Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Культура ВКЛ у 17 – 18 стст.






У культурным жыцці 17 – першай палове 18 стст. у ВКЛ назіраўся ўплыў у першую чаргу Контррэфармацыі. У другой палове 18 ст. вядучым фактарам развіцця культуры становяцца ідэі Асветніцтва.

Літаратура

У 17 ст. ва ўмовах Контррэфармацыі і рэлігійнай барацьбы дасягае росквіту рэлігійная палемічная літаратура. Найбольш вядомымі яе прадстаўнікамі з’яўляюцца Мацей Бембус, Іпацій Пацей, Язэп Руцкі (з боку рыма-католікаў і уніятаў), Мялецій Сматрыцкі (пазней перайшоў ва ўнію), Афанасій Філіповіч, Сільвестр Косаў (з боку праваслаўных). Жорсткім рэпрэсіям падвяргалася літаратура, у якой змяшчалася вальнадумства ў сферы рэлігіі. За антырэлігійныя выпады, выкладзеныя ў “Трактаце аб не існаванні Бога” у Варшаве у 1689 г. быў спалены Казімір Лышчынскі.

Працягвае развівацца грамадска-палітычная літаратура, якая ў гэты час, аднак пераважна выступае ў выглядзе рэлігійнай палемікі або палітычнай сатыры (“Ліст да Абуховіча”, 1654). У другой палове 18 ст. ва ўмовах распаўсюджання асветніцкіх ідэй распаўсюджваецца ананімная літаратура, у якой змяшчаліся праекты рэфармавання розных бакоў грамадскага ладу ВКЛ, у тым ліку адмены прыгоннага права (“Аб польскіх прыгонных”, 1788 і г.д.).

У 17 – 18 стст. далейшае развіццё атрымліваюць мемуарная літаратура, асабістая карэспандэнцыя, лакальныя хронікі (“Баркулабаўская хроніка”, “Хроніка горада Магілёва”).

У 17 ст. вядучым стылем літаратуры ў ВКЛ становіцца барока. Дадзены стыль знайшоў увасабленне ў рэлігійна-палемічнай літаратуры. Да стылю барока належаць паэтычныя творы Сімяона Полацкага (зборнікі “Сад шматколерны”(1678), “Рыфмалагіён”(1680).

Тэатр

Адным з першых відаў тэатру ў ВКЛ стала батлейка – народны лялечны тэатр, вядомы яшчэ з 16 ст. У 17 ст. з развіццём школьнай адукацыі і драматургіі асобую ролю набывае школьны тэатр. У ім ставіліся п’есы як рэлігійнага і гістарычнага зместу, а таксама інтэрмедыі – кароценькія п’ескі на беларускай ці польскай мове. Першыя прыватныя прыгонныя тэатры былі адкрытыя: Радзівіламі ў 1740-я г. у Нясвіжы і Слуцку, у Слоніме і Гародні – Агінскімі, Шклове – графам Зорычам.

Асноўнымі формамі тэатральных пастановак былі п’есы і ідыліі, якія знаходзіліся пад уплывам маралізму, характэрнага для эпохі Асветніцтва. Сюжэт гэтых твораў быў просты: ён расказваў аб лёсе сялян ці шляхты, якія парушылі нейкія правілы і мараль і былі за гэта пакараныя. Найбольш вядомым аўтарам 18 ст. з’яўляецца Францішка Уршуля Радзівіл, якая напісала 16 п’ес і оперных лібрэта (“Гульня фартуны”, ”Ідылія” і інш.). Мовай твораў была польская і французкая, але для таго, каб паказаць шчырага і дасціпнага селяніна выкарыстоўваліся беларуская мова і фальклор. У 1787 г. у школьным Забельскім тэатры на Полаччыне была пастаўлена першая беларускамоўная п’еса – “Камедыя”, аўтарам якой быў мясцовы настаўнік К. Марашэўскі.

Архітэктура ВКЛ у разглядаемы перыяд шырока выкарыстоўвала стыль барока. Яно было пашырана ў двух накірунках:

1) двухвежавая пабудова храмаў (Полацкая Сафія, Беразвецкі кляштар (архітэктар – Я.К. Глаўбіц), ратуша ў Віцебску) з павышанай пластычнасцю фасадаў і вежаў, якая атрымала назву віленскага барока;

2) ракако, што ўяўляла з сябе больш багатую на аздабленне мадыфікацыю барока (Гарадзенскі і Нясвіжскі фарны касцёл).

Для абарончых мэтаў пачынаюць выкарыстоўваць бастыённыя сістэмы (Ляхавічы, Быхаў). Замкі перабудоўваюцца ў палацы, побач з якімі разбіваюцца паркі у французкім, італьянскім і англійскім стылях. На грошы магнатаў будуюцца мястэчкі з рэгулярнай планіроўкай: Радзівіламі разбудоўваюцца Нясвіж і Альба, Агінскімі – Слонім, Сапегамі – Ружаны, Храптовічамі – Шчорсы і Бешанковічы, С. Панятоўскім – Гародня і Воўчын, А. Тызенгаўзам – Паставы і г.д.

Пад уплывам еўрапейскай моды барока паступова перараджаўся ў класіцызм, для якога характэрныя спробы аднавіць антычныя архітэктурныя ўзоры (каланады, портыкі, ордэры) на новым узроўні развіцця тэхналогій. Найбольш яркім прыкладам такой архітэктуры з’яўляецца палац Сапегаў у Ружанах.

Выяўленчае мастацтва.

У 17 ст. у выяўленчым мастацтве з’яўляецца такі накірунак як свецкі партрэт. Пачаткам яго лічыцца сармацкі партрэт. Прадстаўнікоў магнацкіх фамілій малявалі з максімальна магчымай адпаведнасцю да арыгінала, змяшчалі побач з імі прыкметы іх статусу (гетманам – булаву, пісцам – пяро, канцлерам – пячатку і гд.) і легенду, на якой быў герб і пералічваліся пасады, якія займаў гэты чалавек. На лаканічным шэрым ці чорным фоне мужчыны звычайна маляваліся ў парадным узбраенні, а жанчыны ў святочнай вопратцы, прычым аўтары ўжо спрабавалі паказаць іх прыгажосць і пачуцці (напрыклад партрэты Барбары Радзівіл і Соф’і Алелькі-Радзівіл). На сродкі магнатэрыі ствараюцца родавыя партрэтныя галерэі (Радзівілы, Сапегі, Хадкевічы) і прыватныя зборы мастацтва (Нясвіж, Вільня).

У 18 ст. асноўным накірункам выяўленчага мастацтва становіцца ман’ерызм, для якога характэрныя псіхалагічнасць і пышнасць малюнка. Сармацкі партрэт пераўтвараецца ў парадны (для рэпрэзентатыўных функцый ў родавых галерэях) і трумны (выстаўляўся падчас пахавання шляхціца і ўяўляў з сябе дакладнае адлюстраванне яго аблічча на цёмным фоне). У канцы 18 ст. адбываецца пераход да класіцызма, для кога характэрныя антычныя сюжэты і вопраткі нават для паказу сучасных падзеяў і герояў (Ф. Смуглевіч, Я. Рустэм).

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

Пышная барочная і класічная архітэктура багата аздаблялася высокамастацкай ляпнінай, аб’емнай разьбой і рэалістычный скульптурай, а так сама фрэскамі (Нясвіжскі палац). Працягваюць развівацца мясцовыя школы іканапісу у Полацку, Менску і Гародні. З-за вымушанай міграцыі беларускіх майстроў і разрабавання гарадоў пад час “Патопу” помнікі нашай культуры раскіданыя па музеях свету. Магілёўскія дойліды сталі аднымі з пачынальнікаў украінскага барока. Аб’емная разьба з пазалотай, багатай расліннымі і жывёльнымі матывамі (т.зв. “беларуская рэзь”) упрыгожвае храмы ў Маскве.

У 18 ст. узнікае свецкае музычнае мастацтва. Пры тэатрах існавалі аркестры і капэлы. М. Радзівіл стварыў оперу “Агатка”, якая з поспехам некалькі дзесяцігоддзяў ставілася на сцэнах Еўропы. Р. Агінскі стаў аўтарам артыкула аб арфе ў першым выданні французкай энцыклапедыі, а яго сын М.К. Агінскі – паланэзу “Развітанне з Радзімай”.

Такім чынам, развіццё мастацкай культуры ВКЛ у 17 – 18 стст. адбывалася пад моцным уплывам стыляў барока і класіцызму, а з канца 18 ст. таксама ідэй Асветніцтва.

Асноўныя паняцці:

Віленскае барока, ракако, трумны партрэт, ман’ерызм, маралізм, ідылія, піяры, базыліяне, Адукацыйная камісія.

Кантрольныя пытанні і заданні:

1. У чым заключаецца сутнасць эпохі Асветніцтва?

2. Якія асноўныя прыкметы Віленскага барока?

3. Што характэрна для архітэктуры і выяўленчага мастацтва класіцызму?

4. Назавіце асноўных архітэктараў і матакоў разгледжанай эпохі.

5. Каго з пісьменнікаў і вучоных эппохі вы ведаеце?

6. Якія ордэны займаліся адукацыяй насельніцтва на Беларусі?

7. Якую дзейнасць каардынавала Адукацыйная камісія?

 

 






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.