Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Тэма 9. Тэорыя чытацкага развіцця і псіхалагічныя






Аспекты вывучэння чытання.

Асноўныя пытанні

1. Псіхалогія чытання як сістэма ведаў: прадмет і кола разглядаемых праблем.

2. Тэорыя чытацкага развіцця асобы як аснова аналізу псіхалагічных аспектаў чытання.

3. Сферы чытацкага развіцця: чытацкая свядомасць, чытацкая дзейнасць і чытацкія зносіны.

4. Узроўні, шляхі і этапы чытацкага развіцця. Стратэгіі ўзаемадзеяння бібліятэкара з карыстальнікам на кожным з этапаў.

 

Псіхалогія чытання ўяўляе сабою сістэму ведаў на перакрыжаванні двух навук: псіхалогіі і чытачазнаўства. Пры інтэграцыі розных галін ведаў адна з іх з’яўляецца дамініруючай. У дадзеным выпадку дамінантнай навукай выступае псіхалогія[1, 3 ].

Псіхалогія чытання, па вызначэнню В.А.Барадзіной, вывучае сацыяльна-псіхалагічныя заканамернасці чытання як спосаба сацыялізацыі асобы на пэўным этапе сацыяльна-эканамічнага і культурна-гістарычнага развіцця чалавецтва, заканамернасці ўплыву чытацкай сацыялізацыі на развіццё грамадства ў агульным, яе сацыяльна-эканамічны і культурны патэнцыял; асаблівасці індывідуалізацыі чытацкай сацыялізацыі асобы, яе чытацкую свядомасць, дзейнасць, зносіны і інш. Кола праблем псіхалогіі чытання дастаткова вялікае і ўяўляе сабою складаную структуру. Псіхалагіччныя праблемы чытання і асобныя псіхічныя з’явы чытання могуць аналізавацца на розных узроўнях: філасофскім, сацыялагічным, сацыяльна-псіхалагічным, псіхолага-педагагічным, псіхафізіялагічным.

У якасці канцэптуальнай асновы аналізу В.А.Барадзіной прапануецца тэорыя чытацкага развіцця асобы. Яе структура ўключае мноства кампанентаў, прычым чытацкае развіццё асобы з’яўляецца сістэмаўтвараючай катэгорыяй [2].

Для распрацоўкі тэорыі чытання надзвычай важным з’яўляецца ўдакладненне ключавых паняццяў, якія характарызуюць чытацкае развіццё. Многія з іх уключаны ў тэрмінасістэмы не толькі псіхалогіі чытання, але і бібліяпсіхалогіі, чытачазнаўства, бібліятэказнаўства і іншых навук, прадметам якіх выступае чытацкая дзейнасць.

Катэгорыя “развіццё” з’яўляецца сістэмаўтвараючай пры распрацоўцы паняційнага апарату псіхалогіі чытання. Яна адлюстроўвае заканамернасці праяўлення, функцыянавання і развіцця псіхікі ў працэсе чытацкай сацыялізацыі чалавека ў антагенезе як асобай формы яго жыццедзейнасці і зменаў у філагенезе. Такое разуменне тэрміна ўтрымлівае не толькі псіхалогію чытацкай дзейнасці, але і псіхалогію чытацкай свядомасці і зносін, структуру асобы чытача; псіхалагічныя заканамернасці іх узаемадзеяння; а таксама сацыяльна-эканамічныя, культуралагічныя, псіхалагічныя і іншыя фактары, што ўплываюць на чытацкае развіццё. Пры такім падыходзе асноўныя катэгорыі чытацкага развіцця мэтазгодна разглядаць у межах псіхалогіі чытання пры актыўным выкарыстанні дасягненняў іншых навук, маючых да яе дачыненне.

Такім чынам, катэгорыя “развіццё” з’яўляецца міжнавуковай і фундаментальнай для даследавання жыццедзейнасці чылавека наогул. Яна выступае метадалагічнай асновай пры абгрунтаванні, сістэматызацыі і абагульненні тэорыі і тэхналогіі чытацкага развіцця.

Чытацкае развиццё асобы адлюстроўвае чытацкую сацыялізацыю. Чытацкая сацыялізацыяпрацэс і вынік засваення і ўасаблення індывідам назапашанага чалавецтвам чытацкага вопыту, які пэўным чынам зафіксаваны і функцыянуе ў пэўным сацыяльным асяроддзі. Уплыў гэтага асяроддзя (у тым ліку і інфармацыйны) на чытача, узаемадзеянне з ім і характар узаемадзеяння залежаць ад персаналізацыі чытацкай сацыялізацыі, уключанасці асобы. Менавіта асоба робіць сацыялізаваны чытацкі вопыт унікальным.

Персаналізацыя чытацкай сацыялізацыі і вызначаецца паняццем “чытацкае развіццё асобы”. З псіхалагічнага пункту гледжання развіццё характарызуецца, перш за ўсё, актыўнасцю асобы, а не асяроддзя. Не змяньшаючы значэння сацыялізуючага асяроддзя, адзначым, што ўсё ж галоўнай фігурай з’яўляецца асоба чытача, яе актыўнасць у адносінах да засваення гэтага асяроддзя.

Чытацкае развіццё асобы – заканамернае змяненне псіхічных з’яў у часе, якое выражаецца ў колькасных і якасных структурных і змястоўных преаўтварэннях у працэсе чытацкай сацыялізацыі чалавека. Заканамерныя колькасна-якасныя змены ў асобе чытача адбываюцца эвалюцыйна і скачкамі ў форме паступовага руху ад хаатычнай структуры і зместу чытацкіх паводзін да складанай і іерархічнай з’явы чытацкага свету. Гэта іерархія ўключае розныя аспекты чытацкага развіцця: біягенетычныя, моўныя, псіхолага-педагагічныя, мовазнаўчыя, літаратуразнаўчыя, камунікатыўныя, сацыяльна-псіхалагічныя, культуралагічныя.

Чытацкае развіццё рэалізуецца ў двух формах: філагенеза і антагенеза.

Рухаючай сілай чытацкага развіцця выступаюць супярэчнасці. Яны маюць розныя падставы. Напрыклад: паміж асобай і грамадствам; генэтыка-біяпсіхічнымі прадумовамі і сацыяльнымі ўмовамі; паміж жадаемым і магчымым (мэтамі і сродкамі і ўмовамі, мэтамі і вынікамі); стыхійнасцю і мэтанакіраванасцю; паміж унутранымі супярэчнасцямі ў чытацкай свядомасці, дзейнасці, чытацкіх зносінах і пры ўзаемадзеянні паміж імі; паміж узроўнямі чытацкага развіцця, неабходнасцю і свабодай, а таксама супярэчнасці ў заканамернасцях дынамікі патрэбнасцяў, паліматывацыі, шматбаковасці інтарэсаў, іерархіі ўстановак. Узнікаюць такія перыяды, калі якасна змяняецца той ці іншы бок чытацкага развіцця асобы і становіцца дамініруючым. Мэты, якія ставіў перад сабою чытач, становяцца непатрэбнымі і адбываецца перагляд і карэкцыя сістэмы дзеянняў і аперацый ажыццяўлення чытання.

Чытацкае развіццё мае павярхоўны і глыбокі характар. Пры павярхоўным развіцці адбываюцца змены ў псіхічным стане і працэсах. Пры глыбокім – у псіхалагічных уласцівасцях асобы адбываюцца глыбокія пераўтварэнні. Павярхоўнае і глыбокае развіццё можна разглядаць асобна, а можна і ўзаемазвязана, вызначаючы стадыі развіцця. Пры спрыяльных умовах павярхоўныя змены пераходзяць у глыбокія – псіхалагічныя новаўтварэнні. Чытацкае развіццё можа характарызавацца ў антанімічных аспектах: стэрыятыпнасці – арыгінальнасці, рэпрадуктыўнасцпі – творчай прадуктыўнасці, эвалюцыйнасці – інвалюцыйнасці, стагнацыі – дынамікі. Можна дадаць і іншыя характарыстыкі, такія як развіццё і крызіс, эвалюцыйнае і рэвалюцыйнае, фрустрацыйнае, дэградацыйнае, катамбалічнае і акмеялагічнае.

Чытацкае развіццё праяўляецца на трох узроўнях:

· актуальным (рэальным), што характарызуецца тымі ведамі, навыкамі і ўменнямі, якімі валодае чытач, яго сёняшнімі адносінамі да чытання;

· актуалізуемым (рэалізуемым), што ўключае характар ужывання ў чытацкай практыцы ведаў, уменняў і навыкаў і ацэнку ўласнай чытацкай дзейнасці і зносін;

· патэнцыяльным, звязаным з тымі магчымасцямі і здольнасцямі, якія патрэбна актывізаваць і развіваць. Ён утрымлівае ў сабе частку актуальнага ўзроўню развіцця і зону бліжэйшага чытацкага развіцця.

Выдзяляюць таксама тры шляхі чытацкага развіцця:

· стыхійнае фарміраванне – вынік выпадковых знешніх уплываў;

· мэтанакіраванае псіхолага-педагагічнае ўздзеянне на чытача праз сацыяльныя інстытуты на падставе спецыяльна распрацаваных праграм, методык у сістэме бесперапыннай адукацыі і выхавання;

· самафарміраванне, самакіраванне – эмацыйна-валявое рэгуляванне стыхійнага і мэтанакіраванага ўплыву, падпарадкаванне іх праграме ўласгай жыццедзейнасці.

Чытацкае развіццё адбываецца ў трох сферах: чытацкай свядомасці, чытацкай дзейнасці і чытацкіх зносін.

Чытацкая свядомасць – вышэйшая форма адлюстравання чытацкай рэчаіснасці, чытацкага свету сродкамі пазнання, перажывання і адносін на падставе дынамікі і ўстойлівасці псіхічных з’яў (працэсаў, станаў, уласцівасцяў). У змест чытацкай свядомасці ўваходзяць: сістэма поглядаў, ідэй, уяўленняў, ведаў, меркаванняў, эмоцый, інтарэсаў, установак, памылак, ілюзій і г.д. Усё гэта ўзнікае на падставе чытацкага вопыту і ўзаемадзеяння з іншымі чытачамі. Чытацкая свядомасць пазнае, ацэньвае і рэгулюе чытацкую дзейнасць і чытацкія зносіны, выдзяляе ўласнае чытацкае “Я” сярод іншых, ідэнтыфіцыруе сябе на падставе пэўных крытэрыяў і паказчыкаў і далучае да пэўнай групы.

Чытацкая дзейнасць – адзін са спосабаў існавання чалавека, яго жыццедзейнасці. Псіхалагічная сутнасць яе – у каштоўнасна-арыентацыйным, пазнавальна-камунікацыйным і эмацыйна-эстэтычным успрыманні, пазнанні, перажыванні, ацэньванні рэальнага альбо выдуманага свету рэчаў, людзей, падзей, фактаў, пачуццяў, апісаных у друкаваным альбо рукапісным тэксце. Чытач гэты свет не толькі ўспрымае, пазнае, перажывае і ацээньвае, але і пераламляе ў сваёй свядомасці ў адпаведнасці з разнастайнымі асабістымі і грамадскімі патрэбнасцямі, а потым выкарыстоўвае (ужывае) атрыманае ў іншых відах жыццедзейнасці (прафесійнай, дасугавай, сямейна-бытавой і г.д.).

Асаблівасць чытацкай дзейнасці заключаецца ў тым, што ўваход у прадметны, змястоўны свет, які стаіць за тэкстам, адбываецца з дапамогаю агульнапсіхалагічных і псіхалінгвістычных механізмаў чытацкай дзейнасці. Таму вельмі значна паняцце “чытацкая кваліфікацыя”, альбо”кваліфікацыя чытацкай дзейнасці”, якое адлюстроўвае ўзровень сфарміраванасці псіхалагічнага механізму ажыццяўлення чытацкай дзейнасці.

Чытацкия зносіны – спосаб існаванняы і пазнання ўласнага чытацкага “Я” і чытацкага свету ў міжчытацкіх зносінах на падставе абмену думкамі, меркаваннямі, ацэнкамі з нагоды прачытанага. Чытацкія зносіны – гэта процэс узнікнення, устанаўлення, развіцця, а таксама разбурэння і скасавання кантактаў паміж чытачамі. У ходзе ўзаемадзеяння ў чытачоў праяўляюцца і фарміруюцца аксіялагічныя (каштоўнасныя), крэатыўныя (творчыя), камунікатыўныя, кагнітыўныя (пазнавальныя), эмацыйныя, эстэтычныя і рэгулятыўна-валявыя псіхічныя з’явы ў адносінах да чытання як агульначалавечага і жыццедзейснага факту. Гэты працэс ажыццяўляецца ў разнастайных відах і тыпах чытацкіх зносін, адлюстроўваючы чытацкую свядомасць і чытацкую дзейнасць. Можна сказаць, што чытацкія зносіны – гэта форма існавання чытацкай свядомасці і чытацкай дзейнасці.

Варта адзначыць адзінства трох сфер чытацкага развіцця асобы: свядомасць дзейсная і камунікатыўная, дзейнасць свядомая і камунікатыўная, зносіны дзейсныя і свядомыя.

Чытацкае развіццё асобы ў антагенезе адбываецца паэтапна. Пад этапам разумеецца часовы перыяд, які вызначае свецыфіку псіхалагічнага партрэту чытача. У аснову выдзялення этапаў закладзены адукацыйна-інтэлектуальна-узроставы прынцып у якасці галоўнага з улікам дадатковых фактараў. Характарыстыка кожнага этапа ажыццяўляецца на падставе ўсіх структурных кампанентаў чытацкага развіцця (структуры асобы чытача; сфер: свядомасці, дзейнасці, зносін; узроўняў і шляхоў; соцыюма і г.д.) у цэласнай канструкцыі. Чытацкае развіццё асобы можна падзяліць на дзевяць этапаў (перыядаў).

Першы – прэнатальны (унутрыўтробны). У ім закладваюцца ўсе генэтыка-біяпсіхічныя прадумовы інтэлектуальна-інфармацыйнай дзейнасці чалавека.

Другі – падрыхтоўчы. Яго межы – ад нараджэння да таго часу, калі дзіця пачынае самастойна чытаць (да 4–7 гадоў).

Трэці – пачатковы. Можа супадаць з навучаннем чытанню ў пачатковай школе, але можа ўключаць і дашколны перыяд, калі дзіця навучылася чытаць да школы (ад 4–7 год да 11 гадоў)

Чацвёрты – фарміруючы. Ён характэрны для вучняў сярэдняга школьнага ўзросту (ад 11 да 15 гадоў).

Пяты – удасканальваючы. Даводзіцца на ўзрост 15-18 год. Гэта вучні старэйшых класаў, тэхнікумаў і іншых сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Шосты – стабілізуючы. Узрост – ад 18 да 25 гадоў. Як правіла, у гэты час адбываецца прафесійнае станаўленне асобы.

Сёмы – аптымізуючы. Арыентыровачны ўзрост – 25-50 год, калі на падставе пэўнай стабілізацыі адбываецца аптымізацыя чытацкага развіцця асобы.

Восьмы – інвалюцыйна-аптымізуючы. Узрост пасля 50 гадоў да 70-80 год. У залежнасці ад стану фізічнага і псіхачнага здароўя чалавека, у многіх узнікаюць праблемы са зрокам, памяццю на новае і інш. У гэтым узросце адбываюцца інвалюцыйныя працэсы, але аптымізацыя чытацкай дзейнасці ажыцяўляецца за кошт агульнай і прафесійнай эрудыцыі, вопыту жыццедзейнасці, свядомасці. У розных чытачоў інвалюцыя залежыць ад актыўнасці інтэлектуальна-інфармацыйнай дзейнасці: чым вышэй іх узровень, тым меньш значныя інвалюцыйныя змены ў пазнавальнай і псіхічнай дзейнасці.

Апошні, дзевяты – інвалюцыйны этап наступаетпасля 70-80 год, калі адбываюцца рэзкія змены ва ўсіх псіхічных функцыях, што вызначаюць якасць працякання інтэлектуальна-інфармацыйнай дзейнасці асобы чытача.

На аснове такога падыхода апісваюцца, аналізуюцца і параўноўваюцца змены, якія адбываюцца ў чытацкім развіцці на кожным з антагнетычным этапе пэўнай асобы і пэўнай сацыяльнай групы. Можна правесці доўгачасовае вывучэнне гэтыг груп, што забяспечыць магчымасць сапастаўлення вынікаў. Гэты жа падыход дазволіць выявіць індывідуальныя разліччы на фоне агульных заканамернасцяў, характэрных для пэўнага этапа чытацкага развіцця асобы.

Названыя этапы суадносяцца з перыядызацыяй жыцця чалавека: прэнатальнае развіццё, першыя два гады жыцця, ад двух жа шасці гадоў (ранняе дзяцінства), сярэдняе дзяцінства, падлеткавы ўзрост, юнацтва, ранняя даросласць, сярэдняя даросласць, сталасць. Выдзяляецца дзевяць перыядаў развіцця. Адзначаеца ўзаемадзеянне біялагічнага і сацыяльнага пачаткаў. Сутнасць развіцця заключаецца ў зменах пад уплывам друх асяроддзяў (біялагічнага і сацыяльнага).

Звычайна гэтыя змены прагрэсіруюць і накапліваюцца, прыводзячы да ўзмацнення арганізацыі і ўскладнення функцый. Г. Крайг прыводзіць прыклады, некаторыя з якіх маюць дачыненне да чытацкага развіцця асобы. «Использование символов, в особен­ности слов, – переломный момент на пути к чтению, счету, качественному усложнению мышления. Развитие последнего идет от способности младен­ца узнавать конкретные предметы, до умения подростка формулировать сложные понятия и мыслить абстрактными категориями» [4. С. 16].

Г.Крайгам выдзяляюцца тры галіны развіцця: фізічная, кагнітыўная і псіхасацыяльная. Можна сцвярджаць, што фізічнае развіццёўплывае на чытацкае развіццё. З імзвязана фарміраванне навыкаў руху і маторыкі, якія вызначаюць моўнае развіццё. Агульны стан здароўя уплывае на прадуктыўнасць усіх відаў моўнай дзейнасці. Псіхічныя працэсы, якія маюць непасрэднае дачыненне да кагнітыўнай галіны, з’яўляюцца ўмовамі чытацкага развіцця. Змены, што адбываюцца ва ўспрыманні, памяці, мысленні, творчым уяўленні і мове цалкам адлюстроўваюцца ў чытацкім развіцці і ўплываюць на яго. Псіхасацыяльная галіна развіцця ўключае развіццё асобы і міжасабовых адносін, а таксамі іх узаемадзеянне: «...с одной стороны, изменения " Я-концепции" эмоций и чувств, а с другой – формирование социальных навыков и моде­лей поведения» [4. С. 17].

У дачыненні да чытацкага развіцця псіхасацыяльная галіна развіцця чалавека мае адносіны да трох сфер развіцця асобы: свядомасці, дзейнасці і зносін. У распрацаванай В.А.Барадзіной тэорыі чытацкага развіцця асобы абгрунтавана, што сферы свядомасці, дзейнасці і зносін знаходзяцца ў цеснай узаемасувязі і з’яўляюцца ўзаемаабумоўленымі. Змяненні ў адной з іх непазбежна выклікаюць за сабою змены ў другой, і такім чынам адбываюцца пріхалагічныя новаўтварэнні. Паколькі ўзаемадзеянне і ўзаемны ўплыў адбываюцца нераўнамерна, пры дамініраванні на пэўным этапе адной з іх, узнікаюць супярэчнасці. Яны выступаюць як крыніца рухаючых сіл у чытацкім развіцці.

Выдзелена два віды ўплыву навакольнага асяроддзя: навучанне і сацыялізацыя. Прыводзіцца экалагічная мадэль развіцця ў межах якой індывідуум актыўна рэканструіруе сваё шматузроўневае жыццёвае асяроддзе, і ў той жа час сам адчувае ўздзеянне з боку гэтага асяроддзя.

В.А.Барадзіна гаворыць аб асяроддзі чытацкай сацыялізацыі і аб тых сацыяльных інстытутах, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. У тэорыі чытацкага развіцця абгрунтоўваецца пашырэнне сацыяльнай прасторы праз сацыяльныя інстытуты ад этапа да этапа ў чытацкім развіцці. Пры гэтым на кожным этапе дамініруе той ці іншы сацыяльны інстытут, але не паасобна, а ва ўзаемадзеянні з іншымі, ствараючы асяроддзе для чытацкага развіцця.

 

Літаратура

 

1. Библиопсихология и библиотерапия. – М.: Школьная библиотека, 2005. – 480 с.

2. Бородина, В.А. Теория и технология читательского развития в отечественном библиотековедении: научные и методологические основы / В.А.Бородина. – М.: Школьная библиотека, 2006. – С.

3. Воробьева, К.И. Библиопсихология: история, состояние, перспективы развития К.И. Воробьева. – СПб., 1996. – 312 с.

4. Крайг, Г. Психология развития / Г. Крайг.– СПб.: Питер, 2000. – 992 с.

 
 







© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.