Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Гутарка з класам.

Ход урока

I. Праверка дамашняга задання.

Выразнае чытанне на памяць верша М.Багдановіча “Раманс” (4-5 вучняў).

II. Праца над новым матэрыялам.

Гутарка з класам.

Настаўнік. А цяпер пераходзім да новай тэмы. Сёння мы пазнаёмімся з вешам А.Куляшова “Бывай…”, які тэматычна цесна звязаны з “Рамансам” М.Багдановіча. Эпіграфам да нашага ўрока будуць вершаваныя радкі Кастуся Цвіркі. Што вы можаце сказаць пра пачуццё, увасобленае паэтам?

Паслухайце песню “Алеся” (музыка І.Лучанка, верш А.Куляшова). У 1970-я гады гэтая песня была шлягерам. Кожны дзень яе можна пачуць на радыё.

· Ці здолеў кампазітар перадаць “музыку душы” паэта? (Здолеў, бо мелодыя сумная, як і настрой верша.)

· А.Куляшову было 14 гадоў, калі ён напісаў першы варыянт гэтага верша. Якія пачуцці хацеў перадаць аўтар? Ці зразумелыя яны вам? (Пачуццё роспачы, горычы, суму і тугі па страчаным каханні.)

Паслухайце верш “Бывай…”. (Настаўнік чытае верш на памяць.) Першае каханне паэта было ўзаемным, але ў жыццёвым плане бесперспектыўным. Пра ўзаемнасць гэтага кахання сведчаць радкі верша “Млын” (1939):

Бо адзін ён ведае, пра тое,

Што яму належыць цэлы свет,

Як хадзіў з дзяўчынай у жытное.

Далей вашыя аднакласнікі раскажуць пра гісторыю напісання гэтага верша, пра першае каханне паэта.

Вучаніца. Першае каханне. Няспраўджанае, непадзеленае, безнадзейнае ці шчаслівае… хто яго не спазнаў? І ці для многіх яно стала адзіным?

Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..

Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май,

Назаўтра золкае, туманнае світанне,

Суровы позірк твой і мой нямы адчай…

Такім было першае пачуццё паэта, амаль хлапчука, да дзяўчыны па імені Алеся. Хто ж такая Алеся?

Гэтая шаснаццацігадовая дзяўчына, прыгожая і абаяльная, у якую быў закаханы чатырнаццацігадовы Аркадзь. Скончыўшы Саматэвіцкую школу, Алеся Карыткіна паехала ў Ленінград на вучобу, пасля заканчэння педінстытута ўсё жыццё настаўнічала. А.Куляшоў прысвяціў ёй шмат твораў, вельмі цаніў яе думку, тонкі літаратурны густ і дасылаў ёй свае новыя творы.

Улетку 1951 года яны вырашылі нарэшце сустрэцца. Сустрэча павінна была адбыцца на пошце ў горадзе Быхаве. Падышоўшы да будынка, Аркадзь убачыў праз акно жанчыну, якая па ўсіх прыкметах павінна была быць Алесяй. Убачыўшы, аднак, замест зграбнай смуглянкі з “вялікімі выразнымі вачыма” жанчыну сярэдняга ўзросту, ён збянтэжыўся і кінуўся прэч. Усю дарогу дамоў ён быў вельмі сумны. З Алесяй так і не сустрэўся, бо бараніў ідэал свайго юначага кахання ад разбурэння яго прозай жыцця.

Вучань. А тады, у дзяцінстве, ростань з Алесяй узрушыла Аркадзя так глыбока, што ён прысвяціў гэтай падзеі цэлую паэму, якую прачытаў толькі сястры і на яе ж вачах спаліў.

Праз паўстагоддзя, калі героі нашага рамана ўжо гадавалі ўнукаў, паэт, азіраючыся на сваё жыццё ў яго тэарэтычна магчымых варыянтах, звярнуўся да Аляксандры Васільеўны з пытаннем, пра змест якога мы можам меркаваць па яе адказе:

Дарагі Аркадзь! – пісала Алеся ў лісце 12 жніўня 1971 года з Роўна, прайшлі апошнія гады яе жыцця. – Даруй, калі ласка, за маўчанне: зноў нада мною хмара гора, і я не магу ні пра што іншае ні думаць, ні пісаць… Але.. цябе цікавіць мінулае, што было б, калі б і г.д. магу сказаць табе толькі, што ты мяне ў свій час не разумеў зусім, ды і цяпер таксама, напэўна, не разумееш. У той далёкі год усе мае мары і жаданні былі скіраваны да адной мэты: вучыцца, спазнаць іншае жыццё, і не аднаму я табе адмовіла, многія могуць на мяне крыўдаваць. А я рвалася, ляцела ў марах і наяве, і проста ненавідзела ўсіх, хэто мяне затрымліваў. У мяне не было іншага выбару: ці ісці замуж, ці ехаць вучыцца. А там – новыя інтарэсы, людзі, а ты – недзе ў мінулым і не паспрабаваў наблізіцца. Адна справа – дзеці, і зусім іншая – сталыя, дарослыя. Даводзіцца пазнаваць сяброў дзяцінства нанова. А мы так і не сустрэліся зноў, і што ты за чалавек – я так і не даведалася і не ведаю дагэтуль. І ты – таксама. Вось і ўся праўда.

Настаўнік. Гэты ліст тлумачыць нам прычыну адмовы Алесі. Давайце яшчэ раз паслухаем гэты верш і адкажам на пытанні. (Вучань чытае верш.) Чаму гэты верш адносіцца да інтымнай лірыкі? Чым ён падобны да “Раманса” М.Багдановіча? (Адказы вучняў.)

2. Праца ў групах. (У кожнай групы на сталах ляжаць карткі з заданнямі.)

Заданне для 1-ай групы.

Як настрою лірычнага героя адпавядаюць малюнкі прыроды? Пра што гэта сведчыць? Выпішыце ў сшытак словазлучэнні і выразы ў якасці прыкладаў. Як называецца такі мастацкі прыём?

Заданне для 2-ой групы.

Імя дзяўчыны, як самотны ўздых, вырываецца з грудзей паэта толькі ў самым канцы верша. Якімі эпітэтамі называе, кліча сваю каханую паэт? Выпішыце гэтыя словы ў словы і дапоўніце сваімі. Якой вам уяўляецца Алеся?

Заданне для 3-яй групы.

Прачытайце выразна верш “Бывай…” цалкам. Выпішыце словы, якія асабліва пераконваюць вас у шчырасці, праўдзівасці перажыванняў лірычнага героя.

Заданне для 4-ай групы.

Як бы вы суцешылі чатырнаццацігадовага юнака? Можаце пашукаць такія словы ў вершах пра першае каханне ў вашым падручніку.

 

Прадстаўнікі груп адказваюць на пытанні. Пасля адказу вучняў чацвёртай групы слова бярэ настаўнік.

Настаўнік. А вось як адказа на гэтае пытанне былая вучаніца нашай школы Святлана Новік, якая цяпер вучыцца ў педагагічным універсітэце.

Першае каханне

Каханне першае згарае,

Як зока зыркая ўначы.

Але ўспамін аб ім світае

І, як ручай між траў, журчыць.

А пачуццё жыве нязгасна,

І працінае раптам боль.

О, мой расстайны лебедзь ясны,

Мы не сустрэнімся з табой…

Калі ж убачымся аднойчы,

Душа ўстрывожана ўздыхне.

Зірнуць з дакорам вочы ў вочы,

Ды не растане ў сэрцы снег.

…У сіняй вазе сохне кветка,

Як пра былое напамін.

Яна – сумотнейшая сведка,

Што ты ў душы маім адзін.

У вас на сталах ляжаць слоўнікі літаратуразнаўчых тэрмінаў. Скажыце, што такое элегія і ці можна верш А.Куляшова “Бывай…” называць элегіяй? (Гэты верш – элегія – сумная, жаласлівая, спавядальная, шчырая, шчымлівая. У першым радку 10 разоў паўтараецца гук “а”. Герой верша нібы плача.)

У 1928 годзе гэты верш быў надрукаваны ў часопісе “Полымя”. Давайце параўнаем два варыянты першай страфы. (У кожнага вучня на сталах ляжаць карткі з вершамі.)

Было: Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая, Бывай, пялёсткамі развеяная квець, – Тваё, чарнявая, юнацтва дагарае І слоў заранкавая сонечная медзь… Стала: Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая. Чаму так гортка, не магу я зразумець. Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

 

· Як паэт увасабляе сваё пачуццё? (У першым варыянце гучыць даволі выразная іронія, у якой акцэнт робіцца на ўзрост каханай. Адмова Алесі вылілася ў своеасаблівую паэтычную крыўду.)

3. Выразнае чытанне верша.

Настаўнік. Напярэдадні гэтага урока вы адказалі на пытанні анкеты пра каханне. Я пазнаёмлю вас з вынікамі.

А цяпер навучымся чытаць гэты верш выразна, бо на наступным уроку будзеце расказваць яго на памяць. У вас на сталах ляжаць памяткі “вучымся чытаць выразна”.

Праглядзьце іх, звярнуўшы ўвагу на правілы інтанавання, паўзы, на тон размовы, на аўтарскае пачуццё.

Памятка Вучымся чытаць выразна Ёсць паўза, націск і настрой! І гэта вельмі важна… Каб сэнсу верша не згубіць, Каб думкай верша даражыць, Чытаць трэба выразна! Памятай асноўныя этапы распрацоўкі навыкаў выразнага чытання: 1. Уважліва слухай тэкст у выкананні настаўніка або майстроў мастацкага слова. 2. Падзяліся сваім першапачатковым успрыманнем прачытанага ці праслуханага. 3. Прымі ўдзел ў аналітычнай гутарцы, накіраванай на разуменне ідэйнага зместу твора і яго формы. 4. Падзялі тэкст на лагічна завершаныя часкі і прадумай мэту чытання кожнай з іх (гэта твае задачы як чытальніка). 5. Вызнач мэту чытання ўсяго твора. 6. Чытай верш у адпаведнасці з пастаўленай мэтай. 7. Авалодай майстэрствам складання партытуры чытання верша.   Вучыся: · Не проста глядзець, а ўглядацца ў аўтарскі тэкст; · Не толькі слухаць, але і ўслухоўвацца ў тое, што данёс да нас пісьменнік; · Не проста гаварыць, а гаварыць прыгожа.   Для гэтага неабходна: · Ведаць правілы інтанавання (пабуджальныя і клічныя сказы чытаюцца з павышэннем голасу на тых з іх, якія нясуць у творы галоўную сэнсавую нагрузку; у пытальных сказах голас павышаецца на тым слове, з якім звязаны сэнс пытання). · Умець абраць правільную інтанацыю асобных частак і ўсяго твора ў цэлым (яна можа быць узнёслай, бадзёрай, стрыманай, разважлівай, спакойнай, даверлівай, мяккай і г.д.). · Вылучыць слова, на якое падае лагічны націск. · Правільна размеркаваць паўзы: пры косцы – менш працяглая /, пры іншых знаках прыпынку – больш працяглая //. · Валодаць голасам: гаварыць чыста, дакладна, разборліва, правільна. · Удакладніць мэту чытання:  
Перадаць нешта Паведаміць Расказаць Узмацніць думку Зацікавіць Падкрэсліць Выказаць Ухваліць Абагульніць Узрадавацца Абурыцца Пакрыўдзіцца Асудзіць Выкрыць Зганьбіць

· Акрэсліць аўтарскае пачуццё ў творы: сум, туга, смутак, шкадаванне, расчараванне, роспач, трывога, крык душы, радасць, захапленне.

· Захаваць тон размовы, узяты аўтарам: даверлівы, шчыры, спагадлівы, грубы, роспачны, стрыманы, спакойны, сумны, мінорны, суровы, строгі і інш.

· Выбраць адпаведны тэмп чытання: маецца на ўвазе хуткасць вымаўлення слоў паводле іх сэнсавай значнасці і мэтавай накіраванасці (чытаем запаволена, умерана, паскорана).

· Прадумаць свае задачы як чытальніка:

- Уздзейнічаць на ўяўленні слухачоў, каб яны ўбачылі прыродны малюнак, позірк героя, выраз яго твару, настрой аўтара і г.д.

- Уздзейнічаць на пачуцці слухачоў (выклікаць у іх задавальненне, захапленне нечым, пачуццё еднасці з некім і з нечым, перадаць пачуцці аўтара і г.д.).

- Уздзейнічаць на свядомасць слухачоў, каб яны задумаліся, прааналізавалі нешта, зрабілі вывад, засяродзілі ўвагу на нечым надзвычай важным і інш.

· Перадаць пры чытанні асаблівасці думак і пачуццяў кожнага з персанажаў твора.

· Выявіць майстэрства чытання розных фальклорных жанраў.

· Авалодаць майстэрствам інсцэніравання мастацкага твора.

· Умець правільна чытаць творы патрыятычнай, грамадзянскай, філасофскай, пейзажнай, інтымнай лірыкі.

· Авлодаць майстэрствам чытання дыялогаў і маналогаў.

Смыкоўская, В.І. Беларуская літаратура, 6 клас.

Рознаўзроўневыя заданні/В.І.Смыкоўская. – Мн.: Аверсэв, 2005. – С. 205-206.

 

Выразнае чытанне верша 4-5 вучнямі.

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Приложение №2 | Пилигрим




© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.