Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Беларусь у гады першай сусветнай вайны






Пачатак вайны. Барацьба дзвюх імперыялістычных груповак дзяржаў — Траістага саюза на чале з Германіяй і Антанты на чале з Англіяй — за перадзел ужо падзеленых калоній і «сфераў уплыву» прывяла летам 1914 г. да сусветнай вайны.

Заходнія, у тым ліку беларускія, губерні ў першыя дні вайны (19—20 ліпеня) былі аб'яўлены на ваенным становішчы.

У кастрычніку 1914 г. цар Мікалай ІІ наведаў Мінск, дзе яму была перададзена вялікая сума грошай на “патрэбы вайны”.

У Баранавічах была размешчана стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Усе ўрадавыя і чарнасоценна-акцябрысцкія газеты заклікалі насельніцтва да грамадзянскай згоды і ахвяр на карысць перамогі. У гэтую кампанію ўключыліся партыі ліберальнай апазіцыі. На баку «свайго» ўрада выступілі таксама эсэры, меншавікі, бундаўцы і сацыялістычныя партыі ўсіх іншых краін, што уступілі ў вайну. 3 усіх партый, аб'яднаных II Інтэрнацыяналам, толькі бальшавікі адмовіліся падтрымліваць свой урад і прызналі карысным у інтарэсах пралетарыяту паражэнне царызму ў вайне. 3 ім звязвалася магчымасць ператварэння вайны імперыялістычнай у яшчэ больш жудасную грамадзянскую вайну з мэтай перамогі рэвалюцыі.

Па сутнасці антываенную пазіцыю заняла газета «Наша ніва» якая заставалася ідэйным кіраўніком беларускага нацыянальнага руху. Рэдактарам яе з сакавіка 1914 г. з'яўляўся Янка Купала.

Захоп немцамі заходняй Беларусі. 3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі былі засяроджаны на Усходнім фронце. У выніку нямецкага наступлення расійскія войскі ў ліпені здалі праціўніку Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У жніўні пачалося нямецкае наступленне ў накірунку Коўна — Вільня, але каля Вільні было спынена. 9 верасня немцы прарвалі фронт у раёне Свянцян. У выніку Свянцянскага прарыву ў тылы расійскага войска пранікла буйная кавалерыйская групоўка (6 дывізій). 14 верасня яна захапіла Вілейку і наблізілася да Маладзечна. Стварыла пагрозу Мінску. Асобныя нямецкія палкі дайшлі да Барысава, была пашкоджана чыгунка Мінск — Масква. Пад пагрозай акружэння расійскія войскі пакінулі Вільню, Гродна, Ліду, Брэст, іншыя гарады заходняй Беларусі. Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магілёў.

Велізарным напружаннем сіл расійскай арміі 16-17 верасня удалося спыніць наступленне немцаў і пасля 10-дзённых баёў адкінуць іх у раён азёр Нарач і Свір. У кастрычніку 1915 г. расійска-германскі фронт у межах Беларусі надоўга ўсталяваўся на лініі Дзвінск — Паставы — Баранавічы — Пінск (да лютага 1918 г.). Абарона Смаргоні працягвалася 810 дзён. У 1916 г. упершыню на Усходнім фронце, пад Смаргонню германскія войскі выкарысталі атрутны газ.

Наступальныя аперацыі расійскай арміі ў сакавіку-ліпені 1916 г. у раёнах возера Нарач і горада Баранавічы аказаліся няўдалымі. Пры спробе прарваць фронт расійская армія страціла 80 тыс. салдат. 05-18.03.1916 г. – Нарачанская аперацыя.

19.06.-16.07.1916 г. – Баранавіцкая аперацыя.

На акупаваных землях немцы ўвялі свае парадкі. Праводзіліся рэквізіцыі, насельніцтва вывозілася ў Германію.

Пілілі лес Белавежскай пушчы. У ёй застаўся толькі адзін зубр.

На беларускія землі перасяляліся немцы.

Навучанне па-руску было забаронена. У пачатковай школе было ўведзена навучанне на беларускай мове на аснове лацінскага алфавіта.

Бежанства.. Адступленне расійскіх войскаў у 1915 г. суправаджалася масавым, часта прымусовым бежанствам.

Царскія ўлады, ваенныя і цывільныя, спрабавалі выкарыстоўваць бежанцаў у якасці таннай рабочай сілы на разгрузцы чыгуначных эшалонаў, пабудове дарог, мастоў, на прамысловых прадпрыемствах, у памешчыцкіх маёнтках. Выяснілася, аднак, што бежанцы на 80 % складаліся са старых, жанчын і дзяцей. Тым не менш улады прымушалі іх працаваць.

Жыхары прыфрантавых вёсак павінны былі выконваць павіннасці з фурманкамі.

Праводзіліся рэквізіцыі маёмасці і коней на карысць войска.

Вайна прывяла да заняпаду вёскі.

У Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай губернях былі мабілізаваны ў армію 634 400 тыс. чалавек — больш за палову працаздольных мужчын. У выніку каля '/3 гаспадарак засталіся пад апекай жанчын.

істотна скарацілі вытворчасць або зусім спыніліся многія фабрыкі і заводы. 3 набліжэннем фронту каля '/з прамысловых прадпрыемстваў Беларусі былі эвакуіраваны (вывезены) на ўсход або дэманціраваны. Колькасць цэнзавых прадпрыемстваў на неакупіраванай тэрыторыі ў 1913— 1917 гг. скарацілася амаль у 3 разы.

У час вайны пашыралася вытворчасць, звязаная з забеспячэннем арміі адзеннем і абуткам, прадуктамі харчавання, боепрыпасамі, зброяй, розным рыштункам.

Гарады Беларусі былі перапоўнены вайскоўцамі і бежанцамі.

Мінск напярэдадні вайны налічваў 110 тыс. чалавек, у тым ліку каля 4 тыс. вайскоўцаў. Восенню 1915 г. на горад абрынулася велізарная хваля бежанцаў і адступаючых войскаў. Тут размясціўся Галоўны штаб Заходняга фронту, штабы 3 армій, штаб галоўнага начальніка забеспячэння фронту, штабы Чырвонага крыжа, розных іншых вайсковых, тылавых і бежанскіх арганізацый, а таксама 23 ваенна-палявыя шпіталі. Колькасць адных вайскоўцаў павялічылася да 150 тыс.

Рост спекуляцыі.

Нягледзячы на шпаркі рост цэнаў, заработная плата асноўнай масы рабочых Беларусі змяншалася і ў 1915 г. была ніжэй агульнарасійскага ўзроўню амаль напалову.

Значна змяніўся склад рабочых. Мабілізаваных у армію мужчын замянялі жанчыны, падлеткі і дзеці.

3 пачаткам вайны былі адменены выхадныя і святочныя дні. Абавязковымі сталі звышурочныя работы. На прамысловых прадпрыемствах уводзілася амаль вайсковая дысцыпліна.

Асаблівасці рабочага і сялянскага руху.

У 1915 г. на Беларусі адбылося 15 забастовак (удзельнічалі ў іх усяго крыху больш за 300 чалавек).

У красавіку 1915 г. – выступленне рабочых і служачых Гомельскага чыгуначнага вузла. Летам – рабочых Лібава – Роменскай чыгункі ў Гомелі.

У наступным годзе колькасць стачачнікаў павялічылася да 1800. Асноўным патрабаваннем было павышэнне заработнай платы.

Сялянскі рух у самым пачатку вайны ў многіх месцах Беларусі выліўся ў своеасаблівую форму разгромаў мабілізаванымі запаснымі памешчыцкіх маёнткаў, а ў зборных пунктах (мястэчках і гарадах) – харчовых і вінных магазінаў і крамаў.

Найбольш масавым ён быў у Сенненскім, Мазырскім. Ігуменскім, Рэчыцкім, Мінскім, Лепельскім паветах.

Вайна паўплывала і на традыцыйныя формы сялянскага руху. Больш за палову выступленняў складалі патравы памешчыцкіх зямель і парубкі лясоў. Затым ішлі адмовы ад выканання ваенных работ і павіннасцей (13%), выступленні супраць росту дарагоўлі (каля 10 %), захопы памешчыцкай уласнасці і разгромы маёнткаў (8 %).

Росту антыпамешчыцкіх і антыўрадавых настрояў у беларускай вёсцы садзейнічалі салдаты.

Выспяванню і распаўсюджанню такіх настрояў у салдацка-сялянскіх масах спрыялі буйныя паражэнні царскай арміі ў 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія, тэрытарыяльныя і матэрыяльныя страты, звязаныя з недахопам зброі і боепрыпасаў, гаспадарчай разрухай і развалам транспарту, прадажнасцю і злачыннымі махінацыямі інтэнданцкіх чыноўнікаў, разлажэннем прыдворных колаў. Услед за эканамічным крызісам у краіне к пачатку 1917 г. наспеў глыбокі палітычны крызіс.

Пачатак разлажэння арміі. У такіх умовах царская армія паступова рабілася небаяздольнай. Расло дэзерцірства.

Пашырыліся выпадкі братання нямецкіх і рускіх салдат.

Усяго ў Беларусі за перыяд вайны выяўлены 62 выпадкі значных хваляванняў салдат. Найбуйнейшым з іх было паўстанне 22 кастрычніка 1916 г. на размеркавальным пункце ў Гомелі ў сувязі з арыштам аднаго з казакаў. З-пад гаўптвахты вызвалілі 800 чалавек. 26 кастрычніка разагналі паліцэйскі атрад. 16 чалавек судзілі (9 рассралялі).






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.