Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Палітычнае развіццё Полацкага княства ў 11 ст.






Пасля смерці князя Уладзіміра Святаславіча ў Кіеўскай дзяржаве пачынаецца барацьба за ўладу паміж яго нашчадкамі, адным з якіх быў полацкі князь Брачыслаў. Пад яго кіраваннем палачане ў 1021 г. захапілі і разрабавалі Ноўгарад. Войска сына Уладзіміра наўгародскага і кіеўскага князя Яраслава Мудрага дагнала іх на р. Судамір. Пасля ўзброенай сутычкі быў заключаны мір, паводле якога да Полацкага княства былі далучаны Віцебск, Усвяты і волакі паміж Дняпром і Заходняй Дзвіной. У 1021-1026 гг. Брачыслаў становіца кіеўскім князем сумесна з Яраславам Мудрым, пры гэтым, працягваючы заставацца полацкім князем. З 1026 г. у Кіеве ўстанаўліваецца аднаасобная ўлада Яраслава Мудрага. Узамен за гэта князь Брачыслаў атрымлівае фактычна поўную ўладу ў Полацкай зямлі. Па сутнасці Полацкае княства аднаўляе сваю дзяржаўную самастойнасць.

Падчас княжання Брачыслава Полацкае княства захоўвала саюзніцкія адносіны з Кіеўскай дзяржавай. Дружыны полацкага князя сумесна з кіеўскімі дружынамі ўдзельнічалі ў паходах на суседнія балцкія землі, у заснаванні Браслава і, верагодна, Новагародка.

Найвялікшага росквіту Полацкае княства дасягнула падчас княжання Усяслава Брачыслававіча “Чарадзея” (1044 – 1101). У гэты час абвастраюцца адносіны Полацкага княства з Кіеўскай дзяржавай і падуладнымі ёй княствамі. Асноўнымі прычынамі гэтага з’яўляліся:

- імкненне кіеўскіх князёў падначаліць сваёй уладзе Полацк і барацьба Полацкагк княства за захаванне самастойнасці;

- прэтэнзіі Усяслава на валоданне Кіевам (полацкія князі лічылі сябе як нашчадкі кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча законнымі пераемнікамі кіеўскага пасаду);

- барацьба з Наўгародскім княствам, якое было саюзнікам Кіева, за кантроль над валокамі на шляху “з вараг у грэкі” ля рэк Зах. Дзвіна і Дняпро (раён Віцебск – Усвяты).

У 1065 – 1066 гг. палачане на чале з Усяславам здзейснілі рабаўнічыя паходы на Пскоў і Ноўгарад. У адказ князі Кіеўскай Русі накіравалі супраць Полацкага княства вялікія сілы, якія спалілі Менск. 3 сакавіка 1067 г. паміж імі і палачанамі адбываецца бітва на р. Нямізе, якая скончылася вялізарнымі стратамі для абодвух бакоў. Запрошаны на перамовы Усяслаў з сынамі быў захоплены ў палон і пасаджаны ў Кіеве ў поруб (турму). У выніку народнага паўстання кіян ў 1068 г. Усяслаў Чарадзей на 7 месяцаў стаў князем у Кіеве. Але ў 1069 г. быў пазбаўлены пасады і вымушаны змагацца за полацкі трон. У 1071 г. ён канчаткова вярнуў сабе ўладу ў Полацку. У 1077 і 1084 гг. адзін з кіеўскіх нязёў Уладзімір Манамах здзейсніў паходы на Полацк і Менск. У 1078 г. палачане спалілі Смаленск. У выніку нягледзячы на пастаянныя спробы вярнуць яго у арбіту прыцягнення Кіева, Полацкае княства ў часы Усяслава Чарадзея заставалася палітычна цалкам незалежным.

Яшчэ адным з накірункаў знешняй палітыкі Усяслава з’яўлялася экспанія на землі суседніх балцкіх плямёнаў. Полацкае княства ўстанавіла сваю ўладу, якая выяўлялася ў выплаце даніны, над плямёнамі яцвягаў, літвы (на тэрыторыі сучасных усходняй Літвы і заходняй Беларусі), латгалаў і ліваў (на тэрыторыі сучаснай Латвіі). На землях латгалаў ствараюцца славянскія гарады – Кукенойс і Герцыке.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.