Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Грамадска-палітычны рух на беларускіх землях у другой палове 1810-1820-я гг.






Пасля вайны 1812 г. на тэрыторыі Беларусі назіраецца ажыўленне грамадскага жыцця. Шырокую актыўнасць праяўляюць арганізацыі масонаў – дзеячоў рэлігійна-этычнага руху, да якога далучаліся прадстаўнікі розных плыняў інтэлектуальнай эліты грамадства. У другой палове 1810-х гг. сярод масонаў Каралеўства Польскага і былога ВКЛ панавала ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай пад уладай расійскага імператара. У 1819 г. у Каралеўстве Польскім фарміруецца арганізацыя “ Нацыянальнае масонства ”, адгалінаванне якой узнікае таксама ў Вільні.

З пачатку 1820-х гг. палітыка царызму набывае яскрава акрэслены рэакцыйны характар. Звужаецца аўтаномія Каралеўства Польскага, парушаюцца дэмакратычныя правы. На землях Беларусі ўмацоўваецца паліцэйска-бюракратычны кантроль у розных сферах жыцця грамадства. У 1820 г. з тэрыторыі Расійскай імперыі былі выдаленыя езуіты. Былі зачынены ўсе езуіцкія навучальныя ўстановы, у тым ліку Полацкая езуіцкая акадэмія. Падобная палітыка прывяла да краху спадзяванняў грамадскасці на аднаўленне Рэчы Паспалітай пад пратэктаратам Расіі. У межах масонскіх арганізацый узнікаюць радыкальныя плыні, варожа настроеныя да палітыкі царызму. Гэта прыводзіць да забароны дзейнасці масонаў на тэрыторыі Расійскай імперыі ў 1822 г.

Рэакцыйныя мерапрыемствы царызму выклікаюць фарміраванне апазіцыйнага руху на тэрыторыі Беларусі. Дадзены рух меў два накірункі:

- польскі нацыянальна-вызваленчы рух;

- рух расійскіх дваранскіх рэвалюцыянераў – дзекабрыстаў.

Абодва дадзеныя рухі аб’ядноўвала непрыняцце царызму, імкненне да пераўтварэння грамадства на ліберальных пачатках.

Польскі нацыянальна-вызваленчы рух на землях Беларусі знаходзіў сацыяльную базу сярод мясцовай апалячанай шляхты і інтэлігенцыі. Галоўным асяродкам яго распаўсюджання з’яўляліся навучальныя ўстановы, у першую чаргу Віленскі універсітэт. У яго межах ў 1817-1823 гг. дзейнічала тайнае студэнцкае таварыства філаматаў (найбольш вядомыя актывісты: А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот). Цесную сувязь з ім падтрымлівалі легальныя студэнцкія аб’яднанні прамяністых (1818-1820) і філарэтаў (1820-1823). Таварыствы прамяністых і філарэтаў, а таксама першапачаткова філаматаў афіцыйна мелі толькі культурна-асветніцкія задачы. Галоўнай мэтай сваёй дзейнасці актывісты студэнцкіх таварыстваў ставілі выхаванне моладзі ў духу польскай культуры. Важная роля таксама надавалася вывучэнню традыцыйнай народнай культуры. Паступова філаматы сталі выстаўляць палітычныя задачы. Галоўнай з іх абвяшчалася аднаўленне Рэчы Паспалітай як незалежнай нацыянальнай польскай дзяржавы. У якасці ідэалу дзяржаўна-палітычнага ўладкавання сцвярджалася канстытуцыйнае кіраванне; прадугледжваліся ліквідацыя прыгонніцтва, верацярпімасць. Галоўнай рухаючай сілай грамадска-палітычных пераўтварэнняў, на думку філаматаў, павінна стаць шляхта (ідэя шляхецкага рэвалюцыянарызму). У 1819—1823 гг. тайныя таварыствы падобнага накірунку існавалі сярод вучняў сярэдніх навучальных устаноў у Мінску, Свіслачы, Полацку, Віцебску.

У 1823-1824 гг. дадзеныя арганізацыі былі выкрытыя паліцыяй, а яе удзельнікі падвергліся рэпрэсіям. Карныя санкцыі закранулі таксама частку прафесарска-выкладчыцкага складу Віленскага універсітэту. Быў узмоцнены паліцэйскі кантроль у навучальных установах.

У той жа час у на тэрыторыі былога ВКЛ ўзніклі арганізацыі тайнага польскага “ Патрыятычнага таварыства ”, якое сфарміравалася ў 1821 г. на базе забароненага ўладамі “Нацыянальнага масонства”. На чале гэтых арганізацый знаходзіўся Літоўскі савет, які ўзначальвалі М.Ромер, К.Радзівіл, К.Прозар. Галоўнай мэтай “Патрыятычнага таварыства” з’яўлялася аднаўленне Рэчы Паспалітай.

Рух дзекабрыстаў сфарміраваўся ў асяроддзі ліберальна настроенага расійскага дваранства. На тэрыторыі Беларусі ён распаўсюджваўся сярод афіцэрства дыслацыраваных тут частак расійскай арміі. Дзекабрысты выступалі за ліквідацыю самадзяржаўя і правядзенне ў грамадстве шырокіх сацыяльна-эканамічных і сацыяльна-палітычных рэформ (у першую чаргу, ліквідацыя прыгонніцтва). Рухаючай сілай пераўтварэнняў абвяшчалася прагрэсіўнае дваранства

У 1823 г. быў распрацаваны “ Бабруйскі план паўстання ”, паводле якога прадугледжваўся арышт цара Аляксандра І падчас прыезду ў Бабруйскую крэпасць для агляду войска з далейшай рэалізацыяй паходу на Маскву пры адначасовым паўстанні ў Пецярбургу. Аднак з-за няўдалай падрыхтоўкі план не быў ажыццёўлены.

Пад уплывам дзекабрыстаў у 1825 г. сярод афіцэраў Літоўскага асобага корпуса на Гродзеншчыне было створана канспіратыўнае " Таварыства ваенных сяброў " на чале з К. Ігельстромам. Пры таварыстве дзейнічалі дзве тайныя арганізацыі: “Згода”, якая складалася з грамадзянскіх асоб (пераважна інтэлігенцыі) і “Заране”, у якую ўваходзілі вучні Беластоцкай і Свіслацкай гімназій.

14 снежня 1825 г., пасля смерці цара Аляксандра І і падчас ўступлення на трон Мікалая І (1825-1855) дзекабрысты паднялі няўдалае паўстанне ў Пецярбургу. У снежні 1825 і лютым 1826 гг. былі спробы ўзняць паўстанне сярод салдат Бабруйскай крэпасці. Усе выступленні дзекабрыстаў былі падаўлены царскімі ўладамі, іх удзельнікі падвергліся жорсткім рэпрэсіям.

У першай палове 1820-х гг. мелі месца спробы наладжвання сувязяў паміж польскім нацыянальна-вызваленчым і дзекабрысцкім рухам. Галоўнай праблемай устанаўлення саюзу з’яўляліся дзяржаўна-палітычныя адносіны будучых Польшчы і Расіі. Польскія дзеячы выступалі за аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Большасць дзекабрыстаў дапускалі незалежнасць Польшчы, але пры захаванні пад уладай Расіі зямель былога ВКЛ і Украіны.

Разгром апазіцыйных большасці апазіцыйных арганізацый на тэрыторыі Беларусі не спыніў, аднак, далейшага развіцця грамадска-палітычнага руху. Сярод дзеячоў польскага нацыянальна-вызваленчага руху выспявала ідэя неабходнасці ўзброенай барацьбы за адраджэнне Рэчы Паспалітай.

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.