацкай дзйнасцііўзначнай ступенівызначаеяе актыўнасць і характар. Базавымі элементаміў структуры чытацкай накіраванасціз’яўляюцца патрэбнасці, матывы, інтарэсы іўстаноўкі, цесназвязаныяпаміж сабой.

Мэтазгодна прывесці варыянты структуравання чытацкагаінтаресу, абапіраючыся на канцэпцыю Н. Марозавай [9]. Чытацкіінтарэс праяўляецца ў трох формах: у форме сітуатыўнага перажывання, потым дастатковапрацяглага захапленняі, у рэшце рэшт, устойлівага, жыццёва значнагаінтарэсуасобы. Аб характары чытацкіх інтарэсаў можна судзіць па таму, як чытачаценьвае той альбоіншытвор друку. Аб відах чытацкіх інтарэсаў, іх устойлівасці можна судзіць па коле чытання, па таму, што чытач чытае. Як бачым, аўтар атоесамлівае кола чытання з чытацкімі інтарэсамі. І гэта невыпадкова. Патрэбнасці, матывы, інтарэсызнаходзяцца ва ўзаемадзеянні.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.