Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Дзённік

літаратурна-рэдакцыйнай практыкі

студэнткі 3 курса

філалагічнага факультэта

спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (літаратурна-рэдакцыйная

дзейнасць)

Некрашэвіч Марыі

 

 

Месца практыкі: абласная газета “Народная трыбуна”

 

 

Брэст, 2016

27 чэрвеня 2016 г.

Першы дзень практыкі ў рэдакцыі газеты. Знаёміліся з калектывам газеты, а таксама з галоўным рэдактарам – Мазінай Галінай Міхайлаўнай. Яна прызначыла нам кіраўніка – Сацуту Алёну Мікалаеўну.

Алёна Мікалаеўна правяла для нас інструктаж па тэхніцы бяспекі і пазнаёміла з правіламі ўнутранага распарадку. Таксама мы абмеркавалі з ёю план сумеснай працы, зыходзячы з патрабаванняў практыкі.

Мы даведаліся пра тое, што “Нарадная трыбуна” – гэта адзіная абласная газета ў рэспубліцы, якая выдаецца на беларускай мове. Яна выходзіць адзін раз на тыдзень – у пятніцу. Мы разгледзілі 26 нумароў выдання, пазнаёміліся з самымі рознымі рубрыкамі і матэрыяламі да іх. Я даведалася пра этапы стварэння нумара газеты. Над ім працуць шмат людзей: журналісты, рэдактар, намеснік рэдактара, карэктар, адказны сакратар, дзяжурны. Праца ў гэтых людзей вельмі адказная, і таму тут нельга памыляцца.

 

 

28 чэрвеня 2016 г.

Спачатку мы пазнаёміліся са службовымі абавязкамі намесніка галоўнага рэдактара, адказнага сакратара, загадчыка адзелам, карэктара. Усе гэтыя людзі нясуць адказнасць за выданне. Мы прачыталі таксама інструкцыю работы над нумарам газеты. Важным з’яўляецца тое, што нумары павінны здацца да пэўнага тэрміну, каб друкарня не прымяніла штрафныя санкцыі. Таму супрацоўнікам газеты няма калі адпачываць. Мы хутка зразумелі, што падрыхтоўка матэрыялаў патрабуе вельмі напружанай працы.

Потым ад нашага кіраўніка мы атрымалі першае самастойнае заданне. Алёна Мікалаеўна сказала, што гэты матэрыял пойдзе ў газету. Мы павінны былі зрабіць праўку-вычытку, праўку-скарачэнне і праўку-пераробку аўтарскага тэксту. Яшчэ нашай задачай было прыдумаць загаловак і падзагаловак для тэксту, а таксама падабраць рубрыку, пад якой ён будзе размяшчацца. Для нас гэтае заданне аказалася складаным, таму што мы ніколі не рабілі некалькі відаў правак. Прыдумаць загаловак таксама аказалася нялёгкай справай, таму што загаловак павінен быць арыгінальным і адразу прыцягваць увагу чытача. Заданне было цяжкім, але мы справіліся. Падчас працы ўзнікалі розныя пытанні, Алёна Мікалаўена дапамагала нам іх вырашаць. Мы зразумелі, што праца ў рэдакцыі складаная, але ў той жа час вельмі цікавая і арыгінальная.

 

 

29 чэрвеня 2016 г.

У трэці дзень мы займаліся вычыткай і карэктарскай праўкай газетных палос. Падчас працы мы карысталіся карэктарскімі знакамі. У тэксце былі марфалагічныя, арфаграфічныя, стылістычныя памылкі. Старонка газеты была прысвечана V Усебеларускаму народнаму сходу, дзе яго ўдзельнікі дзяліліся сваімі ўражаннямі. У публікацыі сустракаліся новыя для нас словы. Каб зразумець іх семантыку, мы звярталіся да слоўніка. З заданнем мы справіліся.

 

 

30 чэрвеня 2016 г.

У гэты дзень нам даручылі зрабіць карэктуру новай газетнай старонкі, якая была прысвечана 40-гадоваму юбілею Брэсцкага электратэхнічнага завода. У тэксце сустракаліся розныя памылкі, каб выправіць іх, мы выкарыстоўвалі карэктарскія знакі. Калі нам было складана – звярталіся да слоўнікаў па дапамогу.

У рэдакцыю прыходзіць шмат пісем ад падпісчыкаў газеты. Загадчыкам аддзела пісем з’яўляецца наш кіраўнік – Алёна Мікалаеўна. Чытачы дасылаюць розныя пісьмы, сярод якіх ёсць і просьбы да рэдакцыі. Алёна Мікалаеўна прапанавала нам папрацаваць з такімі лістамі і падрыхтаваць іх да публікацыі ў газеце. Пісьмы былі на рускай мове. Мы павінны былі перакласці ліст на беларускую мову, правесці рэдактарскую і карэктарскую праўку, даць загаловак і падзагаловак, а таксама падабраць рубрыку да іх. Мы справіліся са сваёй задачай, і матэрыял надрукавалі ў газеце.

Пасля абеду мы хадзілі з дзяжурным у тыпаграфію, ён пазнаёміў нас са сваімі абавязкамі. Было цікава назіраць за выхадам тыражу газеты ў свет.

 

 

1 ліпеня 2016 г.

Мы займаліся рознымі відамі рэдактарскай праўкі: вычытка, скарачэнне, пераробка. Рабілі пераклад з рускай мовы лістоў, якія былі дасланы ў рэдакцыю. Нас пазнаёмілі са спецыфікай рэдагавання службовых дакументаў. Таксама ў гэты дзень нам дазволі паспарабаваць адрэдагаваць службовы дакумент. Мы пісалі лісты ўдзельнікам V Усебеларускага народнага сходу, якія публікаваліся ў № 27 “Народнай трыбуны” ад 1 ліпеня 2016 года. Мы зразумелі, што працаваць са службовымі дакументамі вельмі складана, таму што яны патрабуюць дакладнасці, павінны быць сціслымі і адпавядаць прынятым стандартам.

 

 

4 ліпеня 2016 г.

Займаліся перакладам і рэдактурай тэкстаў. Праводзілі вычытку і карэктуру газетных палос. Атрымалі заданне на дом адкарэкціраваць і адрэдагаваць тэксты юнкараў. Усе тэксты былі на самыя розныя тэмы.

 

 

5 ліпеня 2016 г.

Праводзілі праўку-вычытку, праўку-апрацоўку тэкстаў юнкараў. Нас пазнаёмілі са спецыфікай жанраў у публіцыстыцы. Алёна Мікалаеўна даручыла мне правесці карэктуру журналісцкага тэксту. Таксама мы працавалі над перакладам з рускай мовы на беларускую навуковых тэкстаў. Я працавала з тэкстамі пра дэпрэсію і алкаголь, іх даслалі ў рэдакцыю ўрачы-псіхатэрапеўты. Было складана працаваць з такім відам тэксту, сустракалася шмат незразумелых тэрмінаў. Патрэбна было ўвесь час звяртацца да слоўніка. Мы не толькі адрэдагавалі тэкст, але і знайшлі шмат цікавай інфармацыі для сябе. Было вельмі цікава рэдагаваць навуковыя тэксты.

 

 

6 ліпеня 2016 г.

Гэта быў перадапошні дзень нашай працы ў рэдакцыі. Мы чыталі газету апошняга нумара, і было прыемна, што ў яе ўкладзена наша асабістая работа. Алёна Мікалаеўна падпісала ўсе нашы тэксты, з якімі мы працавалі падчас практыкі. Рыхтаваўся чарговы нумар да выдання. Нам вельмі не хацелася пакідаць рэдакцыю газеты, бо праца ў ёй навучыла нас рабоце ў калектыве, практыцы непасрэдна над аўтарскімі тэкстамі, да якіх трэба сур'ёзна адносіцца і быць уважлівымі да кожнага слова.

 

 

7 ліпеня 2016 г.

Надышоў апошні дзень працы ў “Народнай трыбуне”. Мы пазнаёміліся з новым выданнем газеты. Было сумна пакідаць месца і калектыў, з якім кожны з нас ўжо добра пасябраваў. Наперадзе была праца над дакументамі і непасрэдная сдача практыкі. Вялікі дзякуй “Народнай трыбуне” і яе калектыву за падораныя веды і цёплую атмасферу.

 

 

<== предыдущая лекция | следующая лекция ==>
Dongguan Luphi Electronics Technology Co., Ltd. With its membrane switches | 




© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.