Студопедия

Главная страница Случайная страница

Разделы сайта

АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатикаИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторикаСоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансыХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника






Утварэнне беларускай нацыі. Культура Беларусі






 

Тэрыторыя і насельніцтва Беларусі.

Нацыя – супольнасць людзей, што склалася гістарычна, для якіх характэрны сталае пражыванне на адной тэрыторыі, агульнасць гаспадарчага жыцця, адна літаратурная мова, агульныя рысы культуры і псіхалогіі, у тым ліку этнічная свядомасць.

Пераважная большасць беларусаў займалася сельскай гаспадаркай. У прамысловасці, будаўніцтве і гандлі, на транспарце і ў іншых галінах народнай гаспадаркі было занята толькі 17, 1 % беларускага насельніцтва. Зусім нязначны працэнт складалі беларусы сярод купцоў.

Пасля скасавання ў 1839 г. царкоўнай уніі і прымусовага далучэння уніятаў да дзяржаўнай царквы праваслаўныя сярод беларусаў у цэлым сталі значнай большасцю (у 1897 г.— 81 %). Асноўная маса беларусаў-католікаў пражывала на Віленшчыне і Гродзеншчыне.

У сацыяльную структуру беларускага грамадства ўваходзілі буржуазія, дваранства, інтэлігенцыя, рабочыя і сяляне.

Буржуазія – рускія, польскія, часткова беларуская.

Памешчыкі – рускія і палякі.

Купцы і прамыслоўцы – яўрэйскія.

Інтэлігенцыя – рускія і беларусы, у меншай ступені палякі.

Беларуская нацыянальная інтэлігенцыя з вялікімі цяжкасцямі фарміравалася ў 1880 – 1890-я гг. з асяроддзя пераважна каталіцкай шляхты, сялян, мяшчан.

Агульнасць гаспадарчага жыцця. Сацыяльна-эканамічнай асновай працэсу пераўтварэння народнасці ў нацыю з'яўляецца развіццё капіталістычных адносін, разбурэнне натуральнай гаспадаркі, пашырэнне і паглыбленне гандлёвых сувязей паміж горадам і вёскай, прамысловасцю і сельскай гаспадаркай, свабодная міграцыя (рух, перасяленне) рабочай сілы, злучэнне мясцовых рынкаў у агульнанацыянальяы рынак.

Беларуская аграрная буржуазія, якая пачала фарміравацца пасля адмены прыгоннага права і ў пачатку XX ст. была эканамічна слабай, не ўсведамляла свайго нацыянальнага адзінства як беларусаў і не разлічвала сваімі сіламі авалодаць нацыянальным рынкам.

Развіццё нацыянальнай (літаратурнай) мовы. Агульнасць мовы — адна з самых важных прыкмет нацыі.

Новая беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца ў першай палове XIX ст. на аснове жывой, шматдыялектнай народнай мовы. Яна не мела пераемнасці з пісьмовай старабеларускай мовай. Старая літаратурная мова фактычна знікла ў 18 ст. Шляхта і амаль уся інтэлігенцыя засвоіла польскую мову, што панавала ў грамадскім і культурным жыцці да паўстання 1863 – 64 гг. Беларускай дыялектнай мовай карысталіся толькі сялянства, частка збяднелай шляхты, парцоўныя слаі гарадскога насельніцтва.

Новая літаратурная пісьмовая мова складвалася на аснове шматдыялектнай гутарковай народнай мовы, перш за ўсё сярэднебеларускіх гаворак.

У Пецярбургу ў 1903 г. выйшаў з друку зборнік паэзіі Янкі Лучыны «Вязанка». Лучына зрабіў далейшы крок у літаратурнай апрацоўцы сярэднебеларускай гаворкі, якая станавілася асновай новай беларускай літаратурнай мовы.

У цэлым працэс фарміравання беларускай літаратурнай мовы да пачатку XX ст. не завяршыўся. Гэта тлумачыцца выключна неспрыяльнымі ўмовамі яе развіцця.

Этнічная самасвядомасць. Пачатак беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. Прыкметай існавання этнасу (нацыі) з'яўляецца наяўнасць у яго прадстаўнікоў этнічнай (нацыянальнам) самасвядомасці, г. зн. усведамлення свайго адрознення (найперш па мове) ад прадстаўнікоў іншых народаў і прыналежнасці да таго народа, які па многіх прыкметах прызнаецца «сваім», «родным». Вышэйшая ступень нацыянальнай самасвядомасці — разуменне асабістай адказнасці за лёс свайго народа, гатоўнасць аддаць усе сілы і нават жыццё ў барацьбе за яго шчасце і волю.

Нацыянальная самасвядомасць – сукупнасць ідэй, уяўленняў, перакананняў, вераванняў, у якіх народ (этнас) асэнсоўвае сябе як нацыянальную сукупнасць і ўсведамляе гістарычныя карані свайго паходжання.

Знешняй формай праяўлення нацыянальнай самасвядомасці з’яўляецца назва народа.

У прыгнечаных народаў нацыянальная самасвядомасць найболын поўна праяўляецца ў нацыянальна-вызваленчых рухах, якія маюць на мэце ўтварэнне (ці аднаўленне) нацыянальнай дзяржавы. У беларускім нацыянальным руху, які ў 10—50-х гг. меў культурна-асветніцкі характар, ідэя барацьбы за дзяржаўнасць зарадзілася напярэдадні паўстання 1863 г. Першым змагаром за яе ажыццяўленне быў К. Каліноўскі.

Праз 20 гадоў пасля гібелі Каліноўскага тэарэтычна распрацавалі нацыянальную ідэю прадстаўнікі новага пакалення нацыянальных дзеячаў — беларускіх студэнтаў-народнікаў — асветнікаў і нарадавольцаў.

У пачатку 80-х гг. створаныя імі падпольныя гурткі (пераважна ў Пецярбургу) выдалі некалькі публіцыстычных твораў («Да беларускай моладзі», «Да беларускай інтэлігенцыі», «Пісьмы пра Беларусь. Пісьмо першае» за подпісам «Даніла Баравік», «Пасланне да землякоў-беларусаў» ад «Шчырага беларуса»), два нумары часопіса «Гомон» (№1 – 1884 г.).

Асіміляцыя — знішчэнне нацыянальных асаблівасцей і свядомасці народа, зліццё яго з іншым народам, якое суправаджаецца засваеннем чужой мовы, культуры і звычаяў.

Народнікі ўпершыню тэарэтычна абгрунтавалі існаванне самастойнага беларускага этнасу, яго права на роўнасць з іншымі народамі і ўласную дзяржаўнасць.

У 1886—1902 гг. цэнтрам згуртавання ліберальна-народніцкай інтэлігенцыі Беларусі стала газета «Минский листок». На яе старонках друкаваліся гісторыка-этнаграфічныя даследаванні М. Доўнар-Запольскага, М. Янчука і іншых вучоных, якія ў асцярожнай форме прапагандавалі і абгрунтоўвалі ідэю аб існаванні самастойнага беларускага этнасу.






© 2023 :: MyLektsii.ru :: Мои Лекции
Все материалы представленные на сайте исключительно с целью ознакомления читателями и не преследуют коммерческих целей или нарушение авторских прав.
Копирование текстов разрешено только с указанием индексируемой ссылки на источник.