Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Індустрыялiзацыя.асаблівасці яе правядзення ў рэспубліцы






У сярэдзiне 20-х гадоў у СССР iшла вострая ўнутрыпартыйная барацьба за выбар далейшага шляху развiцця краiны. У гэтай барацьбе атрымала перамогу дактрына Сталiна аб фарсiраванай пабудове сацыялiзму ў СССР ва ўмовах капiталiстычнага акружэння. Гэты курс прадугледжваў лiквiдацыю шматукладнасцi ў эканомiцы i рынкавых адносiнаў, паскораную iндустрыялiзацыю, насiльную калектывiзацыю, культурную рэвалюцыю, умацаванне камандна-адмiнiстрацыйнай сiстэмы. Ён з'яўляўся па сутнасцi планам мадэрнiзацыi Расii, пераўтварэння яе ў iндустрыяльную.

Галоўнай мэтай iндустрыялiзацыi было пераўтварэнне СССР у эканамiчна незалежную дзяржаву, якая б вырабляла ўсе неабходныя тавары, у першую чаргу сродкi вытворчасцi. Для гэтага вызначалася пераважнае развiццё цяжкай iндустрыi, якая павiнна была забяспечыць пераўзбраенне ўсiх галiн народнай гаспадаркi, дастатковы ўзровень абароназдольнасцi краiны.

У Беларусi iндустрыялiзацыя была часткай адзiнага працэсу iндустрыялiзацыi СССР.

Асноўныя галiны прамысловасцi спецыялiзавалiся на перапрацоуцы лясной сыравiны i прадуктаў сельскай гаспадаркi. У 1926 г. дробныя саматужнiкi выпускалi 41, 1% усёй прамысловай прадукцыi i складалi амаль 3/4 усiх рабочых. На прамысловае развiццё адмоўна ўплывалi недастатковасць энергетычных магутнасцяў, недахоп квалiфiкаваных рабочых i iнжынерна-тэхнiчных кадраў.

Зыходзячы з асаблiвасцей прамысловай вытворчасцi, наяўнасцi сельскагаспадарчай сыравiны, аграрнай перанаселенасцi беларускай вёскi, вялiкага беспрацоўя ў гарадах (каля 50 тыс. чал.). Х з'ездам КП(б)Б у снежнi 1925 г. i красавiцкiм пленумам ЦК 1926 г. быў вызначаны асноўны курс на развiццё прамысловасцi па перапрацоўцы мясцовай сыравiны, галiн па вытворчасцi прадметаў спажывання (група Б). Было намечана таксама развiццё шэрагу галiн, якiя базiравалiся на прывазной сыравiне, у тым лiку сельскагаспадарчага машынабудавання, буйной швейнай i тэкстыльнай прамысловасцi.

За тры гады (1925—1928) Асноўныя капiталаўкладаннi былi накiраваны ў палiўную, дрэваапрацоўчую, тэкстыльную i швейную галiны. Частка сродкаў выдзялялася на развiццё прамысловасцi будаўнiчных матэрыялаў, машынабудавання i энергетыкi. За гэты перыяд у рэспублiцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў. У маi 1927 г. непадалёку ад Оршы пачалося будаўнiцтва БелДРЭС.

У адпаведнасцi з рашэннямi XV з'езда ВКП(б) быў распрацаваны пяцiгадовы план развiцця народнай гаспадаркi БССР (1928/29 — 1932/33 гг.).

Пры агульным росце валавой прадукцыi буйной прамысловасцi на 331, 8% павелiчэнне па групе “А” вызначалася на 184, 9%, у той час як па групе “Б” — на 427, 8%. Пяцiгадовы план быў хаця i напружаны, але збалансаваны i грунтаваўся на прынцыпах НЭПа.

Першыя два гады пяцiгодкi далi адчувальныя вынiкi. Прамысловасць рэспублiкi значна вырасла, карэнныя змены адбылiся ў рабочым класе Беларусi. На адно буйнае прадпрыемства на пачатак пяцiгодкi прыходзiлася каля 250 рабочых, а праз два гады — ўжо 870. Шмат паказчыкаў было перавыканана. Замест планавых заданняў павялiчыць аб'ём прадукцыi на 87, 9% фактычны прырост склаў 149, 3%.

У другой палове 1929 г. Сталiн пачаў ажыццяўляць звышiндустрыялiзацыювялiкага скачка ” ў развiццi дзяржавы. Аптымальны план першай пяцiгодкi быў адкiнуты як састарэлы i навязаны новыя, павышаныя заданнi. Неўзабаве было аб'яўлена, што цэлы шэраг галiн прамысловасцi можа выканаць пяцiгодку за 3 гады.

У Беларусi, як i па Саюзу ў цэлым, высокiя тэмпы не адпавядалi фiнансавым магчымасцям краiны i ёмкасцi рынка.

Дадатковымi крынiцамi фiнансавання становяцца эмiсiя грошай[1], павышэнне вiна-гарэлачнай вытворчасцi, штучнае павышэнне цэн на прамысловую прадукцыю i знiжэнне на сельскагаспадарчую, павелiчэнне падаткаў на насельнiцтва, дзяржаўныя ўнутраныя пазыкі (сталi штогадовымi, размяшчалiся арганiзавана, па падпiсцы сярод насельнiцтва, пад кантролем партыйных i дзяржаўных органаў).

рост прадукцыйнасцi працы стаў адставаць ад зададзеных тэмпаў, сабекошт прадукцыi заставаўся высокiм. выпуск бракаванай, недобраякаснай прадукцыi.

Як вынік, у БССР многiя галiны не выканалi пяцiгадовы план (прамысловасць будаўнiчых матэрыялаў, хiмiчная, палiўная, энергетычная).

У 1932 г. XVII канферэнцыя УКП(б) канчаткова адмянiла апошнiя стымулы НЭПа, падкрэслiўшы ў сваёй рэзалюцыi “поўную несумяшчальнасць з палiтыкай партыi i iнтарэсамi рабочага класа буржуазна-нэпманскiх скажэнняў прынцыпу гаспадарчага разлiку”.

На аснове рашэння ЦВК СССР ад 5.1.1932 г. " Аб рэарганiзацыi саўнаргасаў" беларускi Саўнаргас быў пераўтвораны ў Наркамат лёгкай прамысловасцi БССР. Прадпрыемствы цяжкай i лясной прамысловасцi перападпарадкаваны адпаведным саюзным наркаматам. Фактычна аднаўлялася жорсткая цэнтралiзаваная сiстэма кiравання прамысловасцю перыяду " ваеннага камунiзму". У пачатку 30-х гг. трэсты спынiлi сваё iснаванне. Гандаль стаў замяняцца размеркаваннем рэсурсаў " зверху" па фондах i нарадах. Забеспячэнне iндустрыялiзацыi грашовымi сродкамi ўскладалася на наркамат фiнансаў, а на Дзяржплан i галiновыя наркаматы — матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне прадпрыемстваў. У вынiку непасрэднай крынiцай фiнансавання буйнамаштабнага капiтальнага будаўнiцтва стала не вытворчасць, а сфера размеркавання i абарачэння — падатак з абароту i пазык, якiя размяшчалiся сярод насельнiцтва.

Тым не менш, вынiкi пяцiгодкi былi значнымi. Было ўведзена ў дзеянне 538 прадпрыемстваў, з iх 78 буйных. У iх лiку Гомсельмаш, швейныя фабрыкi ў Вiцебску, Гомелi, Магiлёве i Бабруйску, Магiлёуская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскi i Гомельскi дрэваапрацоўчыя камбiнаты, БелДРЭС i iнш. Удзельная вага буйной прамысловасцi ўзрасла з 41, 3% да 67%. Выпуск прамысловай прадукцыi павялiчыўся ў 2, 7 раза (паводле плана ў 3, 8). На Беларусi былi створаны палiўная, машынабудаўнiчая, хiмiчная галiны прамысловасцi, наладзiлася вытворчасць штучнага валакна, трыкатажу. Самым важным сацыяльным вынiкам пяцiгодкi была лiквiдацыя беспрацоўя. Удзельная вага рабочага класу з 11, 3% павялiчылася да 20%. З прамысловасцi былi выцеснены капiталiстычныя элементы, дзяржава зрабiлася манапольным уласнiкам.

Другая пяцiгодка (1933—1937 гг.) праходзiла ў абставiнах поўнага панавання каманднай сiстэмы, разбуральных вынiкаў калектывiзацыi i бесперапынных працэсаў над " шкоднiкамi" i " ворагамi народа", у вынiку якiх знiшчалiся вопытныя кадры тэхнiчнай iнтэлiгенцыi. Аднак i ў такiх умовах было дасягнута павелiчэнне валавой прадукцыi ў 1, 9 раза. Аднак гэты паказчык быў нiжэй запланаванага (3, 8 раза). Сярэднегадавы рост прадукцыi знiзiўся з 21, 6% у першай пяцiгодцы да 13, 9%.

Калектывізацыя сельскай гаспадаркі

У 1927 г. у краіне ўзнік крызіс хлебанарыхговак. Краіна недабрала 128 млн. пудоў збожжа. План хлебанарыхтовак у Беларусі быў выкананы толькі на 71, 5%.

Па праблеме ўзнікнення крызісу збожанарыхтовак і шляхоў яго пераадоленыя выявіліся карэнныя разыходжанні ў пазіцыях Бухарына і Сталіна. Для Сталіна крызіс хлебанарыхтовак тлумачыўся " кулацкай стачкай" – выступленнем супраць Савецкай улады кулацтва, якое вырасла і памацнела ва ўмовах НЭПА. Усе цяжкасці, паводле Сталіна, ствараліся ворагами " Мы маем ворагаў унутраных. Мы маем ворагаў знешніх. Аб гэтым нельга забываць... ні на адну мінуту. Сродкі пераадолення цяжкасцей бачыліся яму ў бязлітасным знішчэнні ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі.

Прапановы Бухарына аб выхадзе з сітуацыі, якая была створана крызісам збожанарыхтовак, на шляхах НЭПА (адмова ад " назвычайных мер", захаванне курса на ўздым сялянскай гаспадаркі развіцё гандлёва-крэдытных форм кааперацыі, павышэнне цэн на хлеб і інш.) былі адхілены як уступка кулаку і праяўленне правага апартунізму.

Перавод сельскай гаспадаркі на шляхі буйнай абагуленай вытворчасці стаў разглядацца як сродак рашэння збожавай праблемы ў самыя кароткія тэрміны і адначасова ліквідацыі кулацтва як галоўнага ворага Савецкай улады.

У Беларусі ў яўным прыхільнікам так званых праваўхілісцкіх, буржуазных і дробнабуржуазных тэорый былі навешаны жорсткія палітычныя ярлыкі " прышчэпаўцаў" і " кіслякоўцаў" (прафесар Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі І.А. Кіслякоў). Іх абвіначвалі ў насаджэнні хутароў, кулацкіх гаспадарак, недаацэнцы складанай машыннай тэхнікі, перспектыў калгасна-саўгаснага будаўніцтва. Пры гэтым зусім забываўся той факт, што савецкае заканадаўства дапускала свабодны выбар формаў землекарыстання. Дз. Прышчэпава, а таксама 29 іншых " правых апартуністаў" з ліку кіруючых работнікаў заклеймавалі як памагатых контррэвалюцыі ў справе рэстаўрацыі капіталізму ў Беларусі, выключылі з партыі і рэпрэсіравалі.

Барацьба з правым ухілам суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі, наступленнем на кулака. Тэндэнцыя да безагляднага фарсіравання калектывізацыі адлюстроўвала пазіцыю Сталіна і яго акружэння. У аснове гэтай пазіцыі ляжала знявага да настрою сялянства, ігнараванне яго негатоўнасці і нежадання адмовіцца ад ўласнай дробнай гаспадаркі " Тэарэтычным" абгрунтаваннем фарсіравання калектывізацыі з'явіўся артыкул Сталіна " Год вялікага пералому ", апублікаваны 7 лістапада 1929 г. У ім сцвяржалася, што ў калгасы быццам пайшлі асноўныя, серадняцкія масы сялянства, што ў сацыялістычным пераўтварэнні сельскай гаспадаркі ўжо атрымана " рашаючая перамога" (на самай справе ў калгасах тады знаходзілася 6—7% сялянтх гаспадарак, пры тым, што звыш трэцяй часткі вёскі складала бедната).

Пасля лістападаўскага пленума ЦК УКП(б) 1929 г. пачалося нарошчванне тэмпаў калектывізацыі. Калі ў лістападзе 1929 г. у калгасах Беларусі знаходзілася кожная дзесятая сялянская гаспадарка (9, 8 %), то ў пачатку 1930 г. – кожная 5 (20, 9%). На працягу месяца, такім чынам, паказчыкі павялічыліся больш чым удвая.

Негледзячы на тое, што Беларусь не адносілася да вытворцаў збожжа, студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП(б)Б прыняў рашэнне да канца 1931 г. завяршыць калектывізацыю ўсіх бядняцка-серадняцкіх гаспадарак. Больш таго, у лютым 1930 г. бюро ЦК Кампартыі Беларусі вырашыло калектывізаваць да веснавой сяўбы 75–80% сялянскіх гаспадарак. 10 лютага гэтага ж года ЦК КП(б)Б адправіў у ЦК УКП(б) дакладную запіску з прапановаю прызнаць БССР рэспублікай суцэльнай калектывізацыі.

Для фарарсівання калектывізацыі ў вёску былі накіраваны сотні ўпаўнаважаных, якія не ведалі патрэб сялян, тварылі яшчэ большае самавольства, чым мясцовыя ўлады. Праваднікамі сталінскай палітыкі былі таксама рабочыя-дваццаціпяцітысячнікі, пасланыя на кіруючыя пасады ў калектыўныя гаспадаркі.

Да 1 сакавіка 1930 г. у Беларусі ў калгасах лічыліся 58 % агульнай колькасці сялянскіх гаспадарак.

Няспынае фарсіраванне тэмпаў калектывізацыі ў канцы 1929 г. і ў першыя месяцы 1930 г. суправаджалася актывізацыяй барацьбы з кулацтвам. 30 студзеня 1930 года была прынята пастанова ЦК УКП(б) " Аб мерапрыемствах па ліквідацы кулацкіх гаспадарак у раёнах суцэльнай калектывізацыі". Прадпісвалася правесці канфіскацыю ў кулакоў сродкаў вытворчасці, жывёлы, гаспадарчых і жылых будынкаў, якія перадаваліся ў калгасы.

Галоўным вынікам насілля пры стварэнні калгасаў сталі масавая незадаволенасць і адкрытыя пратэсты сялян, якія даходзілі аж да антысавецкіх узброеных выступленняў. Толькі ў Беларусі ў 1930 г. было больш як 500 сялянскіх выступленняў. Перад уступленнем у калгас сяляне рэзалі жывелу. Да мая 1930 г. пагалоўе буйнай рагатай жывёлы скарацілася больш чым на чвэрць.

Шматлікія пісьмы ў партыйныя органы са скаргамі, пратэстамі, апісаннямі безладдзя, якое тварылася прымусілі партыйнае кіраўніцтва ў другой палове лютага ў 1930 г. даць дырэктывы аб ліквідацыі спешкі пры арганізацыі калгасаў, спыненні раскулачвання там, дзе суцэльная калектывізацыя яшчэ не пачалася.

2 сакавіка " Праўда" апублікавала артыкул Сталіна " Галавакружэнне ад поспехаў ", у якой уся адказнасць за дапушчаныя " скрыўленні" перакладвалася на мясцовых работнікаў, якія абвінавачваліся ў " галавацяпстве".

17 красавіка 1930 года бюро ЦК КП(б)Б прыняла рэзалюцыю " Аб барацьбе з перагібамі ў калгасным руху" ў якой таксама абсудждаліс перагібы ў калгасным будаўніцтве.

Пасля гэтых рашэнняў і часовага адступлення ад грубых метадаў калектывізацыі адбыўся адток сялян з калгасаў. Зніклі " папяровыя" і насільна створаныя калгасы. Да ліпеня 1930 года іх засталося толькі 11%. Незаконна раскулачаных пачалі вяртаць назад.

Напружанне ў вёсцы да восені аслабла. Увосень пачалася новая хваля калектывізацыі. Кастрычніцкі (1930 г.) пленум ЦК КП(б) зноў прызнаў неабходным " паскорыць" тэмпы калектывізацыі, а ў пачатку 1931 года бюро ЦК КП(б)Б приняло рашэнне аб завяршэнні калектывізацыі пад вясну гэтага ж года.

Да канца пяцігодкі (1933) ў БССР было калектывізавана 43, 3% сялянскіх гаспадарак і абагулена 47, 1 % пасяўных плошчаў.

Важным накірункам калектывізацыі стала стварэнне машынна-трактарных станцый (МТС). Першая МТС у нашай рэспублікі была створана ў канцы 1929 года ў Койданаўскім (цяпер Дзяржынскім) раёне. У канцы пяцігодкі ў Беларусі налічвалася 57 МТС, якія мелі 1469 трактараў. Яны абслугоўвалі 33, 1% усіх калектыўных гаспадарак. МТС рабілі калгасы поўнасцю залежнымі ад дзяржавы.

7 жніўня 1932 года прымаецца закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці. Ён уводзіў у якасці судовай рэпрэсіі за крадзёж калгаснай і каператыўнай маёмасці вышэйшую меру сацыяльнай абароны – растрэл з канфіскацыяй усей маёмасці і з заменай пры змягчаючых акалічнасцях пазбаўленнем волі на тэрмін не ніжэй чым 10 гадоў з канфіскацыяй усей маёмасці. Амнісгыя па справах гэтага роду была забаронена.

Да пачатку 1933 года за няпоўныя пяць месяцаў па гэтаму закону было асуджана каля 55 тыс. чалавек. 3 іх звыш 2, 1 тыс. да вышэйшай меры пакарання. Прыкладна 1 тыс. прыгавораў было выканана. У Беларускай ССР на працягу 1933-1934 гг. па гэтаму закону было асуджана больш за 10 тыс. чалавек.

У перыяд дзеяння гэтага закону на Украіне, Паволжы ўзнік голад, які забраў 3—4 млн. жыццяў. Масавы голад абышоў рэспубліку. Ён ахапіў толькі паўднёвыя раёны рэспублікі.

3 пачатку 1933 г. улада ў вёсцы фактычна перайшла да надзвычайных органаў - палітадзелаў МТС. За гады сваёй работы яны " выкрылі", выключылі з калгасаў 2700 " кулакоў-шкоднікаў", знялі з работы за " варожую дзейнасць" 1544 работніка. Актыўны ўдзел прынялі палітадзелы ў чыстцы партыі, што была праведзена ў 1933 г. Праіснавалі палітадзелы да канца 1934 года, калі былі зліты з раённымі камітэтамі партыі.

У гады другой пяцігодкі калектывізацыя ў Беларусі фактычна завяршылася. У калгасах апынулася 87, 5% сялянскіх двароў і было абагулена 96% пасяўной плошчы. Вялася работа па арганізацыйна-гаспадарчаму ўмацаванню калгасаў. У лютым 1936 г. II Усесаюзны з'езд калгаснікаў -ударнікаў прыняў статут сельскагаспадарчай арцелі, які гарантаваў існаванне асабістай падсобнай гаспадаркі калгаснісаў і гэтым самым даваў некаторую палёгку ім. У гэты час вялася прапагандысцкая кампанія - калгасам уручаліся акты на вечнае карыстанне зямлёю. Імкненнем да больш цэнтралізаванага кіраўніцтва з'явілася масавае ссяленне хутарскіх гаспадарак у калгасныя цэнтры.

На калгасных палях працавала больш як 8 тыс. трактараў, 600 камбайнаў і іншыя сельскагаспадарчыя машыны. Але вытворчыя паказчыкі пад канец 30-х гадоў заставаліся на ўзроўні дакалгаснай вёскі, руху наперад не было. Ураджайнасць збожжавых культур склала ў 1933 г. 6, 3 ц. з 1 га., у 1940 г. — 7 ц., а удой на адну карову, адпаведна, 810 і 834 л малака. Ды і сам памер сельскагаспадарчай арцелі быў невялікі. Ён складаўся ў сярэднім з 75 гаспадарак, з пасяўной плошчай 367 га. Калгаснікі заставаліся самай нізкай па аплаце катэгорыяй насельніцтва.

3 1933 г. былі ўведзены абавязковыя пастаўкі калгаснай прадукцыі дзяржаве, якія мелі характар і сілу падатку. Цэны на збожжа і большую частку іншых сельскагаспадарчых прадуктаў былі ў некалькі разоў ніжэйшыя за рыначныя.

калгаснікі не мелі пашпартоў, што выключала магчымасць свабоднага перамяшчэння, юрыдычна прывязвала да калгаса, надавала іх працы прымусовы характар.

 

 


[1] У 1928 г. залаты рубель (чырвонец) перастаў быць свабодна канверсуемым. У абарачэннi засталiся толькi папяровыя грошы i дробная разменная манета. Рэальная вартасць рубля за першую пяцiгодку знiзiлася на 60%. Адбываўся хуткi рост цэн. Рэальная заработная плата да канца першай пяцiгодкi знiзiлася амаль на 20%.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.