Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Глава 6. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь






Артыкул 125. Кантроль за канстытуцыйнасцю нарматыўных актаў у дзяржаве ажыццяўляецца Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь.

Артыкул 126. Канстытуцыйны Суд Рэспубліісі Беларусь выбіраецца Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь з кваліфікаваных спецыялістаў у галіне права ў колькасці 11 суддзяў. Тэрмін паўнамоцтваў членаў Канстытуцыйнага Суда - 11 гадоў. Гранічны ўзрост членаў Канстытуцыйнага Суда - 60 гадоў.

Асобы, выбраныя ў Канстытуцыйны Суд, не могуць ажыццяўляць прадпрымальніцкую дзейнасць, выконваць іншую аплатную работу, акрамя выкладчыцкай і навукова-даследчай работы, не звязанай з займаннем штатных пасад.

Асобы, выбраныя ў Канстытуцыйны Суд, маюць права ў любы час падаць у адстаўку.

Прамое або ўскоснае ўздзеянне на Канстытуцыйны Суд або яго членаў, звязанае з дзейнасцю па ажыццяўленню канстытуцыйнага кантролю, недапушчальнае і цягне адказнасць па закону.

Артыкул 127. Канстытуцыйны Суд па прапановах Прэзідэнта, Старшыні Вярхоўнага Савета, пастаянных камісій Вярхоўнага Савета, не менш як 70 дэпутатаў Вярхоўнага Савета, Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурора дае заключэнні:

аб адпаведнасці законаў, міжнародных дагаворных і іншых абавязацельстваў Рзспублікі Беларусь Канстытуцыі, міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь;

аб адпаведнасці прававых актаў міждзяржаўных утварэнняў, у якія ўваходзіць Рэспубліка Беларўсь, указаў Прэзідэнта, пастаноў Кабінета Міністраў, а таксама актаў Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Генеральнага пракурора, якія маюць нарматыўны характар, Канстытуцыі, законам і міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.

Канстытуцыйны Суд мае права паводле свайго меркавання разгледзець пытанне аб адпаведнасці нарматыўных актаў любога дзяржаўнага органа, грамадскага аб'яднання Канстытуцыі і законам, міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь.

Артыкул 128. Нарматыўныя акты, міжнародныя дагаворныя або іншыя абавязацельствы, прызнаныя Канстытуцыйным Судом неканстытуцыйнымі з прычыны парушэння імі правоў і свабод чалавека, лічацца не маючымі юрыдычнай сілы ў цэлым ці ў пэўнай іх частцы з моманту прыняцця адпаведнага акта.

Іншыя нарматыўныя акты дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў, міжнародныя дагаворныя або іншыя абавязацельствы, прызнаныя Канстытуцыйным Судом неадпаведнымі Канстытуцыі, законам або міжнародна-прававым актам, ратыфікаваным Рэспублікай Беларусь, лічацца страціўшымі сілу ў цэлым або ў пэўнай іх частцы з моманту, які вызначаецца Канстытуцыйным Судом.

Нарматыўна-прававыя акты міждзяржаўных утварэнняў, у якія ўваходзіць Рэспубліка Беларусь, прызнаныя Канстытуцыйным Судом неадпаведнымі Канстытуцыі, законам або міжнародна-прававым актам, лічацца нядзеючымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у цэлым або ў пэўнай іх частцы з моманту, які вызначаецца Канстытуцыйным Судом.

Канстытуцыйны Суд выносіць рашэнні простай большасцю галасоў ад поўнага складу суддзяў.

Артыкул 129. Заключэнні Канстытуцыйнага Суда з'яўляюцца канчатковымі, абскарджанню і апратэставанню не падлягаюць.

Артыкул 130. Канстытуцыйны Суд мае права ўносіць прапановы ў Вярхоўны Савет аб неабходнасці змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, а таксама аб прыняцці і змяненні законаў. Такія прапановы падлягаюць абавязковаму разгляду Вярхоўным Саветам.

Артыкул 131. Асобы, выбраныя ў Каыстытуцыйны Суд, не могуць быць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, арыштаваны, іншым спосабам пазбаўлены асабістай свабоды без згоды Вярхоўнага Савета, акрамя выпадкаў затрымання на месцы ўчынення злачынства.

Крымінальная справа супраць члена Канстытуцыйнага Суда можа быць узбуджана Генеральным пракурорам са згоды Вярхоўнага Савета.

Артыкул 132. Кампетэнцыя, арганізацыя і парадак дзейнасці Канстытуцыйнага Суда вызначаюцца законам.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.