Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Мерапрыемствы.






Афіцыйна новая эканамічная палітыка была прынята па дакладу У.І. Леніна на Х з’езде РКП(б) у сакавіку 1921 года.

Галоўная задача НЭПа заключалася ў стварэнні сацыяльных умоў для хуткага аднаўлення эканомікі, паскарэння развіцця вытворчых сіл краіны і павышэння на гэтай аснове матэрыяльнага і культурнага ўзроўню народа.

Галоўным звяном НЭПу было рэфармаванне сельскагаспадарчай вытворчасці. У Беларусі налічвалася 84, 4% сельскага насельніцтва. У адпаведнасці з дэкрэтам ад 21 сакавіка 1921 года харчраскладка як спосаб дзяржаўных нарыхтовак прадуктаў, сыравіны і фуража была заменена натуральным падаткам, які аб'яўляўся напярэдадні пасяўной. Сяляне атрымоўвалі права распаражацца па свайму погляду прадукцыяй, якая заставалася пасля выплаты падаткаў. Спачатку прадугледжвалася, што лішкі маглі быць выкарыстаны сялянамі для абмену на прамысловыя тавары ў межах мясцовага гаспадарчага абароту. Але непасрэднага тавараабмену не атрымалася..

За аснову налічэння харчпадатку браліся колькасць ворнай зямлі і едакоў у сям'і, ураджайнасць. Усе гаспадаркі падзяляліся на 7 груп: ад 0, 5 дзесяціны на едака да 4 дзесяцін і болей, па ўраджайнасці — 11 разрадаў.

Улічваючы кароткі тэрмін развёрсткі на яе тэрыторыі харчпадатак быў устаноўлены амаль удвая больш.

3 1 жніўня 1922 г. уводзіўся адзіны натуральны падатак, які здаваўся шасцю асноўнымі прадуктамі ў пераліку на збожавыя адзінкі. Калі ў 1921 г. кожная гаспадарка павінна была здаваць ад 13 да 18 відаў харчавання, то новы падатак павінен здавацца шасцю прадуктамі: хлебам, бульбай, мясам, сенам, маслам і алейнымі културамі.

Істотнай рысай новага падатку сталі ільготы беднаце, інвалідам, сем'ям чырвонаармейцаў і ўвядзене ў севазварот тэхнічных культур.

У гэтым жа годзе ўводзіліся грашовыя падаткі, якія складалі амаль 21% ад натуральнага.

Адразу вызначаліся і меры пакарання для неплацільшчыкаў: ад арышту ад 7 сутак да аднаго года з канфіскацыяй маёмасці.

На пачатку 1923 г. у рэспубліцы існавала яшчэ 20 відаў ускосных падаткаў.

У 1923 г. замест усіх відаў падаткаў уводзіўся адзіны сельгаспадатак.

Але былі ўведзены абавязковыя хлебападрыхтоўкі і з 1924/1925 г. устанаўліваліся лімітныя цэны на хлеб, што супярэчыло ідэі НЭПа.

У верасні 1922 г. Прэзідыум ЦВК БССР зацвердзіў закон аб працоўным землекарыстанні, які абвяшчаў свабоду выбару форм землекарыстання. Законнымі прызнаваліся арцелі, абшчыны, прыватныя ўладанні ў выглядзе вотрубаў і хутароў. Дазвалялася здача зямлі ў арэнду і выкарыстанне наёмнай працы. Заахвочвалася развіццё каперацыі. Наркамзем БССР, які ўзначальваў Д.Ф. Прышчэпаў, прадугледжваў стварэнне хутароў і пасёлкаў па тыпу вотрубаў як асноўнай для рэспублікі формы землекарыстання. 3 1924 года па 1929 год у Беларусі было пераселена на хутары і на дробныя пасёлкі 129.692 сялянскіх гаспадарак.

У гады НЭПа ў рэспубліцы ўмацавалася сельскагаспадарчая каперацыя па крэдыту, забяспячэнню і збыту прадукцыі. У кастрычніку 1929 года дзейнічала 3.348 кааператыўных таварыстваў, якія аб'ядноўвалі 341, 5 тысяч членаў.

Арэндай зямлі ў 1927 годзе карысталася 11% сялян.

У БССР існавалі створаныя ў першыя гады Савецкай улады калектыўныя гаспадаркі: камуны, сельскагаспадарчыя арцелі і таварыствы па грамадскай апрацоўцы зямлі.

У мэтах павышэння эфэктыўнасці сельскай гаспадаркі савецкімі органамі вялася работа па прымяненню шматпасяўных севазваротаў, мінеральных угнаенняў, пашырэнню пасеваў тэхнічных культур, ствараліся паказальныя ўчасткі і гаспадаркі, арганізоўваліся выстаўкі дасягненняў. Ствараліся камітэты сялянскай ўзаемадапамогі.

У прамысловасці адраджалася многаўкладнасці, ў некаторай ступені была адноўлена прыватная ўласнасць, развіваліся розныя формы кааперацыі. 3 увядзеннем НЭПа амаль усе дзяржаўныя прадпрыемствы былі зняты з дзяржзабяспячэння і пераведзены на гасразлік. Да верасня 1924 г. па ўсёй рэспубліцы былі арганізаваны трэсты. Ішоў працэс кааперавання дробнай таваравытворчасці.

Да 1926 г. было здадзена ў арэнду 90 буйных і 536 дробных прадпрыемстваў. Адкрывалася мноства швейных, шавецкіх, слясарных і дрэваапрацоўчых майстэрняў, пякарняў, лавак, забяспечыўшых хуткі рост вытворчасці і таваразвароту.

У вядучых галінах прамысловасці захавалася дзяржаўная ўласнасць і сістэма планавага развіцця. У той жа час мянялася сістэма гаспадарання. Дэкрэт ад 9 жніўня 1921 года вызначаў парадак такіх змяненняў. Дзяржава ў асобе УСНГ і яго мясцовых органаў забяспечвала кіраванне яго асобнымі галінамі вытворчасці і вызначанымі буйнымі прадпрыемствамі, якія пераводзіліся на гаспадарчы разлік. Прадпрыемствы, нездадзеныя ў арэнду і кіраўніцтва якімі дзяржава не брала на сябе, падлягалі закрыццю. Рабочыя, якія засталіся без работы, размяркоўваліся паміж працуючымі прадпрыемствамі, а тыя хто заставаўся без працы атрымоўвалі дапамогу ад дзяржавы.

Уведзена была новая сістэма ўпраўлення буйной нацыяналізаванай прамысловасцю. Глаўкі былі ліквідаваны, а замест іх створаны трэсты-аб'яднанні аднародных ці звязаных паміж сабой прадпрыемстваў, якія атрымлівалі поўную гаспадарчую і фінансавую незалежнасць, Ствараліся сіндыкаты-аб'яднанні трэстаў, якія займаліся збытам, забеспячэннем, крэдытаваннем, знешнегандлёвымі аперацыямі. Была адноўлена грашовая аплата працы, ўведзены тарыфы зарплаты, зняты абмежаванні на павілічэнне заробкаў пры росце выпрацоўкі. У сярэдней і дробнай прамысловасці ўкаранялася арэнда прадпрыемстваў, некаторыя з іх былі дэнацыяналізаваны і перададзены прыватнікам. Дазваляліся канцэсіі.

Вялікую ролю ў фінансавай стабілізацыі адыграла грашовая рэформа 1922—1924 гг. У канцы 1922 года былі ўведзены чырвонцы банкаўскія білеты дзяржбанка. Яны на 25% забяспечваліся золатам, у астатняй частцы — цэннымі паперамі і таварамі. У адпаведнасці з залатой вартасцю чырвонца ў 7, 74 грама чыстага золата быў усталяваны яго курс у замежнай валюце. Паралельна з чырвонцам былі выпушчаны папяровыя соўзнакі для пакрыцця бюджэтнага дэфіціту, але з першага красавіка іх выпуск быў спынены. Замест іх былі выпушчаны казначэйскія білеты вартасцю 1, 3, 5 рублёў золатам, разменныя сярэбраныя і медныя манеты. У 1921 годзе быў адноўлены дзяржбанк і створаны акцыянерныя, камерцыйныя і інш. Уклады ў ашчадных банках не пападалі пад канфіскацыю, гарантавалася іх тайна.

У гандлі права абмену, куплі і продажу распаўсюджвалася не толькі на сельскагаспадарчую прадукцыю, а таксама на тавары саматужнай дробнай прамысловасці. Пры НЭПе існаваў прыватны, кааператыўны і дзяржаўны гандаль. У замежным гандлі практычна была ўсталявана дзяржаўная манаполія. Увесь экспарт і імпарт тавараў ажжыцяўляўся праз спецыяльна створаны камісарыят знешняга гандлю РСФСР.

У гады НЭПа праводзілася сацыяльная абарона працоўных. Рэгулявалася іх зарплата ў сувязі з ростам цэн, інфляцыі, давалася права на дадатковы заробак. У маі 1922 года быў усталяваны мінімум зарплаты, заключаліся калектыўныя дагаворы паміж рабочымі і прадпрыемствамі, якія прадугледжвалі памеры аплаты ў залежнасці ад стану прадпрыемства і яго магчымасцей.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.