Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Спробы рэфармавання прававой сістэмы РП і Канстытуцыя 1791г.






Пасля першага падзелу РП (1772) пачала сваю дзейнасць патрыятычная партыя (прагрэсіўная частка шляхты і буржуазіі).

Галоўнай мэтай патрыётаў было ўмацаванне дзяржаўнай улады РП, садзейнічанне буржуазным рэформам у краіне. Кансерватары ў сваю чаргу рабілі ўсё, каб захаваць старыя феадальныя адносіны, шляхецкія прывілеі, існуючы палітычны лад.

Асабліва вялікую дзейнасць патрыятычная партыя разгарнула ў час работы Чатырохгадовага сойма (1788 - 1792), які аб'явіў сябе канфедэрацыяй, што паралізавала дзеянне прынцыпу " ліберум вета" і ўсе пытанні прымаліся простай большасцю галасоў.

Пераўтварэнне дзяржаўнага ладу Рэчы Паспалітай Чатырохгадовы сойм пачаў з выкладання асноўных прынцыпаў канстытуцыйнага права, замацаваных у " Кардынальных правах" (студзень 1791) Невялікі па аб'ёме - усяго I I артыкулаў - гэты дакумент па сваёй сутнасці быў дэкла-рацыяй аб прынцыпах існавання Рэчы Паспалітай як самастойнай, незалежнай дзяржавы. Любая чужаземная гарантыя захавання існуючага становішча аб'яўлялася " накіраванай супраць незалежнасці Рэчы Паспалітай". Каб прадухіліць но­вы падзел, сойм аб'явіў яе недзялімай дзяржавай. “КП” былі накіраваны на адмову ад старашляхецкіх парадкаў, на прагрэсіўныя змены ў грамадскіх адносінах. " КП" надавалі некаторыя канстытуцыйныя правы абывацелям (грамадзянам РП). Адначасова з абвяшчэннем каталіцкай рэлігіі дамінуючай дэкларавалася свабода іншых хрысціянскіх веравызнанняў. Асабліва важнае значэнне мела аб'яўленне такіх грамадзянскіх правоў, як свобода слова і друку, за выключэннем пытанняў, што тычыліся пануючай каталіцкай веры, у інтарэсах якой магла быць устаноўлена цэнзура (арт. 11). " КП" РП аб'яўлялася прававой дзяржавай, у якой вяршэнства належыць толькі закону, прынятаму сой­мам.

Буржуазны характар рэформаў выявіўся ў Законе аб сойміках ад 24 сакавіка 1791 г. і Законе аб гарадах ад 21 красавіка 1791г. Па законе ад 24 сакавіка выбарчае права ат-рымлівала толькі аседлая шляхта не маладзей за 24 гады. Гэты заканадаўчы акт быў накіраваны на абмежаванне доступу ў соймікі мала- і немаёмаснай шляхты, якую падкуплялі і выкарыстоўвалі для прыняцця ў сойме выгадных ім рашэнняў буйныя магнаты. Па Законе " Гарады нашы каралеўскія свабодныя ў дзяржавах РП" мяшчане атрымалі такое ж права асабістай недатыкальнасці, як і беларуска-літоўская шляхта па Статуце 1588 г. Закон пашырыў правы мяшчан, даў ім магчымасць прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях, прычым пры разглядзе пытанняў, што тычыліся гарадоў, яны мелі рашаючы голас, а ў астатніх выпадках - дарадчы. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама працаваць адвакатамі. Яны атрымалі права набываць маёнткі, населеныя за­лежнымі сялянамі, а ўладальнікі маёнткаў коштам звыш 2 тыс. злотых маглі ўводзіцца соймам у шляхецкае званне, што стварыла спрыяльныя ўмовы для развіцця і збліжэння мяш­чан са шляхтай і дазволіла ўмацаваць палітычныя пазіцыі прадстаўнікоў патрыятычнай партыі, якія засядалі ў сойме.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г.: складалася з прэамбулы і 11 раздзелаў. Пануючай рэлігіяй у дзяржаве аб'яўляўся каталіцызм, прадстаўнікам іншых канфесій гарантавалася свабода выканання рэлігійных абрадаў. За шляхтай прызнаваліся ўсе палітычныя і эканамічныя правы і яе вяршэнства ў жыцці краіны. Сяляне заставаліся ў прыгоннай залежнасці. 4-м раздзелам Канстытуцыі ім было гарантавана толькі заступніцтва закона і ўрада краіны. У дадзеным раздзеле зроблена спроба хоць на сло­вах, ды абмежаваць самавольства паноў у адносінах да сялян, але сама залежнасць не адмянялася.

Канстытуцыя ўносіла змяненні ў некаторыя інстытуты ўлады і дзяржаўнага ўпарадкавання РП. У суадносінах са сваімі ўяўленнямі аб справядлівым грамадстве патрыёты абвясцілі дэмакратычны прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую (раздзел V).

Заканадаўчая ўлада належала двухпалатнаму пастаянна дзеючаму сойму, які выбіраўся на два гады. Закон, пры­няты ў Палаце дэпутатаў, перадаваўся ў Сенат, які мог яго ўхваліць або адкласці да паўторнага пасяджэння сойма. У такім выпадку абедзве палаты збіраліся разам і рашэнне прымалася простай большасцю галасоў (раздзел VI).

Канстытуцыяй адмянялася права " ліберум вета", забараняліся ўсялякія канфедэрацыі. Галоўны прынцып: дэпутаты - прадстаўнікі ўсяго народа, а не толькі свайго павета, і таму павінны клапаціцца аб агульных інтарэсах грамадства. Сойму былі прадастаўлены вельмі шырокія паўнамоцтвы: ён разглядаў усе праекты законаў (праекты канстытуцыйных, грамадзянскіх, крымінальных законаў, а таксама тых, што тычыліся ўстанаўлення пастаянных і часовых падаткаў); праекты соймавых пастаноў аб канчатковай ратыфікацыі саюзных і гандлёвых дагавораў, вайне, міры і г.д.

Выканаўчая ўлада належала цэнтральнаму для ўсёй РП ураду, у які ўваходзілі кароль як старшыня, кіраўнік каталіцкай царквы прымас і пяць міністраў: паліцыі, унутраных і замежных спраў, ваенны і фінансаў. Міністраў прызначаў кароль. Каралеўская ўлада аб'яўлялася спадчыннай, але толькі ў межах адной дынастыі. Кароль надзяляўся шырокімі паўнамоцтвамі: ен быў вышэйшым распараджальнікам усіх узброеных сіл дзяржавы, прызначаў і здымаў службовых асоб органаў дзяржаўнага кіравання, сенатараў, біскупаў. Аднак усе акты караля патрабавалі подпісу адпаведнага міністра, які і адказваў перад соймам за дадзены акт. Стварэнне адзінага для ўсёй РП ўрада ператварала канфедэратыўны лад у федэрацыю, садзейнічала цэнтралізацыі дзяржавы і ўмацоўвала аўтарытэт цэнтральных органаў улады і кіравання і крыху абмяжоўвала самавольства буйных феадалаў.

Канстытуцыя мела прагрэсіўнае для свайго часу значэнне. Яна карэнным чынам змяніда структу­ру вышэйшых органаў улады; сойм стаў сапраўды заканадаўчым і кантралюючым органам у дзяржаве; была зроблена спроба ажыццявіць прынцып парламенцкага спосабу кіравання.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.